Янка Сіпакоў паэт у прозе, пісьменнік-аналітык. Яго проза лірычная па сваёй сутнасці, мяккая, акварэльная, малюнкавая, у нечым элегічная, паэтычная.
Назавём гэты ціхі, спакойны, зялёны з адных толькі хат і садоў пры іх невялічкі райцэнтр, куды яе даўно ўжо гэтак цягнула, назавём проста і ў той жа час крыху элегічна гарадок Учора вось пачатак апавядання У гарадку, які называецца Учора. Проза згаданага плана глыбока эмацыянальная, пластычная ў нюансах і адценнях перадачы зрухаў душы і характару паводзін персанажаў.
Гэта якасна новы напрамак у беларускай літаратуры. Гэта проза еўрапейскага ўзору, сусветнай традыцыі белетрызаванай літаратуры.
Выразную філасофска-канцэптуальную аснову маюць многія апавяданні, аповесці і раманы Васіля Гігевіча, фізіка па спецыяльнасці, аднак глыбокага аналітыка сярод літаратараў па спосабе заглыблення ў матэрыял сучаснасці. У творчасці яго асабліва адчувальны рацыянальны пачатак, разгортванне ў мастацкіх вобразах думак аўтара. Варта прыгадаць раманы Доказ ад процілеглага, Мелодыі забытых песень, аповесці Жыціва, Карабель, Кентаўры, Пабакі і інш.
Зяўляюцца прыпавесць, сацыяльная фантастыка, антыўтопія ў прозе А. Мінкіна Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў, А. Наварыча Дзённікі Рабунькі. Выходзяць кнігі маладых: А. Федарэнкі Смута, А. Глобуса Толькі не гавары маёй маме, Койданава, А. Казлова Незламаная свечка.
Часта маральна-этычныя пастулаты, тэзісы, сентэнцыі разгортваюцца ў форме своеасаблівых лозунгаў. Пісьменнікі нібы пераўтвараюць новую рэальнасць, лагічна мажлівую, якая дазваляе паўней спазнаць асобу і матывы яе паводзін.
Інтэлектуальная проза беларускіх пісьменнікаў дазваляе паўней і глыбей пранікнуць у шматстайнасць нашай рэчаіснасці. Яна, несумненна, прадвеснік зяўлення філасофскага рамана, аповесці.
Своеасаблівая плынь свядомасці апавяданне Вольгі Іпатавай Дваццаць хвілін з Немезідай. Немезіда багіня кары. За што ж карае багіня галоўную гераіню? Стэла, маладая жанчына, выбегла з тэлестудыі, дзе яна працавала, каб дачакацца таксі і імчацца ў бальніцу, куды трапіў муж, аб чым ёй толькі што паведамілі. Тыя дваццаць хвілін, якія гераіня чакае таксі, і сталі яе спатканнем з багіняй кары. Гераіня прыгадвае першае студэнцкае каханне, паездкі з каханым у Сярэднюю Азію, памятае, як прасіў яе сябра: Стэла! Толькі не стань драпежніцай! Потым каханы загінуў, яна выйшла замуж, прызвычаілася, супакоілася, жывучы за спінай мужа, як за каменнай сцяной. Можа, таму і карае яе Немезіда, што не захацела, не пажадала яна ўзляцець увысь, падняцца да сапраўднага кахання, як Ікар да Сонца, не баючыся абпаліць крылы.
Выключная роля ў развіцці гістарычнага жанру належыць Уладзіміру Караткевічу, які напісаў нямала твораў пра мінуўшчыну.
Раманы і аповесці У. Караткевіча лірыка-рамантычнага зместу. Яны грунтуюцца на канкрэтных гістарычных фактах. Запамінальныя яго творы Нельга забыць, Каласы пад сярпом тваім, Дзікае паляванне караля Стаха, Хрыстос прызямліўся ў Гародні і інш. У творах ажывае сівая даўніна, раскрываецца ўнутранае хараство чалавека на роднай зямлі. Беларусы і Беларусь у творчасці У. Караткевіча паўстаюць народам і краем са сваёй гісторыяй, сваімі традыцыямі, звычаямі, багатымі матэрыяльна і духоўна.
У. Караткевіч будуе ў творах наш нацыянальны дом, паказвае яркіх і самабытных людзей. Любоў і замілаванне да роднага краю выяўляецца з вялікай сілай у творчасці гэтага таленавітага мастака, майстра мастацкага слова, арыгінальнага творцы і самабытнага чалавека (Зямля пад белымі крыламі).
У творах У. Караткевіча раскрываюцца яркія і займальныя старонкі нашай гісторыі, апісваюцца ўзнёслыя і высокія пачуцці герояў, якія служаць свайму народу, свабодзе і праўдзе, кахаюць, радуюцца жыццю. Беларускую гісторыю пісьменнік у сваіх творах выводзіць з уласнага кораня, а не разглядае збоку. Яго творы бачацца менавіта беларускім мастацкім летапісам роднай зямлі.
Пра меліярацыю беларускага Палесся раман Віктара Казько Неруш. У ім апісана невялічкая вёсачка Княжбор, якую трэба перасяляць, бо пачынаецца меліярацыя. У кнізе як бы два кругі падзей: спачатку тое, што нарабілі людзі, а потым тое, што яны сталі перажываць на зямлі, якую асушылі. Людзі вымушаны хадзіць і прасіць вады, цярпець пясчаныя, тарфяныя буры, прасіць заступніцтва ў маці-прыроды.
У творах У. Караткевіча раскрываюцца яркія і займальныя старонкі нашай гісторыі, апісваюцца ўзнёслыя і высокія пачуцці герояў, якія служаць свайму народу, свабодзе і праўдзе, кахаюць, радуюцца жыццю. Беларускую гісторыю пісьменнік у сваіх творах выводзіць з уласнага кораня, а не разглядае збоку. Яго творы бачацца менавіта беларускім мастацкім летапісам роднай зямлі.
Пра меліярацыю беларускага Палесся раман Віктара Казько Неруш. У ім апісана невялічкая вёсачка Княжбор, якую трэба перасяляць, бо пачынаецца меліярацыя. У кнізе як бы два кругі падзей: спачатку тое, што нарабілі людзі, а потым тое, што яны сталі перажываць на зямлі, якую асушылі. Людзі вымушаны хадзіць і прасіць вады, цярпець пясчаныя, тарфяныя буры, прасіць заступніцтва ў маці-прыроды.
Вострыя экалагічныя праблемы ўзнімае ў творы Паляванне на Апошняга Жураўля пісьменнік Алесь Жук. Тужлівым крыкам, болем аддаецца ў сэрцы голас апошняга жураўля, які кожны вечар чуе праўдалюбец і заступнік усяго жывога на зямлі Сцяпан Дзямідчык. Але і ён, Сцяпан, гіне ў змаганні з браканьерамі, а на помніку на яго магіле сябры выбюць абрыс жураўля.
Сачыненне на вольную тэму такую назву носіць раман Анатоля Кудраўца. У цэнтры рамана лёс чалавека, за ім лёс народа. Жыццё чалавека гэта сачыненне на вольную тэму, кажа пісьменнік. Ніхто не прымушае выбіраць тэму, але тое, як ты пражывеш сваё жыццё, залежыць ад цябе самога.
Важкі ўклад у сучасную беларускую прозу ўнеслі Таіса Бондар (аповесці Дзённік жанчыны, Жывыя жывуць, Час, калі нас любілі), Лідзія Арабей (Дзень мінулы, дзень наступны) і інш.
Нельга не прыгадаць раманы А. Асіпенкі Непрыкаяны маладзік, П. Місько Градабой, аповесць I. Навуменкі Інтэрнат на Нямізе, яго ж раман Летуценнік.
Творам эпохі перабудовы можна назваць аповесць Івана Шамякіна Драма аб ролі чалавечага фактару, аб тым, што трэба беражліва адносіцца да людзей. У цэнтры твора дырэктар завода Васіль Ліхач, які прыняў перабудову і працуе на яе, ды ягоная былая каханка, сакратар гаркома, бюракрат з бюракратаў, Ала Уладзіславаўна Наліцкая, нізавошта не жадае саступаць новаму, перадавому. Драма пошукаў і страт завяршаецца для Ліхача трагедыяй. Аповесць напісана па гарачых падзеях часу.
З твораў сучаснай беларускай прозы нельга абысці раманы-біяграфіі, раманы-эсэ пра жыццё выдатных людзей нашай краіны. Сярод такіх кніг: Як агонь, як вада і Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае A. Лойкі пра Янку Купалу і Ф. Скарыну, Крыж міласэрнасці В. Коўтун пра вядомую беларускую паэтэсу Цётку, Пры апазнанні затрымаць.
B. Хомчанкі пра Ф. Багушэвіча. Цікавыя творы Г. Далідовіча Гаспадар-камень пра мінулае Беларусі і Э. Ялугіна Пасля нябыту (Без эпітафіі) пра Цішку Гартнага. Агледзіны жыцця выдатных людзей, пісаў В. Р. Бялінскі, заўсёды выдатныя агледзіны. Яны ўзвышаюць душу і ўзбагачаюць духоўна.
З поспехам выступаюць маладыя празаікі У. Ягоўдзік, Х. Лялько, А. Глобус, А. Наварыч, У. Сцяпан, А. Федарэнка і інш. Творчая моладзь шукае новыя тэмы, стылі, падыходы да асвятлення рэчаіснасці, якая ніколі не бывае застылай. Маладыя аўтары М. Адамчык, М. Шайбак і М. Клімковіч не без поспеху спрабуюць свае сілы ў развіцці прыгодніцкага жанру.
Акварэльная, пластычная, псіхалагічная проза Міхася Стральцова, тонкага лірыка і рамантыка, рэаліста, чые творы На чацвёртым годзе вайны, Сена на асфальце, Свет Іванавіч, былы Дон Жуан раскрываюць светапогляд чыстага, узнёслага пакалення, якое радуецца сонцу на роднай зямлі, росквіту прыроды і не ведае яшчэ пра пагрозу атамнай вайны, напоўнена рамантыкай першаадкрыцця свету і самых звычайных чалавечых ісцін, што складае аснову існавання. Натуральны чалавек у натуральных умовах паўстае ў паэзіі і прозе творцы. М. Стральцоў выдатны крытык і літаратуразнаўца.
Звяртае на сябе ўвагу сучасная, праблемная, змястоўная проза Генрыха Далідовіча. Празаік стаў прадаўжальнікам коласаўскай традыцыі ў прозе. У цыкле аповесцей пра вясковых настаўнікаў Усё яшчэ наперадзе, Міланькі, Завуч, Дырэктар прасочваюцца рысы аўтабіяграфічнай прозы. Кнігі прозы Цяпло на першацвет (1976), Маладыя гады (1979), Міланькі (1980), На новы парог (1983), Станаўленне (1985), Міг маладосці (1987) адметныя лірызмам, псіхалагізмам. Шырокае прызнанне пісьменніку прынесла мастацка-гістарычная трылогія Гаспадар-камень (1986), Пабуджаныя (1988), Свой дом (1989), дзе на дакументальнай аснове ўздымаюцца праблемы станаўлення беларускай дзяржаўнасці на пачатку ХХ ст. Г. Далідовіч пісьменнік, які добра разумее псіхалогію селяніна-працаўніка. Канцэпцыя чалавека гаспадара на роднай зямлі яднае прозу Г. Далідовіча з творамі Я. Коласа, К. Чорнага, К. Крапівы.