Яркія сонечныя промні прымусілі перайсці з асветленага пакоя ў больш прыцемненую кухню. Цішыня на колькі імгненняў абудзілася пранізлівай мелодыяй.
Алё-малё.
Я табе цяпер званіў, чаму ты не падышла? Не чуеш свой тэлефон?
Проста ты мала трымаў гудок, я не паспела дабегчы з іншага пакоя. Вось ужо ператэлефаноўваю.
А я ішоў акурат міма тваіх акон, ад кліента вяртаўся.
А ты не падышла Такое сонца цяпер.
Так, гэта файна, прагуляцца па вуліцы, пагрэцца.
Што ты робіш, адпачываеш?
Не, пішу.
Я ўжо ў вагоне метро. Зараз прападзе
У голасе пачуўся ледзь улоўны сталёвы скрыгат. Гэта нязвыкла.
І сёння з самага ранку нібыта злы.
Ты ніколі на мяне не
Гудкі. Маўчанне. Але чаму мне чуецца твой крык?..
Цягнік Менск-Гомель
Мая Наташа найлепшы спецыяліст па вандроўках. Доўгія ночы ў цягніках, гутаркі з каларытнымі кіроўцамі машын, сотні і тысячы кіламетраў, пераадоленых на аўтобусах, нічога не палохае. Часцей за ўсё ездзіць папуткамі ці набывае квіткі на цягнікі. Яна кажа, што калі выбіраеш аўтаспын, то цікавая размова гэта тая плата, якой чакаюць кіроўцы, каб не сумаваць у дарозе. Але калі сядаеш у купэ цягніка, таксама ёсць свае сакрэты. Вы або адразу пачынаеце размаўляць з выпадковым суседам і тады ўся дарога праходзіць у нязмушанай гутарцы. А калі не загаворыце спачатку, так і будзеце маўчаць да канца паездкі. Кожны сам-насам з уласнымі думкамі.
Я сядзела ў цягніку ля акна і памешвала гарбату, налітую ў фірмовую шклянку з падстаўкай такія шклянкі падабаюцца мне з дзяцінства. Мажліва, таму што маці чыгуначніца, ёй давалі бясплатныя квіткі і мы ўвесьчасна вандравалі цягнікамі, замаўляючы гарбату ў тым самым посудзе.
Побач праносіліся іншыя, не такія яскравыя светы, электрычкі. Людзі ў іх, нібы куры на жэрдачках, сядзелі на агульных лаўках. Ні пагутарыць свабодна яны не маглі, бо побач шмат старонніх вушэй, ні затуліцца ва ўласны маўклівы свет: вакол дыхаюць, шапацяць абгорткамі, набываюць газеты ў гандляроў, што заходзяць на прыпынках.
У цягніку ты больш абаронены ад выпадковасцяў. Суседзі па купэ як наканаванне, а не збег абставінаў. І таму, як сапраўдны ўладар лёсу, сам вырашаеш завесці гутарку з новым чалавекам і прабавіць пару гадзін ці занурыцца ва ўласныя думкі, разглядаючы краявіды.
За вокнамі мільгацелі станцыі, чыгуначныя вузлы. Змянялі адзін аднаго дамы, мітуслівыя днём і засяроджанапустыя ў ранішні час гарады. Дарога заўсёды абяцала прыгоды. Я спрабавала ўявіць жыццё тых, паўз каго мы праляталі на поўнай хуткасці кім працуюць, ці шчаслівыя яны?
На пачку з цукрам было напісана «Беларуская чыгунка». Я высыпала яе ў гарбату і павольна размешвала, не адрываючы позірк ад акна. У купэ ўвайшоў прыемны малады мужчына. Ён сеў на суседняй лаўцы, паклаў побач з сабою скураны партфель і прывітаўся. Зняў цёмна-сіні шалік, чорнае драпавае паліто і павесіў іх на кручок ля верхняй паліцы.
За акном паласкаў зямлю шэры дождж. Можна было толькі паспачуваць мінакам, якія праходзілі паўз наша акно, затуліўшыся каўнярамі, насунуўшы на вочы капюшоны і капелюшы.
Такое надворе, цяпер лепш на вуліцу не паказвацца, са спачуваннем вымавіла я, трымаючы ў руках шклянку.
За размовай з гэтым мужчынам я думала прабавіць колькі часу (хоць і мела з сабой цікавую кнігу), таму дадала: