Яму канцы (на белорусском языке) - Алесь Аркуш 2 стр.


"Дапамажыце, хто тут ёсьць, дапамажыце!" - закрычаў Мiкола i загрукаў рукою ў дзьверы. Калi ў пакой прыбегла медсястра, мужчына ўжо суцiшыўся i немiргаючы глядзеў у столь пустымi вачыма. Медсястры засталося толькi канстатаваць сьмерць. Яна накрыла нябожчыка з галавой прасьцiною й выйшла. Палата ўспаролася. Хтосьцi бясконца прычытаў: "Васiлiч, Васiлiч!!!" Мiкола абхапiў галаву рукамi i ўткнуўся тварам у падушку. Вочы напоўнiлiся сьлязьмi i ўсё цела калацiлi здрадлiвыя дрыжыкi. Чужая сьмерць падалася яму жахлiвай. А як зьмiрыцца са сваёй?

На мiнулым тыднi ананiмны аналiз паказаў, што Мiкола быў хворы на AIDS.

Чэрвень, 1996, Наваполацак

Назад