Жабкі і Чарапаха - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч


На беразе маленькага ляснога возера-балотца разгарлаліся, разышліся і наладзілі канцэрт жабы. Церушыў на іхнія галоўкі цёплы дожджык, свяціла праз яго сонца. Весела было жабкам — вось яны і спявалі.

І тут прыплыла пратокай з такога самага суседняга балотца-возера вялікая балотная Чарапаха. Жыла яна адна, пачула вясёлыя спевы і вось прыплыла, вынырнула, напалову вылезла на бераг і ўся аж зморшчылася ад асалоды. Надта добра спявалі жабкі.

— Жабкі, жабкі, дзень добры.

— А ты што за цуда-юда? — спыталі жабкі.

— Я Чарапаха.

— Бачыць такое не бачылі, чуць гэткае не чулі. Значыць, не можа цябе быць.

— Ды ёсць жа я, — сумна сказала Чарапаха. — І як жа вы добра спяваеце! Паўтарыце, калі ласка. Проста салаўі.

— Можам, — сказалі ўлешчаныя жабкі.

Ку-ма, кума

Бор-ршчык вар-рыла.

— Выдатна, — сказала Чарапаха. — Выключна. Жабкі-жабкі, прыміце мяне ў свой хор.

— А ты спяваць умееш?

— Не. Я слухаць люблю.

— Дык слухай. Здалёк. Ці прывядзі сястру, якая ўмее.

— І яна не ўмее, — сумна сказала Чарапаха. — Мы, чарапахі, не ўмеем спяваць. Голасу нам не дадзена.

— Дык нашто ты нам тады? — спыталі жабкі.

— А слухаць вас хто будзе? Хваліць?

— Нас і так усе чуюць. І ўсе хваляць

— Ну і я ціхенька сядзела б ды хваліла, — сказала добрая і разумная Чарапаха.

— Дык ты, можа, яшчэ нешта ўмееш? — спытала Галоўная Жаба ў хоры, якая аж дзьмулася ад важнасці.

— Плаваць умею. Ныраць.

— Гэта й мы ўмеем. А скакаць умееш?

— Не, — уздыхнула Чарапаха.

— Нічога ты не ўмееш… А мы яшчэ нясём ікру. Жабурынне.

— Я замест яе яйкі нясу, — сказала Чарапаха. — Вялікія.

— Ф-фу, — сказала Галоўная, — яйкі… Ну, паспрабуй усё ж заспяваць.

I Чарапаха зарыпела:

— Словы нішто сабе, — сказалі жабы, — але ж голас? Бр-р-р!

— Дык я б вам — словы, а вы б — спявалі.

— Словы ў нас не горшыя. Самі прыдумалі:

— Добрыя словы, — сказала Чарапаха, — але галасы ў вас лепшыя.

— І што гэта за "шчыты ў чарапах"? — спытала Галоўная Жаба.

— А вось тое, што на мне.

— Гэта карычневае? — усхваляваліся жабы. — Гэта брыдкае? Ну не. Мы вось такія прыгожыя. Зялёныя. Бліскучыя. Як лакіраваныя.

— Жывыя, — сказала Чарапаха, — усе прыгожыя.

— А чаму гэта брыда завецца шчытом? — спытала Маладзенькая Жабка.

— Яна цвёрдая.

— Няўжо-о? Во-ой! Быць не можа.

Самая смелая з жабак падплыла асцярожна і дакранулася да панцыра лапкай.

— Вой! Яна ж як жалезная!

— Ну і што? — сказала Чарапаха.

— Цвёрдая!.. Голасу не мае!

— Усё роўна вы мне падабаецеся. Спяваеце прыгожа. Мне адной сумна.

Але жабы ўжо разышліся:

Дальше