Для беларускай літаратуры найбольш трывалыя поспехі надоўга былі звязаны з распрацоўкай вострых і набалелых праблем мінулай вайны. Старажытная зямля Беларусі, з яе шматпакутным народам, якая па сваім геапалітычным становішчы знаходзіцца нібы на сямі вятрах і не раз станавілася арэнай, полем крывавых бітваў, здолела столькі вынесці, перажыць, ды не зламацца, не загібець, а выстаяць.
Адзначым дзеля справядлівасці, што вайна і ваеннае супрацьстаянне маляваліся ў беларускай літаратуры ў розныя часы па-рознаму. Умоўна можна вылучыць пяць этапаў у асвятленні падзей мінулай вайны ва ўсёй беларускай літаратуры.
Першы этап звязаны з паказам вайны перамаганоснай, маштабнай, эпахальнай, вайны народаў, франтоў, ставак, падполля і тылу, вайны партызанскай. У літаратуры панавала так званая тэорыя бесканфліктнасці. Жыла эйфарыя перамогі ў грамадстве. У такіх творах Беларусь паўставала ўся агні пажарышчаў (У агні I. Гурскага), малявалася згуртаванасць народаў перад небяспекай усеагульнага вынішчэння (Згуртаванасць М. Ткачова), паказваліся гераічныя старонкі змагання (Брэсцкая крэпасць К. Губарэвіча, Канстанцін Заслонаў А. Маўзона), апісваліся найбольш удалыя ваенныя аперацыі па вызваленні роднага краю ад ворагаў-чужынцаў (Мінскі напрамак I. Мележа). Паэтычныя радкі гучалі заклікам да святой барацьбы з захопнікамі (Беларускім партызанам Я. Купалы, паэма Беларусь П. Броўкі). Ваенны час разглядаўся не іначай як час лёсавызначальны, а падзеі, з ім звязаныя, заставаліся на доўгі час векапомнымі (Векапомныя дні М. Лынькова).
У такіх творах яшчэ не было месца людскім адчуванням, асабістым бедам, трывогам за заўтрашні дзень, на першым плане батальныя сцэны, подзвігі героя ў, военачальнікаў і камандзіраў. Дзеянні адбываюцца глабальным маштабе, у штабах на фронце і партызанскіх зямлянках. На велізарных прасторах ідзе змаганне не на жыццё, а на смерць.
Другі этап у распрацоўцы ваеннай тэмы распачаўся ў канцы 50-х пачатку 60-х гадоў, калі мастакі слова нарэшце звярнуліся да суровай праўды ваеннага часу. ХХ зезд партыі камуністаў адкрыў шлюзы для ўрачыстасці праўды. Амаль з дакументальнай дакладнасцю ў літаратуры пачалі паказваць і жорсткасць, бесчалавечнасць вайны, пакуты чалавека на вайне, сталі раскрываць далёка не прываблівыя карціны вынішчэння ўсяго жывога на зямлі, вытручвання з душ людскіх лепшых пачуццяў, нівеліроўкі характараў. Загаварылі пра карерызм на фронце, траскучую рыторыку пустых заклікаў да змагання, галавацяпства некаторых камандзіраў, дэмагагічнасць разважанняў аб нашых перамогах, шапказакіданне на пачатку вайны альбо і проста пра пранырлівасць, падман, здзек, спробу схавацца за чужымі спінамі, імкненне любой цаной выжыць у крывавай бойні. Гэты этап бярэ пачатак з выхадам у свет аповесці I. Шамякіна Агонь і снег адной з частак кнігі Трывожнае шчасце.
Менавіта на гэты перыяд прыпадае і прыход у беларускую літаратуру В. Быкава, празаіка вострага і бескампрамісна-праўдзівага, які, здавалася б, аддаў іншым пісьменнікам усё штабы і стаўкі, дзеянне на франтах і ў тыле, але не адступіўся, не забыўся толькі на аднаго, самага галоўнага ўдзельніка вялікай бітвы радавога байца, простага салдата, на плечы якога і лёг асноўны цяжар ваеннага ліхалецця.
Трэці этап літаратуры аб вайне звязаны, як адзначала тагачасная крытыка, з феерычным усплёскам дакументалістыкі. Зявілася шмат твораў мемуарнага жанру. Гэта былі дзённікавыя запіскі, развагі і літаратурныя апрацоўкі ўспамінаў удзельнікаў вайны. У іх прываблівала жывая канкрэтыка, рэальнасць падзей, вострая памяць на дэталі быццам ужо далёкага, але яшчэ трывалага ў свядомасці мінулага. Перажыта ды не забыта. Зяўляюцца мемуары военачальнікаў, камандзіраў, дзеяча фронту і тылу. Менавіта на гэты перыяд прыпадае выхад кнігі па-сапраўднаму ўнікальнай мастацкага дакумента часу, успамінаў ахвяр шматлікіх беларускіх Хатыняў Я з вогненнай вёскі А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка, а таксама другое выданне ўспамінаў дзяцей вайны Ніколі не забудзем.
На чацвёртым этапе звяртаў на сябе пільную ўвагу чытачоў зварот пісьменнікаў да жаночай і дзіцячай памяці, якая, як аказалася, была надта ўчэпістай, трывалай на жывыя, непасрэдныя ўражанні аб днях, што ніколі не забудуцца (Суд у Слабадзе В. Казько, Гандлярка і паэт, Шлюбная ноч, Вазьму твой боль I. Шамякіна).
На чацвёртым этапе звяртаў на сябе пільную ўвагу чытачоў зварот пісьменнікаў да жаночай і дзіцячай памяці, якая, як аказалася, была надта ўчэпістай, трывалай на жывыя, непасрэдныя ўражанні аб днях, што ніколі не забудуцца (Суд у Слабадзе В. Казько, Гандлярка і паэт, Шлюбная ноч, Вазьму твой боль I. Шамякіна).
Пяты этап паказу вайны ў беларускай літаратуры выявіў тэндэнцыю да філасофска-інтэлектуальнага асэнсавання падзей вайны як падзей усеагульнага нявечання і разбурэння: зямлі, жытла, душ людскіх. У гэтым рэчышчы напісаны аповесці В. Быкава Знак бяды, У тумане, Карер, а таксама раманы I. Навуменкі Сасна пры дарозе (1962), Вецер у соснах (1967), Сорак трэці (1974), Смутак белых начэй (1980), I. Чыгрынава Плач перапёлкі (1972), Апраўданне крыві (1977), Свае і чужынцы (1984), іншыя творы беларускіх пісьменнікаў.
Асвятленне падзей вайны ў мастацкай практыцы беларускіх пісьменнікаў праходзіла ў настойлівых пошуках, у жаданні прабіцца да самога чалавека, у імкненні зразумець і спасцігнуць усю паўнату чалавечых адчуванняў у суровых умовах выпрабавання фізічных і духоўных сіл.
Пытанні для кантролю1. У якіх умовах стваралася беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны?
2. Якія творы беларускай літаратуры былі напісаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны?
3. Назавіце імёны тых пісьменнікаў, хто працаваў у беларускай літаратуры ваеннай пары.
4. Які асноўны пафас твораў ваеннага перыяду?
5. У чым кансерватыўнасць літаратуры першага пасляваеннага дзесяцігоддзя?
6. У чым заключаецца сутнасць тэорыі бесканфліктнасці і як яна паўплывала на пасляваеннае літаратурнае развіццё?
7. Спавядальныя матывы ў літаратуры 60-х гадоў ХХ ст. Як вы разумееце выраз, што ў творах літаратуры жыццё загаварыла само? Праблематыка твораў таго часу.
8. Чым адметна творчасць пасляваеннага пакалення літаратараў?
9. Новыя тэндэнцыі ў беларускай літаратуры вяртанне да нацыянальных вытокаў, асэнсаванне гістарычнага лёсу беларускага народа.
10. Якія этапы ваеннай тэматыкі можна вылучыць у беларускай літаратуры?
Беларуская літаратура на сучасным этапе
Проза
Агульнавядомыя дасягненні ўсіх жанраў беларускай літаратуры ХХ ст. паэзіі, прозы, драматургіі. Але, бадай, шырокае прызнанне ў свеце беларуская літаратура заслужыла сёння дзякуючы найперш здабыткам нашай прозы: рамана, аповесці, апавядання. Прозы, якая літаральна на вачах некалькіх пакаленняў, прайшоўшы паскораны шлях развіцця, стала шматжанравай і шматстылёвай, паглыбленай, абёмнай. Беларуская проза эпас народнага жыцця на найбольш важных этапах гісторыі чалавецтва. У паказе лёсавызначальных шляхоў беларускага народа на нялёгкіх дарогах гісторыі чалавечай цывілізацыі сучаснай прозе належыць асаблівае месца.
Беларуская проза моцная перш за ўсё паказам падзей мінулай вайны. Тут прыярытэтнае месца займае Васіль Быкаў.
Празаік піша сваю вайну, знаходзячыся на бестэрміновай перадавой (А. Адамовіч). Ён апавядае пра радавых вайны, што вынеслі на сваіх плячах увесь цяжар ваеннага ліхалецця, пра пралетарыят пярэдняй лініі акопаў, пра тых, хто бяжыць у атаку або засыпаны зямлёю, каго дабіваюць, дакалочваюць мінамі, снарадамі, хто ідзе здабываць партызанскі харч ці ўзрывае варожы эшалон, хто штурмуе варожыя ўмацаванні. Вось атака, яшчэ атака (Праклятая вышыня). Пісьменнік вырашае ў сваім творы, што лепш весці людзей ці гнаць іх, як на бойню, у атаку (Яго батальён). Як прайсці праз выпрабаванні і застацца чалавекам (Пайсці і не вярнуцца)? Аказваецца, што на вайне многае залежыць ад самога чалавека. Як неабходна, чаго б гэта ні каштавала, дажыць да світання, не замерзнуць, не памерці, каб унесці свой, хай невялікі, але такі неабходны ўклад у агульную перамогу (Дажыць да світання).
Аповесць Знак бяды напоўнена філасофскім зместам. Колькі тут знакаў прыкмет чалавечай бяды! Запусцелы хутар знак поўнага вынішчэння чалавецтва. Калі прыйшла бяда, нічым яе не спыніць, не адвесці. Дык ці не лепш, каб яе, бяды, зусім не ўзнікала.
Аповесць В. Быкава Сотнікаў твор аб узыходжанні і падзенні чалавека. Узыходжанне на педэстал славы, чалавечнасці, дабра, праўды. І падзенне ў чорную прорву здрадніцтва, калі, хочучы перахітрыць самога сябе, чалавек пайшоў на змову з уласным сумленнем, падмануўся, каб выжыць. Але сам не выратаваўся, а душу дяблу прадаў, стаў забойцам і ўжо як збавення шукае смерці.