Лебядзіны скіт - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 3 стр.


— Чаму гэты старац не баяўся майго гневу?

Мудры Юсуфі адказаў:

— Што там ты! Самы моцны гнеў хана слабейшы за самую ціхую ўдзячнасць народа. Хіба калі ён узнімаецца не дрыжыць твая кібітка.

І хан прагаварыў ціха:

— Юсуфі! Калі-небудзь я зламаю табе хрыбет за праўду. І чакаць гэтага засталося нядоўга.

— Ну што ж. Такі, відаць, лёс паэты. А да таго часу я буду гаварыць яе, праўду. Што ты зробіш з ёю? Мо тое, што з тым старцам?

Яны пакідалі балотную зямлю, а за імі быццам вішні асыпалі лугі белым пухам сваіх кветак. Прызыўна трубілі лебедзі, кружлялі, падалі на ваду, і ў крыках іх гучала радасць.

Камень тачыў слёзы.

Кажуць, з таго часу Белая Русь і празываецца "белай". Ад лебядзінага апярэння стала белай вопратка ў яе людзей.

А кажуць i другое: быццам таму яна "белая", што пад татарамi не пабыла. Можа, й так няважлiва ўсё гэта. А калi мне веры не даеце адшукайце самi ля галошаўскага возера мясцовасць "лебядзiны скiт". Мо тагды самi ўпэўнiцеся, як калiсьцi мой дзед, з слоў якога я й апавядаю вам гэта. Трубяць лебедзi на балотах.

Шаль.

 Гатунак едвабу.

 Абутак.

 Тонкае сукно.

 Гатунак тонкага сукна.

Парча.

Назад