Старая пiхнула дзверы i паклiкала:
- Гэй, Нiкаля!
Ён павярнуўся; у тую ж хвiлiну старая спусцiла сабаку i крыкнула:
- Кусi, кусi, рвi яго!
Раз'юшаны сабака кiнуўся, учапiўся ў горла. Мужчына выцягнуў рукi, схапiў яго, павалiўся на падлогу. Хвiлiн некалькi ён выкручваўся, рыючы нагамi зямлю, пасля знерухомеў, а Сэмiланта грызла яго шыю, рвучы яе кавалкамi.
Двое суседзяў, што сядзелi каля сваiх дзвярэй, добра памяталi, што бачылi старога жабрака. Той выйшаў з сабакам, якому ён час ад часу кiдаў нешта чорнае.
У той самы вечар старая вярнулася дадому. Гэтую ноч яна спала спакойна.