Хобіт, або вандроўка туды і назад - Толкин Джон Рональд Руэл 3 стр.


— Не бачу, як гэта можа дапамагчы нам, — зірнуўшы, сказаў расчаравана Торын. — Я добра памятаю Гару і вакольныя землі. I ведаю, дзе Ліхалессе і дзе Псаваная Пустэча, у якой пладзяцца цмокі.

— Чырвоным адзначана, што на Гары — цмок, — сказаў Балін. — Якраз яго і так няцяжка знайсці, калі дабяромся.

— Адзінае, чаго вы не заўважылі — таемнага ўваходу, — сказаў чараўнік. — Бачыце вось гэтую руну на Заходнім баку і руку, якая паказвае на яе ад іншых рунаў? Так адзначаны тайны праход да Ніжніх Заляў.

— Таемным ён быў, — сказаў Торын, — ды адкуль жа нам ведаць, ці застаўся ён таемны. Стары Драк жыў там досыць часу, каб усё выведаць пра тыя пячоры.

— Магчыма — але ж ён не карыстаўся ім доўгія гады.

— Чаму?

— Таму што ён малы для яго. «Пяць лакцёў у вышыню дзверы, трое могуць ісці побач», — гаворыцца ў рунах. Драк не змог бы прапаўзці ў дзірку такой велічыні, нават калі быў малады цмок, не тое што цяпер, калі ён зжэр столькі гномаў ды людзей з даліны.

— Мне гэта здаецца вельмі вялікай дзіркай, — прапішчэў Більба, жыхар дзіркі-нары пад Стромай, які з цмокамі быў знаёмы не вельмі добра. Ён захапіўся зноў, і забыўся трымаць рот за-крытым. Ён вельмі любіў мапы, акурат тут, у залі, вісела вялізная мапа Наваколля Стромы, дзе чырвонымі чарніламі былі адзна-чаныя яго ўлюбёныя сцежкі. «Як магчыма схаваць такія вялікія дзверы ад каго любя, не кажучы ўжо пра цмока?» — спытаў ён. Не забывайцеся, ён быў усяго толькі маленькі хобіт.

— Мноствам спосабаў, — сказаў Гэндальф. — Аднак жа якім чынам схавалі гэтыя дзверы, мы не даведаемся, пакуль не дойдзем да месца. 3 таго, што я бачыў на мапе, здаецца мне, што дзверы выглядаюць у дакладнасці як схіл Гары. Звычайны гномавы метад — так?

— Так, — пацвердзіў Торын.

— Яшчэ, — працягнуў Гэндальф, — я забыўся дадаць, што разам з мапай быў і ключ, маленькі і надта цікавы. Вось! — сказаў ён і працягнуў Торыну доўгі ключык з вычварнай срэбнай бародкай. — Беражыце яго!

— Буду, — адказаў Торын і прычапіў ключык да файнага ланцуга на шыі. — Зараз справы выглядаюць не так безнадзейна. Такая навіна сапраўды добрая. Да гэтага часу мы не мелі яснай ідэі наконт таго, што ж дакладна нам рабіць. Лічылі, пойдзем на Усход так ціха ды непрыкметна, як толькі магчьша, да Доўгага Возера. А пасля таго ўжо і пачнецца…

— Пачнецца задоўга да таго, — перабіў Гэндальф, — альбо я нічога не ведаю пра дарогі на Ўсход.

— Адтуль можна ісці ўверх па рацэ Струмяніцы, — сказаў Торын, не звярнуўшы ўвагі, — і да руін Дола — гэта стары горад у дапіне, пад ценем Гары. Але нікому з нас ідэя ісці да галоўнай брамы не падабалася. Побач з ёй цячэ рака, праразаючы вялізную скалу на Поўдні Гары, з брамы часта вылятае цмок — надта часта, калі ён не здрадзіў сваім звычкам.

— Не, гэта не пойдзе, — сказаў чараўнік, — без магутнага ваяра альбо нават героя. Я паспрабаваў знайсці каго-небудзь, але ж усе яны занятыя, б'юцца адзін з адным недзе далёка, а ў наваколлі герояў — адзін-другі ды пуста. Мячы тут большай часткай тупыя, сякерамі толькі дрэвы сякуць, а цмокі надта далёка (і лічацца істотамі неверагоднымі і казачнымі). Вось чаму я параіў вам узлом — асабліва калі ўспомніў пра існаванне таемных дзвярэй. А вось і наш маленькі спадар Торбінс — наш узлом-шчык, выбраны і прызначаны ўзломшчык. Так што давайце пачнем і дамовімся пра план.

— Вельмі добра, — сказаў Торын. — Няхай наш эксперт-узломшчык прапануе нам якую ідэю ці, магчыма, план? — I ён павярнуўся з пасмешлівай ветлівасцю да Більба.

— Перш за ўсё я жадаю ведаць больш пра справу, — сказаў хобіт, адчуваючы сябе цалкам збянтэжаным — аж да дрыжыкаў у каленках, але дагэтуль па-хватаўску рашучым давесці ўсё да канца. — Я маю на ўвазе цмока, золата і ўсё іншае, і як яно туды трапіла, і каму належыць, і да таго падобнае.

— На здароўе! — сказаў Торын. — Хіба ж вы не бачылі мапы? Не чулі нашай песні? I пра што ж мы размаўлялі гадзінамі?

— Тым не менш, я жадаю, каб мне ўсё растлумачылі ясна і проста, — сказаў хобіт упарта, прымаючы дзелавіты выгляд (прызначаны ў асноўным для тых, хто спрабаваў пазычыць у яго грошай) і спрабуючы на ўсю моц выглядаць разумным і пра-фесійным, адпаведна Гэндальфавай рэкамендацыі.

— Таксама я б жадаў пачуць пра рызыку, выдаткі, час, амуніцыю і падобнае, — пад чым ён разумеў: «Што мне з гэтага будзе? I ці вярнуся я назад жывым?»

— Ну, добра, — сказаў Торын. — Шмат часу таму мая сям'я за маім дзедам Трорам была прымушаная пакінуць далёкую Поўнач і скіравалася з усім багаццем і інструментамі да вось птай гары, адзначанай на мапе. Знайшоў яе яшчэ наш далёкі продак, Трэйн Стары, але ж зараз яны капалі і часалі, і зрабілі вялікія залі і яшчэ большыя майстэрні (і ў дадатак, як я мяркую, знайшлі досыць золата і каштоўных камянёў таксама). Так ці інакш, яны атрымалі вялікае багацце, і мой дзед зноў зрабіўся Каралём-пад-Гарой і меў вялікую пашану ад людзей, якія жылі на поўдзень ад Гары і паціху распаўсюджваліся, пакуль не падабраліся пад самую Гару. У той час яны пабудавалі ў даліне каля Гары добры горад Дол. Іх каралі звычайна пасылалі па нашых кавалёў, і шчодра ўзнагароджвалі нават найменш умелых. Бацькі прасілі нас узяць іхных сыноў вучнямі і добра плацілі, асабліва правіянтам, пра які мы і не клапаціліся самі. Увогуле, той час быў для нас добры. Самыя бедныя з нас мелі грошы, каб пазычаць і траціць, і вольны час, каб рабіць цудоўныя рэчы проста дзеля свайго задавальнення, не кажучы ўжо пра цудоўныя і чароўныя цацкі, якіх цяпер у цэлым свеце не знайсці. Так залі майго дзеда напоўніліся латамі, і зброяй, і разьбой, і кубкамі, а кірмаш цацак у Доле быў адным з цудаў Поўначы.

— Безумоўна, гэта і прывабіла цмока. Цмокі крадуць золата і каштоўныя камяні, вы ведаеце, і ў людзей, і ў эльфаў, і ў гномаў — наагул, паўсюль, дзе толькі знойдуць, і пільнуюць усё жыццё (фактычна, вечна, калі іх не заб'юць), і ніколі не выкарыстаюць і меднага пярсцёнка. Яны добрай працы не адрозняць ад дрэннай, хоць рынкавы кошт звычайна ведаюць дакладна, а самі сабе не здольныя зрабіць анічога, нават адрамантаваць уласную рас-хлістаную луску. У тыя часы на Поўначы было шмат цмокаў, магчыма, золата стала трапляцца нячаста, гномы ці загінулі, ці збеглі на Поўдзень, і цмокавы разбурэнні і спусташэнні рабіліся ўсё страшнейшыя. Сярод цмокаў быў адзін асабліва хцівы, моцны і зламысны па прозвішчы Драк. Аднойчы ён узняўся ў паветра ды паляцеў на Поўдзень. Першым, што мы чулі, быў гук урагану, што наляцеў з Поўначы, і рыпенне соснаў на схіле Гары. Некаторыя гномы, якім пашанцавала быць знадворку (я таксама быў сярод шчасліўчыкаў — збродлівы быў хлапец, заўсёды шукаў прыгодаў, любіў бадзяжыць па наваколлі, што мне і ўратавала жыццё ў той дзень), з прыстойнай адлегласці пабачылі, як цмок, пыхаючы полымем, сеў на Гару. Потым ён пайшоў уніз па схіле. і калі дасягнуў лесу, усё навокал палала. Гэтым часам ужо ўсе званы білі і ваяры ўзброіліся. Гномы рушылі да брамы, але ж там іх цмок і чакаў. Ніхто не ўратаваўся. Рака закіпела, і Дол ахутаў туман. У тумане цмок напаў на Дол і знішчыў большую частку ваяроў — сумная гісторыя і, на жаль, звычайная для тых часоў. Пасля цмок вярнуўся да Гары, прапоўз у Галоўную Браму і абшукаў залі, калідоры, праходы і тунелі, кладоўкі, майстэрні і пакоі. Калі жывых гномаў не засталося, ён забраў усё іх багацце. Напэўна (такі ўжо ў цмокаў звычай) ён склаў усё ў вялізную кучу дзе-небудзь у самым нізе ды спіць на ім. Пазней ён панадзіўся выпаўзаць па начах з брамы і лётаць да Долу, хапаць людзей для ежы, асабліва дзяўчатаў, пакуль зусім не зруйнаваў Дол, а людзі альбо памерлі, альбо ўцяклі. Што там цяпер робіцца, не ведаю, але ж не думаю, што там нехта жыве — ва ўсялякім разе, бліжэй да Гары, за дальнім берагам Доўгага Возера.

— Тыя з нас, хто застаўся жывы (няшмат), сядзелі, сха-ваўшыся, плакалі, клялі Драка, і нечакана да нас далучыліся мае бацька і дзед з падпаленымі бародамі. Выглядалі яны вельмі змрочна, але ж амаль нічога не расказалі. Калі я спытаў, як яны ўратаваліся, то параілі мне трымаць язык за зубамі і яшчэ — што ў свой час я даведаюся. Мы пайшлі прэч і прымушаныя былі зарабляць на жыццё кавальствам, а часам нават апускаліся да вуглекапання. Але ж мы ніколі не забываліся на нашыя скарбы. I нават цяпер, калі маем тое-сёе на чорны дзень і ўжо не бядуем, — тут Торын пагладзіў залаты ланцуг на шыі, — мы ўсё роўна прагнем вярнуць іх і прынесці сваімі рукамі нашы праклёны Драку — калі здолеем.

— Я часта думаў пра ўратаванне маіх бацькі і дзеда. Цяпер бачу, што ў іх павінен быў быць уласны таемны ход, пра які ведалі толькі яны. Відавочна, яны зрабілі мапу, і я хацеў бы даведацца, як Гэндальф завалодаў ёй, калі яна павінна належаць мне, законнаму спадкаемцу.

— Я не «завалодаў» ёй. Яна была мне дадзеная, — сказаў чараўнік. — Твой дзед Трор быў забіты ў шахтах Морыі, як ты памятаеш, гоблінам Азогам.

— Так, праклён на яго імя! — сказаў Торын.

— А твой бацька Трэйн сышоў дваццаць першага красавіка, у апошні чацвер роўна сто гадоў таму, і больш ты яго не бачыў.

— Так, так, — сказаў Торын.

— Ну якраз твой бацька даў яе мне, каб я перадаў табе. Я проста выбраў адпаведны час і шлях. Так што наўрад ці ты можаш мяне абвінавачваць. Асабліва калі прымеш пад ўвагу ўсе цяжкасці, з якімі мапа мне дасталася. Калі я знайшоў твайго бацьку, ён і ўласнае імя ўспомніць не мог і твайго мне не сказаў. Так што ўвогуле мяне трэба шанаваць і быць мне ўдзячным! Вось, — сказаў ён і працягнуў мапу Торыну.

— Я не зразумеў, — сказаў Торын, і Більба адчуў, што сказаў бы тое ж самае. Дадзенае тлумачэнне неяк зусім нічога не рас-тлумачыла.

— Твой дзед, — сказаў чараўнік павольна і змрочна, — аддаў мапу сыну на захаванне перад тым, як адправіўся ў шахты Морыі. Твой бацька рушыў паспрабаваць шчасця з мапай пасля таго, як быў забіты дзед. Ён меў шмат непрыемных прыгодаў, але ж да Гары так і не дабраўся. Я знайшоў яго ў турме Некраманта. Як ён туды трапіў — не ведаю.

— Што ты там рабіў? — спытаў Торын, здрыгануўшыся, і ўсе гномы здрыгануліся разам з ім.

— Гэта вас не тычыцца. Я шукаў… рэчы, як і звычайна, і надта небяспечная і непрыемная была тая справа. Нават я, Гэндальф, ледзь уратаваўся адтуль. Я спрабаваў выратаваць твайго бацьку, але ж спазніўся. Ён страціў розум і сэнс, нічога ІІо памятаў, акрамя ключа ды мапы.

— Гоблінам Морыі мы адплацілі, — сказаў Торын, — зара^ чарга Некраманта.

— Не трэба глупстваў! Ён — вораг, якога не адолець усім гномам разам, калі б і магчыма было склікаць іх з усіх чатырох канцоў свету. Твой бацька жадаў толькі, каб мапа дайшла да цябе, ты яе прачытаў і выкарыстаў ключ. Цмок ды Гара — больш чым дастатковая праца для цябе!

— Слухайце, слухайце! — сказаў Більба, і выпадкова зрабіў гэта даволі голасна.

— Слухаць што? — спыталі ўсе, хутка павярнуўшыся да яго. I ён быў так усхваляваны, што адказаў: «Слухайце ўсе, што я скажу!»

— Што? — спыталі яны.

— Вось, трэба сказаць, што вы павінны рушыць на Усход, і паглядзець на месцы. У рэшце рэшт, ёсць гэтыя Бакавыя Дзверы, і цмокі павінны калі-небудзь спаць, я б так сказаў. А калі сядзець на ганку пэўны час, дык абавязкова што-небудзь ды прыйдзе ў галаву. I яшчэ, ці не здаецца вам, што для аднае начы мы размаўлялі ўжо даволі доўга, калі вы разумееце, пра што я. Як наконт ложка, каб зранку ў дарогу ды ўсялякае такое? Перад тым, як вы адыдзеце, я б вам згатаваў добры сняданак.

— Перад тым, як

Да дальніх прастораў, лясоў векавых,

Пячораў глыбокіх і гор снегавых —

3 першым святлом пакінем мы дом,

Па золата-дзіва для скарбаў сваіх.

Більба заснуў з гэтым увушшу, і меў праз тое вельмі не-прыемныя сны. Прачнуўся ён значна пазней ад першага святла.

Частка 2

СМАЖАНАЯ БАРАНІНА

Більба ўскочыў і, накінуўшы вопратку, рушыў да сталоўні. Але нікога там не ўбачыў — толькі сляды багатага ды вельмі паспешнага снедання. Гармідар быў жахлівы, на кухні — горы нямытага посуду. Амаль кожная хобітава каструля, талерка ці патэльня была выкарыстаная ды запэцканая. Мыццё посуду ўяўлялася настолькі безнадзейным, што Більба прымушаны быў паверыць у існаванне ўчорашняй вечарьшкі. Але лепей бы яна была дрэнным сном. Аднак якая палёгка — ведаць, што яны ўсё зрабілі і сышлі без яго, яго нават не пабудзіўшы. («Хоць бы «дзя-куй» сказалі», — падумаў ён.) I ўсё-ткі хобіт адчуваў сябе — на ўласнае здзіўленне — крыху расчараваным.

«Не будзь дурнем, Більба Торбінс, — казаў ён сабе, — марыць пра цмокаў ды ўсялякую замежную бязглуздзіцу ў тваім веку!» Так што Більба надзеў фартух, запаліў агонь, закіпяціў ваду ды вымыў посуд. Потым ён нядрэнна паснедаў на кухні — перад тым, як прыбраць у сталоўні. Сонца ўжо зіхацела на ўсю моц, і вонкавыя дзверы былі адчыненыя, упускаючы ў дом цёплы веснавы ветрык. Більба ажно пачаў уголас насвістваць і на мінулую ноч забыўся. Ён ужо засеў за нядрэнны другі сняданак у сталоўні пры адчыненым акне, калі зайшоў Гэндальф.

— Даражэнькі мой, — сказаў ён, — і

«Ад Торына і Кампаніі ўзломшчыку Більба — прывітанне! Прыміце нашу сардэчную ўдзячнасць за Вашу гасціннасць і прапанову прафесійнай дапамогі, якую з вялікім задавальненнем прьшаем. Умовы: аплата па канчатковым разліку, у памеры не больш за адну чатырнаццатую агульнага здабытку (у выпадку яго наяўнасці); кампенсацыя падарожных стратаў гарантаваная ў любым выпадку; выдаткі на пахаванне нясуць астатнія кам-паньёны ці іх прадстаўнікі, калі ўзнікне неабходнасць і калі гэтае пытанне наперад не абмеркаванае.

Лічым залішнім турбаваць Ваш каштоўны адпачынак, таму мы распачалі пэўныя крокі па падрыхтоўцы і будзем чакаць Вашамосць у шынку «Зялёны Цмок», Прырэчча, дакладна аб 11.00 раніцы. Верым, што Вы будзеце пунктуальным.

3 вялікай пашанай,

Вашыя

Торын&Кампанія».

— Так што ў цябе дзесяць хвілін. Давядзецца бегчы, — сказаў Гэндальф.

— Але… — сказаў Більба.

— Няма часу, — сказаў чараўнік.

— Але… — сказаў Більба зноў.

— I для гэтага няма! Бяжы!

Да сканчэння сваіх дзён Більба так і не ўспомніў, як жа ён апынуўся на двары без капелюша, кіёчка ці грошай, без усяго, што звычайна браў з сабой, пакінуўшы другі сняданак напалову цэлым, а посуд пасля першага — зусім нямытым. Усунуўшы ключы ў руку Гэндальфа, хобіт памчаўся так хутка, як толькі валасатыя ногі здолелі несці яго па прысадах, за вялікі млын, за раку і яшчэ потым мілю ці больш.

Ён надта задыхаўся, дабегшы нарэшце да Прырэчча, як толькі-толькі прабіла адзінаццаць, і тут заўважыў, што не ўзяў з сабой насоўкі!

— Брава! — сказаў Балін, які стаяў у дзвярах шынка ў чакан-ні яго.

Назад Дальше