I нарэшце вырак, якi выносiць крытык-аглабельшчык i якi не падлягае апеляцыi: "Чорнаўскi "фiзiялагiчны жывiзм" не толькi нiчога агульнага не мае са змаганнем пралетарскай лiтаратуры за жывога, класавага чалавека, а наадварот, пралетарская лiтаратура павiнна ўзброiцца на змаганне супраць творчых асноў К.Чорнага". "Iдэалiстычна замкнуты псiхалагiзм i груба-матэрыялiстычны фiзiялагiзм" А.Кучар недвухсэнсоўна ацэньвае як "правую небяспеку ў нашай лiтаратуры, i на яе павiнен быць накiраваны самы моцны агонь нашага змагання".