- Вой, што гэта?! - ускрыкнула малодшая.
Старэйшая супакоiла:
- Гэта салютуюць на радасцях, што мы хутка вызвалiм ад чараў нашых прынцаў.
I пайшлi каралеўны па залатой алеi, пасля - па алмазнай. Салдат i на iх адламаў з дрэваў па галiнцы. Кожны раз малодшая ад трэску палохалася, а старэйшая сястра - супакойвала.
Так дайшлi яны да вялiкай ракi. На беразе стаяла дванаццаць лодак. У кожнай з iх сядзеў прыгожы прынц. Пачалi каралеўны рассаджвацца: кожная да свайго прынца. Салдат ускочыў у лодку разам з малодшай каралеўнай.
Адплылi ад берага, прынц кажа:
- Нешта лодка сёння цяжкая. Грабу з усiх сiл...
- Гэта, вiдаць, ад спякоты. Мне таксама млява, - супакоiла малодшая.
Пераплылi раку, а на тым беразе стаяў прыгожы, асветлены замак. З яго лiлася вясёлая музыка, гучалi трубы, лiтаўры. Увайшлi маладыя ў замак. I кожны прынц пачаў танцаваць са сваёй любай.
Салдат танцаваў разам з усiмi. Ён быў нябачны, таму i пацяшаўся з гуляючых як хацеў. Паднясуць каралеўне кубак з вiном, а ён возьме ды цiхенька вып'е. Асаблiва жахалася ад гэтага малодшая, але старэйшая прымушала яе маўчаць.
Так яны пратанцавалi да трох гадзiн ранiцы. Туфлiкi iх стапталiся. Давялося прыпынiць скокi. Перавезлi прынцы каралеўнаў цераз раку. Салдат на гэты раз сеў у лодку да старэйшай. На беразе каралеўны развiталiся з малойцамi, паабяцалi вярнуцца да iх з надыходам новай ночы.
Калi дзяўчаты падымалiся па лесвiцы, салдат забег наперад, лёг у ложак i захроп. Стомленыя каралеўны пачулi, як моцна спiць iхнi ахоўнiк, супакоiлiся: гэтага чалавека баяцца няма чаго. Яны раздзелiся i леглi спаць.
Ранiцай салдат вырашыў нiчога не расказваць каралю. Ён задумаў пабываць з каралеўнамi на дзiвосных танцах i на другую, i на трэцюю ноч.
Усё паўтаралася, як i ў першы раз. Каралеўны танцавалi з прынцамi ў замку да таго часу, пакуль туфлiкi не стаптвалiся. За трэцiм разам салдат прыхапiў з сабою для доказу кубак, з якога пiлi вiно.
Вось закончылася салдатава выпрабаванне, пайшоў ён на споведзь да караля.
- Ну, сказвай, дзе мае дванаццаць дачок ноччу туфлiкi стаптваюць? - грозна запытаў уладар.
- Разам з дванаццацю прынцамi ў падземным замку.
Салдат расказаў каралю ўсё падрабязна, а ў доказ перадаў тры галiнкi з дрэваў - срэбраную, залатую i алмазную. Ды яшчэ кубак, з якога маладыя пiлi вiно. У гэты час каралеўны стаялi пад дзвярыма i ўсё чулi.
Загадаў кароль паклiкаць сваiх дачок. Спытаў у iх:
- Цi праўду расказвае салдат?
Бачаць каралеўны, што на гэты раз раскрылася iх тайна, яны i прызналiся ва ўсiм. Тады кароль кажа салдату:
- Якую ты хочаш узяць сабе за жонку?
Салдат адказаў:
- Я ўжо не малады, то аддайце мне старэйшую.
У той жа дзень i вяселле згулялi. Паабяцаў кароль салдату пасля сваёй смерцi i ўсё каралеўства.
А прынцы былi заварожаныя на столькi дзён, колькi начэй яны танцавалi з каралеўнамi.
ЗАЯЦ I ВОЖЫК
Гэтай казцы вы, бадай, не паверыце. Аднак мой дзядуля, распавядаючы яе, заўсёды падкрэслiваў:
- Не ўсё ў гэтай казцы выдумка. Ёсць у ёй i праўда. Бо чаму б тады людзi сталi расказваць яе?
Пачыналася гэта казка так:
Аднойчы ў ясны сонечны дзянёк стаяў вожык каля дзвярэй свайго дома, склаўшы рукi на жываце, i напяваў песеньку.
Спяваў ён сваю песеньку, спяваў i раптам вырашыў: "Пайду я ў поле, на сваю бручку пагляджу. Пакуль, - думае, - мая жонка-вожычыха дзяцей мые ды апранае, я паспею i ў полi пабываць, i дамоў вярнуцца".
Пайшоў ён i сустрэўся па дарозе з зайцам, якi таксама iшоў у поле - на сваю капусту паглядзець.
Убачыў вожык зайца, пакланiўся яму i гаворыць ветлiва:
- Дзень добры, паважаны заяц. Як вы маецеся?
А заяц быў вельмi важны i горды. Замест таго каб ветлiва прывiтацца з вожыкам, ён толькi галавой хiтнуў i сказаў груба:
- Чаму гэта ты, вожык, у такую рань па полi рыскаеш?
- Я пагуляць выйшаў, - кажа ён.
- Пагуляць? - спытаў заяц насмешлiва. - А па-мойму, на такiх кароценькiх ножках далёка не зойдзеш.
Пакрыўдзiлi вожыка гэтыя словы. Не любiў ён, калi так гаварылi пра яго ногi, якiя i сапраўды былi кароценькiя i крывыя.
- Цi не думаеш ты, - спытаўся ён у зайца, - што твае заечыя ногi бегаюць хутчэй i лепш?
- Зразумела, - кажа заяц.
- А цi не хочаш ты са мной навыперадкi пабегчы? - пытаецца вожык.
- З табой навыперадкi? - кажа заяц. - Не смяшы мяне, - калi ласка. Ну няўжо ты на сваiх крывых нагах мяне абгонiш?
- А вось убачыш, - адказвае вожык. - Убачыш, што абганю.
- Ну, давай пабяжым, - кажа заяц.
- Пачакай, - кажа вожык. - Спачатку я схаджу дамоў, паснедаю, а праз паўгадзiны вярнуся на сваё месца. Тады i пабяжым. Добра?
- Добра, - сказаў заяц.
Пайшоў ён дадому. Iдзе i думае: "Заяц, вядома, хутчэй за мяне бегае. Але ён дурны, а я разумны. Я яго перахiтру".
Прыйшоў ён дадому i кажа жонцы:
- Жонка, збiрайся хутчэй, прыйдзецца табе са мной у поле iсцi.
- А што здарылася? - пытаецца вожычыха.
- Ды вось мы з зайцам паспрачалiся, хто хутчэй бегае - я цi ён. Я павiнен зайца абагнаць, а ты мне ў гэтай справе дапаможаш.
- Што ты - з глузду з'ехаў? - здзiвiлася вожычыха. - Куды табе з зайцам цягацца? Ён цябе адразу абгонiць.
- Не твая справа, жонка, - сказаў вожык. - Збiрайся i пойдзем. Я ведаю, што раблю.
Вожычыха пайшла з вожыкам у поле. Па дарозе ён гаворыць жонцы:
- Мы пабяжым з зайцам вось па гэтым доўгiм полi. Заяц пабяжыць па адной баразне, а я па другой. А ты, жонка, стань у канцы поля ля маёй баразны. Як толькi падбяжыць да цябе заяц, ты крыкнi: "Я ўжо тут!" Зразумела?
- Зразумела, - адказвае жонка.
Так яны i зрабiлi. Адвёў вожык вожычыху на пачатак сваёй баразны, а сам вярнуўся на тое месца, дзе пакiнуў зайца.
- Ну што, - кажа заяц, - пабяжым?
- Пабяжым, - кажа вожык.
- Раз, два, тры! - крыкнуў заяц.
I абодва яны пабеглi з усiх ног.
Зрабiў вожык крокi тры-чатыры, а потым цiхенька вярнуўся на сваё месца i сеў. Сядзiць i адпачывае. А заяц усё бяжыць i бяжыць. Дабег да канца сваёй баразны, а тут вожычыха яму i крычыць:
- Я ўжо тут!
А трэба сказаць, што вожык i вожычыха вельмi падобныя адзiн на аднаго. Здзiвiўся заяц, што вожык яго абагнаў.
- Бяжым цяпер назад, - кажа ён вожычысе. - Раз, два, тры!
I паiмчаўся заяц назад хутчэй, чым раней. А вожычыха засталася сядзець на сваiм месцы.
Дабег заяц да пачатку баразны, а вожык яму крычыць:
- Я ўжо тут!
Яшчэ больш здзiвiўся заяц.
- Бяжым яшчэ раз, - кажа ён вожыку.
- Добра, - адказвае вожык. - Калi хочаш, пабеглi яшчэ раз.
Так семдзесят тры разы бегаў заяц туды i назад. А вожык усё абганяў яго.
Прыбяжыць заяц да пачатку баразны, а вожык яму крычыць: "Я ўжо тут!"
Пабяжыць заяц назад да канца баразны, а вожычыха яму крычыць: "Я ўжо тут!"
На семдзесят чацвёрты раз дабег заяц да сярэдзiны поля i звалiўся на зямлю.
- Стамiўся, - кажа, - не магу больш бегаць.
- Вось бачыш цяпер, - кажа вожык, - у каго ногi хутчэйшыя?
Нiчога не сказаў заяц i пайшоў з поля. А вожык з вожычыхай паклiкалi сваiх дзяцей i пайшлi з iмi гуляць.
ХЛОПЧЫК ЯК ПАЛЬЧЫК
Жыў калiсьцi на свеце бедны селянiн. Сядзеў ён аднойчы вечарам ля печы i прысак варушыў, а жонка сядзела i прала. Вось ён i кажа жонцы:
- Так прыкра, што няма ў нас дзяцей. Вельмi ж у нас цiха, а вось у iншых хатах, ты толькi зiрнi, як шумна ды весела.
- Гэта праўда, - адказала жонка i ўздыхнула, - каб было ў нас хоць адно, хай сабе такое маленькае, як мезены пальчык, дык i то я была б шчаслiвая. А як мы любiлi б яго!
I здарылася так, што жонка стала цяжарнай i праз сем месяцаў нарадзiла немаўлятка, i было яно здаровае ды статнае, але росту мела не болей за палец.
I сказалi яны:
- Вось так яно i сталася, як мы хацелi: сыночка нашага мы будзем любiць, i iмя яму далi за яго рост Хлопчык як пальчык.
Яны добра яго кармiлi, але хлопчык усё не рос ды не рос i заставаўся такiм, якiм i нарадзiўся; аднак вочы ў яго былi разумныя, быў ён кемлiвы i руплiвы, i ўсё, за што ён нi браўся, яму ўдавалася.
Сабраўся аднойчы селянiн у лес дровы секчы i сказаў сам сабе: "Вось было б добра, каб нехта прыехаў па дровы з возам".
- Татка, - кажа Хлопчык як пальчык, - я прывязу воз, ты ўжо не сумнявайся, буду ў лесе своечасова.
- Але як жа ты з гэтым справiшся, ты ж такi маленькi, каб канём кiраваць?
- Гэта, татка, не бяда! Калi мацi запражэ, дык я залезу каню ў вуха i буду яму крычаць, куды трэба ехаць.
- Добра, - адказаў бацька, - адзiн раз, бадай што, паспрабуем.
Калi прыйшла пара, запрэгла мацi каня i пасадзiла Хлопчыка як пальчык каню ў вуха, i стаў хлапчына пакрыкваць: "Но! но! Лявей, правей!"
Усё iшло як мае быць, як у вопытнага фурмана, i воз кацiўся проста ў лес. Ды здарылася так, што на паваротцы, калi Хлопчык як пальчык крыкнуў: "Налева, налева!", насустрач з'явiлiся двое незнаёмых.
- Глянь, - кажа адзiн з iх, - што гэта такое? Едзе сабе воз, фурман на каня пакрыквае, а самога не вiдаць.
- Тут штосьцi не тое, - зазначыў другi, - давай пойдзем следам за возам i пацiкуем, дзе ён спынiцца.
А воз ехаў сабе ўсё далей i далей у лес i прамым кiрункам туды, дзе секлi дровы. Убачыў Хлопчык як пальчык бацьку i кажа яму:
- Вось, татка, я i прыехаў з возам. А цяпер ты знiмi мяне i апусцi на зямлю.
Бацька левай рукой узяў каня за аброць, а правай дастаў з конскага вуха свайго сыночка, той весела ўсеўся на былiнцы.
Убачылi незнаёмцы Хлопчыка як пальчык i не ведалi, што iм i казаць ад здзiўлення. Пасля адзiн з iх i кажа:
- Паслухай, гэты недаростак мог бы прынесцi нам шчасце, мы паказвалi б яго ў вялiкiм горадзе за грошы, - давай купiм яго.
Падышлi яны да селянiна i гавораць:
- Прадай нам свайго маленькага чалавечка, яму будзе ў нас добра.
- Не, - адказвае селянiн, - гэта мой любы сынок, i я яго нават за золата не прадам.
Але Хлопчык як пальчык пачуў, што яго купляюць, залез па складках вопраткi да бацькi на плечы i пачаў шаптаць яму ў вуха:
- Татка, прадавай мяне, а назад да цябе я сам вярнуся.
I вось прадаў яго бацька за вялiкiя грошы двум незнаёмцам.
- А куды ж цябе пасадзiць? - пытаюцца яны ў хлопчыка.
- Ды пасадзiце мяне на палi вашага капелюша, там мне можна будзе шпацыраваць i ваколiцы аглядаць, я адтуль не звалюся. Незнаёмцы згадзiлiся з iм. Хлопчык як пальчык развiтаўся з бацькам, i яны рушылi ў шлях-дарогу.
Iшлi яны, iшлi, а ўжо i вечарэць пачынае, тады хлопчык i кажа:
- Апусцiце мяне на дол, бо маю патрэбу.
- Ат, заставайся там наверсе, - прамовiў чалавек, на галаве ў якога ён сядзеў, - нiчога страшнага, ад птушак таксама iншы раз перападае.
- Не, - адказаў Хлопчык як пальчык, - я ведаю, як трэба сябе паводзiць, хутчэй апусцiце мяне ўнiз.
Зняў чалавек капялюш i пасадзiў хлопчыка на прыдарожнае поле. Хлопчык як пальчык скокнуў убок i пачаў прабiрацца памiж грудамi зямлi, а калi прыкмецiў мышыную норку, узяў i схаваўся туды.
- Бывайце, спадары, бывайце, iдзiце сабе дамоў без мяне, - гукнуў ён iм з норкi.
Падбеглi тыя да мышынай норкi, давай торкаць у яе палкамi, але дарэмна, Хлопчык як пальчык запаўзаў усё глыбей i глыбей, а незнаёмцаў ужо i ноч агарнула, i давялося iм вярнуцца дамоў са злосцю ды з пустой торбай.
Калi Хлопчык як пальчык зразумеў, што яны пайшлi, ён вылез з падземнага хода. "Упоцемку iсцi па полi, бадай што, будзе небяспечна, - сказаў ён, - яшчэ шыю сабе скруцiш". На шчасце, натрапiлася яму па дарозе пустая ракавiна слiмака. "Дзякуй Богу, - сказаў ён, - цяпер я магу правесцi ноч спакойна", - i залез у ракавiну.
Толькi пачаў ён засынаць, як раптам чуе - iдуць мiма два чалавекi, i адзiн з iх гаворыць:
- Як гэта нам украсцi ў багатага пастара грошы i серабро?
- Я табе сказаў бы, як гэта зрабiць! - гукнуў Хлопчык як пальчык.
- Што гэта? - пытаецца напалоханы злодзей. - Я чую, нехта гаворыць.
Прыпынiлiся яны i пачалi ўслухоўвацца. Тады Хлопчык як пальчык зноўку прамовiў:
- Вазьмiце мяне з сабою, я вам памагу.
- А дзе ж ты?
- А вы пашукайце мяне на зямлi i слухайце, адкуль голас чуецца, - адказаў ён.
Нарэшце зладзеi знайшлi яго i паднялi ўгару.
- Ну i малеча, як ты можаш нам памагчы? - здзiвiлiся яны.
- А вось як, - адказаў ён: - я залезу праз краты ў камору пастара i дастану вам тое, што патрэбна.
- I то праўда, - сказалi зладзеi, - паглядзiм, як ты з гэтым справiшся.
Прыйшлi яны да хаты пастара, i залез Хлопчык як пальчык у камору ды як закрычыць адтуль:
- Вы хочаце забраць ўсё, што тут ёсць?
Спалохалiся зладзеi i кажуць:
- Цiшэй гавары, а то яшчэ хто-небудзь прачнецца.
Але Хлопчык як пальчык нiбыта не зразумеў iх ды як закрычыць зноў:
- Вы хочаце забраць усё, што тут ёсць?