— Цi не ў Паташнi часам? — цiкнула Адаму.
— А няўжо ж дзе?!
— Людва, — толькi цяпер прыгадаў ён iмя Януковых скудзельнiцы. — А я, кажа, — i не пазнаў.
— Чаму ж я цябе адразачку пазнала — толькi з трамвая злез.
I па гэты раз — годзе Адам вiнавацiць той скупы Януковых агонь.
— Што гэта ўчора за дзяўчына была з табою? — пра знакамiтую ён папытаўся.
— З нашай вёскi. На цукерачнай фабрыцы тут. З серады, — яшчэ па-вясковаму, па днях лiчыла Людва, — i я там станаўлюся на работу.
Шчаслiва — пацалункам таго вечара на…скай вулiцы насупраць пошты скончылася ў iх. Традыцыйна, кiнематаграфiчна, але без усякае камедыi.
Жыццё ж такое вясёлае!
Не вельмi пазорная на пагляд Людва. Але не было Адаму лепшай, харашэйшай над яе.
1932 г.