Яго пумпернiкель - Брэдбэри Рэй 2 стр.


Ранiцай ён спускаўся па сходках у залу i на хвiлiну затрымаўся ад яркiх, моцных сонечных промняў. Твар яго быў паголены, зубы — пачышчаны. Святло напоўнiла кожны пакой. Ён паглядзеў на стол, ля якога завiхалася жонка. Упэўнена, не спяшаючыся, яна наразала тонкiмi лустачкамi яго пумпернiкель.

Ён прысеў да стала, асветленага промнямi сонца, i ўзяў газету.

Яна дастала лустачку хлеба i пацалавала мужа ў шчаку. Ён прывычна паляпаў яе па руцэ.

— Табе адзiн кавалачак цi два, мiлы? — спыталася яна пяшчотна.

— Два, бадай, — адказаў ён.

Пумпернiкель (ням.) — чорны жытны густа замешаны хлеб з саладжавым смакам.

Назад