Трыкутнік Караля - Яўген Аснарэўскі 5 стр.


 Так-так, менавіта так,  пацвердзіў Уладзімір.  I мёнаў у караля, выходзіць, даволі шмат і гэта толькі тыя, што вядомыя нам, але дзе тая карта, ці нешта накшталт яе, на якой можна скласці яго імёны разам? Ну і, мабыць, гаворка аб трох яго імёнах.

 Так, бо ў трыкутніка тры бакі і тры кута, можа быць павінна быць роўна тры іменi,  сказаў Мечыслаў.

 Але як выбраць тры з усіх тых яго імёнаў, якія нам вядомыя?  спытала Віка.

Мечыслаў пагрузіўся ў роздумы. Кожны раз, калі ён чытаў тэкст з пергамента, яго не пакідала думка, што ён бачыў дзесьці, у нейкіх гродзенскіх гісторыкаў, нешта пра трохкутнік неяк звязаны з каралём Панятоўскім. Ён з усёй сілы зажмурыўся і рэзка раскрыўшы вочы, паглядзеў на Віку. На шыі ў яе вісела срэбнае ўпрыгожванне трохкутнай формы, з трыма чырвонымі каменьчыкамі па краях. Рашэнне прыйшло да яго ў адну секунду, кавалачкі мазаікі, якія ён ніяк не мог падабраць з цёмных закуткоў памяці, склаліся ў адно цэлае.

 Так, я зразумеў!  не вельмі гучна усклікнуў малады чалавек, прымусіўшы кінуць падазроны позірк на яго твар афіцыянтку, якая праходзіла міма.

Забраўшы ў здзіўленага Уладзіміра ноўтбук, Мечыслаў пачаў клыпаць клавішамі, і праз дзве хвіліны разгарнуў яго да таварышаў, якія сядзелі са здзіўленымi, але поўнымі надзеі тварамi. Перад імі зьявіўся спадарожнікавы здымак Гродна, з намаляваным на ім амаль правільным трыкутнікам. Па кутах гэтага трыкутніка былі размешчаны літары С А П.

 Вось гэты трыкутнік рыцара Salsinatus,  заявіў Мечык.  Калі злучыць на карце Гродна тры каралеўскія рэзідэнцыі, якія адпавядаюць імёнам караля, то атрымаецца вось такі трохвугольнік, як бачыце, ён яшчэ і з амаль роўнымі бакамі, значыць: усе тры рэзідэнцыі на амаль роўнай адлегласці адна ад адной гэта не выпадковасць.

Мечыслаў паказаў на літару С у аднаго з кутоў трыкутніка.

 Гэта сядзіба Станіславова, адпаведная імені Станіслаў. Далей  гісторык перасунуў палец,  A сядзіба Аўгустова, адпаведна Аўгуст, далей  Мечык пераклаў палец на апошні кут трыкутніка,  сядзіба Панямунь, першая літара П, як у прозвішчы Панятоўскі. Станіславова, Аўгустова, Панямунь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Эўрыка!  трыумфаваў гісторык.

 Вось гэта і ёсць імёны складзеныя рыцарам у трыкутнік,  дадаў Мечыслаў, трохі супакоіўшыся.

 Ты маеш рацыю, я ўпэўненая!  радасна сказала Віка.

 Так, гэта ўжо нешта, пачатак пакладзены,  усміхаючыся, прагаварыў Уладзімір.

У гэты момант Мечык зірнуў на невыразнага чалавека з куфлем віна. Той працягваў сядзець і піць, але ўжо, здавалася, не звяртаў на кампанію ніякай увагі.

 А давайце зездзім у гэтыя сядзібы і паглядзім,  прапанаваў Мечыслаў.

Маладыя людзі расплаціліся і адправіліся ў сядзібу Станіславова. Невялікі палац з манаграмай караля, старыя дрэвы, рэшткі брамы і два флігелі. Перад галоўным фасадам вытанчанай рэзідэнцыі, у вестыбюлі якой сябры агледзелі дзве шыкоўныя старадаўнія печы ў стылі неаготыкі. Далей яны наведалі Панямунь. У гэтай сядзібе гісторыкі бачылі знявечаную прыбудовамі неагатычную капліцу, невялікi будынак, які паходзіў на дом Міцкевіча ў Наваградку, і сам палац караля, ад якога мала што засталося. Сябры таксама не адмовілі сабе ў задавальненні спусціцца ў велізарны яр, які раскінуўся побач з былой рэзідэнцыяй. Напрыканцы яны адправіліся за Нёман, у сядзібу Аўгустова. Каралеўскі палац у ёй не захаваўся, але на месцы была капліца, пабудаваная арыстакратамі, якiя валодалі сядзібай пасля караля. Гэтая невялікая капліца з купалам, уяўляла з сябе рэдкі тып пабудовы схаваная ратонда. Яна была прамавугольнай звонку, а яе зала круглай.

Затым маладыя людзі зазбіралася дадому. Уладзімір павінен быў жыць у Мечыслава. А Віка адправілася ў дом, дзе жыла падчас рэдкіх прыездаў з вучобы, калі яна пакідала Вільню, ды вярталася да роднай Гародні.

Халодны вечар надыходзіў у горадзе, і запаленыя агеньчыкі быццам бы праціналі кожнага, хто праходзіў міма іх наскрозь. Густое, сырое паветра поўзала пад адзеннем, напаўняючы сабою лёгкія людзей, якія спяшалiся дадому з працы, ды шчыкала ім вочы. Туман згусцеў і гуляў са святлом, малюючы тысячы светлавых снапоў, якія ахіналi вуліцы як павуцінне гіганцкага павука, які стаіўся, недзе на дахах гмахаў, поўных людскіх постацяў, што мільгалі ў яркіх, святлівых вокнах.

Пару разоў, сярод туману, дзяўчыне здавалася, што за ёю ідзе нейкі чалавек і чамусцi ўспамінаўся прафесар Лiтвакас. Нарэшце, павольныя крокі Вiкi пачуў яе родны дом вялікi чырвоная гмах, у элітным раёне.

Віка была з добрай і нябеднай сямі, не пазбаўленай цягі да прыгожага. Бацька яе быў мастаком і, мабыць, таму сама Віка выдатна малявала. З дзяцінства дзяўчынка цягнулася да ўсяго прыгожага і была напорыстая ў вучобе.

Зайшоўшы дадому і распрануўшыся, дзяўчына адправілася ў душ. Праз паўгадзіны, ахінуўшы сваю вытанчаную фігурку ў белы пухнаты халат, яна зайшла ў спальню, дзе стаяў яе вялікi зручны ложак. Побач ляжала кніга Эдгара По, раскрытая на вершы «Сон у сне». Яна бачыла, што ўсё вакол як быццам расплывалася. Звычайна да яе не прыходзілі сны, але на гэты раз, як толькі яна закрыла вочы, яе свядомасць правалілася ў мутны вір

Глава 4. Сон Вікі

Вялікая авальная зала была слаба асветлена свечкамі, патрэскваўчымi ў пазалочаных падсвечніках. У прыгожым разьбяным крэсле, паклаўшы ногі ў ботах на аксамітную падушку з кутаскамi, сядзеў чалавек, які здаваўся пагружаным у глыбокі роздум. Серабрыстыя пасмы на яго галаве рабілі яго падобным на сівога старога, якi успамінае дзянькі бесклапотнай маладосці. Шаўковыя адзення і ордэн у выглядзе зоркі, на грудзях, паблісквалі ў паўзмроку. Ён церабіў пальцамі карункаваю хустку. У чалавека былі вялікія вочы і арліны нос. На некаторай адлегласці ад яго, у поўнай павагi паставе, стаяў стары чалавек з вялікімі вусамі, падпяразаны велізарным, вышытым золатам, поясам. Можна было здагадацца, што гэта падданы таго, хто сядзеў у крэсле.

 Ваша Вялікасць,  мякка сказаў вусаты слуга па-польску,  той, каго вы маеце ласку чакаць тут.

Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, не перастаючы церабіць пальцамі хустку і не паднімаючы позірку, ціха адказаў:

 Хай увойдзе.

Праз некалькі імгненняў у зале ўжо стаяў худы чалавек, у дзіўным, не па модзе таго часу, строі, з вусамі і барадой, доўгім носам, вялікімі вачыма. Ён злёгку пакланіўся каралю.

 Вось вы і прыйшлі, сказаў Панятоўскі, падняўшы погляд на госця.  Пакіньце нас адных.

Вусаты ў залатым поясе і яшчэ адзін слуга, які стаяў ля мармуровай статуі, пакланіліся і выйшлі, зачыніўшы за сабою дзверы. Нейкі час у пакоi была амаль поўная цішыня. Было чуваць крокі прыслугі і гасцей караля за дзвярыма. Адна са свечак стала вэндзіць і мігацець. Кароль глядзеў на яе танцуючы агеньчык і працягваў церабіць карункаваю хустачку. Нарэшце, адклаўшы яе ў бок, ён паклікаў госця да сябе жэстам рукі і ціха вымавіў:

 Падыдзіце бліжэй, Панурыш. У гэтым палацы і наогул ва ўсіх маіх палацах, столькі вушэй, што кожны мой ўдых і выдых апісваецца і адпраўляецца імператрыцы наўпрост у Пецярбург. І хоць мы з вамі будзем абмяркоўваць мае асабістыя справы, а не  тут кароль ўзвысіў голас,  барані нас Усявышні, не бунт жа  ён зноў стаў гаварыць ціха,  мне б хацелася, каб нашу справу ведалі толькі мы. Мы паглядзім, цi ажыццявіцца маё жаданне.

Кароль рухам вачэй паказаў на крываногі пуф, мяккае сядзенне якога было абцягнута чырвоным аксамітам, і калі яго госць падышоў, зняў з пуфа чорны кій са сярэбранай булавешкай і сказаў:

Назад