Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя - Зміцер Дзядзенка 6 стр.


 Перш, вядома, гарэлачкі графінчык, Кашэль пачаў ужываць ласкальныя суфіксы, быццам ад гэтага станавіліся меншымі замоўленыя порцыі ды не такой відавочнай станавілася прага да смакавання ежы і проста абжорства. Парсючок запечаны ёсць? Давайце яго. А рыбка?

 Селядзец найсвяжэйшы, афіцыянт дагодліва схіліўся, вочы яго блішчэлі разуменнем.

 Давайце і яго нам, пагадзіўся Кашэль. Пра астатняе падумаем потым.

Яны выпівалі і закусвалі, разглядаючы навакольную публіку. Канстанціну публіка падабалася не вельмі: навакольныя сталы займалі нейкія ўкормленыя нэпманы са сваімі паненкамі. Велягурыстыя жаночыя капялюшыкі з пёркамі і без, на жаночых шыях калье з каштоўных камянёў (у камянях Мачуга не разбіраўся чуў толькі пра брыльянты, і яму падалося, што пара наведніц мае акурат калье з брыльянтаў), цяжкія залатыя пярсцёнкі на мужчынскіх пальцах

Уся гэтая атмасфера была Канстанціну не проста чужой варожай. Ён адчуў, што ледзь не задыхаецца ў ёй. Апошняй кропляй стала фігура лысаватага мужчыны, які падняўся з-за стала з п'яным крыкам:

 На чорта мне гэтая нудзяціна! Грайце «Бублічкі» плачу двайны тарыф!

Ён сунуў руку ва ўнтураную кішэню пінжака і рэзкім рухам выцягнуў адтуль кіпу асігнацый. Хістаючыся, быццам пастаянна сыходзіў з лініі стрэлу, ён дабраўся да сцэны. Высокай нотай блямкнуў, як разладжаны, раяль гэта наведвальнік паклаў на клавішы адну купюру са свайго пачка. Скрыпач ледзь паспеў прыбраць сваю скрыпку нэпман хацеў абавязкова запхнуць асігнацыю ў дэку, аднак яму давялося задаволіцца далонню музыкі. Спявачка адступіла ўглыб сцэны і насцярожана прамовіла:

 Сядайце, сядайце! Зараз будуць «Бублічкі»

Нэпман працягнуў руку і схіліўся ў паўпаклоне ён відавочна чакаў, што дзяўчына падасць яму руку для пацалунку. Аднак тая не спяшалася, і на дапамогу ёй прыйшоў скрыпач:

 Мадэмуазэль хвалюецца, таму я прашу вас зразумець яе вяртайцеся на сваё месца, і мы пачнем «Бублічкі».

Нэпман на няцвёрдых нагах пасунуўся назад. Тым часам музыкі зайгралі папулярную песню, і замоўца, які яшчэ не паспеў дабрацца да свайго століка, пачаў танчыць.

Спявачка выводзіла словы песні з прыдыханнем:

Отец мой пьяница
За рюмкой тянется.
А мать уборщица: какой позор!
Сестра гулящая,
Тварь настоящая,
А братик маленький карманный вор.

Зала ажывілася: песня відавочна больш пасавала настроям нецвярозых наведнікаў. Халера з імі, са словамі! Затое які матыў у песні, які матыў! Ад гэтага нервовага ўздрыгвання скрыпкі ногі самі просяцца танчыць. А спявачка на сцэне тым часам сама заводзілася ад уласнага спеву:

Купите бублики, горячи бублики,
Купите бублики, да поскорей.
И в ночь ненастную
Меня, несчастную,
Торговку частную,
Ты пожалей.

П'яны нэпман больш не звяртаў увагі на выканаўцу цяпер ён хацеў запрасіць на танец нейкую паненку з-за бліжэйшага століка. Яе суправаджальнік не пагаджаўся саступіць сваю пару, а жанчына, якую нэпман пакінуў для замовы «Бублічкаў», паступова налівалася чырванню і яўна не ведала, што ёй рабіць проста сысці або спярша даць поўху свайму няветліваму кавалеру.

 Пайшлі адсюль! прапанаваў Мачуга, з нянавісцю гледзячы на захмялелага нэпмана і яго эскапады.

Назад