Беларуская лiтаратура - Уладзімір Аляксандравіч Навумовiч 25 стр.


Так спавядаецца лірычная гераіня паэзіі Ніны Мацяш. У іншым вершы яна шчыра прызнаецца ў незгасальнай любові да Радзімы, да Беларусі:

Кім бы я была,
Чым бы я была
Без твайго крыла,
Мая Радзіма?

Вершы ўражваюць ёмістасцю радка, дакладнасцю псіхалагізму, выверанасцю інтанацый.

Талент Ніла Гілевіча моцны сатырычным пафасам, гумарыстычнымі інтанацыямі, і калі паэт зачэрпвае са сваёй душы, што называецца з дна, абурэнне зявай, свой гнеў, узнімаецца да іроніі, сарказму і абрушвае ўсё гэта на носьбітаў зла, нараджаюцца цудоўныя радкі, у якіх сплаўлена лірыка, публіцыстыка, сатыра, гумар. Усё гэта стварае глыбокі падтэкст, абагульненне.

Н. Гілевіч у сваёй творчасці арыентуецца на паэтыку беларускіх народных песень, на эмацыянальнасць і пачуццёвасць твораў (зборнікі А дзе ж тая крынічанька?, Перазовы, раман у вершах Родныя дзеці).

Блізкі да народнай традыцыі ў вершаскладанні паэт Алег Лойка, хоць у яго творчасці звяртае на сябе ўвагу інтэлектуальны пачатак, філасофская заглыбленасць, большы напал моцных пачуццяў, павышаная эмацыянальная энергія слова, драматызм і напружанасць радка:

Палюбіў я светлы свет,
А любіць балюча

(Вішні, вішні белы цвет)

Гэта радкі высокай пробы сапраўднага паэта філасофскага складу. Такім унутраным свячэннем напоўнены вершы са зборнікаў Каб не плакалі кані, Пачуцці, Лінія жыцця, Скрыжалі. Аднак найперш А. Лойка паэт-лірык, які імкнецца адгукацца на найтанчэйшыя зрухі чалавечай душы, спазнаваць сутнасць рэчаў і зяў, ісці да чалавека праз чалавечае, праз яго заклапочанасць справамі, думкамі, пачуццямі. Звяртаючыся да каханай, якую ён сустрэў у маладыя гады і якая стала для яго спадарожніцай на ўсё жыццё, праз многія гады паэт гаворыць:

Заўсёды трошкі таямніцай
Была ты для мяне і ёсць:
Чагосьці светлага крыніцай,
Перад якім я толькі госць.

(Заўсёды трошкі таямніцай)

А. Лойка ўмее знайсці ў паэзіі слова жывое, адзінае, трапнае, напоўненае высокім сэнсам. З поспехам паэт выступае ў жанры верлібра, перакладае на беларускую мову з іншых моў народаў свету (нямецкай, французскай). Трапяткое пачуццё паэта пастаянна прымушае пульсаваць думку, абуджае свядомасць.

З плеяды паэтаў, якія прыйшлі ў літаратуру ў 60-х гадах ХХ ст., вылучаецца Рыгор Барадулін паэт грамадзянскага напалу, актыўны, наступальны, паэт шырокага творчага дыяпазону, якому аднолькава добра ўдаюцца вершы многіх жанраў, які ўмее карыстацца шматлікімі паэтычнымі формамі. Вострая паэзія Р. Барадуліна па-грамадзянску мужная, смелая, дасканалая ў мастацкіх адносінах, у ёй бачна прага адкрываць паўнату жыцця, яго хараство і выключнасць (Нагбом, Свята пчалы).

Актыўна асвойваюць многія тэмы сучаснасці ў беларускай паэзіі В. Зуёнак, Г. Бураўкін, У. Скарынкін. У сваіх творчых пошуках паэты ідуць ад народнага светаўспрымання.

Слова маё! Я ў цябе не прашу
Ні славы, ні ўзнагароды.
Ціха і проста зайдзі ў душу
I застанься там назаўсёды

так пісаў Г. Бураўкін у вершы Слова маё, выяўляючы настроі і светаадчуванне многіх сваіх аднагодкаў.

Старэйшая плеяда паэтаў адна з самых шматлікіх і ўнутрана цэласных у гісторыі паэтычных прызываў:

A. Вярцінскі, Р. Барадулін, П. Макаль, Н. Гілевіч, С. Гаўрусёў, А. Лойка, У. Караткевіч, Я. Сіпакоў, Г. Бураўкін, Ю. Свірка, В. Зуёнак, А. Грачанікаў і інш. Усіх іх абядноўвае тое, што яны прыйшлі ў літаратуру ў часы так званай хрушчоўскай адлігі, гэта паэты трыццатых гадоў нараджэння, злучаныя агульнай памяццю перажытага.

Высокае неба паэтычнага ідэалу імкнецца захаваць у філасофска-інтэлектуальнай паэзіі А. Вярцінскі. Ён за кранае шматлікія аспекты чалавечага існавання сацыяльны, маральны, агульначалавечы (зборнікі Чалавечы знак, Час першых зорак, Ветрана).

Са злачынствам нематы імкнецца ваяваць з дапамогай паэзіі П. Макаль, выяўляючы глыбінны дотык да зямлі і неба, далучэнне да ўсяго існага, адвечнага. Аб сваім пакаленні паэт гаворыць наступнымі радкамі:

 Вы адкуль?
 Мы ад куль.
Мы з вайны.
Мы званы.

(Вы адкуль?)

Нібы раскалыханы звон, магутна і велічна гучыць паэзія Я. Сіпакова. У зборніку Веча славянскіх балад як быццам ажывае гістарычная памяць славянскіх на родаў, іх векавечны вопыт, нагадваюцца шматлікія эпізоды жыцця гэтых народаў, якія нібыта сышліся на сваё веча.

Каштоўнасць адчування роднай зямлі, жыцця працаўніка на ёй, плёну гэтага жыцця характэрна для паэзіі B. Зуёнка (Сяліба, Маўчанне травы).

Актыўна ў беларускай паэзіі распрацоўваецца тэма еднасці і злітнасці чалавека і прыроды, раўнапраўя дрэў і людзей (П. Панчанка). Паэты шчыра здзіўляюцца цудам жыцця, імкнуцца да паўнаты адчування хараства ў свеце. Дрэвы паміраюць, калі перастаюць пазнаваць змену года і не адгукаюцца рэхам Чалавек калі страчвае здольнасць здзіўляцца і захапляцца жыццём, пісаў М. Танк. Ад тэмы прычынення да ўсяго існага на зямлі да ўвасаблення паўнаты чалавечага шчасця ідзе сучасная беларуская паэзія.

Удалымі былі дэбюты ў паэзіі Р. Семашкевіча, К. Камейшы, М. Дуксы, Ю. Голуба. Іх паэтычныя пошукі накіраваны на тое, каб адкрыць час і сябе ў сваім часе. Тэмы іх твораў мары аб будучым, родны дом, вёска, Радзіма, лёсы людскія, прырода бацькоўскай зямлі.

Чарнобыльская тэма стала адной з тых, што не даюць супакоіцца, абуджаюць трывогу паэта М. Мятліцкага.

Музыкай кахання напоўнены вершы маладых беларускіх паэтэс Ірыны Багдановіч, Галіны Булыка, Любові Турбіной, Вольгі Куртаніч, Людмілы Паўлікавай, Таццяны Сівец, Ніны Шкляравай, Валянціны Паліканінай.

Маладыя паэты ідуць у літаратуру настойліва, актыўна шукаюць, эксперыментуюць. У розныя гады гучна заявілі аб сабе Алесь Разанаў, Сяргей Давідовіч, Адам Глобус, Леанід Галубовіч, Анатоль Сыс. Яны розныя па сваіх поглядах на жыццё, па творчай манеры, па спосабе адлюстравання паўсядзённай рэчаіснасці. Маладыя аўтары будуюць масты паміж днём сённяшнім і будучым. Гэта пра іх напісаў А. Вярцінскі:

Ты ў такім шчаслівым узросце,
калі сэрца не знае злосці,
калі ўсё яшчэ наперадзе
і дарогі, і масты,
калі ўсё на тым беразе,
а на гэтым толькі ты.

(Ты ў такім шчаслівым узросце)

Сярод сучасных паэтаў вылучаецца Алесь Разанаў, творчасць якога вось ужо на працягу доўгіх гадоў па-сапраўднаму хвалюе шматлікіх прыхільнікаў таленту паэта. А. Разанаў творца незвычайны. Ён працуе ў шматлікіх паэтычных жанрах, многа эксперыментуе, прывівае на дрэва беларускай паэзіі новыя паэтычныя формы версеты, квантэмы, хоку, паэтычныя мініяцюры і інш.

А. Разанаў паэт філасофскага мыслення, аналітычнага зроку, які на любы стан рэчаў і ход падзей глядзіць глыбакадумна, з пэўнай доляй умоўнасці, асацыятыўна, па-мастакоўску вобразна. Так робіць А. Разанаў нават тады, калі малюе беларускую прыроду. Як трава вырастае з зямлі, так натуральна без паэтычных аздоб і прыкрас вырастаюць вершы А. Разанава. Лепет сэрца і шэпт фантазіі вось што такое многія радкі гэтага паэта. Паэзія вырастае з хаосу, з цемры, з рытму сэрца, з гармоніі, суладдзя. У А. Разанава многія вершы менавіта такія. Паэзія яго гэта фотаздымак нябачнага ў душы паэта, хвіліна роздуму, трымценне душы, яшчэ не абуджанае пачуццё. Ледзь акрэсленае светаадчуванне, ледзь згаданае пачуццё пад пяром паэта набываюць паэтычную сілу і моц.

За зборнік Вастрыё стралы (1990) А. Разанаву прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР. Паэт пастаянна знаходзіцца ў адкрыцці новага, нязведанага яшчэ свету, у жаданні выказаць самае запаветнае, таямніча-няўлоўнае, найтанчэйшыя зрухі чалавечай душы.

Адразу пасля выхаду ў свет першых зборнікаў вершаў звярнуў на сябе ўвагу Леанід Галубовіч. Ён пазбягае гучных інтанацый, яго вабіць найперш шчырасць, давер, рэчы простыя і вечныя, людзі з роднай яму зямлі. У зборніку Таемнасць агню паэт кажа:

Пакуль не скажа дзед які
З развагай аналітыка:
Хлеб трэба сеяць, мужыкі,
Без хлеба дрэнь палітыка.

(Палітыка)

Паэтам нялёгка ў сённяшнім неўсталяваным свеце, іх прыгнятаюць многія праблемы часу, няпэўнасць, боль і трывога нашых дзён. Ажываюць даўнішнія вобразы паэзіі маладых: Сонца, Дом, Маці, Чалавек, Пагост Л. Галубовіч разумее, што

Ты боль, паэзія. Ты бой.
Ты праўды непрыступнай вежа.
Я праведнік і грэшнік твой,
Пусці мяне ў сваё бязмежжа!..

(Ты боль, паэзія)

Даўно, відаць з 20-х гадоў ХХ ст., не было ў нашай паэзіі падзелу паэтаў на гарадскіх і вясковых. Кумірам вясковай моладзі ў свой час зяўляўся М. Чарот. Паэтам прамысловага гораду лічыўся А. Александровіч (Па беларускім бруку). Але вось з прыходам у паэзію Адама Глобуса крытыка загаварыла пра ўрбаністычнае паэтычнае мысленне аўтара, які ўмее пісаць маляўніча, умее перадаваць мастакоўскі погляд на рэчы і зявы:

Назад Дальше