Беларуская лiтаратура - Уладзімір Аляксандравіч Навумовiч 22 стр.


Маральна-этычныя праблемы аўтару лягчэй было вырашыць на матэрыяле вайны. Ды і матэрыял гэты добра знаёмы пісьменніку. Ён усю вайну ваяваў у пяхоце. Імя лейтэнанта В. Быкава было нават выбіта на абеліску над брацкай магілай, маці атрымала на яго пахавальную. А ён выжыў.

Пра падзеі на Беларусі ў першыя дні вайны, калі фронт адкаціўся на ўсход, а ў невялічкую вёсачку Верамейкі неўзабаве павінны прыйсці немцы, пра жыццё і барацьбу пад нямецка-фашысцкай акупацыяй расказвае пісьменнік Іван Чыгрынаў у пенталогіі Плач перапёлкі, Апраўданне крыві, Свае і чужынцы, Вяртанне да віны, Не ўсе мы згінем (1996).

З сучаснай прозы сапраўдным адкрыццём новага мацерыка чалавечага быцця сталі раманы Вячаслава Адамчыка Чужая бацькаўшчына (1978), Год нулявы (1983), I скажа той, хто народзіцца (1987), Голас крыві брата твайго (1990). У сваіх раманах пісьменнік нібыта раскрыў формулу існавання народа Заходняй Беларусі. Бацькаўшчына гэта бацькоўская зямля, надзел, бацькоўскі кут хата, жытло, зямля, поле, тое, што ад нараджэння, змалку павінна належаць чалавеку які з гэтай зямліцы корміцца, на якой жыве. А тут бацькаўшчына становіцца чужой, не сваёй, навісае пагроза зусім яе страціць, з-за чаго гераіня ідзе на неверагодны ўчынак, хітрасцю перапісвае спадчыну, а сама адважваецца на смяротны грэх зводзіць са свету свякроў і залоўку, апаіўшы іх чэмерам. Ноччу ў адрыне яны паміраюць у пакутах, што не застаецца таямніцай для вёскі.

Раманы В. Адамчыка пра адвечныя сувязі чалавека з роднай зямлёй і яе людзьмі.

Агульнанацыянальныя адзнакі (В. Каваленка) даўно зацікавілі В. Адамчыка. Ён з пакалення беларускіх празаікаў, што дало літаратуры такія вядомыя імёны, як Іван Пташнікаў, Іван Чыгрынаў, Барыс Сачанка, Алесь Адамовіч, Міхась Стральцоў. Гэтыя аўтары разам з непасрэднымі сваімі папярэднікамі, такімі як Іван Мележ, Іван Шамякін, Янка Брыль, Васіль Быкаў, спрыялі сваёй творчасцю буйному росту беларускай літаратуры.

Новыя жанрава-выяўленчыя мажлівасці дэманструе ў інтэлектуальнай прозе Янка Сіпакоў. Творы яго не толькі пра тое, што было (гістарычная тэма), што ёсць (рэалістычна-канкрэтная, бытавая тэма), але найперш пра тое, што можа быць. У апавяданнях нібы мадэліруецца жыццё герояў, распавядаецца пра тое, што можа быць, калі чалавек зробіць той ці іншы крок, ажыццявіць свой учынак. У творах паказваюцца не тыповыя характары ў тыповых абставінах, як таго патрабуе тэорыя рэалістычнага мастацтва, а нешта іншае. Гэта іншае якраз можна сфармуляваць так: пісьменнік раскрывае створаныя логікай мастацкага ўяўлення характары персанажаў і ўчынкі, ім прадыктаваныя, у лагічна верагодных абставінах.

Вось сюжэт такога твора. Муж так любіў жонку, так раўнаваў яе, што, калі прыйшла небяспека і яму трэба было нечакана развітацца з жыццём, ён, раздумаўшыся (мяне не будзе, а яна застанецца тут, з гэтымі супернікамі), вырашыў і яе забраць з сабою на той свет. Выдаў яе фашыстам (падзеі адбываліся ў гады вайны). Лёс распарадзіўся такім чынам, што жонка з прыёмным сынам загінулі, а ён застаўся жыць. Па-свойму парадаксальная сітуацыя.

З таго часу Вазьміцель (так завуць галоўнага героя) кожны год увосень, узімку, летам едзе ў адну і тую ж вёску, усё ў адну і тую ж хату, да жончынай сястры, каб дапамагчы ёй па гаспадарцы і хоць чым замаліць свае былыя грахі. Яны выбіраюць з поля бульбу, звозяць сена, жанчына ўвесь час злуе, патрабуе, каб болей не ехаў, але ён усё роўна едзе. Узімку яны, мужчына і жанчына, моўчкі ўскідваюць мёрзлае бярозавае бервяно на козлы, моўчкі яго пілуюць. Маўклівыя людзі так называецца гэтае апавяданне Янкі Сіпакова. Вазьміцель (можа, зусім невыпадкова так завуць галоўнага героя, які забраў нізашто чужое жыццё) будзе ехаць і другі, і трэці раз сюды, і гэтак жа маўкліва яны разам будуць працаваць.

Не раўнуе, значыць, не любіць! вырашыла для сябе галоўная гераіня іншага апавядання Я. Сіпакова і пачала ўсё рабіць так, каб муж яе прыраўнаваў. У сваю чаргу муж павёў сябе адпаведным чынам, так, што жонка яго таксама прыраўнавала. У выніку на бліжэйшым каля іх дому прыпынку гарадскога транспарту, на слупе, зявілася абява: Маладая сямя разменьвае двухпакаёвую кватэру Апавяданне хораша называецца: Нехта глядзіць у гняздо жаўранка. Наогул назвы апавяданняў у пісьменніка цікавыя, ёмкія, інтрыгуючыя.

Умоўнасць сітуацый, неразгорнутасць характараў персанажаў, ярка выражаны павучальны змест, своеасаблівая стылістыка, адметная інтанацыя характарызуюць прозу Я. Сіпакова. Гэта новае слова ў беларускай літаратуры, новыя па змесце і па сваіх жанрава-стылёвых якасцях творы.

Умоўнасць сітуацый, неразгорнутасць характараў персанажаў, ярка выражаны павучальны змест, своеасаблівая стылістыка, адметная інтанацыя характарызуюць прозу Я. Сіпакова. Гэта новае слова ў беларускай літаратуры, новыя па змесце і па сваіх жанрава-стылёвых якасцях творы.

Хлопец прыехаў да дзяўчыны, з якой сябраваў у студэнцкія гады, у тую вёску, дзе яна працуе настаўніцай Прыехаў нечакана. Дзяўчына ўжо замужам, у яе маленькае дзіця, клапатлівы муж. І былы жаніх выдае сябе за далёкага родзіча настаўніцы.

К нам прыехаў дзядзя з Глядзівастока, гулліва паўтарае яе дачушка. А свякруха гадае, які гэта родзіч, калі ў цёткі Пелагеі ў тым далёкім Уладзівастоку ніколі дзяцей не было, а таму, калі маладыя Ён і Яна ідуць растрасаць сена на лугі, выпраўляе ім услед і маленькую пяцігадовую ўнучку. І хоць апранула маладая настаўніца на сенакос сваю колішнюю студэнцкую сукеначку, і хоць правялі яны разам паўдня, але былое каханне не вярнулася. Нязваны госць вымушаны гэтак жа цішком, нечакана, як і прыехаў, паехаць назад. Госць пад час сенакосу такую назву носіць апавяданне. Як бачым, інтэлектуальная проза патрабуе думак, суперажывання, саўдзелу чытача.

Проза гэтая эмацыянальная, настраёвая, пластычная, субектыўная. Яна мае адметную стылістыку, своеасаблівы сінтаксіс і адметную ж лексіку, сваю выключную інтанацыю, мелодыку. Гучанне твора, у залежнасці ад настрою, то гулліва-радаснае, то мінорнае, задуменна-элегічнае, то іранічна-паблажлівае, з гумарам.

Апавяданні-канцэпцыі, аповесці-канцэпцыі, раманы-канцэпцыі такіх твораў у беларускай літаратуры зяўляецца ўсё больш і больш, што сведчыць аб пашырэнні ў ёй канцэптуальнага (канструктыўнага) філасофскага мыслення. Пісьменнікі ўсё глыбей аналізуюць кожную зяву, дэталёва даследуюць характары персанажаў, дакопваючыся да таямніц душы сваіх герояў, прасочваючы найтанчэйшыя зрухі чалавечай душы, змены настрою, павароты думкі.

Вядомы мастак П. Пікаса неяк заўважыў: Адны хацелі адлюстраваць свет такім, якім яны яго бачылі. Я хачу паказаць свет такім, якім я яго мыслю. Менавіта так можна ахарактарызаваць пазіцыю аўтараў, што пішуць інтэлектуальную прозу. Яна наватарская па сваім характары. Інтэлектуалізм у мастацтве гэта такая форма мастацкага асэнсавання рэчаіснасці, якая мае адметныя мэты, асаблівую актыўнасць (павышэнне ролі субектыўнага пачатку) і стылістыку (умоўнасць, эксперыментальнасць абставін), незвычайны жывапіс словам, нязвыклыя фарбы. У такіх творах думкі аўтара разыгрываюцца ў асобах. Гэта невялікія фрагменты паўсядзённай рэчаіснасці, абразкі жыцця. На улице среди других называецца зборнік апавяданняў Я. Сіпакова ў перакладзе на рускую мову. Сваіх герояў пісьменнік бярэ на вуліцы, сярод іншых людзей.

Сюжэты твораў арыгінальныя, свежыя, дынамічныя. Праблемы вострыя, надзённыя, агульначалавечага гучання. Вывады з твораў павучальныя.

Складаныя маральна-этычныя праблемы, вострыя і жыццёва важныя, балючыя, узнімае празаік Я. Сіпакоў у сваіх апавяданнях. Кожны герой вырашае для сябе нібыта нанова адвечныя пытанні чалавечага існавання. Што такое дабро і зло, як пражыць хораша, не здрадзіць блізкаму табе чалавеку, як захаваць юнацкі максімалізм, рамантыку ўзаемаадносін, у чым сэнс жыцця?

Назва твора павінна арганічна вынікаць з самой сутнасці мастацкага твора. Такія назвы ў Я. Сіпакова: У гарадку, які называецца Учора, Жаночы вальс, Знаёмыя жнівеньскія сны, Жыві, як хочацца, Усе мы з хат і інш. Кожны яго твор неразгорнутая драма.

У творах інтэлектуальнай прозы няма той сшибки характеров (В. Р. Бялінскі), што павінна рухаць сюжэт, няма хітраспляценняў дзеяння, часам адсутнічае нават сама дынаміка падзей, іх нечаканасць, абгрунтаванасць, глыбокая матываванасць паводзін, усіх дзеянняў і ўчынкаў персанажаў. Тут няма ў характарах таго выбуховага рэчыва, якое абавязкова дасць аб сабе знаць дзе-небудзь у творы, абавязкова праявіцца: пісьменнік не жадае нават выпісваць да драбніц дэталі, хоць і не адрываецца ад рэальных абставін быту, але яны яго цікавяць настолькі, наколькі гэта неабходна для характарыстыкі персанажаў. Уражанне такое, калі чытаеш гэтыя творы, што дэталі пісьменніка ўвогуле не цікавяць. Менш за ўсё тут знойдзем жывапісанне словам. Тут ёсць настрой, думка. Для такіх твораў яшчэ характэрна наяўнасць ярка выражанай маралі, своеасаблівага маралізатарства, разумовага аўтарскага заключэння, што дапамагае чытачу ўстрымацца ад таго ці іншага ўчынку, які аніяк яго не ўпрыгожыць і з-за якога яму доўга давядзецца каяцца. Мараль не казачная, не павярхоўная, а незаўважная, выпакутаваная персанажам, пададзеная праз светаразуменне мастака і яго героя. Творы змяшчаюць філасофска-канцэптуальны аналіз свету, стану рэчаў у ім, жыцця-быцця чалавека ў гэтым свеце, многаму вучаць і прымушаюць суперажываць. Выхаваўчае ўздзеянне такіх твораў на асобу бясспрэчнае. Інтэлектуальная проза патрабуе асаблівай чуйнасці аўтара да ўсяго, што яго атачае, асаблівай глыбіні погляду на зяву. Несумненна, што ў гэтай прозе значна павышаецца роля субектыўнага пачатку. На ўсё пісьменнік пазірае з уласнага пункту гледжання, з субектыўных пазіцый, вядзе да таго, што лічыць неабходным сказаць.

Назад Дальше