Хобіт, або вандроўка туды і назад - Толкин Джон Рональд Руэл 7 стр.


Гучала гэта сапраўды жудасна. Ажно рэха ад сцен ішло ад «Гоп, топ!» ды «Плясь, свісь!», ды ад грубага гоблінскага рогату «Ха! Хутчэй, хлапец!». Сэнс песні быў надзвычай ясны, таму што гобліны падаставалі пугі ды пачалі імі «хрэсь» ды «хлоп» па гномскіх спінах і пагналі бедных гномаў ды Більба падскакам перад сабою. I сапраўды, не адзін гном завохкаў ды заяямантаваў, пакуль яны даскакалі да вялікай пячоры.

Асвятляла яе вялікае вогнішча ў сярэдзіне, паходні палалі на сценах, і была гэтая пячора паўнюткая гоблінаў. Усе яны тупацелі і рагаталі, і пляскалі ў далоні, калі ўбеглі гномы (і небарака Більба апошні, бліжэй за ўсіх да бізуноў) ды іх паганятыя, хлопаючы пугамі над галовамі. Поні ўжо стаялі ў кутку, а ўсе скрынкі ды пакункі ляжалі адчыненыя, абнюханыя, абшуканыя, абмацаныя ды разрабаваныя гоблінамі, якія ўжо і сварыцца пачалі над імі.

Баюся я, апошні раз кампанія пабачыла сваіх цудоўных маленькіх поні, і нават таго тоўсценькага дужага белага, якога Элранд пазычыў Гэндальфу, бо Гэндальфаў белы конь не прай-шоў бы праз перавалы. Гобліны ядуць коней, поні, вослікаў (вох, ды не толькі іх…) і заўсёды, заўсёды галодныя. Аднак жа цяпер палонныя былі здольныя думаць толькі пра сябе. Гобліны скавалі ім рукі за спінамі ланцугамі і сашчапілі аднаго з адным, маленькага Більба апошнім, ды зацягнулі ў дальні кут пячоры.

Там, у цені, на вялізным пляскатым камяні сядзеў немагчы-мых памераў гоблін з велічэзнай галавой, а вакол яго стаялі гобліны, узброеныя сякерамі ды крывымі мячамі, якімі звычайна карыстаюцца. Гобліны — істоты жорсткія, хітрыя і бязлітасныя. Цудоўных ды прыгожых рэчаў яны не вырабляюць, але ж майстры на розныя хітрыя прылады. Шахты будуюць ды горную справу яны ведаюць не горш за найбольш умелых гномаў, і, калі парупяцца, шмат што могуць добра зрабіць, хоць звычайна яны неахайныя ды брыдкія. Молаты, сякеры, мячы, кінжалы, клешчы ды кіркі, а таксама прылады для катавання яны робяць надзвычай добра, ці здольныя прымусіць іншых зрабіць за сябе. Палонныя ды рабы працуюць на іх, пакуль не згінуць ад нястачы святла ды паветра. Вельмі падобна да праўды, што менавіта гобліны вынайшлі некаторыя машыны, якія да нашага часу непакояць Сусвет, асабліва машыны, каб забіваць вялікую колькасць людзей за невялікі прамежак часу. Колы, рухавікі ды выбухі іх заўсёды цікавілі, а таксама магчымасць самім працаваць як мага менш. Але ж у тыя часы ды ў тых мясцінах яны былі яшчэ не такія цывілізаваныя (такая гэтаму назва, калі не памыляюся). Не тое, каб яны асабліва ненавідзелі гномаў, ва ўсялякім разе, не больш, чым яны ненавідзяць усіх і кожнага (асабліва тых, хто жыве ў спакоі ды заможнасці). Сям-там некаторыя бессаромныя гномы нават з імі саюзнічаюць. Аднак гэтыя гобліны шмат мелі супраць Торынава народу з-за вайны, пра якую ўжо казалася раней. Псторыя гэтая доўгая, і тут мы яе ўзгадваць не будзем. Ды і ў любым выпадку, гоблінам усё роўна, каго злавілі — ворагаў ці саюзнікаў, калі зроблена ўсё цішком ды таемна, і абараніць сябе палонныя не здольныя.

— Што гэта за нікчэмнасцяў да мяне прывалаклі? — спытаў Вярхоўны Гоблін.

— Гномы і вось гэты! — сказаў адзін з паганятых, торгаючы Більбаў ланцуг так, што хобіт упаў на каленкі. — Яны хаваліся побач з нашай Пярэдняй Брамай.

— I што б гэта значыла? — спытаў Вярхоўны Гоблін, павярнуўшыся да Торына. — Нічога добрага, клянуся! Шпіёнілі за маім народам! Не здзіўлюся, калі вы яшчэ і зладзеі! Найбольш верагодна, што і забойцы, і сябры эльфаў! Ну? I што ж вы нам распаведзяце?

— Гном Торын да вашых паслуг! — адказаў той, зразумела, выключна з ветлівасці. — Падазрэнні вашыя цалкам неабгрун-таваныя. Мы пра такое і паняцця не мелі. Мы хаваліся ад навальніцы ў пячоры, якая, на наш погляд, была незанятая і нікім не выкарыстаная. У нас нават і ў думках не было турбаваць гоблінаў якім бы тое не было чынам.

Што было цалкам слушна.

— Хм, — сказаў Вярхоўны Гоблін, — так, значыць, кажаце. А ці магу я спытаць, што вы ўвогуле робіце ў гарах, і куды імкняцеся, і адкуль падарожнічаеце? Зразумела, адказ ваш лёс значна не папепшыць, бо я ўжо дастаткова ведаю пра твой народ, Торын Дубатарч. Аднак жа лепш мне даведацца праўду, альбо я, клянуся, падрыхтую для вас што-небудзь асабліва непрыемнае!

— Мы падарожнічалі, каб сустрэцца з нашымі родньші, пляменнікамі і пляменніцамі, шваграмі, сваякамі, дзядзькамі, стрыечньші братамі і сёстрамі і іншьші нашчадкамі нашых прадзедаў, якія жывуць на Ўсход ад гэтых сапраўды гасцінных гор, — сказаў Торын, не зусім упэўнены, што дакладна казаць

— праўда ў дадзеных абставінах была не лепшым выбарам.

— Ён хлусіць, о Найсапраўднейшая Агромністая Вашамосць,

— сказаў адзін з паганятых. — Частка нашых была пабітая маланкай, калі мы запрашалі гэтых пачвараў пайсці з намі. Некаторых забіла на месцы. Таксама ён не паведаміў вось пра гэта! — і гоблін працягнуў наперад меч, які насіў Торын, той самы, які быў знойдзены ў тролевым берлагу.

Вярхоўны Гоблін аж завішчэў ад шаленства, калі зірнуў на яго, і ўсе яго салдаты заскрыгаталі зубамі, загрукаталі тарчамі і затупаталі. Яны адразу ж пазналі меч. У свой час ён забіў сотні гоблінаў, калі светлыя эльфы Гандаліна палявалі на іх у гарах ці біліся з імі пад сценамі. Эльфы далі яму імя Оркрыст, «Які Сячэ Гоблінаў», аднак жа гобліны звалі яго проста — «Кусач» і не-навідзелі яго, а яшчэ больш таго, хто гэты меч насіў.

— Забойцы і сябры эльфаў! — закрычаў Вярхоўны Гоблін.

— Секчы іх! Кусаць іх! Лупцаваць іх! Бізунамі іх! Кіньце іх у змрочныя змяіныя норы! Няхай яны ніколі больш не ўбачаць святла!

Так ён ашалеў, што нават сам саскочыў з каменя і кінуўся на Торына, разявіўшы ляпу.

У гэты самы момант усе агні ў пячоры раптам памерлі, а вялікае вогнішча ў сярэдзіне згасла, хлопнуўшы — пуф-ф! — і ад яго ўзняўся слуп зіхотка-блакітнага дыму аж да самай столі. Ад яго ва ўсе бакі на гоблінаў пасыпаліся пранізліва яркія iv Іыя іскры.

Такая мітусня пачалася, крыкі, лямант, віскат, стогны, пра-клёны, воплі, вохканне, грукат, рыканне, рыпенне і бурчанне — апісаць немагчыма. Некалькі сотняў дзікіх катоў ды сабак, якіх разам павольна смажаць жыўцом, такога б енку не нарабілі. Іскры прапальвалі ў гоблінах дзіркі, а дым запоўніў усю пячору і быў такі густы, што і гоблінавы вочы праз яго бачыць не маглі. Хутка гобліны пачалі спатыкацца ды валіцца кучамі на падлогу, кусаючыся ды брыкаючыся, ды лупцуючы адзін аднога — карацей кажучы, зусім звар'яцелі.

Раптам заблішчэў сваім уласным святлом меч. Більба ўбачыў,

як ён працяў Вярхоўнага Гобліна наскрозь, калі той стаяў, аслупянелы, сярод ляманту і мітусні. Ён упаў мёртвы, а гобліны-салдаты, завішчэўшы, пабеглі ад мяча ў цемру. Меч вярнуўся ў похвы.

— Хутка за мной, — сказаў жорсткі і спакойны голас, і не паспеў Більба зразумець, што ж адбываецца, як ужо пакулыаў услед за напятым ланцугом яшчэ глыбей уніз, і крыкі за спінай у гоблінавай зале адцаліліся. Наперадзе, як правадыр, ззяў цьмяны агеньчык.

— Хутчэй, хутчэй! — сказаў голас. — Паходні хутка запа-ляць зноў!

— Хвілінку! — сказаў Доры, які ў чарзе закаваных гномаў быў побач з Більба і быў гномам сумленным. Ён падставіў хобіту карак і дапамог узлезці, як мог са скаванымі рукамі, і ўсе разам пабеглі, бразгаючы ланцугамі і спатыкаючыся — цяжка бегчы роўна, калі рукі скаваныя. Праз невялікі час спыніліся. Яны знаходзіліся ўжо ў самым сэрцы гары.

Тут Гэндальф і запаліў свой посах. Ну, вядома, гэта менавіта Гэндальф усчаў усю мітусню, але ж гномы ў той час былі надта занятыя, каб распытваць, як ён сюды трапіў. Ён зноў выцягнуў меч з похваў, і той заззяў сам сабою ў цемры. Меч палаў ад шаленства, калі гобліны былі побач, а зараз ён ззяў блакітным полымем, задаволены, што забіў гаспадара гоблінскае пячоры. Ён пасек гоблінавы кайданы ў момант, вызваліўшы ўсіх палонных. Імя гэтага мяча, як вы памятаеце, было Гламдрынг, альбо «Молат Ворагаў». Гобліны звалі яго проста «Лупцун» і ненавідзелі яшчэ горш за «Кусача» (калі такое ўвогуле магчыма). Оркрыст таксама быў выратаваны, бо Гэндальф прынёс яго з сабою, выхапіўшы ў аднаго з перапалоханых гоблінаў-вартаўнікоў. Гэндальф пра ўсё клапаціўся, і хоць не быў усёмагутны, для сяброў, якія патрапілі ў бяду, зрабіць мог шмат.

— Усе тут? — спытаў ён, вярнуўшы меч Торыну. — Так, паглядзім! Першы — Торын, другі, трэці, чацвёрты, пяты, шосты, сёмы, восьмы, дзевяты, дзесяты, адзінаццаты — дзе Філі з Кілі? — а, вось яны! Дванаццаты, трынаццаты — і спадар Торбінс. Чатырнаццаць! Добра, добра, магло б быць і горш. Зразумела, магло б атрымацца і значна, значна лепш. Без поні, без ежы, не ведаем, дзе знаходзімся, плюс плойма гоблінаў за спінай! Добра, рушылі!

I рушылі. Гэндальф не памыляўся: яны пачулі недзе далёка, ззаду, у тунелях, якія ўжо прабеглі, гоблінскія крыкі і жудасны лямант. Гэта іх яшчэ больш прыспешыла. Бедны Більба і на палову так хутка бегчы б не змог — гномы, я вам скажу, здольныя нагамі варушыць з неверагоднай хуткасцю, калі патрэбна. Таму гномы падхапілі Більба і неслі па чарзе.

Але гобліны — бегуны лепшыя за гномаў, а гэтыя гобліны і шлях ведалі лепей, бо самі яго рабілі, да таго ж раззлаваліся гранічна. Так што, як гномы ні стараліся, а гоблінавы крыкі ды енкі чуліся ўсё бліжэй. Хутка стала магчыма адрозніць і пляскатанне гоблінскіх ног па падлозе, шмат крокаў ззаду — а здавалася, адразу ж за апошнім паваротам. Ужо і чырвоныя блішчынкі паходняў можна было пабачыць за спінай у тунелі, і гномы смяротна стаміліся.

— Ну навошта, навошта я пакінуў сваю нару! — мармытаў бедны спадар Торбінс, падскокваючы на Бамбуравым карку.

— Ну навошта, навошта я згадзіўся ўзяць гэтага нікчэмнага небараку хобіта на паляванне па скарбы! — казаў бедны Бамбур, які быў тоўсты, перапалоханы, цяжка дыхаў, і пот з яго каціўся градам.

Тут Гэндальф адстаў, і Торын з ім. Кампанія завярнула за рог, і Гэндальф скамандаваў: «Чакаем тут! Торын, меч вонкі!»

Нічога іншага не заставалася — і гоблінам гэта, трэба сказаць, спадабалася не надта. Яны выскачылі з крыкам з-за вугла — і знянацку напаткалі Оркрыст і Гламдрынц што ззялі халодным блакітным агнём проста ў іх здзіўленыя вочы. Першыя гобліны паспелі перад смерцю кінуць паходні ды завішчэць. Астатнія заскуголілі яшчэ пранізлівей і кінуліся назад, збіваючы тых, хто бег за імі. «Кусач і Лупцун!» — вішчэлі яны, і хутка, згубіўшы ўсялякі парадак, большасць гоблінаў стрымгалоў кінулася наўцёкі туды, адкуль прыбегла.

Шмат часу прайшло, пакуль адважыліся яны зазірнуць за той рог. За гэты час гномы ўцяклі далёка па цёмных тунелях гоблін-скага каралеўства. Калі гобліны, нарэшце, здагадаліся, яны пагасілі паходні, абуліся ў мяккія чаравікі і даслалі наперад найхутчэйшых бегуноў з самымі лепшымі вачыма і вострым слыхам. Тыя пабеглі, як тхары ў цемры, і наўрад ці рабілі больш шуму, чым кажаны.

Вось чаму ні Більба, ні гномы, ні нават Гэндальф іх не пачулі. I не ўбачылі. Але ж іх саміх гобліны, што беглі ззаду, бачылі добра, бо Гэндальф крыху запаліў свой посах, каб дапамагчы гномам рухацца.

Знянацку Доры (яму зноў прыйшла чарга несці Більба) нехта схапіў ззаду. Доры закрычаў і паваліўся, хобіт скаціўся з ягонага карку ў цемру, стукнуўся галавою аб камень — і больш нічога не памятаў.

Частка 5

ЗАГАДКІ Ў ЦЕМРЫ

Калi Більба расплюшчыў вочы, то і не зразумеў адразу — з закрытымі вачыма ён ці з адкрытымі. Побач з ім нікога не было. Уявіце яго жах! Ён ані чуць нічога не мог, ані бачыць, і не адчуваў нічога, акрамя каменнай падлогі.

Павольна, вельма павольна ён узняўся ды папоўз ракам, пакуль не дакрануўся да сцяны тунеля. Ён прапоўз трохі туды і сюды, але ж нічога не змог знайсці, увогуле нічога, ніякіх слядоў гоблінаў ці гномаў. Галава яго круцілася, і ён нават не меў ніякай упэўненасці наконт таго, адкуль жа і куды ён рушыў перад тым, як страціў прытомнасць. Што ж, хобіт папоўз наўздагад і даволі шмат прапоўз, калі рука яго раптам патрапіла на нешта, падобнае да маленькага металічнага пярсцёнка, яшчэ халаднейшага за каменную падлогу. Ён і не падазраваў, што ў гэты момант і жыццё яго, і ўзломшчыцкая кар'ера раптам і назаўсёды змяніліся. Пярсцёнак хобіт амаль машынальна сунуў у кішэню. Зразумела, ён ніякай карысці цяпер у ім не бачыў. I далей Більба не папоўз, а тут жа сеў на падлогу і цалкам адцаўся пачуццю ўласнай нік-чэмнасці. На даволі доўгі час. Бачылася яму, як смажыць ён бекон з яйкамі на ўласнай кухні — адчувалася, што самы час добра падсілкавацца — і было ад таго яшчэ больш ніьсчэмна і нудліва.

Няясна было, што рабіць, невядома, што здарылася, чаму яго пакінулі, і калі ўжо пакінулі, чаму гобліны не падхапілі, і нават чаму галава так баліць. Па праўдзе кажучы, ён проста вельмі спакойна ляжаў сабе ў ціхім цёмным кутку даволі доўга.

Праз нейкі час Більба памацаў па кішэнях, шукаючы люльку. Яна аказалася цэлая — ужо нешта! Потым надышла чарга кескі, а ў ёй адшукалася крыху тытуню — таксама добра! Потым ён памацаў, шукаючы запалкі. Не знайшоў, і адчай яго агарнуў незвычайны. Аднак жа добра, што не знайшоў, — вырашыў хобіт, калі, нарэшце, пачаў так-сяк абдумваць сваё становішча. Што б толькі магло выпаўзці з цёмных нораў на пах тытуню і святло запалак у гэтым жудасным месцы! Праўда, лепш ад такіх разважанняў не рабілася. Аднак жа няма ліха без карысці — ля-паючы па кішэнях у пошуках запалак, раптам напаткаў цаўё свайго маленькага мяча, таго самага кінжала, адваяванага ў троляў і зусім забытага пасля. Пашанцавала: гобліны кінжалу не заўважылі, бо Більба насіў яго пад камізэлькай.

Зараз ён выцягнуў кінжал вонкі. Лязо ззяла цьмяным ха-лодным святлом перад вачыма. «Дык гэта эльфійскі клінок, — падумаў ён, — і гобліны не тое, каб надта далёка, але ж і не блізка».

Адразу стала неяк утульней. Наагуп, гэта было надзвычай добра: насіць клінок, зроблены ў Гандаліне для вайны з гоблінамі, знакамітай па столькіх песнях і паданнях. Таксама Більба заўважыў, што такая зброя робіць надта моцнае ўражанне на гоблінаў, калі тыя раптоўна натрапяць на яе.

«Назад ісці? — думаў Більба. — Ніякага сэнсу! Убок? Немагчыма! Што застаецца? Ісці ўперад! Ну так і пойдзем!» Так што ён узняўся і пакульгаў, мацаючы адной рукой сцяну, з маленькім мячом перад сабою, і сэрца яго дрыжэла і калацілася на ўсю моц.

Як той казаў, трапіў наш Більба ў пераплёт. Аднак жа вы павінны памятаць, што для хобіта не такі ўжо гэта быў пераплёт, як для нас з вамі. Хобіты — не тое што звычайныя людзі, і хоць норы іх, у адрозненне ад гоблінскіх тунеляў, утульныя, прыем-ныя і прасторныя, аднак жа да тунеляў хобіты значна больш звыклыя, не так лёгка блытаюцца ў падзямеллі — калі, зра-зумела, галава ўжо не круціцца пасля сутыкнення з каменем. Таксама хобіты здольныя рухацца вельмі ціха, хавацца ўмеюць добра, на здзіўленне хутка прыходзяць да прытомнасці пасля падзенняў ды ўдараў, і маюць добры скарб ведаў ды безліч мудрых прымавак, якія людзі болынай часткай і не чулі, а што ведалі, забыліся шмат гадоў таму.

У любым выпадку, на месцы спадара Торбінса я б знаходзіцца не жадаў. Тунель усё ішоў ды ішоў, і заканчэння яму не было. Хобіт ведаў, што, нягледзячы на павароты і зігзагі, ідзе ён прыблізна ў тым самым напрамку і паступова паглыбляецца. Тут і там у сценах адчыняліся праходы, якія можна было бачыць у цьмяным святле мяча ці адчуць пад рукою. На праходы Більба ўвагі не звяртаў, толькі што крок паскараў, уяўляючы сабе гоблінаў ці невядомыя жудасныя рэчы ў цемры. Далей і далей ён рушыў і не чуў нічога, акрамя выпадковага шолаху кажанавых крылаў ля самага вуха, што яго спачатку перапалохала, а потым стала надта частым, каб звяртаць увагу. Я не ведаю, як доўга ён рушыў так, не наважваючыся спыніцца, праклінаючы бясконцы тунель, усё далей, далей, да надсмяротнай стомленасці. Здавалася яму, быццам прайшоў цэлы дзень, і ноч за ім, і чаргой дні за днямі, і сканчэння ім няма.

I раптам ён ступіў проста ў ваду! Б-р-р-р! У ільдзяную ваду! Якая вярнула яго да цвярозага розуму хутка і адразу. Хобіт не ведаў, ці гэта калюжына пасярод тунеля, ці бераг падземнага струменя, які перасякаў тунель, ці край глыбокага цёмнага падземнага возера. Меч амаль не ззяў. Хобіт спыніўся і прыслухаўся — і пачуў кроплі, кап-кап-кап, з нябачнай столі ў ваду пад ёю. I ніякага іншага гуку.

Назад Дальше