Здаецца мансарда - Эрве Базен 2 стр.


— Пяцьсот старых франкаў, - закрычала Марта, — ты разумееш? Бакалейшчыца дала мне аднаго Гюго.

— Я ж табе казаў…

Ён не скончыў фразы, але яго лоб наморшчыўся; яму не ўдалося падчапiць дзюбкай нажа галаву сардзiны. I сапраўдная Марта, якая не падала духам у цяжкiя часы, адчула, што яе асуджаюць, i сказала тое, што гняло яе душу.

— Пяцьсот франкаў за подласць! — прастагнала яна.

— Няма чаго скардзiцца, для нас i гэта грошы, — сказаў Адрыен.

Марта ўздыхнула i замаўчала. На словы яна таксама была небагатая.

— Для нас канечне, — паўтарыла яна, перакананая.

Гэта подласць заўжды адчувае сябе камфортна, а такiм, як яны, маленькiм людзям даводзiцца iсцi па гэтым паскудным жыццi пехатой. Яе вочы палагаднелi. Вось, скажам, Адрыен, яго шлях усыпаны дыямантамi.

I гледзячы на гэтага чалавека, на яго залiтыя алеем вусы, якiя рухалiся ў такт са скiвiцамi, калi ён дажоўваў апошнi кавалак, Марта раптам спыталася ў сябе, чаму яна не чуе цяжару на сваiм хворым калене i чаму адчувае нейкае дзiўнае задавальненне ад сваёй няўдачы.

Скватэр (англ. squatter) — асоба, якая самавольна заняла незаселенае жыллё.

На старых пяцiсотфранкавых бiлетах быў змешчаны партрэт Гюго.

Назад