Брамнік заўжды самотны (зборнік) - Юры Станкевіч 2 стр.


Урэшце, як бы ён ні біў галоўнае, угадаць, у які бок паляціць мяч. Дакладней у які вугал? Сачыць за разбегам. Так, свісток Стайлза. Разбягаючыся, Бурэ ледзь змясціўся ў правы ад яго бок. Значыць будзе біць нізам і ў левы вугал. Верагодна, усяго толькі верагодна. Але І ён, на якое імгненне раней, апераджаючы ўдар Бурэ, кінуў цела і правую руку ў ніжні левы вугал, і мяч, адчувальна драпнуўшы кісць, змяніў напрамак, чыркнуў па бакавой стойцы і вылецеў за вароты.

Стадыён зашумеў, закрычаў.

 Так!  закрычаў і ён разам з ім, і радасць выбухнула ў ім, і, высока падскочыўшы, ён секануў рукой паветра.  Так! Я ўзяў пенальці! Так! Выцягнуў з самага вугла!

Упэўненасць спакваля авалодала ім. І хоць пачуццё самоты засталося, амаль што знікла боязь прапусціць недарэчны гол, якога так прагнуў цяпер увесь саракатысячны натоўп тутэйшых заўзятараў ды яшчэ ў сто разоў большая іх колькасць перад экранамі тэлевізараў. І не меншая колькасць прыхільнікаў яго каманды там, на радзіме, спадзявалася зараз на яго спрыт і ўменне авалодаць сабой і сітуацыяй і, адпаведна, спадзявалася, што ён не прапусціць.

Валодаць сабой вось за што ён увесь час змагаўся. Максім часам небеспадстаўна лічыў, што з нараджэння надзелены, хоць і ў малой ступені, зародкамі аўтызму, гэтай хваробай стагоддзя, пра якую раней амаль нічога не ведалі, але цяпер, дзякуючы распрацоўкам вядомых псіхааналітыкаў, азнаёміліся многія. Ва ўсялякім разе ён зноў і зноў перасільваў у сабе падсвядомае жаданне схавацца, зрабіцца непрыкметным, незаўважным ад усіх. Тым больш у такія адказныя моманты, як гэтая лёсавызначальная для іх усіх гульня.

Між тым гульня набывала своеасаблівую ўнутраную напружанасць. У гаспадароў пляцоўкі не атрымаўся хуткі гол, якога, пэўна, дабіваўся на ўстаноўцы перадусім іх трэнер, і каманда па ходзе матча змяняла рытм. Барацьба цяпер ішла пераважна ў цэнтры поля, дзе асноўная нагрузка прыходзілася на паўабаронцаў. Тут ужо амаль усё вырашала тэхніка прыёму і адпасоўкі мяча ў адзіны рух, пра што ім бесперапынку даводзіў патрабавальны Палыч і што яны дзень у дзень адпрацоўвалі на трэніроўках.

Хвілін за пятнаццаць да перапынку ён ужо двойчы выходзіў на перахват пры падачы корнераў і абодва разы паспяхова. Але расслабляцца не выпадала. Метрах у дваццаці ад яго штрафной пляцоўкі абаронца Віталь Шаўцоў (гэх, Віталь, Віталь!) неабдумана заваліў форварда сапернікаў, вопытнага, хітрага і, як ён ведаў, схільнага да сімуляцыі Анры Базэна. Штрафны. І вельмі небяспечны за нападзенне на іграка ў атацы. У дадатак, як і чакалася, Стайлз палез у кішэню і выцягнуў гарчычнік.

Максім захваляваўся, паказаў абаронцам, каб правільна і хутчэй паставілі сценку, сачыў за тым, што адбывалася ля мяча. Намер біць выказалі двое, яшчэ адзін адцягнуўся крыху назад. Хутчэй за ўсё ён будзе біць верхам і пад распасоўку. Наіграная камбінацыя. Стайлз адступіў убок і свіснуў.

Мяч, хітра закручаны шчоткай, імкліва вылецеў з-пад удару і пайшоў па крывой у левы верхні вугал варот. І цела яго па загадзе нервовых клетак, якія імгненна аддалі каманду мышцам, ірванулася ў той самы левы верхні, туды, у дзявятку.

У скачку ён адчуў, як пальцы рукі ў пальчатцы сутыкнуліся з мячом, і той пайшоў уверх, за перакладзіну, на вуглавы.

Сэйв!

Стадыён расчаравана зашумеў.

II

Пяццю гадамі раней

Спякотным летнім вечарам а ў наваколлі стаяла ўстойлівая гарачыня у кватэры дырэктара і адначасова трэнера абласной дзіцячай футбольнай школы Міхаіла Катовіча прагучаў званок. Катовіч зняў слухаўку. Званіў дзіцячы трэнер з раённай спартшколы, яго даўні знаёмы Пётр Сманцар.

 Міхась!  сказаў ён пасля некалькіх дзяжурных фраз.  Я знайшоў у пасёлку Лаўніца гэта тэрыторыя нашага раёна цікавага хлопчыка. Яму трынаццаць год, і ён гуляе ў незвычайны футбол. Табе варта залічыць яго да сябе не пашкадуеш.

 Што ж у ім такога незвычайнага, Пётра?

 Гэта будучы варатар ад Бога. Я выпадкова паглядзеў адну мясцовую дзіцячую гульню.

Ён адзін варты ўсёй каманды. Заўтра ў іх фінал на мясцовай паляне. Ты б даслаў каго са сваіх скаўтаў.

 Не магу. Сам ведаеш час адпачынкаў. Схадзі, калі здолеш. За мной, як кажуць, не прападзе.

 Атлусцеў ты там у вобласці. Ведаеш жа, што і я у адпачынку, і футбол не мой профіль. Бывай!

І трэнер Пётр Сманцар раздражнёна кінуў слухаўку на рычаг.

Але назаўтра, калі крыху астыў, ён, быццам нехта штурхаў, усё-такі пайшоў на Лаўніцкі мясцовы стадыёнчык, занядбаны і неўпарадкаваны, дзе пачыналася ўжо традыцыйная летняя фінальная гульня дзіцячых каманд. Гульня амаль без заўзятараў праходзіла спачатку даволі вяла. Варатар Максім Гудаў, які і быў мэтай яго інтарэсу, высокі, гнуткі хлопец, узяў пару мячоў, адзін з якіх, на думку трэнера Сманцара, быў стоадсоткава галявы, потым засумаваў, але неўзабаве стаў выяўляць сваю незвычайную актыўнасць: камандаваў абаронцамі, гнаў іх наперад, выбягаў з варот далёка за штрафную і, урэшце, выканаў пенальці сам забіў гол.

 Атлусцеў ты там у вобласці. Ведаеш жа, што і я у адпачынку, і футбол не мой профіль. Бывай!

І трэнер Пётр Сманцар раздражнёна кінуў слухаўку на рычаг.

Але назаўтра, калі крыху астыў, ён, быццам нехта штурхаў, усё-такі пайшоў на Лаўніцкі мясцовы стадыёнчык, занядбаны і неўпарадкаваны, дзе пачыналася ўжо традыцыйная летняя фінальная гульня дзіцячых каманд. Гульня амаль без заўзятараў праходзіла спачатку даволі вяла. Варатар Максім Гудаў, які і быў мэтай яго інтарэсу, высокі, гнуткі хлопец, узяў пару мячоў, адзін з якіх, на думку трэнера Сманцара, быў стоадсоткава галявы, потым засумаваў, але неўзабаве стаў выяўляць сваю незвычайную актыўнасць: камандаваў абаронцамі, гнаў іх наперад, выбягаў з варот далёка за штрафную і, урэшце, выканаў пенальці сам забіў гол.

* * *

Трэнер Сманцар, між тым, вырашыў давесці сваю добраахвотную місію да канца, вылавіў пасля гульні хлопчыка, прадставіўся і прапанаваў:

 Не супраць, калі я пагавару з тваімі бацькамі?

Пара табе, братка, рэалізавацца ў жыцці.

Высокі, пад сто восемдзесят вызначыў Пётр Сманцар хлопчык зацікаўлена агледзеў незнаёмага дзядзьку шэрымі вачыма, нерашуча правёў далонню па коратка стрыжанай светлавалосай галаве.

 Навошта? І пры чым тут бацькі?

 Табе варта пачаць ездзіць на трэніроўкі ў абласную футбольную школу. Упэўнены цябе залічаць.

 Праўда?  вочы хлопчыка ўспыхнулі радасцю.

 Зуб стаўлю,  пажартаваў трэнер Пётр Сманцар.  Там у мяне сябра дырэктарам Міхась Катовіч. Былы футбаліст. Можа, чуў пра такога?

 Чуў, памаўчаўшы сказаў хлопчык,  ён калісьці гуляў за Дынама. Так?

 Добра, што ты ведаеш. Дык згода? Тады паехалі. Вунь і мая тачка стаіць.

Але адказам на прапанову была нечаканая зацятасць. Максіма нешта турбавала.

Усё высветлілася, калі трэнер Сманцар разам з хлопчыкам зайшлі да таго ў кватэру. Яшчэ ў кутку, у вітальні, ля вешака, ён мелькам убачыў сетку з пустымі бутэлькамі, убогую мэблю, пашарпаныя шпалеры, пачуў пах тытуню. І ўвогуле, пах неўладкаванасці і галечы.

Максімаў бацька, азызлы, з нездаровым тварам, сядзеў на кухні і паліў. Ад яго да таго ж ледзь улоўна несла алкаголем.

 У спартыўную школу?  спытаў ён.  Ну, дык у чым праблема? На здароўе. Няхай трэніруецца.

Трэнер Пётр Сманцар сеў на зэдлік, які яму прапанавалі, і пачаў тлумачыць. Да школы адсюль каля пятнаццаці кіламетраў. Туды ходзіць аўтобус.

Трэніроўкі спачатку па тры разы на тыдзень.

 Аўтобус бясплатны?  перапыніў яго бацька хлопчыка.

 Не. Білеты і ўзмоцненая пайка гэта ўжо ваш клопат.

 Тады я пас. Вам трэба вы і аплачвайце. Нічога акрэсленага не сказала і маці хлопчыка, якая вярнулася з працы (бацька, як аказалася, быў увогуле часова беспрацоўны), крывіла вусны ў няшчырай усмешцы, таксама запаліла. Ёй было відавочна цяжка ад прысутнасці незнаёмца.

Трэнер Пётр Сманцар развітаўся і сышоў.

 Не крыўдуй на нас, Максімка,  адразу звярнулася да сына маці. Прысядзь, паеш. Вось бацька ўладкуецца на працу адразу замовім табе, што трэба.

 А пакуль тое, можа за бутэлечкай для вас збегаць?  зедліва спытаў ён.  Ці пустую тару здаць?  І, грукнуўшы дзвярыма, выскачыў з кватэры.

Так, ён крыўдаваў на бацькоў. І не за тое, што не знайшлі сябе ў жыцці, а за тое, што пачалі піць.

З іншага боку бацькоў не выбіраюць. Вось вырасце крыху і ўсё будзе інакш. Гэ-х-х, як яму хочацца паступіць у тую знакамітую школу, стаць футбалістам! Галкіперам. Такім, як вялікі Луіс Чылаверт.

Напісаць бы яму ліст, спытаць парады. Але

Максім спыніўся ў роспачы. Сонца перайшло ў зеніт. У двары было пуста. Пагаварыць з кім? Няблага б з Юляй, дзяўчынкай з паралельнага 6 Б, з якой зусім надаўна пачаў сябраваць. Дык яна, пэўна, на лецішчы. Пайду да цёткі урэшце вырашыў Максім.

* * *

 Заходзь,  абрадвалася пляменніку цётка Люба.  Абедаў сёння? Гавары праўду.

 Не паспеў.

 Нешта ты змрочны. Зноў з бацькамі дрэнна? Ну, можаш не адказваць, і так усё бачна. Сядай за стол будзеш есці.

Праз гадзіну ён выклаў цётцы ўсё. Любіў яе. І што бацькі пюць, і што ён вельмі хоча трэніравацца ў спартыўнай футбольнай школе, і што няма грошай на праезд. І ўвогуле у яго дома няма нават якога таннага кампютара і таго горш ён не мае мабільніка. А ён так хоча глядзець у запісу матчы з удзелам свайго ўлюбёнага Луіса Чылаверта. І што надакучыла і сорамна прасіць, каб яму далі гэтых запісаў-праглядаў, асабліва чэмпіянатаў свету, у сяброў аднакласнікаў, калі заходзіць да тых у госці.

Назад Дальше