Юстыцыя - Фридрих Дюрренматт 2 стр.


 Што ж, тут больш нічым не парадзіш,  сказаў ён.

 Яволь, нічым, нічым.

Госці, спярша скамянелыя, паўскоквалі са сваіх месцаў. З-за стойкі раззявілі вочы кухар і ўвесь кухонны персанал. Толькі Мок як бы нішто яму ніякага еў далей. Наперад праціснуўся худы чалавек.

 Я лекар.

 Нічога не чапайце,  спакойна распарадзіўся начальнік.  Нам яго спярша трэба сфатаграфаваць.

Лекар нахіліўся да прафесара, але загаду не парушыў.

 Праўда,  канстатаваў ён.  Забіты.

 Менавіта,  спакойна сказаў начальнік.  Вярніцеся на сваё месца.

Пасля ўзаў з крэсла бутэльку шамбэртэна.

 А гэта мы канфіскуем,  сказаў ён і працягнуў бутэльку мэтрдатэлю.

 Яволь. Ага, канфіскуем,  прамармытаў той.

Пасля начальнік пайшоў тэлефанаваць.

Вярнуўшыся, ён застаў над трупам пракурора Емэрліна. На ім быў цёмны святочны гарнітур. Ён збіраўся ў канцэртную залу на сімфанічны канцэрт і, калі пачуўся стрэл, якраз спажываў на другім паверсе ў французскім рэстаране амлет flambee на дэсерт. У горадзе Емэрліна не любілі і марылі пра той час, калі ён сыдзе на пенсію, марылі ўсе: шлюхі і іх канкурэнты з іншага лагера, злодзеі і грабежнікі, недацямныя пракурысты, дзелавыя людзі ў складанай сітуацыі, але ж і юрыдычны аппаратад паліцыі да адвакатаў, ды што там янынават свае калегі і тыя неабольвалі. Усе выдурніваліся ў недарэчных жартах на яго адрас: маўляў, дзіва што горад загінаецца,  тут жа Емэрлін, дзіва што юстыцыя кульгаеЕмэрлін жа, ну, і так далей. Пазіцыя ў пракурора была нікудышняя, аўтарытэт спляжаны, прысяжныя ўсё часцей у адкрытую аспрэчвалі яго заявы, а з імі заадно і суддзі, але больш за ўсіх даставаў яго аўтарытэтны начальнік паліцыі, казалі, быццам начальнік лічыць так званую крымінальную частку нашага насельніцтва яго найлепшай часткай. Зрэшты, Емэрлін быў юрыст высокага стылю, не заўсёды ён нёс паразы, ягоных запытаў і рэплік баялія, яго бескампраміснасць гэтак жа паважалі, як і ненавідзелі. Ён быў узорам пракурора старога замесу, якому кожны апраўдальны выракасабістая абраза, які аднолькава несправядлівы і з беднымі і з багатымі, нежанаты, недаступны ніякім спакусам, ні разу ў жыцці не дакрануўся да ніводнай жанчыны, што, зрэшты, і было яго галоўным прафесійным недахопам. Злачынцы былі яму чымсьці незразумелым, амаль сатанінскім, яны ўводзілі яго ў старазапаветную ятру, ён быў аджытым рэліктам непахіснай, але затое і непадкупнай маралі, даледніковы валун у «багне юстыцыі, якая ўсё чыста апраўдвае», казаў ён гэтак жа палымяна, як і зласліва. Вось і цяпер ён быў незвычайна ўзбуджаны, тым болей што асабіста ведаў і забітага, і забойцу.

 Гер каменданце!  абурана ўсклікнуў ён усё яшчэ з сурвэткай у руцэ.  Кажуць, нібыта забойства ўчыніў доктар Ісак Колер.

 Слушна кажуць,  буркнуў начальнік.

 Але ж гэта проста немагчыма.

 Колер, мусіць, з глузду з'ехаў, - адказаў начальнік, сеў на крэсла каля нябожчыка і запаліў адну са сваіх вечных «Баянас». Емэрлін прамакнуў сурвэткай лоб, падцягнуў крэсла ад суседняга стала і таксама сеў, так што грузлы нябожчык ляжаў галавой у талерцы акурат паміж абодвума буйнымі і масіўнымі дбальцамі парадку. Яны сядзелі і чакалі. У рэстаране мёртвая цішыня. Ніхто больш не еў. Усё глядзела на прывідную групу. Толькі калі ў рэстаран уварвалася гарластая гурма студэнтаў, узнікла замяшанне. Студэнты з песнямі пачалі расцякацца па зале, не адразу ўцяміўшы, што тут да чаго, гарлалі і толькі потым збянтэжана замоўклі. Нарэшце з'явіўся лейтэнант Хэрэн з іншымі сябрамі камісіі па расследаванні забойстваў. Паліцэйскі фатаграфаваў, судовы медык стаяў бездапаможна побач, а акруговы пракурор, які прыйшоў разам з усімі, перапрасіўся ў Емэрліна за свой прыход. Ціхія загады, распарады. Потым мёртвага паднялі, - твар у соўсе, гусіная вантробка і зялёны боб у барадзе,  паклалі на насілкі і эвакуавалі ў санітарную машыну. А залатыя без аправы акуляры Эла знайшла, калі ўжо ёй дазволілі прыбраць са стала, у смажанай бульбе. Пасля чаго акруговы пракурор прыступіўся да апытання першых сведкаў.

Магчымы варыянт першага апытання. Калі абслуга апрытомнела, калі госці паволі і нерашуча парассаджваліся на свае месцы, а некаторыя нават зноў пачалі есці, калі надбеглі першыя газетчыкі, пракурор разам з начальнікам паліцыі выйшлі параіцца ў кладоўку каля кухні, куды іх правялі. Пракурор хацеў нейкі час пабыць з ім сам-насам без сведкаў. Бо наперадзе быў гучны адкрыты працэс. Кароткае абмеркаванне сярод паліц з хлебам, кансервамі, мяхамі мукі, бутэлькамі алею прайшло няўдала. Згодна з дакладам, з якім начальнік паліцыі пазней выступіў перад парламентам, пракурор патрабаваў шырока задзейнічаць сілы паліцыі.

 Навошта?  спытаў начальнік.  Хто паводзіцца так, як Колер, той уцякаць не збіраецца. Мы можам спакойна арыштаваць яго дома.

Емэрліна панесла ў гарачку.

 Хацелася б спадзявацца, што з Колерам вы будзеце абыходзіцца як з любым іншым злачынцам?

Начальнік маўчаў.

 Гэты чалавекадзін з самых багатых і самых вядомых жыхароў нашага горада,  сказаў Емэрлін.  Наш святы абавязак (страх як любіў гэты выраз!)  дзейнічаць з гранічнай строгасцю. Нават ценю падазрэння ўзнікнуць не павінна, быццам мы яму патураем.

 Наш святы абавязак,  спакойна патлумачыў начальнік,  абысціся без непатрэбных выдаткаў.

 Значыцца, агульнай трывогі не будзе?

 Значыцца, не будзе.

Пракурор утаропіўся на хлебарэзку, каля якое стаяў.

 Вы сябруеце з Колерам,  сказаў нарэшце, нават не злосна, а холадна, як бы па службовым абавязку.  Вам не здаецца, што такая акалічнасць можа паўплываць на вашу аб'ектыўнасць?

Маўчанне.

 Справу Колера будзе весці лейтэнант Хэрэн,  спакойна сказаў начальнік.

Так пачаўся скандал.

Хэрэн быў чалавек дзеяння, з гонарам, а таму ад самага пачатку паказаў неўтаймоўную руплівасць. Яму ўдалося ўсяго за некалькі хвілін не толькі падняць на ногі ўсю паліцыю, але і заалярмаваць насельніцтва, бо ён прапхнуў на радыё перад праграмай навінаў у сем трыццаць экстрэнае паведамленне кантанальнай паліцыі. Вэрхал усчаўся страшэнны. Віла Колера аказалася пустою (Колер быў удавец, яго дачка, сцюардэса кампаніі «Свісэйр», была якраз у палёце, кухаркау кіно). У наяўнасціспроба знікнуць. Патрульныя машыны прачэсвалі горад, памежнікі былі папярэджаны. Інтэрпол даведзены да ведама. З пункту гледжання тэхнічнага гэта заслугоўвала высокай пахвалы, упускалася толькі магчымасць, якую прадбачыў начальнік паліцыі: вышуквалі чалавека, які і не думаў хавацца. Няшчасце ўжо адбылося, калі на пачатку дзевятай з аэрапорта прыйшло паведамленне, што Колер правёў да самалёта аднаго ангельскага міністра, потым спакойненька сеў у свой «ролс-ройс» і загадаў везці сябе назад у горад. Найбольш спудлаваў у гэтай справе федэральны пракурор. Супакоены бездакорным функцыянаваннем магутнага дзяржаўнага механізму, яшчэ смакуючы сваю перамогу над праклятым начальнікам, ён якраз падрыхтаваўся слухаць уверцюру Моцарта да «Выкрадання з сэраля» і, загадзя смакуючы асалоду, ужо, пагладжваючы акуратную сівую бародку, адкінуўся ў крэсле, а Мондшайн якраз падняў дырыжорскую палачку, калі па праходзе вялікай канцэртнай залы разам з адной з найбагацейшых і наіўнейшых удоваў нашага горада, міма запоўненых слухачамі радоў праследаваў да першых радоў, вышукваны паліцыяй з ужываннем найноўшых тэхнічных сродкаў пераследу, цкаваны доктар h.c., спакойны і самаўпэўнены, як звычайна, з нявінным тварам, быццам нідзе нікому нічога ніякага, доктар h.c. заняў месца побач з Емэрлінам і нават патрос аслупянеламу пракурору руку. Ажыўленне, пярэшапт іо, норавы!  хехекання цяжка было не змеціць, уверцюра яўна не ўдалася, бо аркестранты выдатна бачылі ўсё, што адбывалася, адзін габаіст нават крыху падвёўся з цікаўнасці, Мондшайну давялося пачынаць двойчы, а пракурор аж настолькі сумеўся, што слупам праседзеў не толькі ўверцюру, але і цалюткі Другі фарітэпіянны канцэрт Ёганэса Брамса. Праўда, ён здолеў ацаніць сітуацыю пад той момант, як сваю партыю пачаў піяніст, але перапыняць Брамса не рызыкнуў, надта ж бо вялікі быў ягоны піетэт перад культурай, ён пакутаваў ад усведамлення, што след было б умяшацца, але цяпер ужо было запозна, даводзілася чакаць антракту. Затое ў антракце ён пачаў дзейнічаць, праціснуўся праз натоўп, які з цікаўнасцю абступіў кантанальнага радцу, стрымгалоў паляцеў да аўтаматаў, мусіў аднак вярнуцца і папрасіць у гардэрэбшчыцы дробязі, патэлефанаваў у паліцэйскую ўправу, звязаўся з Хэрэнам і арганізаваў збор усіх паліцэйскіх часцей. Тым часам Колер строіў святую нявіннасць, ён выправіўся ў бар, дзе пачаставаў удаву шампанскім, гэтаму мярзотніку да таго ж яшчэ і куды к чорту як шанцавала, што нават другое аддзяленне канцэрта пачалося за некалькі хвілін да прыбыцця паліцыі. І давялося Емэрліну разам з Хэрэнам церціся пад зачыненымі дзвярмі, пакуль у зале давалі бясконцую Сёмую Брукнера. Пракурор узбуджана кідаўся туды-сюды, аж капэльдынэрам некалькі разоў прыйшлося заклікаць яго да парадку. І наогул з ім абыходзіліся як з дзікуном якім, без пачцівасці і рышпекту. Ён праклінаў усю рамантыку, праклінаў таго іхняга Брукнера, за дзявярыма ўсё яшчэ нудзілі першую часткуадыжыо, і калі нарэшце пасля чацвёртай грымнулі воплескі (дарэчы, таксама бясконца-бясконцыя), а публіка паміж шпалераў паліцэйскіх пачала пакідаць залу, доктар h.c. Ісак Колер адтуль наогул не выйшаў. Ён знік. Начальнік паліцыі правёў яго праз службовы выхад да сваёй машыны і завёз у паліцэйскую ўправу.

Магчымы варыянт другой гутаркі: ва ўправе начальнік правёў д-ра h.c. у свой кабінет. Дарогай яны не абмяняліся ні словам, цяпер начальнік ішоў першы па пустым, слаба асветленым калідоры. У кабінеце ён моўчкі кіўнуў на глыбокі скураны фатэль. Зачыніў дзверы на зашчапку і скінуў пінжак.

 Размяшчайся зручней.

 Дзякую, я ўжо размясціўся,  адказаў Колер, які тым часам ужо сеў.

Начальнік выставіў два келіхі на стол, які раздзяляў абодва крэслы, і дастаў з шафы бутэльку чырвонага віна.

 Шамбэртэн Вінтэра,  патлумачыў ён, наліў віна ў келіхі, таксама сеў, нейкі час глядзеў перад сабою, потым раптам пачаў старанна выціраць пот з лоба і шыі.

 Дарагі Ісак,  нарэшце загаварыў ён,  скажы мне, дзеля Бога, навошта ты ўкакошыў гэтага старога асла?

 Ты маеш на ўвазе  неяк няўпэўнена пачаў кантанальны радца.

 Ты ўвогуле мікіціш, чаго начворыў?  перабіў яго начальнік.

Радца не без прыемнасці сербануў з келіха, але адказваць адразу не пачаў, а замест таго з нейкім здзіўленнем, хоць і не без лёгкага кепу зірнуў на субяседніка.

 Само сабою,  адказаў нарэшце,  само сабою, мікічу.

 Дык навошта ж ты прыстрэліў Вінтэра?

 Ах, вось ты пра што,  пацягнуў кантанальны радца і нібы нават задумаўся, пасля смеючыся:Ах, вось ты пра што, няблага, няблага.

 А што ж няблага?

 Ды ўсё.

Начальнік не ведаў, як рэагаваць на гэта, ён быў збіты спаналыку і раззлаваны. А забойца наадваротажывіўся, развесяліўся, некалькі разоў ціха хехекнуў, яго яўна нешта распацешыла.

 Ну, годзе. Чаму ты забіў прафесара?  зноў упарта і настойліва падступіўся да яго начальнік, а сам ацёр пот з лоба і шыі.

 А так сабе, без прычыны,  прызнаўся кантанальны радца.

Цяпер начальнік з вялікім здзіўленнем вырачыўся на яго, падумаўшы нават, што недачуў, потым дапіў свой келіх, наліў яшчэ, але распляскаў віно.

 Без ніякай?

 Без ніякуткай.

 Але ж гэта лухта, ужо ж бо такі нейкая прычына ў цябе мелася быць,  нецярпліва ўскрыкнуў начальнік.  Гэта лухта.

 Прашу цябе, рабі тое, што табе прадпісвае твой абавязак,  сказаў Колер і дапіў віно.

 Мой абавязак патрабуе арыштаваць цябе.

 Дык так і рабі.

Начальнік быў у роспачы. Як цвярозы і разважлівы чалавек, ён любіў яснасць ва ўсіх справах. Забойства для яго было свайго роду няшчасным выпадкам, які не падпадае пад маральны суд. Але, як чалавеку парадку, яму патрабавалася відавочная прычына. Забойства без прычыны, з пункту гледжання начальніка, пляжыла не законы маральнасці, а законы логікі. А так не бывае.

 Найлепш было б замкнуць цябе ў вар'яцкі шпіталь на абследаванне,  раз'юшана выпаліў ён,  не бывае, каб без жоднай прычыны чалавек чалавека забіваў.

 Я абсалютна нармальны,  спакойна парыраваў Колер.

 Можа, патэлефанаваць Штусі-Лойпіну?  прапанаваў начальнік.

 Навошта?

 Чалавеча, табе ж патрэбен абаронца. Самы лепшы. А Штусі-Лойпін сама такі.

 Мяне задаволіць і назначаны.

Начальнік здаўся. Ён расшпіліў каўнер і глыбока ўздыхнуў.

 Ты, мабыць, звіхнуўся,  прахрыпеў ён.  Дай сюды рэвальвер.

 Які такі рэвальвер.

 З якога ты застрэліў прафесара.

 От чаго няма, таго няма,  сказаў доктар h.c. і падняўся з месца.

- Ісак,  заблагаў начальнік,  спадзяюся, ты вызваліш нас ад неабходнасці абшукваць цябе.

Ён хацеў зноў падліць сабе віна, але ў бутэльцы ўжо нічога не засталося.

 Гэта пракляты Вінтэр лішняга выпіў, - буркнуў начальнік.

 Загадай нарэшце вывесці мяне,  прапанаваў забойца.

 Будзь па-твойму,  адказаў начальнік,  але тады і мы цябе ні ад чога не выбавім.

Ён таксама ўстаў, зняў з дзвярэй зашчапку і пазваніў.

 Выведзіце гэтага чалавека,  загадаў ён.  Ён арыштаваны.

Запозненае падазрэнне. Калі я спрабую ўзнавіць гэтыя гутаркі, іх «магчымыя» варыянты, бо асабіста іх не чуў, дык зусім без намеру напісаць раман, а каб дакладна, наколькі гэта ўдасца, паказаць падзеі, зрэшты, і гэта не самае цяжкае. Хоць правасуддзе дзейнічае галоўным чынам у закуліссі, але і за кулісамі размываюцца з выгляду такія акрэсленыя сферы кампетэнцыі, мяняюцца альбо падупадаюць новаму размеркаванню ролі, вядуцца гутаркі паміж дзейнымі асобамі, якія ў вачах грамадскасці лічацца заклятымі ворагамі, і наогул пануе зусім іншы тон. Не ўсё там фіксуецца. Не ўсё падшываецца да справы. Інфармацыю можна зрабіць здабыткам публікі, а можна і ўтоіць. Дык вось пры мне начальнік заўсёды быў вельмі гаваркі і шчыры, ахвоча ўсё расказваў, дазваляў знаёміцца з важнымі дакументамі, часам нават дзеля мяне парушаючы інструкцыю, і наогул ён дагэтуль бажаволіць мне. Больш за тое, сам Штусі-Лойпін запабягаў мне ласкай, нават калі я быў у зусім іншым лагеры, вецер жа памяняўся толькі цяпер, ды і тое з прычыны зусім іншай. Вось чаму мне няма патрэбы прыдумляць гэтыя гутаркі, дастаткова простай іх рэканструкцыі. У горшым разе я іх проста магу пралічыць.

Не, мае «пісьменніцкія вымудры» зусім іншага ладу і складу. Хоць я ясна ўсведамляю, што нават прыдуманае забойства альбо самазабойства не могуць стацца апошнім доказам маёй рацыі, мяне, пакуль я апісваю падзеі, час ад часу наведвае ідыёцкая ў сваёй пацешнасці надзея даць-такі доказ, ну, скажам, калі я высветлю, куды падзеўся рэвальвер Колера. Рэвальвер той так ніколі і не знайшлі. Акалічнасць на першы покід вока мала істотная. На працэс яна ніяк не паўплывала. Забойца вядомы, сведкаўкасой касі: персанал і наведнікі «Du Théâtre». І калі на пачатку следства начальнік кінуў усе сілы на тое, каб знайсці рэвальвер, дык зусім не ад жадання знайсці яшчэ адзін доказ супроць Колерана тое ніякай патрэбы не было,  а выключна з любові да парадку, адпаведна свайму крыміналістычнаму стылю. Аднак, як тое ні дзіўна, высілкі начальніка нічога не далі. Уся дарога доктара h.c. Ісака Колера з «Du Théâtre» да канцэртнай залы была вядомая і хранаметраваная да хвіліны. Пасля стрэлу ў спажыўца філе а-ля Расіні Колер, як нам добра вядома, адразу ж сеў у свой «ролс-ройс» каля міністра, якому снілася віскі. У аэрапорце забойца і міністр разам выйшлі з машыны, прытым шафёр, які яшчэ нічога не ведаў, не заўважыў ніякага рэвальвера, як не заўважыў яго і дырэктар кампаніі «Свісэйр», які падляцеў з вітаннем. У зале аэрапорта перакінуліся словам-другім пра тое пра сёе, ну, там яшчэ ўголас было выказана абавязковае захапленне будынкам, дакладней, яго ўнутраным афармленнем, пасля чаго Колер з міністрам нага ў нагу прадэфілявалі да аэраплана, прычым Колер лёгенька падтрымліваў міністра пад локцік. Цырымонія ўрачыстага развітання, вяртанне разам з дырэктарам у залу, яшчэ адзін мімалётны зірк на паветранае судна, якое бегла па ўзлётнай паласе, набыццё ў кіёску «Ное Цюрыхер Цайтунг» і «Нацыёналь-Цайтунг», праход праз усю залу, па-ранейшаму з дырэктарам, хоць гэтым разам ужо без захаплення інтэр'ерам, далейу машыну, з аэрапорта на Цолікерштрасэ, двайны сігнал перад домам прастадушнай удавы, якая адразу ж і выйшла (часу было, як амаль што й не было), з Цолікерштрасэ напрасткі да Канцэртнай залы. І ніякай, ведаеце, зброі, удава таксама нічога не заўважыла. Рэвальвера як і не было ніякага. Начальнік загадаў як найуважлівей абшукаць «ролс-ройс», пасля прачасаць маршрут Колера, далейвілу Колера, сад, кухарчын пакой, шафёрава жытло на Фраерштрасэ. Нічога. Начальнік яшчэ некалькі разоў наязджаў на Колера, нават накрычаў на яго і зладзіў яму доўгі допыт. Марна. Доктар h.c. перанёс гэта лёгка, затое следчы Хорнусэр, які прадоўжыў допыт пасля начальніка паліцыі, пад канец рухнуў знясілены. Тут ужо быў унесены пратэст федэральнага пракурора ў тым сэнсе, каб паліцыя і следства не надта занурваліся ў педантызм, ёсць рэвальвер, няма рэвальверане варта надаваць адсутнасці яго важнага значэння, працягваць пошукігэта проста выкідаць на вецер грошы падаткоўцаў, карацей, хай начальнік і следчы прыпыняць пошукі; прапалая зброя набыла значэнне толькі пазней, праз намогі Штусі-Лойпіна. Калі апошнім часам рэвальвер абуджае ўва мне новую надзею, дык гэта ўжо зусім іншая гісторыя, якая складае пэўную цяжкасць у маёй справе. Мая роля рыцара справядлівасці толькі нікчэмніць мяне, я ні на што больш не здатны, акрамя як пісаць: ледзь толькі перад мною з'явіцца якаясь прасветліна ў плане магчымага ўплыву на хаду падзей іншым спосабам, дзейнічаць інакш, я пакідаю сваю партатыўную «Гермесбэбі», лячу да машыны (гэта зноў «фольксваген»), даю газу і імчуся, як напрыклад, учора раніцай, да намесніка па кадрах кампаніі «Свісэйр». У мяне ўзнікла адна ідэя, адна геніяльная задума. Я ехаў, як учадзелы, і толькі дзівам прыехаў у аэрапорт жывы і цэлы, усе сустрэчныя таксама ацалелі. Але кадравік не захацеў даць мне патрэбнай даведкі, нават прыняць мяне адмовіўся. Вяртаўся я ў больш спакойным тэмпе, на скрыжаванні паставы нават прапанаваў мне дзеля хуткасці падпіхнуць машыну ззаду. Я зноў адчуў сябе бітай картай. Яшчэ раз даручыць вышук прыватнаму дэтэктыву Лінгарду я не мог, ён і браў дарагавата і ўдадатак пры тым становішчы, якое склалася, наўрад ці быў зацікаўлены ў маім даручэнні, бо яно ж які табе дурань самахоць будзе сячы сук, на якім сядзіць? Таму мне не заставалася іншага выйсця, апрача як самаму выйсці на Элен. Я патэлефанаваў. Няма дома. «У горадзе». Тады я выправіўся наўздогадзь, пехатою. Хацеў прамацаць некалькі рэстаранаў альбо кнігарань і знайшоў-такі, проста натыкнуўся на яе, але на жаль яна сядзела з Штусі-Лойпінам каля кавярні «Сэлект» за каваю з падбітымі вяршкамі. Я ўбачыў іх толькі ў апошні момант, калі ўжо сам стаяў перад імі, разгублены, як што шукаў толькі яе, і цяпер кіпеў ад злосці, бо з ёю сядзеў Штусі-Лойпін. Зрэшты, гэта нічога сутнасна не мяняла, яны, трэба думаць, і без таго даўным-даўно спяць разам, дочанька забойцы і ратаўнік яе таткі, янау мінулым мая ўлюбеніца, ёну мінулым маё начальства.

Назад Дальше