Горны гатэль (на белорусском языке) - Мопассан Ги Де 4 стр.


Яна паклiкала: "Гэй, Гаспар!" У адказ з дома пачуўся прарэзлiвы крык, хутчэй звярыны, чым чалавечы. Хаўзэр-бацька паклiкаў зноў: "Гаспар!" I зноў пачуўся той самы крык.

Бацька i сыны паспрабавалi адчынiць дзверы, але яны не далiся. Тады схадзiлi ў пустую стайню, прынеслi бервяно i з усяе сiлы стукнулi iм у дзверы. Дрэва хруснула, падалося, дошкi разляцелiся на кавалкi. Пасля ў доме пачуўся страшэнны грукат, i яны заўважылi за перакуленым буфетам чалавека з валасамi да плячэй, з барадою да пояса, з блiскучымi вачыма, з рызманамi на целе замест вопраткi.

Яны не пазналi яго, але Луiза Хаўзэр закрычала: "Гэта Ульрых, мама!" I мацi згадзiлася, што гэта Ульрых, хоць у яго былi сiвыя валасы.

Ён падпусцiў iх блiжэй, даў дакрануцца да сябе. Але ён не адказваў на пытаннi, якiя яму задавалi. Прыйшлося завесцi яго ў Лёэш, i там лекары засведчылi, што ён звар'яцеў.

I нiхто нiколi не даведаўся, што сталася з яго кампаньёнам.

А маладзенькая Луiза ледзь не памерла гэтым летам ад нейкай хваравiтай млявасцi, якую ўсе тлумачылi ўплывам горнага холаду.

Назад