Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) - Михаил Булгаков 38 стр.


- Ты зараз мiжволi сказаў праўду. Чорт ведае што гэта, i чорт, павер мне, усiм распарадзiцца! - Вочы яе раптоўна загарэлiся, яна падхапiлася, затанцавала на месцы i пачала ўскрыкваць: - Якая я шчаслiвая, якая я шчаслiвая, што згаварылася з iм! О д'ябал, д'ябал!.. Давядзецца вам, мой мiлы, жыць з ведзьмаю! - пасля гэтага яна кiнулася да майстра, абхапiла яго за шыю i пачала цалаваць у губы, у нос, у шчокi. Вiхры нерасчасаных валасоў кудлацiлiся на майстры, i лоб i шчокi ў яго загарэлiся ад пацалункаў.

- Ты i сапраўды стала падобная на ведзьму.

- Я не адмаўляюся, - сказала Маргарыта, - я ведзьма i вельмi гэтым задаволена.

- Ну, добра, - сказаў майстар, - няхай ведзьма. Вельмi добра! Мяне, выходзiць, укралi з лякарнi... Таксама цудоўна! Вярнулi сюды, дапусцiм i гэта... Ну, няхай нас i не пачнуць шукаць... Але скажы ты мне, на мiласць богу, за што мы будзем жыць? Калi я гавару пра гэта, я клапачуся толькi пра цябе, павер мне!

У гэты момант у акенцы паказалiся тупаносыя чаравiкi i нiжняя частка штаноў у палосачку. Затым гэтыя штаны сагнулiся ў каленях, i святло дня загарадзiў нечы тоўсты зад.

- Алаiзiй, ты дома? - спытаўся голас наверсе, недзе над штанамi, над акном.

- Ну, пачынаецца, - сказаў майстар.

- Алаiзiй? - спыталася Маргарыта i падышла блiжэй да акна. - Яго арыштавалi ўчора. А хто пра яго пытаецца? Як ваша прозвiшча?

У адно iмгненне зад i штаны знiклi, i чуваць было, як грукнулi варотцы, пасля ўсё стала па-ранейшаму. Маргарыта ўпала на канапу i зарагатала гэтак, што слёзы выступiлi на вачах. Пасля таго як супакоiлася, твар у яе моцна змянiўся, яна загаварыла сур'ёзна i, гаворачы, з'ехала з канапы долу, падпаўзла да каленяў майстра, глядзела яму ў вочы, гладзiла па галаве.

- Як ты пакутаваў, бедны, як ты пакутаваў, бедны ты мой! Пра гэта ведаю толькi я адна. Паглядзi, у цябе белыя валасы i вечная складка ля губ! Мой адзiны, мой мiлы, не думай нi пра што! Табе занадта многа давялося думаць, i цяпер за цябе буду думаць я. I я ручаюся, ручаюся, што ўсё будзе толькi добра!

- Я нiчога не баюся, Марго, - раптам адказаў ёй майстар, падняў галаву, i яна ўбачыла яго такiм, якiм ён быў тады, калi пiсаў пра тое, чаго нiколi не бачыў, але пра што дакладна ведаў, што гэтак было, - я не баюся, таму што я ўжо ўсё перажыў. Мяне многа палохалi, i ўжо няма чым спалохаць. Але мне шкада цябе, Марго, вось у чым фокус, вось чаму я i паўтараю адно i тое. Апамятайся! Нашто табе калечыць сваё жыццё, звязвацца з хворым i жабраком? Вяртайся дадому! Шкадую цябе, таму гэтак i гавару.

- Эх ты, ты, - Маргарыта кiвала растрапанаю галавою, - эх ты, малаверны няшчасны чалавек. Я з-за цябе ўчора ўсю ноч трэслася голая, я страцiла сваю прыроду, памяняла яе на новую, некалькi месяцаў я сядзела ў цёмнай каморцы i думала толькi пра адно - пра навальнiцу над Ершалаiмам, я выплакала свае вочы, а цяпер, калi звалiлася на голаў шчасце, ты мяне праганяеш? Ну што ж, я пайду, пайду, але ведай, што ты жорсткi чалавек! Яны спустошылi тваю душу!

Горкая пяшчота захлiснула майстрава сэрца, i, невядома чаму, ён заплакаў, уткнуўшыся тварам у Маргарыцiны валасы.

А яна плакала, шаптала, цалавала яго, i пальцы яе трымцелi на скронях майстра.

- Ах павуцiна, павуцiна, на вачах у мяне сiвее твая галава... ах мая, мая шматпакутная галава! Паглядзi, якiя ў цябе вочы! Пустыня ў iх... А плечы, плечы прыгнутыя цяжарам... Скалечылi, скалечылi... - Маргарыта ўсё болей i болей блыталася ў гаворцы, скаланалася ад плачу.

Тады майстар выцер вочы, падняў з каленяў Маргарыту, устаў сам i сказаў цвёрда:

- Хопiць! Ты прысарамацiла мяне. Я больш нiколi не збаюся i не буду гаварыць пра гэта, супакойся. Я ведаю, што мы абое ахвяры свае душэўнае хваробы, якую я, магчыма, перадаў i табе... Што ж, мы разам i будзем трываць яе.

Маргарыта прытулiлася да вуха майстра губамi i зашаптала:

- Клянуся табе сваiм жыццём, клянуся ўгаданым табой сынам астролага - усё будзе добра.

- Ну, хопiць, хопiць, - адазваўся майстар, засмяяўся i дадаў: - Вядома, калi людзi абрабаваныя ўшчэнт, яны шукаюць ратунку ў незямной сiле! Што ж, згодны шукаць i там.

- Ну вось, ну вось, ты ранейшы, ты смяешся, - адказала Маргарыта, - i ну цябе к чорту з тваiмi вучонымi слоўкамi. Незямная цi зямная - мне ўсё роўна! Я хачу есцi.

I яна павалакла майстра за рукаў да стала.

- Я не ўпэўнены, што гэтая ежа не правалiцца зараз скрозь зямлю альбо не вылецiць праз акно, - гаварыў той зусiм спакойна.

- Яна паляцiць!

I ў гэты час у акенцы пачуўся гугнявы голас:

- Мiр вам.

Майстар здрыгануўся, а прывычная ўжо да незвычайных прыгод Маргарыта ўскрыкнула:

- А, гэта ты, Азазела! Ай, як добра, як хораша! - i шапнула майстру: Вось бачыш, нас не пакiнулi! - i кiнулася адмыкаць дзверы.

- Ты хоць захiнiся, - крыкнуў ёй услед майстар.

- Напляваць мне на гэта, - адказала Маргарыта ўжо з калiдорчыка.

I вось ужо Азазела пакланiўся, павiтаўся з майстрам, блiскаў на яго сваiм крывым вокам, а Маргарыта ўсклiквала:

- Ах, як я рада! Я нiколi гэтак не радавалася ў жыццi? Выбачайце, Азазела, што я голая!

Азазела прасiў не турбавацца, запэўнiў, што ён пабачыў не толькi голых жанчын, але нават жанчын з аблупленаю скураю, ахвотна прысеў да стала, паставiў у куце ля печкi нейкi скрутак у цёмнай парчы.

Маргарыта паслужлiва налiла Азазелу каньяку, i той ахвотна выпiў яго. Майстар не спускаў з Азазелы вачэй, зрэдку пад сталом шчыпаў сябе за левую руку. Але гэта не дапамагала. Азазела не раствараўся ў паветры, ды ў гэтым, па праўдзе гаворачы, не было i неабходнасцi. Нiчога страшнага ў рыжаватым, невялiкага росту чалавечку не было, хiба што вока з бяльмом, але гэта бывае i без усякiх чараў, ды адзенне не зусiм прывычнае - нейкая раса альбо плашч, але калi задумацца, то i такое адзенне можна ўбачыць. Каньяк ён таксама пiў спраўна, як i ўсе нармальныя людзi, поўнымi чаркамi, i не закусваў. Ад гэтага самага каньяку ў майстра зашумела ў галаве, i ён пачаў думаць.

"Не, праўда Маргарыцiна! Вядома, перада мной пасланец д'ябла. Ды я ж сам не пазней як учора ноччу даказваў Iвану, што той сустрэў на Патрыярхавых менавiта сатану, а цяпер чамусьцi спалохаўся i пачаў мармытаць, плесцi штосьцi пра гiпнатызёраў i пра галюцынацыi. Якiя тут к чорту гiпнатызёры!"

Ён пачаў прыглядацца да Азазелы i пераканаўся, што ў вачах у таго ёсць нейкi клопат, нейкая думка, пра якую ён пакуль што маўчыць. "Ён не проста ў госцi, ён з'явiўся з нейкiм даручэннем", - думаў майстар.

Назiральнасць не падманула яго.

Пасля таго як выпiў трэцюю шклянку каньяку, якi на Азазелу зусiм не дзейнiчаў, госць загаварыў:

- Даволi ўтульны падвальчык, чорт пабяры! Адно толькi пытанне ўзнiкае, што ў iм рабiць, у гэтым падвальчыку?

- Пра гэта i я гавару, - засмяяўшыся, адказаў майстар.

- Навошта вы мяне трывожыце, Азазела? - спыталася Маргарыта. - Як-небудзь!

- Што вы, што вы! - усклiкнуў Азазела. - Я i не думаў вас трывожыць. Я i сам ведаю - як-небудзь. Ага! Ледзь не забыўся... Месiр прывiтанне вам перадаваў i таксама загадаў перадаць, што запрашае вас на невялiкую прагулянку, калi, вядома, вы захочаце. Дык што вы скажаце?

Маргарыта пад сталом штурхнула майстра.

- З вялiкiм задавальненнем, - адказаў майстар, разглядаючы Азазелу, а той працягваў:

- Мы спадзяёмся, што i Маргарыта Мiкалаеўна не адмовiцца ад гэтага?

- Я не адмоўлюся, - сказала Маргарыта, i зноў яе нага праехала па майстравай назе.

- Цудоўная рэч! - усклiкнуў Азазела. - Вось гэта я люблю! Раз-два - i гатова! Не тое што тады ў Аляксандраўскiм садзе.

- Не ўспамiнайце пра гэта, Азазела! Я тады была дурная. Ды мяне не трэба надта i вiнавацiць - не кожны ж дзень сустракаешся з нячыстаю сiлаю!

- Вядома, - пацвердзiў Азазела, - каб кожны дзень, гэта было б прыемна!

- Мне i самой падабаецца хуткасць i аголенасць, - гаварыла Маргарыта, хуткасць i аголенасць... Як з маўзера - раз! Ах, як ён страляе! - ускрыкнула Маргарыта, звяртаючыся да майстра. - Сямёрка пад падушкай, i ў любое ачко! Маргарыта пачала п'янець, i вочы ў яе разгарэлiся.

- Я зноў забыўся, - крыкнуў Азазела i ляпнуў сябе па лбе, - зусiм закруцiўся! Месiр прыслаў вам падарунак, - тут ён звярнуўся да майстра, бутэльку вiна. Прашу заўважыць, што гэта тое самае вiно, якое пiў пракуратар Юдэi. Фалернскае вiно.

Вядома, гэта выклiкала вялiкую цiкаўнасць у майстра i ў Маргарыты. Азазела дастаў з чорнае пахавальнае парчы зусiм ззелянелы збан. Вiно нюхалi, налiлi ў шклянкi, глядзелi скрозь яго на святло ў акне, якое знiкала перад навальнiцаю. Бачылi, як усё фарбуецца ў крывавы колер.

- За здароўе Воланда! - усклiкнула Маргарыта i падняла сваю шклянку.

Усе ўтраiх выпiлi са шклянак па вялiкiм глытку. Адразу пераднавальнiчнае святло пачало патухаць у вачах майстра, перахапiла дыханне, ён адчуў, што прыходзiць канчына. Ён бачыў яшчэ, як смяротна пабялелая Маргарыта працягвае да яго рукi, падае галавой на стол, а потым спаўзае на падлогу.

- Забойца... - успеў яшчэ крыкнуць майстар.

Ён схапiў нож са стала, каб ударыць Азазелу, але рука бездапаможна слiзганула па настольнiку, усё ў падвале пафарбавалася ў чорны колер, а потым i зусiм знiкла. Ён упаў дагары i, падаючы, рассек скуру на скронi аб рог бюро.

Калi атручаныя зацiхлi, Азазела пачаў дзейнiчаць. Найперш ён кiнуўся ў акно, i праз некалькi iмгненняў быў у асабняку, у якiм жыла Маргарыта Мiкалаеўна. Заўсёды пунктуальны i акуратны, Азазела хацеў праверыць, цi ўсё выканана як належыць. Усё аказалася ў поўным парадку. Азазела бачыў, як сумная жанчына, якая чакала свайго мужа, выйшла са свае спальнi, раптоўна пабялела, схапiлася за сэрца, крыкнула бездапаможна:

- Наташа! Хто-небудзь... да мяне, - упала на падлогу ў гасцёўнi, не дайшоўшы да кабiнета.

- Усё ў парадку, - сказаў Азазела.

Праз iмгненне ён быў ля мёртвых закаханых. Маргарыта ляжала, уткнуўшыся тварам у дыванчык. Сваiмi жалезнымi рукамi Азазела перавярнуў яе, як ляльку, тварам да сябе i прыгледзеўся да яе. На яго вачах твар у атручанай мяняўся. Нават у прыцемках, якiя насунулiся, было вiдаць, як знiкала часовая касавокасць, жорсткасць, грубаватасць твару. Твар нябожчыцы пасвятлеў, нарэшце памякчэў, аскал перастаў быць драпежным, а зрабiўся проста жаночым пакутлiвым аскалам. Тады Азазела разняў яе белыя зубы i ўлiў у рот некалькi кропель таго самага вiна, якiм i атруцiў. Маргарыта ўздыхнула, пачала ўставаць без дапамогi Азазелы, села i слаба спыталася:

- За што, Азазела, за што? Што вы зрабiлi са мной?

Яна ўбачыла ляжачага майстра, здрыганулася i прашаптала:

- Гэтага я не чакала... забойца!

- Ды не ж, не, - адказаў Азазела, - зараз i ён устане. Ах, чаму вы ўсе гэтакiя нервовыя!

Маргарыта паверыла яму адразу, гэтакi пераканаўчы быў голас у рыжага дэмана. Яна ўсхапiлася, дужая i жывая, i памагла напаiць ляжачага вiном. Той расплюшчыў вочы, цяжка зiрнуў i з нянавiсцю паўтарыў сваё апошняе слова:

- Забойца...

- Ах! Знявага звычайна з'яўляецца ўзнагародай за добрую работу, - адказаў Азазела. - Няўжо вы сляпы? Ну разгледзьцеся хоць зараз!

Тут майстар устаў, зiрнуў навокал жывым i светлым позiркам i спытаўся:

- Што абазначае ўсё гэта?

- Яно абазначае, - адказаў Азазела, - што нам пара. Ужо гром грымiць, вы чуеце? Цямнее. Конi б'юць капытамi, дрыжыць увесь маленькi сад. Развiтвайцеся з падвалам, развiтвайцеся хутчэй.

- А, разумею, - сказаў майстар i азiрнуўся, - вы нас забiлi, мы мёртвыя. Ах, як гэта разумна! Як гэта ў час! Цяпер я зразумеў вас!

- Ах, злiтуйцеся, - адказаў Азазела, - цi гэта вас я чую? Ваша сяброўка называе вас майстрам, вы думаеце, дык як жа вы можаце быць мёртвым? Хiба для таго, каб лiчыць сябе жывым, трэба абавязкова сядзець у падвале ў адной толькi кашулi i бальнiчным споднiм? Гэта смешна!

- Я зразумеў усё, што вы гаварылi, - ускрыкнуў майстар, - не працягвайце! Ваша праўда тысячу разоў!

- Вялiкi Воланд, - пачала дапамагаць яму Маргарыта, - вялiкi Воланд! Ён прыдумаў усё намнога лепш, чым я. Але толькi раман, раман, - крычала яна майстру, - раман забяры з сабой, куды б ты толькi не ляцеў!

- Не трэба, - адказаў майстар, - я ведаю яго на памяць.

- А ты нi слова, нiводнага слова з яго не забудзеш? - пыталася Маргарыта, прыцiскалася да каханка i выцiрала яму кроў са скронi.

- Не хвалюйся! Я цяпер нiчога i нiколi не забуду, - адказаў майстар.

- Тады агонь, - крыкнуў Азазела. - Агонь, з якога ўсё пачалося, i якiм мы ўсё канчаем.

- Агонь! - страшна крыкнула Маргарыта.

Акенца ў падвале грукнула, ветрам адагнала ўбок штору. У небе весела i коратка грымнула. Азазела ўсунуў кiпцюрыстую руку ў печку, дастаў куродымную галавешку i падпалiў настольнiк на стале. Потым стос старых газет, а затым рукапiс i фiранку на акне.

- Гары, гары, ранейшае жыццё!

- Гарыце, пакуты! - крычала Маргарыта.

Пакой ужо пакалыхваўся барвовымi слупамi, i разам з дымам вылецелi з дзвярэй трое, узбеглi па мураванай лесвiцы наверх i апынулiся ў дворыку. Першае, што яны ўбачылi, гэта забудоўшчыкаву кухарку, якая сядзела на зямлi; побач была рассыпана бульба i некалькi пучкоў цыбулi. Кухарку можна было зразумець. Трое чорных коней храплi ля хлеўчука, дрыжалi i капытамi ўзбiвалi зямлю фантанамi. Маргарыта ўскочыла першая, за ёй Азазела, апошнiм майстар. Кухарка застагнала, хацела падняць руку, каб перахрысцiцца, але Азазела грозна крыкнуў з сядла:

- Адрэжу руку! - Ён свiснуў, i конi, ломячы галiны лiпы, урэзалiся ў чорную хмару. Адразу з акенца ў падвале павалiў дым. Унiзе пачуўся слабы няшчасны кухарчын крык:

- Гарым!..

Конi iмчалi ўжо над дахамi Масквы!

- Я хачу развiтацца з горадам, - крыкнуў майстар Азазелу, якi ляцеў наперадзе. Гром праглынуў канец майстравага сказа.

Азазела кiўнуў галавой i пагнаў свайго каня галопам. Насустрач летунам iмклiва неслася хмара, але яшчэ не сыпала дажджом.

Яны ляцелi над бульварам, бачылi, як разбягаюцца постацi, як хаваюцца ад дажджу. Падалi першыя кроплi. Яны праляцелi над дымам - усiм, што засталося ад Грыбаедава. Яны праляцелi над горадам, якi ўжо залiвала цемра. Над iмi ўспыхвалi маланкi. Потым дахi змянiлiся зелянiнаю.

Тады толькi лiнуў дождж i ператварыў летуноў у тры вялiкiя пухiры.

Маргарыце ўжо было знаёма адчуванне палёту, а майстру - не, i ён здзiвiўся таму, як хутка яны апынулiся ля мэты, у таго, з кiм ён хацеў развiтацца, таму што яму больш не было з кiм развiтвацца. Ён адразу пазнаў скрозь дождж будынак клiнiкi Стравiнскага, раку i добра вывучаны iм бор на другiм беразе. Яны прызямлiлiся ў гаi на паляне, непадалёк ад клiнiкi.

- Я пачакаю вас тут, - крычаў Азазела, склаўшы рукi рупарам, i то знiкаў, то ўзнiкаў пры святле маланкi ў шэрай сцяне, - развiтвайцеся, толькi хутчэй!

Майстар i Маргарыта саскочылi з коней i паляцелi, замiльгалi, як вадзяныя ценi, праз клiнiчны сад. Яшчэ праз некалькi iмгненняў майстар прывычнаю рукою рассоўваў рашотку на акне палаты No 117. Маргарыта iшла следам. Яны зайшлi да Iванкi, нiкiм не прыкмечаныя пад грукатанне i завыванне навальнiцы. Майстар спынiўся ля ложка.

Iванка ляжаў нерухома, як i тады, калi ўпершыню глядзеў на навальнiцу ў доме свайго спачыну. Ён не плакаў, як мiнулы раз. Калi ён разгледзеў як след цёмную постаць, якая ўварвалася да яго з балкона, ён прыўстаў, працягнуў рукi i сказаў радасна:

- А, гэта вы, а я ўсё чакаю, чакаю вас. Вось i вы, мой сусед.

Майстар адказаў яму:

- Я тут! Але болей вашым суседам, на жаль, не буду. Я адлятаю назаўсёды, таму i прыйшоў, каб развiтацца.

- Я пра гэта ведаю, я здагадаўся, - цiха адказаў Iван i спытаў: - Вы сустрэлi яго?

- Сустрэў, - сказаў майстар, - я прыйшоў развiтацца з вамi, бо вы былi апошнiм i адзiным чалавекам, з кiм я гаварыў у апошнi час.

Iванка пасвятлеў i сказаў:

- Гэта добра, што вы сюды заляцелi. Я слова сваё стрымаю, вершыкаў больш пiсаць не буду. Мяне цяпер iншае цiкавiць, - Iванка ўсмiхнуўся i ненармальнымi вачыма глядзеў паўз майстра, - я iншае хачу напiсаць. Я тут, пакуль ляжаў, ведаеце, пра многае перадумаў i многае зразумеў.

Майстар расхваляваўся з-за гэтых слоў, прысеў на краёк Iванкавага ложка:

- Вось гэта добра, добра. Вы пра яго працяг напiшаце!

Iванкавы вочы загарэлiся.

- А хiба вы самi не будзеце? - ён апусцiў галаву i задумлiва дадаў: - Ай, ды чаго я пытаюся, - Iванка коса зiрнуў на падлогу, паглядзеў спалохана.

- Ага, - сказаў майстар, i голас яго здаўся Iванку незнаёмым i глухiм, - я ўжо болей не буду пiсаць пра яго. Я буду заняты iншым.

Скрозь пошум навальнiцы пачуўся свiст.

- Вы чуеце? - спытаўся майстар i ўстаў з ложка.

- Навальнiца шумiць...

- Не, гэта мяне клiчуць, мне пара, - растлумачыў майстар i ўстаў з пасцелi.

- Пачакайце! Яшчэ адно слова, - папрасiў Iван, - а вы яе знайшлi? Яна не здрадзiла вам?

- Вось яна, - адказаў майстар i паказаў на сцяну.

Ад белае сцяны ступiла цёмная Маргарыта i падышла да ложка. Яна доўга глядзела на юнака, i ў вачах у яе была скруха.

- Бедны, бедны, - нячутна прашаптала Маргарыта i нахiлiлася да пасцелi.

- Якая прыгожая, - без зайздрасцi, але з сумам i нейкiм замiлаваннем прамовiў Iван, - бачыш, як у вас усё добра атрымалася. А вось у мяне не гэтак. - Тут ён падумаў i задумлiва дадаў: - Хаця, магчыма, i гэтак...

- Гэтак, гэтак, - прашаптала Маргарыта i зусiм нахiлiлася, - вось я вас пацалую ў лоб, i ўсё ў вас будзе як належыць... вы мне паверце, я ўсё бачыла, я ведаю.

Юнак абхапiў яе за шыю, i яна пацалавала яго.

- Бывай, вучань, - ледзь чутна прамовiў майстар i пачаў раставаць у паветры. Ён знiк, з iм разам знiкла i Маргарыта, зачынiлiся за iмi краты на балконе.

Iванка захваляваўся. Ён сеў на ложку, трывожна азiрнуўся, нават застагнаў, загаварыў сам з сабою, устаў. Навальнiца бушавала мацней i мацней i, мабыць, растрывожыла яго душу. Хвалявала яго таксама i тое, што за дзвярыма ён сваiм прывыклым да цiшынi слыхам улавiў паспешныя крокi, глухiя галасы за дзвярыма. Ён клiкаў, нерваваўся, уздрыгваў:

- Праскоўя Фёдараўна!

Праскоўя Фёдараўна ўжо заходзiла ў пакой, запытальна i трывожна глядзела на Iванку.

- Што? Што такое? - пыталася яна. - Навальнiца хвалюе? Ну, нiчога, нiчога... Зараз дапаможам. Зараз я доктара паклiчу.

- Не, Праскоўя Фёдараўна, не патрэбна доктара клiкаць, - сказаў Iванка i неспакойна глядзеў не на Праскоўю Фёдараўну, а на сцяну, - са мной нiчога такога. Я разбiраюся цяпер, вы не бойцеся. Вы мне лепш скажыце, - задушэўна спытаўся Iван, - а што там зараз побач у сто васемнаццатым пакоi здарылася?

Назад Дальше