А калi прайшоў дождж i напаiў сухое нутро дуба спажыўнаю вiльгаццю, ён зусiм акрыяў. Зазелянела на iм лiсце, а пад канец лета на дубе выраслi i жалуды.
- Дзякую вам, дзецi мае, - звярнуўся дуб да сваiх жыхароў, - адсланiлi вы мне свет, i я нiбы другi раз прыйшоў у яго.
А потым усмiхнуўся i дадаў:
- Усюды i ва ўсiм трэба мець розум i ведаць меру.