Бывалы Юр у Менску - Каганец Карусь


Карусь Каганец

БЫВАЛЫ ЮР У МЕНСКУ

 Трэк мг трэк трэба пайсці за імі паглядзець, што такое трэк, бо хоч не мала свету з'ездзіў, а трэка не бачыў.

Так размышляў Юрко Мілюк, ідучы па самай доўгай вуліцы нашага горада.

 А бач!.. Здаецца, Пракоп?

 Ён самы, а вы чы не Юры Мілюк?

 Але ж.

 А я і не пазнаў бы, каб не загаварылі.

 Бо даўно ж і бачыліся, гэта ж яшчэ як я на Капказі не быў. А ты тутака служыш, чы што?

 А як жа, вось у гэтым доме дворнікам, а вы докуль ідзеце?

 А вось іду трэка пабачыць, што за штука такая. Іду чую, гэтыя паны кажуць да сябе: «Пойдзем на трэк». Я думаю, што за трэк, і пайшоў за імі назіркам. А ты бачыў калі трэк?

 А-ей, чы раз!.. Толькі там дарам не пусцяць, трэба білет браці.

 А шмат плаціці трэба?

 Не лішняе па залатоўцы.

 А можа маеш час, так пойдзем разам, я і за цябе заплачу?!

 Ну што ж, хадзема! Ну што ў вас чуваць? Здаровы ўсе?

 Ат, што Ад ліха ціха, добрага не чуваць. Жывём сяко-тако, дзякаваць богу. А гэта што за гай?

 Губернатарскі сад называецца, тут гарадскія гуляць ходзяць. Тутака і трэк, і тэатр ё, і рэстаран Вось і трэк. Тутака ў гэтай будцы білеты браць трэба.

 А дзе гэта музыка іграе?

 А тутака ж на трэку

 Так на ж табе, Пракоп, дзве залатоўкі, вазьмі білеты! Чы бачыш які кленнік харошы?.. Эх каб мне такі.

 Та вот лепей пойдзем! Наце білет! Толькі схавайце добра, каб не згубіці!

 А гэта што за паветка? Там нейкія цацкі відаць.

 Гэта тут у цэль страляюць, у гэтыя цацкі.

 Хіба яны плату вялікую бяруць за гэта, бо адкуль жа б гэтых цацак набралася!

 Та з гэтай стрэльбы нічога не папсуеш, толькі лясне, як бы гарошынай кінуў. А бяруць, добра не ведаю колькі, здаецца, чы ні па грыўні, а мо і па саракоўцы не ведаю.

 А гэта шыбеніца што азначае?

 Гэта ж гімнастыка, тутака панскія дзеці чапляюцца, а гэта гыганы

 Але Гэта я зразу не разабраў. Вот мой божа! І гарадскія маюць ахвоту чапляцца Нашы то за птушкамі, а яны птушак не маюць, так вось яку штуку прыдумалі. А дзе ж той трэк? Нешта я ніяк не цямлю, што гэта трэк.

 А вось гэта кругловіна.

 Так вось што трэк!.. Гэта ж тут на ласіпедах ганяюцца адзін за другім. А гэна пасярэдзіне што?