Мільярд удараў (зборнік) - Юры Станкевіч 6 стр.

Бацькі яго загінулі ад эпідэміі тыфу. Ён здолеў уратавацца.

На кароткі міг ён задрамаў, але імгненна ачуняў: рэха быццам данесла да яго чыйсьці смех Зноў смех. Ён успомніў, як учора плыў тут і чуў усё той жа пранізлівы голас над галавой.

Слядак паднёс бінокль да вачэй і навёў акуляры аб'ектыва на востраў. Міжволі ён страпянуўся: вялізны цень імкліва праплыў над зараснікамі і знік, а за ім другі. На гэты раз Слядак добра разгледзеў белыя крылы, выцягнутую птушыную шыю і шэрае цела гіганцкай птушкі. Дзе ён бачыў такіх вялікіх птушак? Ён быў вымушаны прызнаць, што ні разу ў жыцці такіх не сустракаў. Хто гэта? Вароны? Але яны значна меншыя ў памерах. Каршун? Але каршун таксама не мае такога размаху крылаў і да таго ж наўрад ці будзе жыць у балоце. Чайкі? Але ж такія вялікія? Што там, дарэчы, плявузгаў стары Крэз пра чаек і эрыній? Слядак выцягнуў надалоннік і звязаўся з упраўленнем.

«Пракансультуйцеся з якім біёлагам ці праз Сеціва,  папрасіў ён.  Мне трэба ведаць пра птушак, хутчэй за ўсё гэта чайкі: ці існуюць сярод іх асобіны вялікіх памераў і ці ў стане яны напасці на чалавека і, напрыклад, у вадзе знішчыць яго?»

Слядак зноў узяўся за бінокль і навёў аб'ектыў. Панарама вострава марудна плыла ў яго перад вачыма. Хмызняк, кволыя, скрыўленыя дрэвы, іржавыя лужыны балотцаў, пакрытыя раскай трава, зараснікі. Пуста. Але ж ён бачыў птушак. I вельмі вялікіх.

Праз некалькі хвілін надалоннік засігналіў, і ён прыняў паведамленне. Слядак стаў чытаць на дысплеі: «Падвід чаек, так зв. чайка серабрыстая, рагатуха (larus arquentatus)  нешматлікі гняздоўны від, корміцца рыбай, грызунамі, ягадамі. Даўжыня цела да 1 м, размах крылаў да 2 м. Маса 1,52 кг. Апярэнне белае, спіна блакітнавата-шэрая, канцы крылаў чорныя. Дзюба жоўтая, ногі бледна-жоўтыя. Голас «йах-йах-йах». Кладка з 23 яец. Наседжанне 2630 дзён. У гэты час асабліва агрэсіўная. Зафіксаваныя напады на плыўцоў са смяротным канцом. Зімуе на Паўночным моры».

Слядак успомніў, як вырашыў яшчэ ўчора, што сплавае на востраў, але і цяпер адклаў гэта на потым: ён спачатку знойдзе якую лодку і захопіць з сабой зброю, можа, нават возьме на гадзіну ў Шэрыфа свой рэвальвер.

Ён спусціўся са стромістага берага і пакрочыў назад, у Паселішча. Некалькі разоў яму насустрач трапляліся сапраўдныя апушчэнцы: абадраныя, у зашмальцаванай вопратцы, з апухлымі сінімі тварамі. Ад некаторых за некалькі метраў несла мачой. Усе яны прасілі грошай на дзікай сумесі існуючых у гэтых месцах моў.

Ужо на падыходзе да крайніх халуп ён напароўся на чацвярых цёмнаскурых падлеткаў, якія, пэўна, па чарзе савакупляліся з белай малалеткай, якая моўчкі ляжала ў траве, рассунуўшы ногі. Слядак разагнаў іх выспяткамі, а малалетку, запалоханую і ачмурэлую, павёў дамоў, папярэдне спытаўшы, дзе яна жыве. Наўрад ці тут быў гвалт, але Слядак адразу ўспомніў пра сястру і з цяжкасцю стрымаў сябе ад самасуду: урэшце, гэта тут цяпер, як ён ведаў, была звычайная з'ява.

Ён адразу скіраваў у пастарунак, дзе спадзяваўся знайсці Шэрыфа, і сапраўды, той быў там, але надзвычай пахмурны з выгляду. Шэрыф скептычна паслухаў пра малалетак, запісаў адрас дзяўчынкі і паабяцаў разабрацца.

«Дарэчы,  спытаў яго Слядак,  вы даўно наведвалі востраў?»

Шэрыф здзіўлена засычэў.

«Там балота і поўна гадзюк. Што я там згубіў?»

«У тым месцы лётаюць вялізныя птушкі».

«Так, нехта казаў мне, што тры чайкі пачалі там гнездавацца».

«Тры а не чатыры?» спытаў Слядак. «А якая розніца?»

«Мяркую, розніца ёсць. Гняздуюцца ж заўсёды парамі. Іх там павінна быць дзве, чатыры ці шэсць».

«Справа ж вам да нейкіх чаек»,  буркнуў Шэрыф і раптам дадаў: Імбэцыл збёг.

«Ну і як яму гэта ўдалося?» з ноткай здзеку пацікавіўся Слядак.

Шэрыф падхапіўся з месца і пачаў хадзіць туды-сюды па цеснай прасторы свайго кабінеціка, дзе ў куце грувасціўся сейф, а з другога боку стаялі стол з састарэлым тэлефаксам, графін з вадой і два крэслы. Твар яго набыў барвовае адценне.

«Як я вам даўно казаў, мне патрэбен талковы памочнік. У мяне два паліцыянты два дурні з мясцовых, якія ні на што не вартыя. А псіхапаты калі-нікалі бываюць вельмі хітрыя».

«Ды чорт з ім,  сказаў Слядак.  Зловіце».

«Ён не акальцаваны. Без бранзалета. Тут нядаўна з завода нябожчыка Зураба збеглі тры жанчыны, ну з тых, каго з Мегаполіса выслалі на працоўнае перавыхаванне, як раней казалі на «хімію». Вы павінны даведацца: умовы на тым заводзіку горш чым рабскія. Прыбылых і наймітаў тых, хто па дурасці нанімаўся на працу, каб не «зажмурыцца» ад голаду, трымалі ў клетках, некаторых на ланцугах, усё гэта за трохметровай бетоннай агароджай. Там, дарэчы, жанчыны і працавалі. Потым спілавалі бранзалеты і ўцяклі. А без тых бранзалетаў злавіць уцекачоў вельмі цяжка. Нават якога-небудзь Імбэцыла».

«Іх так і не злавілі тых жанчын?» спытаў Слядак.

«Не. Пакуль. Зрэшты, я і не збіраюся высільвацца на гэтым напрамку. I пляваць мне на чыесьці загады»,  сказаў як адсек Шэрыф.

«Вы не спрабавалі даведацца, па якіх артыкулах выслалі на прымусовую працу тых трох «хімічак»?  спытаў Слядак.  Хто яны такія: пахатніцы, падманшчыцы, клафеліншчыцы?»

«Не. Яны не з прыблатнёных».

«Вы запытвалі праз Сеціва?» «Але. Іх увогуле няма ў картатэцы, што вельмі дзіўна».

«Так,  падвынікаваў Слядак,  мне варта пайсці падмацавацца і тое-сёе абдумаць».

«Не купляйце толькі мясцовых піражкоў»,  змрочна рагатнуў Шэрыф.

«Чаму?» вяла пацікавіўся Слядак.

«Яны іншым разам бываюць з чалавечынай».

«Дарэчы,  спытаў ужо ў дзвярах Слядак,  а як гэта Імбэцыл здолеў уцячы?»

«Звычайна, праз сцяну. У «малпачніку» кладка ў палову цагліны. Вось яны і праламалі лаз. Дадумаліся. Урэшце, траіх ужо злавілі, бо яны былі акальцаваныя».

* * *

Крэз сустрэў яго на парозе.

«Там вам жывое пасланне,  незадаволена і з сарказмам сказаў стары, кіўнуўшы на дзверы ў прыбудову.  Можаце зірнуць. Яна чакае ўжо з поўдня».

«Хто гэта яна?» неўразумела спытаў Слядак. «Мне, на жаль, не даклалі. Дзяўчына. Яна сама, мяркую, раскажа».

Заінтрыгаваны Слядак адчыніў дзверы. Дзяўчына мулатка на выгляд, але з вельмі светлай скурай ляжала на яго ложку. Яна не выказала ні страху, ні радасці, ні простай зацікаўленасці. У яе былі цёмныя простыя валасы, правільных рысаў тварык і электронны бранзалет на запясці левай рукі.

Слядак не згубіў пачуцця гумару.

«Вам што, толькі тут утульна?» спытаў ён.

Яна лёгка падхапілася з ложка і стала перад ім. Стройная постаць, лёгкая сукенка вышэй за калені.

«Мяне прыслала Зара. Я застануся з вамі ноччу».

Нічога не выяўляючы позірк, пакорлівасць ва ўсім. Адна з рабынь Зары, жонкі забітага Зураба. Слядак адчуў, як яго ахоплівае прыступ раздражнення, але стрымаў сябе.

«Зара ведае, хто я?»

«Так,  кіўнула дзяўчына.  Больш-менш».

«I ведае, навошта я сюды прыбыў?»

Дзяўчына зноў, але няўпэўнена кіўнула ў адказ.

«I нават вырашыла, што мне патрэбна жанчына на ноч і даслала менавіта вас?»

«Я ні на што не хварэю, і ў мяне ёсць з сабой кантрацэптывы».

«А чым я буду абавязаны Зары за такую паслугу?»

«Яна скажа вам гэта пры асабістай сустрэчы. Вось я пакідаю вам нумар яе надалонніка».

Лёгкімі рухамі дзяўчына скінула з сябе сукенку, а потым і ўсё іншае і зноў лягла на ложак.

Жанчыны Мегаполіса ў сваёй асноўнай масе былі не такія. Маленькія, з нямытымі валасамі галоўкі, блатная мова, крыклівасць, істэрычнасць. Разам з тым амаль атрафіраваная здольнасць нараджаць дзяцей, гатаваць больш-менш прыстойную ежу, ранняя даступнасць доза ці алкаголь, альбо грошы, альбо якія танныя пацеркі ці завушніцы і абсалютная адсутнасць хоць якога намёку на пачуццё нацыянальнай, у рэшце рэшт, агульначалавечай годнасці.

Назад Дальше