Хобіт, або вандроўка туды і назад - Толкин Джон Рональд Руэл 12 стр.


Падалося, што, у рэшце рэшт, ніхто нікога есці не збіраецца. Арліны ўладар і чараўнік, відавочна, ведалі адзін аднога, і нават размаўлялі па-сяброўску. Рэч у тым, што Гэндальф, які па справах сваіх даволі часта трапляў у горы, аднойчы дапамог арлам і вылечыў іх падстрэленага Уладара. Таму, як бачыце, «палонныя» значыла толькі «палонныя гоблінаў», і не больш затое. Більба прыслухаўся і пачаў разумець, што нарэшце атрымалася ў іх добра і цудоўна ўцячы з жудасных гор. Гэндальф абмяркоўваў з Уладаром, куды несці ўсю кампанію, і дзе пакінуць на раўнінах унізе.

Гаспадар не згаджаўся ляцець да якога б там ні было жытла людзей.

— Яны стрэляць па нас з вялізных лукаў, — казаў ён, — бо падумаюць, што мы прыляцелі па баранаў. Другі раз не памыляцца. Не! Нашкодзіць гоблінам мы заўсёды згодныя, і табе дапамагчы, але за гномаў мы жыццём на паўднёвых раўнінах рызыкаваць не жадаем.

— Добра! — сказаў Гэндальф. — У такім выпадку нясіце нас, куды здольныя! Мы і цяпер усё роўна шчыра ўдзячныя вам. Але, між іншьш трэба дадаць, што мы ледзь не паміраем з голаду.

— Я ўжо памёр, — сказаў Більба так ціхенька ды квёла, што ніхто і не пачуў.

— Ну, гэтаму можна дапамагчы, — сказаў Гаспадар Арлоў.

Крыху пазней на пляцоўцы запалала добрае яркае вогнішча, гномы мітусіліся вакол яго, гатуючы, і пах ішоў — ад зайдрасці памерці можна. Арлы прынеслі сухога вецця для вогнішча, зайцоў, трусікаў і нават невялікую авечку. Гномы ўсё зрабілі самі. Більба адчуваў сябе надта квёлым, і, наагул, дапамагчы здзіраць скуры або рэзаць мяса наўрад ці здолеў бы. Мяса яму звычайна прыносілі ўжо апрацаваным і гатовым для смажання. Гэндальф таксама толькі ляжаў ды адпачываў пасля таго, як дапамог гномам з вогнішчам, бо Ойн і Глойн свае скрыначкі з крамянямі ды крэсівам згубілі (а запалкі гномы, на жаль, яшчэ не вынайшлі…).

Так і скончылася прыгода ў Туманных Гарах. Хутка Більбаў страўнік адчуў сябе паўнюткш, а сам Більба — задаволеным і сонным, хоць, па праўдзе кажучы, лусту хлеба з маслам ён з'еў бы з большай ахвотай, чым засмажанае на прутах мяса. А спаў наш хобіт на мулкіх камянях значна глыбей ды здаравей, чым за ўвесь час дома на мяккай, утульнай, набітай пер'ем пярыне ў сваёй норцы. Але ўсю ноч ён марыў пра дом і ў сне бадзяўся з пакоя ў пакой, нешта шукаючы, і не мог ані знайсці, ані ўспомніць, што ж такое вышуквае.

Частка 7

ДЗІВОСНЫ НАЧЛЕГ

Наступным ранкам Більба прачнуўся ад яркага сонца, якое 'ззяла якраз у вочы. Ён падскочыў, каб зірнуць на гадзіннік ды пайсці паставіць чайнік на пліту, — і раптам зразумеў, што ён зусім не ў сваёй утульнай норцы. Таму сеў Більба на камень і падумаў з горыччу пра цёплую ванну ды чыстую вопратку. Зразу-мела, анічога гэткага яму не дасталося, а таксама ані гарбаты, ані вяндліны з падсмажаным хлебцам — толькі халодныя бараніна ды трусяціна. А пасля такога сняданку адразу ж давялося зноў выпраўляцца ў падарожжа.

Цяпер яму дазволілі ўскараскацца на арлову спіну ды ўсесціся паміж крылаў. Вецер свістаў увушшу, і хобіт заплюшчыў вочы. Гномы выкрыквалі добрыя пажаданні і абяцанні вечнай удзяч-насці Гаспадару Арлоў. Пятнаццаць агромністых птушак узняліся з пляцоўкі. Сонца яшчэ вісела на ўсходнім даляглядзе. Халодная выдалася раніца, у далінах і лагчынах ляжаў туман, віўся вакол горных вяршынь і ўцёсаў. Більба крышачку расплюшчыў вочы і ўбачыў, што ўзняліся яны ўжо высока-высока, увесь свет праваліўся некуды ўніз, а горы засталіся далёка ззаду. Ён зноў заплюшчыў вочы і ўчапіўся мацней.

— Не шчыпайся! — сказаў арол. — Не трэба палохацца, быццам трусік, нават калі ты і падобны да яго. Добрая раніца, і ветру амаль няма. Што можа быць лепш за палёт?

Більба хацеў адказаць: «Цёплая ванна й добры позні сняданак пасляяе». Але, паразважаўшы крыху, вырашыў прамаўчаць, толькі злёгку (зусім крышачку, па праўдзе кажучы) паслабіў хватку.

Прайшло даволі часу, пакуль арлы, нарэшце, убачылі па-трэбнае ім месца, тады яны пачалі павольна, шырокімі кругамі, зніжацца, а хобіт зноў адважыўся расплюшчыць вочы. Зямля цяпер апынулася значна бліжэй, можна было пабачыць дрэвы, падобныя да дубоў і вязаў, шырокі, парослы травой луг і раку. А пасярэдзіне ракі, як апошні фарпост далёкіх гор, тырчэла вялізная скала, нібы агромністы асколак гары, які закінуў на раўніну нейкі шалёны велікан. Рака абягала яе з абодвух бакоў.

Арлы адзін за адным спікіравалі на вяршыню скалы і ссадзілі сваіх пасажыраў.

— Да пабачэння! — пракрычалі яны. — Якім бы вашае падарожжа не было, няхай заўжды па яго сканчэнні вашыя гнёзды прымаюць вас!

Так ветліва гаворыцца паміж арламі.

— Няхай заўжды вецер пад вашымі крыламі нясе вас туды, дзе ззяе сонца й шпацыруе месяц, — прамовіў Гэндальф, які ведаў правільны ветлівы адказ.

Так яны і развіталіся. 1 хоць Гаспадар Арлоў з часам зрабіўся Каралём Усіх Птушак і надзеў залатую карону, а яго пятнаццаць найгалоўнейшых спадарожнікаў-правадыроў атрымалі залатыя ашыйнікі (золата для якіх далі гномы), Більба ніколі іх больш не бачыў — хіба што ў Бітве Шці Войскаў, дый там надта высока і далёка. Але гэта адбудзецца ў самым канцы нашага апавядання, а тут мы больш пра гэта нічога не скажам.

На вяршьші скалы было пляскатае месца, адкуль уніз да ракі вяло мноства сцежак і сцяжынак. А там брод, абкладзены вялізнымі пляскатымі камянямі, вёў да парослай травой раўніны за раюй. Унізе на пачатку броду знайшлася невялічкая пячора (досыць утульная, з падлогай, пасыпанай галькай). Тут кампанія прыпынілася і пачала разважаць, што рабіць далей і куды накіравацца.

— Я ўвесь час імкнуўся толькі дапамагчы вам бяспечна (калі атрымаецца) перабрацца цераз горы, — сказаў чараўнік, — і цяпер, дзякуй мудрым вырашэнням ды добрай удачы, гэта ў мяне атрьшалася. Сапраўды, мы за гарамі, і нават значна далей, чым было ў маіх намерах падарожнічаць разам з вамі. На самай справе, гэта ж ваша ўласная прыгода. Я, магчыма, буду даглядаць вас яшчэ, але ж у мяне і сваіх спраў безліч, і хутка я павінен вас пакінуць.

Гномы застагналі і зрабіліся вельмі сумныя, а Більба нават заплакаў. Яны палічылі ўжо, што Гэндальф увесь час будзе з імі, альбо недзе непадалёк, каб выцягнуць з нягодаў.

— Ну, акурат у гэты самы момант я знікаць не збіраюся, — сказаў ён. — Пабуду яшчэ з вамі дзень ці два. Верагодна, дапамагу крыху палепшыць вашае цяперашняе становішча, дый мне самому тое-сёе патрэбнае. Ежы ў вас няма, і багажу таксама, і ехаць няма на чым, і дзе знаходзіцеся, не ведаеце. Хаця б апошняе я магу вам распавесці: мы ў некалькіх мілях на поўнач ад шляху, якога павінны былі трымацца, пераваліўшы цераз горы без прыгодаў. Людзі ў тутэйшых мясцінах амаль не жывуць, калі нічога не змянілася з часоў майго апошняга візіту (колькі гадоў таму, прынамсі). Але жыве тут адна асоба, пра якую я ведаю. Гэта самая Асоба і зрабіла прыступкі на скале — калі не памыляюся, ён называе скалу «Карок». Заходзіць ён сюды нячаста і, зразумела, не ўдзень, таму тут яго лепш не чакаць. Фактычна, гэта было б надзвычай небяспечна. Мы павінны пайсці і адшукаць яго. I калі справа пойдзе добра, то, спадзяюся, мне хутка можна будзе пажадаць вам, як арлы, «добрага шляху, куды б ён ні вёў». Гномы амаль на каленях малілі не пакідаць іх. Абяцалі цмокава золата і срэбра ды каштоўнасці, але пераканаць чараўніка не здолелі.

— Пабачым, пабачым, — сказаў ён, — здаецца мне, крыху цмокавага золата і так мне належыць — зразумела, калі вам пашанцуе яго здабыць.

Ну, пасля гэткага маліць ды запрашаць яны болей не сталі. Скінулі вопратку ды выкупаліся ў рацэ, мелкай, камяністай і чыстай каля броду. Потым абсохлі на сонейку, якое цяпер ужо ззяла моцна ды горача, і адчулі сябе пасвяжэлымі. Хоць, зразумела, і галоднымі, дый стома цалкам не прайшла. Хутка яны перайшлі раку ўброд (хобіт пераехаў на гномавым карку) і рушылі праз доўгую зялёную траву ўздоўж шэрагаў разгалістых дубоў ды высокіх вязаў.

— А чаму скала мае назву «Карок»? — спытаў Більба, ідучы побач з чараўніком.

— Таму што ён яе так называе. Такое ў яго слова для падобных рэчаў. Але гэты «Карок» у яго з вялікай літары, свой «Карок», уласны, таму што адзіны гэткі каля ягонага дому, і ён ведае гэты «Карок» надта добра.

— Хто называе? Хто ведае?

— Тая самая Асоба, пра якую я распавядаў, — вельмі заможная ды магутная Асоба. Табе лепш быць вельмі ветлівым, калі я вас прадстаўлю Асобе. I прадстаўлю я вас не разам, а па чарзе, прыкладам, па двое. Ты павінен паклапаціцца, каб чым-небудзь Асобу не раззлаваць — інакш будзе такое… Лепш і не ведаць, што будзе. Калі ён раззлаваны, лепш да яго не набліжацца, хаця ў добрым настроі ён ветлівы і смяшлівы. Папярэджваю — злуецца ён лёгка.

Гномы згуртаваліся вакол, слухаючы, што Гэндальф рас-павядае Більба.

— I што, да такой істоты вы нас зараз і праводзіце? — за-пыталі яны. — Што, немагчыма было знайсці некага з лепшым характарам? Можа, вы нам растлумачыце падрабязней? — і яшчэ шэраг падобных пытанняў.

— Так, і менавіта так! Было немагчыма! I растлумачыў я дастаткова дакладна, — адказаў чараўнік раздражнёна. — Калі вам патрэбна ведаць больш, дык імя яго Беарн. Ён надзвычай моцны й магутны, і здольны змяняць скуру.

— Што, як кушнер, які робіць з труса гарнастая, калі вавёрка не атрымаецца? — спытаў Більба.

— Бацюхны міласэрныя, не, не, НЕ! — ускрыкнуў Гэн-дальф. — Не будзьце дурнем, калі гэта ў вашай сіле, і дзеля ўсяго святога не ўзгадвайце зноў слова «кушнер», пакуль на сотню міль ад яго дома не адыдзеце. А таксама «скура», «футра», «муфта» і іншае глупства гэткага ж кшталту! Ён сапраўды мяняе сваю скуру. Часам ён вялізны чорны мядзведзь, а часам высокі моцны чарнавалосы чалавек з агромністымі рукамі і доўгай барадой. Не магу сказаць больш, але і не трэба. Некаторыя кажуць, што ён нашчадак старажытнага і моцнага роду горных мядзведзяў, якія жылі ў гарах да веліканаў. Іншыя сцвярджаюць, што ён чалавек і паходзіць ад першых людзей, якія жылі тут яшчэ да з'яўлення Драка ды астатніх цмокаў у гэтай частцы Сусвету, і да таго, як гобліны прыйшлі ў горы з Поўначы. Што праўдзівей, сказаць не магу. Хоць, здаецца, апошняе больш падобна да ісціны. А сам ён не такая постаць, якой варта зада-ваць дарэмныя пытанні.

— У любым выпадку, уся магія ў ім — ягоная ўласная. Жыве ён у дубовым лесе ў чалавечым абліччы, мае вялізны драўляны дом і трымае рознае быдла ды коней, якія не менш чароўныя за яго самога. Яны на яго працуюць і размаўляюць з ім. Ён не есць іх і на дзікіх звяроў не палюе, а жыве мёдам ды малаком. Трымае пчол, а пчолы ў яго незвычайныя і надта лютыя. У мядзведжым абліччы вандруе далёка ад дому. Аднойчы я бачыў, як ён сядзеў уначы самотны на вяршыні Карока, назіраў, як заходзіць месяц за Туманныя Горы, ды буркатаў пад нос на мядзведжай мове: «Надыдзе дзень, калі ўсе яны зпнуць, і я вярнуся назад!» Вось чаму мне здаецца, што ён паходзіць з гор.

Цяпер у Більба і гномаў было, пра што паразважаць, і больш пытанняў яны не задавалі. Ісці яшчэ заставалася доўга. Уверх, уніз па схілах, з лагчыны ў лагчыну. Зрабілася спякотна. Часам яны адпачывалі пад дрэвамі, а Більба адчуваў сябе такім галод-ным, што і жалуды б еў, калі б тыя былі дастаткова спелыя і ўжо ляжалі на зямлі.

Набліжаўся надвячорак, калі сталі трапляцца тут і там вялізныя пляцоўкі, зарослыя кветкамі. Самыя розныя й нечаканыя кветкі раслі побач, быццам нехта пасадзіў і даглядаў іх. Асабліва шмат было канюшыны, звычайнай ды мядовай, ды блакітнай, а там-сям сустракалася і салодкая белая, невысокая канюшына (ад яе аж струменіўся водар мёду). У паветры гучалі шматгалосы гуд, стракатанне ды цвірканне. Паўсюль, паўсюль круціліся пчолы. I якія пчолы! Більба ў жыцці такіх не бачыў. «Калі якая дасць джала, — падумаў ён, — дык удвая распухнеш!»

Пчолы былі болыныя за звычайных шэршняў, большыя за вялікі палец на руцэ, значна большыя, і жоўтыя палосы на іхных чорных целах ззялі як золата.

— Набліжаемся, — сказаў Гэндальф. — Цяпер мы на краі ягоных пчаліных прыдобаў.

Пасля таго яны прайшлі цераз паласу высокіх і вельмі старых дубоў і наткнуліся на высокую і густую жывую агароджу з церня, цераз якую і пералезці было немагчыма і бачна нічога не было.

— Лепш вам тут пачакаць, — сказаў чараўнік гномам. — Калі я паклічу альбо свісну, пойдзеце да мяне (вы ўбачыце, куды), але толькі парамі, добра памятайце: парамі, адны ад другіх праз пяць хвілінаў. Бамбур самы тоўсты, таму сыдзе за двох, няхай ідзе адзін і апошні. Пойдзем, спадар Торбінс! Недзе тут за рагом павінна знаходзіцца брама.

I з такімі словамі ён пайшоў уздоўж агароджы, узяўшы перапалоханага хобіта з сабой.

Хутка наблізіліся яны да драўлянай брамы, высокай і шы-рокай, і за ёй убачылі сад і купку нізкіх драўляных будынкаў, складзеных з неабчасаных бярвёнаў і пакрытых саломай: свіраны, клеці, хлявы і пуні. Побач з імі стаяла доўгая невысокая драўляная хата. А па ўнутраным баку агароджы шэраг за шэрагам стаялі вуллі са стрэхамі-стажкамі. Гуд велізарных пчол, якія мітусіліся туды-сюды, запоўніў паветра.

Хобіт і чараўнік, прыналёгшы, адчынілі цяжкую рыпучую браму і пайшлі па шырокай сцежцы да хаты. Некалькі надта добра дагледжаных ды зграбных конікаў з незвычайнымі разумнымі вачыма павольна пакрочылі да іх па траве — відавочна, зірнуць на гасцей. А зірнуўшы, хутка паскакалі да будынкаў.

— Хочуць распавесці яму пра незнаёмцаў, — патлумачыў Гэндальф.

Праз пэўны час хобіт з чараўніком падышлі да двара, з трох бакоў абгароджанага домам і двума ягонымі доўгімі крыламі. Пасярод двара ляжаў агромністы дуб і куча паадсяканых дубовых галінаў. Каля дуба стаяў велізарны чалавек з вельмі густой чорнай барадой і валасамі, таўшчэзнымі голымі нагамі ды рукамі і з мускуламі на іх, як нізка вузлоў. Ён быў апрануты ў кашулю з поўсці даўжынёю да кален і стаяў, абапёршыся на вялізную сякеру. Конікі стаялі побач, тыкаючыся пысамі яму ў плячо.

— Ну, вось і яны! — сказаў ён юнікам. — Небяспечнымі яны зусім не выглядаюць. Так што можаце пасвіцца сабе спакойна!

Ён уголас, гучна і густа зарагатаў, паклаў сякеру і крочыў наперад.

— Хто вы такія і чаго жадаеце? — спытаў ён сувора, стаўшы над хобітам і чараўніком ды гледзячы на іх зверху ўніз. Ён быў шмат, шмат вышэйшы за Гэндальфа, а што датычыць Більба, дык той здолеў бы прабегчы паміж ног у чалавека, не згінаючыся, і галавою да краю кашулі не дакрануўся б.

— Я — Гэндальф, — сказаў чараўнік.

— Ніколі не чуў пра такога, — прабурчэў чалавек.

— А гэта што за недарослік? — дадаў ён, сагнуўшыся, каб зірнуць на хобіта з-пад густых чорных броваў.

— Гэта спадар Торбінс, хобіт добрасумленны, беззаганнай рэпутацыі і шляхетнага паходжання, — сказаў Гэндальф.

Більба пакланіўся. I тут надта выразна адчулася, што і ка-пелюша ён не мае, і ў гузіках недахоп.

— А я чараўнік, — распавядаў Гэндальф далей. — I пра вас я начуты, хоць вы пра мяне не чулі. Але, магчыма, вы знаёмыя з маім добрым сваяком Радагастам, які жыве каля паўднёвага краю Ліхалесся?

— Чуў. Для чараўніка хлапец нядрэнны. Я яго звычайна бачу то тут, то там, — сказаў Беарн. — Ну, цяпер я ведаю, хто вы такія ці, па меншай меры, кім сябе назвалі. Чаго ж вы жадаеце?

— Па праўдзе кажучы, мы страцілі наш багаж і збіліся з дарогі, нам патрэбная добрая парада, а, магчыма, і дапамога. Я б сказаў, мы не вельмі прыемна прабавілі час з гоблінамі ў гарах.

— Гоблінамі? — сказаў вялізны чалавек менш сувора. — О, вы з імі бавілі час, скажыце на міласць? Напэўна, мелі ад іх непрыемнасці — а як жа і чаго ж вы наагул да іх трапілі?

— Мы не надта гэтага хацелі. Яны напалі на нас знянацку ўначы каля перавалу, які мы мерыліся перайсці. А кіраваліся сюды з Заходніх Краін — але ж гэта доўгая гісторыя.

— У такім выпадку, лепш праходзьце ў дом і распавядзіце мне хоць колькі, калі гэта не зойме цэлага дня, — сказаў чалавек, і яны пакрочылі ўслед за ім да цёмных дзвярэй, якія выходзілі з дома на двор.

Апынуліся яны ў шырокай залі з агменем пасярэдзіне. Хоць на двары было лета, палаў агонь, і дым узнімаўся да пачарнелых бэлек столі, шукаючы выхад уверсе. Яны прайшлі праз гэтую змрачнаватую залю, святло ў якую прабівалася толькі праз дзірку ў даху, і праз меншыя дзверы выйшлі на веранду (ці нешта накшталт), чый дах трымаўся на падпорах з цэльных ствалоў дрэваў. Веранда выходзіла на поўдзень, сонца стаяла яшчэ даволі высока, і косыя сонечныя промні напаўнялі яе святлом. Асветлены сонцам сад, запоўнены кветкамі, што пачыналіся адразу ад ганку, блішчэў цёплым золатам.

Назад Дальше