Менуэт (на белорусском языке) - Мопассан Ги Де 2 стр.


Што сталася са старымi без iх даўняга саду са звiлiстымi сцяжынкамi, з пахам мiнулага i прыгожымi грабавымi абсадамi?

Памерлi? Цi блукаюць па сучасных вулiцах? А можа, гэтыя прывiды мiнулага, што нiколi не вернуцца ў свой век, танцуюць свой фантастычны менуэт у месячным святле сярод цвiнтарных кiпарысаў памiж магiламi ўздоўж сцежак?

Успамiн пра iх гняце, мучыць, не дае спакою, ранiць мяне i цяпер. Чаму гэтак? Не ведаю.

Вы, мусiць, будзеце смяяцца, не?

Назад