Кроква дастаў зь невялікай сумкі, якую насіў на раменьчыку праз плячо, нататнік і сваім мудрагелістым почыркам запісаў: «Людзі, магчыма, не паміраюць, а толькі мяняюць свае цялесныя абалонкі». Затым ён спусьціўся з гары, з таго самага боку, зь якога і падняўся, і пашыбаваў спорным крокам у бок свайго мікрараёна.
* * *Чарговы выклік у Полацкі акруговы камітэт не абяцаў Дудару нічога добрага. Пачуцьцё трывогі нарастала з кожным няроўным крокам, якім ён набліжаўся да адпаведнага будынка. Мінулы раз ён меў сьведкаў, студэнтаў пэдтэхнікуму, якія яго вадзілі па навучальным корпусе. Таму данос Пшчолкі аказаўся марным. Студэнты пацьвердзілі, што ніякім чынам Алесь выкладчыка не абражаў, толькі сказаў, што царскія часы ніколі ўжо ня вернуцца, а Савецкая Беларусь будзе спрыяць нацыянальнай культуры, а значыць і мове. Пра гэта можна прачытаць у любой сталічнай газэце на першай паласе. Гэта была, можна сказаць, генэральная лінія камуністычнай партыі ў нацыянальным пытаньні. Таму ў акруговым камітэце ніякім чынам не маглі аспрэчыць словы Дудара, тым больш палічыць іх за абразу. Нават калі і не былі прыхільнікамі беларускага адраджэньня.
Прадчуваньне Алеся не падманула. Гэтым разам сытуацыя была больш складанай. Дуда ру паказалі ананімку, у якой невядомы «добразычлівец» паведамляў у акругкам, што Аляксандр Дайлідовіч, супрацоўнік газэты «Полоцкий пахарь», ён жа паэт Алесь Дудар, падчас наведваньня Ветрына называў кіраўніцтва Полацкай акругі русацяпамі, якія сабатуюць палітыку беларусізацыі, ня хочуць пераводзіць сваю газэту на беларускую мову, нічога ня робяць у сфэры адукацыі. Казаў, што неўзабаве камсамол такіх савецкіх работнікаў пагоніць бруднай мятлой.
Гэта быў удар пад дых, бо цяпер абражанымі рабіліся работнікі Полацкага акругкаму. Разам ўявіць, якая адбылася размова і чым пагражалі Дудару. Алесь усё аспрэчваў і казаў, што гэта хлусьня і чыстай вады правакацыя, бо калі б чалавек меў сапраўдныя факты, то навошта яму пісаць ананімку. У камітэце паабяцалі сурёзна разабрацца і прыняць меры. Меры маглі быць надзвычай радыкальнымі.
Назаўтра ў Полацак прыехаў сам кіраўнік «Маладняка», да таго ж галоўны рэдактар газэты «Савецкая Беларусь» Міхась Чарот. Яго візыт абудзіў правінцыйны Полацак. Паэта су стрэлі як шаноўнага госьця, нават наладзілі яму вечарыну ў камсамольскім клюбе. Чарот меў шчырую гутарку з кіраўніцтвам акруговага камітэту і паручыўся за свайго маладога калегу Алеся Дудара.
Калі Дудар на чыгуначным вакзале праводзіў Чарота на цягнік, той нахіліўся да ягонага вуха і ціха прамовіў: «Трымай свой язык за зубамі, бо з ГПУ я цябе ўжо ня выцягну».
Увечары Дудар, застаўшыся сам-насам, напісаў верш.
Цені блудзяць па твары,
Сэрца точыць нуда.
Сёньня лепшы таварыш
Можа цябе прадаць.
Сёньня ня верыць нікому,
Можа, я сам шпіён.
Сьціснуць рукамі скроні,
Няхай пагасьне агонь.
Многія маюць сховы
У шкліцах чырвоных маніст.
Скажы па-свойму слова,
Крыкнуць ты шавініст.
Будзіць волатаў косьці,
Будзіць сафійскі звон.
Прыйшлі вы да нас у госьці
І нам надзелі ярмо.
З боку Запалоцьця, непадалёку ад вусьця Палаты, прычаленым да дзьвінскага берагу стаяў дракар. Тут досыць нізкі бераг, крыху топкі, бо шчодра бюць крыніцы, таму дракар, які, відаць, на хуткасьці ўехаў у бераг, ці не напалову корпусу аказаўся сярод берагавога аеру. Гэта дазваляла амаль па сухому трапіць на карабель. Затое каб адчаліць, спатрэбіліся б цягліцы ці ня тузіна мужчын, бо саштурхнуць дракар на ваду цяпер было ня так проста.
Побач з дракарам нікога не было. У такую раніцу хіба што рыбака можна сустрэць у гэтай ціхамірнай мясьціне. Ці быў хто на самім дракары, Крокве не было відаць, бо, па-першае, ён бачыў дракар збоку, а чалавек мог проста сядзець на днішчы або ляжаць, а па-другое, ветразь карабля быў спушчаны не да канца, таму за ветразем мог таксама нехта знаходзіцца.
Спачатку Васіль падумаў, што гэта чарговая вандроўка скандынаваў, якія любілі займацца рэканструкцыяй часоў вікінгаў. Пра адну з такіх вандровак ён неяк рабіў рэпартаж. Але чым бліжэй падыходзіў да карабля, тым мацней у яго ўзьнікала пачуцьцё, што гэта сапраўдны дракар. Што значыць «сапраўдны», наўрад ці ён мог патлумачыць. Але што гэта не сучасная падробка, Кроква быў абсалютна ўпэўнены.
Драўляны Одзін на носе дракара быў такім архаічным і праўдзівым, што Кроква нават улякнуўся. Хвілінаў пяць ён прастаў насупраць Одзіна, баючыся яго абмінуць і ступіць на карабель. І тут пачуў голас:
Драўляны Одзін на носе дракара быў такім архаічным і праўдзівым, што Кроква нават улякнуўся. Хвілінаў пяць ён прастаў насупраць Одзіна, баючыся яго абмінуць і ступіць на карабель. І тут пачуў голас:
Ну, сьмялей, чакаю цябе ўжо колькі гадзін.
За ветразем устаў чалавек. І Васіль імгненна яго пазнаў. Гэта быў Ластоўскі.
Кроква асьцярожна ўскараскаўся на борт дракара. На днішчы ляжалі вёслы і скураныя торбы, наладавыя нейкім майном. Асьцярожна пераступаючы праз усё гэта, Кроква пасунуўся ў бок Ластоўскага. Той ужо сядзеў на лаве для весьляра і глядзеў у бок Замкавай гары. Васіль наблізіўся да яго і сеў побач. Нейкі час яны маўчалі. Як доўга, Кроква пазьней ня мог згадаць. Але ён выдатна памятаў, што першым парушыў маўчаньне Ластоўскі. І зноў, як і мінулым разам, ён не варушыў вуснамі.
Як думаеш, ці наведваў гэты дракар Бізантыю?
Пытаньне Крокве падалося ня тое што дзіўным, але бессэнсоўным. Якая розьніца, наведваў ці не наведваў гэты дракар Бізантыю.
Магчыма, і наведваў. Але якое гэта мае значэньне?
Гэта можа быць доказам таго, што сапраўды існаваў шлях «з варагаў у грэкі».
Ага, падумаў Кроква, значыць, Ластоўскі тут як гісторык і дасьледчык, як аўтар «Кароткай гісторыі Беларусі». Гэтая думка неяк разьняволіла Крокву, бо ён ужо пачаў гадаць, што за мэта гэтай чарговай сустрэчы.
Ластоўскі працягваў:
Гэты дракар не пасьпеў на дапамогу Рагвалоду, і цяпер ён непрытульны, як Лятучы Галяндзец. Чуў легенду пра Лятучага Галяндца?
Канешне, кожнае дзіця ведае гэтую легенду, адказаў Кроква Ластоўскаму, як вучань настаўніку.
Усё было б інакш, калі б гэты дракар пасьпеў у час. Уся беларуская гісторыя пайшла б іншым шляхам. Вельмі небясьпечна ў лёсаносны пэрыяд не пасьпець у час.
А дзе каманда гэтага дракара? Бо, напэўна, не дракар вінаваты, а каманда, нерашуча спытаў Кроква: наколькі ён ведаў, у Лятучага Галяндца былі і капітан, і каманда. Бо што такое карабель без каманды? Проста чарупіна сярод хваляў.
Каманда зьяўляецца адразу, як толькі ўздымаецца ветразь, Ластоўскі павярнуў га лаву ў бок мачты карабля і дакрануўся рукой да ветразя. Маеш рацыю, вінавата каманда, а не дракар. Але людзі могуць памыляцца і ра біць кепскія ўчынкі, а дракар ня мае права па мыляцца. Дракар гэта пасланьнік лёсу. Ёсьць у сьвеце больш сурёзныя і важныя рэчы, чым людзі і іх жаданьні, пляны і справы.
Кроква сіліўся зразумець, што гаворыць Ластоўскі, але ў яго гэта не атрымлівалася.
Але людзі несьмяротныя, яны толькі мяняюць абалонку, нечакана для самога сябе сказаў Кроква.
Ластоўскі ўважліва паглядзеў на Крокву. Затым павярнуў свой твар у бок Сафійскага сабору і спытаў:
Бачыш, на крыжы Сафіі сядзіць крумкач. Гэта птушка або чалавек?
Кроква паглядзеў у бок Сафіі і ўбачыў на крыжы званіцы чорную кропку.
Канешне, птушка, упэўнена сказаў Кроква.
Але гэта таксама абалонка. Разумееш? Усё, што ты бачыш навокал, гэта абалонкі. Чалавек ня можа сам абраць сабе тое, што заманіцца. Гэта вырашае дракар. Дакладней, той дракар, да каманды якога ён прыпісаны. Калі твой дракар спазьняецца, ты апынесься на Лятучым Галяндцы. І тады, як бы ты ні хацеў, твой лёс гу бляе мэту, тады дракар проста перасоўваецца ў прасторы бязмэтна і бяз порту прыпіскі.
Кроква адчуў, як пад ім заварушыўся кара бель, як нешта жывое.
Нам пара пакінуць гэты дракар-прывід. Ластоўскі ўстаў і пачаў прабірацца на запалоцкі бераг. Кроква пасунуўся сьледам.
Калі яны абодва сышлі на зямлю, на дракары рэзкім рухам узьняўся ветразь і карабель рыўкамі пачаў ссоўвацца на ваду. На вадзе кара бель ашчацініўся вёсламі і досыць імкліва пайшоў супраць плыні.
Крокве хацелася задаць Ластоўскаму апошняе пытаньне, каб неяк праясьніць для сябе па чутае. Ён ня вытрымаў і запытаўся:
А мэта якая? Якая мэта?
Не даць марсіянам захапіць Беларусь, пачуў Кроква ў адказ, але самога Ластоўскага ўжо ня ўбачыў.
Частка другая
Час ішоў, а справа стаяла на месцы. Ствараць філію «Маладняка» ў Полацаку не было з кім. На нейкі час Дудар нават зьмірыўся з гэтай безвыходнай сытуацыяй. Няма дык няма, навошта займацца прафанацыяй імітаваць літаратурнае жыцьцё, дзе яно папросту адсутнічае. З такімі думкамі Дудар напісаў ліст у Цэнтральнае Бюро «Маладняка». У Менску ягоны капітулянцкі настрой моцна скрытыкавалі. Неўзабаве Полацак наведалі Анатоль Вольны і Язэп Пушча сябры Цэнтральнага Бюро і растлумачылі юнаму культуртрэгеру, што на першы час можна стварыць суполку проста з моладзі, якая цікавіцца літаратурай і ў пэрспэктыве магла б стаць яе папулярызатарамі.