Беларуская лiтаратура - Уладзімір Аляксандравіч Навумовiч 24 стр.


Шырокую вядомасць набылі раманы на гістарычную тэму празаіка Леаніда Дайнекі, пасля выхаду якіх аўтара па праву пачалі называць паслядоўнікам У. Караткевіча. Нацыянальная гісторыя ажывае творах Меч князя Вячкі (1987), След Ваўкалака (1988), Жалезныя жалуды (1990). Творы напоўнены канкрэтнымі гістарычнымі фактамі часоў ВКЛ, у іх шырока выкарыстоўваюцца прыгодніцкія элементы, яны лёгка чытаюцца. Сюжэты твораў дынамічныя, радкі мускулістыя, словы выпраменьваюць душэўную энергію аўтара.

Аснова для надзеі на плённае будучае нашай літаратуры ёсць. Пра гэта сведчаць здабыткі старэйшых пісьменнікаў, аўтараў сярэдняга пакалення і настойлівыя пошукі зусім яшчэ маладых сучасных беларускіх празаікаў.

Сучасная беларуская проза надзвычай багатая, мастацкі змястоўная, развітая ў жанрава-стылёвых адносінах, дасканалая асэнсоўвае вострыя і складаныя праблемы глабалізацыі свету, выступаючы на абарону агульначалавечых каштоўнасцей і нацыянальнай традыцыі.

Сучасная беларуская літаратура зяўляецца асноўнай скарбонкай, адной з галоўных захавальніц беларускай культуры, маралі, традыцый, норм, паводзін, зводам унутраных законаў, па якіх жыў ці жыве кожны чалавек і ўсё чалавецтва.

Пытанні для кантролю

1. Сучасная беларуская проза: жанры, стылі, праблематыка. Што такое эпас? Назавіце эпічныя жанры.

2. Гістарычная проза. Якіх аўтараў і якія творы гэтага напрамку вы ведаеце?

3. Духоўнае аблічча сучасніка ў беларускай прозе.

4. Як адлюстраваны ў сучаснай беларускай прозе вострыя маральна-этычныя праблемы: кахання, шлюбу, сямі, асабістага і грамадскага, узаемаадносін паміж людзьмі?

5. Якія эстэтычныя аспекты дабра і зла, праўды і справядлівасці, гуманнасці знайшлі адбітак у сучаснай прозе?

6. У чым праяўляюцца наватарскія жанрава-стылёвыя магчымасці сучаснай беларускай прозы?

Паэзія

Сучасная беларуская паэзія шматаблічная, шматфарбная, разнастайная па жанрах. Цікавы і багаты свет паэзіі, у якім раскрываецца тое галоўнае, чым жыве народ, унутранае жыццё нашага сучасніка.

Можна вылучыць чатыры асноўныя класічныя плыні, тэндэнцыі ў развіцці сённяшняй беларускай паэзіі.

Першы кірунак звязаны з класічнай традыцыяй, калі слова і форма знаходзяцца ў гармоніі, суладдзі, напоўнены дасканаласцю выяўлення, яснасцю і прастатой настрою, дыхаюць свежасцю, вызначаюцца выразнасцю пазіцыі, заглыбленасцю думкі. Такі класічны верш у беларускай паэзіі трывала звязаны з імем Аркадзя Куляшова. Нездарма паэт так часта і даволі ўдала перакладаў на беларускую мову творы А. Пушкіна, М. Лермантава з іх класічнай прастатой і дасканаласцю.

Другі кірунак песенна-народны, характарызуецца трывалымі сувязямі з беларускім фальклорам. Ён жывіцца здабыткамі народнага духу, выкарыстоўвае багаты арсенал прыёмаў і сродкаў вусна-паэтычнай творчасці беларускага народа, зарыентаваны на народныя вытокі, нацыянальныя карані, вылучаецца адкрытасцю мастацкай сістэмы, даходлівасцю зместу, лаканічнасцю і прастатой.

Трэці кірунак паэзія грамадзянскага пафасу, болю і смутку, радасці і перажывання, паэзія непрымірымасці з будзённым існаваннем, баявая, наступальная, спавядальна-прамоўніцкая, калі лінія разлому ў момант разбурэння ўстойлівага свету праходзіць праз сэрца паэта. Паэты гэтай плыні адстойваюць адвечнае і зменлівае, старое і новае, прычым робяць гэта нібы спавядаючыся, да донца вычэрпваючы сябе, свае перажыванні і трывогі, боль і пакуты. Яркім прадстаўніком такой паэзіі зяўляецца Пімен Панчанка, паэзія якога не старэе. П. Панчанка ваюе з бездухоўнасцю, карерызмам, чэрствасцю, эгаізмам, бюракратыяй, падманам. Паэзія Панчанкі ўзбуджана-задзірыстая, драматычна-наступальная, яна не перастае прыцягваць шматлікіх прыхільнікаў паэтычнага слова. Аўтар здзіўляе сваім майстэрствам, разнастайнасцю тэхналагічных прыёмаў пісьма. У кожным творы паэт дабіваецца поліфанічнага гучання слова адзінага ў сваім родзе, трапнага.

Чацвёрты кірунак развіццё філасофскай лірыкі, якую дасканала асвойваў Максім Танк, асабліва ў жанры свабоднага верша, або верлібра. Творы гэтага кірунку аналітычныя, з заглыбленай думкай, са спакойнай інтанацыяй, трывалыя, важкія. Спакваля разгортваецца ў вершы думка-аповед, уражваючы чытача сваёй абгрунтаванасцю, філасофскім зместам.

Няма ў прыродзе зявы ў чыстым выглядзе. Таму можна было б і не вылучаць падобных трывалых кірункаў і ў сучаснай паэзіі, але такія плыні лёгка заўважыць, хоць гэта крыху і звужае палітру сучаснай беларускай паэзіі, у поўным абёме сваім шматгранную. Мы сапраўды маем шмат паэтаў, добрых і розных, якія ў творчасці сваёй працягваюць лепшыя традыцыі беларускай класікі, актыўна распрацоўваюць новыя паэтычныя пласты.

Чацвёрты кірунак развіццё філасофскай лірыкі, якую дасканала асвойваў Максім Танк, асабліва ў жанры свабоднага верша, або верлібра. Творы гэтага кірунку аналітычныя, з заглыбленай думкай, са спакойнай інтанацыяй, трывалыя, важкія. Спакваля разгортваецца ў вершы думка-аповед, уражваючы чытача сваёй абгрунтаванасцю, філасофскім зместам.

Няма ў прыродзе зявы ў чыстым выглядзе. Таму можна было б і не вылучаць падобных трывалых кірункаў і ў сучаснай паэзіі, але такія плыні лёгка заўважыць, хоць гэта крыху і звужае палітру сучаснай беларускай паэзіі, у поўным абёме сваім шматгранную. Мы сапраўды маем шмат паэтаў, добрых і розных, якія ў творчасці сваёй працягваюць лепшыя традыцыі беларускай класікі, актыўна распрацоўваюць новыя паэтычныя пласты.

У беларускай паэзіі шмат слаўных паэтэс з самых далёкіх часоў. Назавём сённяшніх: Раіса Баравікова, Ніна Мацяш, Галіна Каржанеўская, Таіса Бондар, Валянціна Коўтун, Людміла Паўлікава, Валянціна Аколава, Валянціна Паліканіна, Таццяна Сівец.

На фоне ўсёй беларускай вершаванай творчасці найярчэйшай бачыцца бліскавічна-светлая паэзія Яўгеніі Янішчыц. Бачыцца сваёй зіхоткасцю, бліскавічнай яркасцю і вясёлкавай рознакаляровасцю, непаўторнасцю мелодыі душы і сэрца, гарманічнасцю пачуцця і думкі, сплавам моцных душэўных перажыванняў з глыбокай філасафічнасцю, якая ўключае настаўніцтва і прароцтва. У паэме Сказ пра Лысую гару, дзе сярод іншых заган савецкага часу адзначалася нясцерпнае жаданне многіх чыноўнікаў ліквідаваць дашчэнту мову, якой Купала гаварыў, сказана:

Але назло іх крыку знішчыць!
З глыбінь народнага жыцця
Увысь ірвалася Янішчыц
Палесся мілае дзіця.

Мілае дзіця Беларускага Палесся, Я. Янішчыц шмат зрабіла ў беларускай літаратуры, пакінула пасля сябе яркі след сваёй творчасцю, хоць і пражыла нядоўга. Паэтычная творчасць развівалася ў межах універсітэцкага паэтычнага асяроддзя нават і тады, калі паэтэса ўжо была не звязана з родным БДУ ні вучобай, ні творчай працай у студэнцкім універсітэцкім літабяднанні Узлёт. Паэзія яе строга акадэмічная, класічная.

Паэтэса выдала шэраг зборнікаў вершаў: Снежныя грамніцы (1970), Дзень вечаровы (1974), Ясельда (1978), На беразе пляча (1980), Пара любові і жалю (1983), Каліна зімы (1987), кнігу вершаў і паэм У шуме жытняга святла (1988). Прызнанне прыйшло хутка. Я. Янішчыц стала лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, яе творчасць адзначана Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Янкі Купалы.

Паэзія Яўгеніі Янішчыц поліфанічная, гарманічная, узнёслая, але і зямная. Гэта паэзія ведаў, паэзія адкрыцця, дзе простыя радкі і ясныя думкі, дзе гучыць музыка сэрца, высноўваецца жыццё

Пражыць з каханнем! Гэта не проста, але гэта і так лёгка. Як у Я. Янішчыц, радкі якой аб каханні памятаюць і вучні і людзі сталых гадоў, хоць ніколі не завучвалі іх па-школьнаму. Класічныя радкі!

Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё з любві.
А інакш і жыць немагчыма.

(Ты пакліч мяне. Пазаві)

Яна плыла на чоўне па хуткай хвалі, ведаючы, што плынню ўсё роўна знясе. Яна бачыла далей. Ведала больш. Адчувала танчэй. Яна перасякала раку часу, кіруючыся заўсёды ў сваіх маральных пошуках вышэй плыні. Чытаем далей радкі з верша таленавітай паэтэсы:

I тады душой не крыві
На дарозе жыцця шырокай.
Пачынаецца ўсё з любві
Першы поспех і першыя крокі.

Выдатныя вершы. А напісаны яны яшчэ зусім юнай студэнткай, на пачатку вучобы ва ўніверсітэце.

Так званая жаночая паэзія гэта драматычная лірыка чалавечых страт і пакут, болю, трывог, спадзяванняў і расчараванняў, разладу з рэчаіснасцю, лірыка глыбокіх чалавечых адчуванняў, часам гэта лірыка плачу без слёз, паэзія спагады, спатолення душы, лірыка пратэсту супраць марнатраўства жыцця, супраць бездухоўнасці існавання. Найчасцей гэта паэзія даверу, шчырасці, любові, ласкі, душэўнай цеплыні.

На Ваша ты сказаць Вам ты не смею,
I калі позірк позіркам злаўлю,
Як птушанё, спалохана нямею.
Я не кахаю Вас. Я Вас люблю.

Святла, што падарылі, не растрачу,
I шчырых слоў ніколі не згублю.
Нашто журба у цёплых зрэнках Вашых?..
Я не кахаю Вас. Я Вас люблю.

(Люблю)

Так спавядаецца лірычная гераіня паэзіі Ніны Мацяш. У іншым вершы яна шчыра прызнаецца ў незгасальнай любові да Радзімы, да Беларусі:

Назад Дальше