Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў 9 стр.


33

Калі мы прыйшлі. Было ўжо. Мы не ведалі колькі. Ско-о-лва-ўся час кавалкамі. Сонца ўжо схавала свае жоўтыя калматыя лапы. Вока поўні гайдалася над імбрыкам, бліскала. Гэта было падобна на маятнік гадзінніка. Трошкі. Зрэшты, калі мы прыйшлі, сантэхнік ператварыўся ўжо ў кітайца. Ён сядзеў на падлозе (ногі крыжыкам) і трэскаў нашыя сушкі.

 Я прадзяўбаў тунэль да суседзяў знізу. Цяпер вы можаце кантактаваць напрасткі па вяровачнай лесвіцы, сказаў сантэхнік.

 Ната, сказаў я, калі ён ператворыцца ў фашыста, я яго забю. Не люблю садыстаў.

 Ён такі мілы, сказала Ната, зусім бяскрыўдны. Я якраз хацела завесці пудзеля. Можа быць, ён застанецца? Я буду яго стрыгчы, мыць і выгульваць на павадку. Ён такі добры.

 Ён жа сантэхнік. Ён не ўмее гаўкаць!

 Я ўмею муркаць, папрасіўся сантэхнік.

 Ён умее муркаць, сказала Ната.

 Ён кепска выхаваны, сказаў я.

 Я ўмею гуляць у шашкі, сказаў сантэхнік.

 А ты ўмееш граць на трубе? пацікавіўся я.

 Не. Толькі на гармоніку, сказаў сантэхнік.

 Ён навучыцца і на трубе, сказала Ната.

 Час, сказаў я, які цяпер час? Чаму нашая насценная зязюля развучылася кукукаць? Трэба выклікаць майстра гадзіннікаў.

 Табе мала сантэхніка? сказала Ната. Я замест зязюлі буду кракаць кожную палову гадзіны.

 Уначы ты спіш.

 Я буду прачынацца. Я завяду будзільнік.

 Не веру, сказаў я. Дайце мне вады. Я паміраю ад смагі.

Калі Ната прынесла мне акварыум з рыбкамі, я ўзяў лыжку і з апетытам пасёрбаў. Затым выцягнуў з акварыума кавалак водарасцяў і кінуў сантэхніку.

 З гэтага часу вы будзеце індзейцам, сказаў я. Я ваш правадыр Чынгачгук. На гэтых умовах вы застаяцеся.

 Мур, сказаў сантэхнік і пашкрабаў рукой пантофлю Наты.

 Ну-ну, без вольнасцяў, папярэдзіў я. Здаецца, у мяне ёсць цудоўны прас і сякерка для дзічыны.

Сантэхнік рохкнуў і прыбраў руку.

 Мілы, сказала Ната, ты ж ведаеш, што сёння а восьмай раніцы я зязджаю да бабулі. З ёй я пайду ў царкву і пакаюся. Потым я пайду ў краму, набуду сабе надзіманы шарык і буду з ім бадзяцца па горадзе.

 Вось тады і вяртайся, сказаў я.

 Так-так, сказаў сантэхнік.

 Я падумаю. Асабліва калі ты наведаеш ламбард і здасі туды тэлевізар і сантэхніка. Чао-какао.

34

Я, вядома, зусім не засмуціўся. Проста падышоў да лядоўні і паеў нашча гарчыцы. І гэта ўзнікла раптам. Я адчуў жаданне пайсці ў кіно альбо паесці славянскага маянэзу. Здаецца, настала поўная свабода. Трэба цаніць свае дасягненні. Вось як здараецца.

 А мы да вас, раптам сказалі суседзі, праціскаючыся праз тунэль, прадзяўбаны сантэхнікам.

 Я быў у адзіноце. Я шпацыраваў па даху кватэры сусліка. Зазіраў у халодныя норкі. Піў кефірчык. Усведамляў шчасце. Вы ўсё сапсавалі. Пасеклі ідылію, сказаў злосна я.

На суседзях былі хатнія паласатыя халаты і скураныя тэпці. Яны палілі цыгаркі і жавалі махорку.

 У нас сантэхнік пасяліўся.

 І ў мяне таксама, сказаў я.

 У нас кітаец.

 А ў мяне індзеец.

 Яны, напэўна, сваякі.

 Цалкам верагодна, пагадзіўся я.

 Я Змей Гарыныч, сказаў пяны сантэхнік, запаўзаючы праз тунэль.

 Ён у вас чагосьці прыняў, сказаў я.

 Мабыць, хатняй настойкі пакаштаваў, сказалі суседзі.

 Буль-буль, сказаў сантэхнік.

 А давайце яго адправім да суседзяў, што жывуць наверсе, прапанавалі суседзі, якія прыйшлі знізу.

 Някепская думка, пагадзіўся я. Трэба адправіць яго дагары Будзе альпіністам.

Я ўзяў швабру і пастукаў па столі. Потым пачакаў. І зноўку пастукаў. І гэтак хвілінаў пятнаццаць. Нарэшце зверху да нас спусціўся сусед Вася Яршоў. На ім былі майка, джынсы і шлёпкі. Ён быў незадаволены, і таму ў яго нервова торгалася правае пачырванелае вока.

 Му, сказаў ён.

 Да вас сваяк прыйшоў, сказаў я, паказваючы на прыціхлага сантэхніка. Заваліўся да мяне пяны і патрабуе Васю Яршова. Ён ваш?

 Му, сказаў Вася, Мані трэба паказаць. Яна там шча гатуе баршча. Пайду пакажу.

І забраў сантэхніка за каўнер.

 Буль-буль, развітаўся з намі сантэхнік.

 Ну, вось, сказаў я, развітваючыся з суседзямі знізу. Доўгачаканы спакой.

 Цяпер мы будзем хадзіць да вас кожны дзень, сказалі суседзі знізу.

 Так-так, пагадзіўся я, у высакосны год. Да пабачэння.

І вось. Мая кватэра набрыняла святлом. На столі раскруцілася вясёлка. Яна перашэптвалася са шпалерамі. Казала на мове вятроў. Дзень быў цудоўны.

 Му, сказаў Вася, Мані трэба паказаць. Яна там шча гатуе баршча. Пайду пакажу.

І забраў сантэхніка за каўнер.

 Буль-буль, развітаўся з намі сантэхнік.

 Ну, вось, сказаў я, развітваючыся з суседзямі знізу. Доўгачаканы спакой.

 Цяпер мы будзем хадзіць да вас кожны дзень, сказалі суседзі знізу.

 Так-так, пагадзіўся я, у высакосны год. Да пабачэння.

І вось. Мая кватэра набрыняла святлом. На столі раскруцілася вясёлка. Яна перашэптвалася са шпалерамі. Казала на мове вятроў. Дзень быў цудоўны.

 Тук-тук, раптам нехта пастукаў.

 Бамбук, адказаў я.

 Э-э-э! Гэх! сказаў кучаравы таўстун, раздзіраючы дзіравыя дзверы кватэры. Я Цанава! Служка Берыі. Прыйшоў рабіць рэпрэсіі. Мой аўтамат у аўтобусе нумар пяць. Я люблю мармелад і бярозавы сок!

 Трасца яго бяры, сказаў я. Я дэмакрат! Я супраць фашызму і шаблязубых тыграў! Мне не падабаюцца гіры і цацкі з гумовымі пупочкамі.

Таўстун выхапіў з-за пазухі сцяг БССР і пачаў ім размахваць перад маім носам.

 Бык! Бык! Усміхніся! роў ён. Бык! Бык! Зеш шакаладку!

 Адкуль ты ўзяўся, Цанава? запытаў я.

 З магілы! крыкнуў таўстун. Скінуў века труны! І прыйшоў да цябе, смярдзючы нацыяналіст! Мы з Дзяржынскім навучым вас любіць кузькіну маць! Будзеце ў мяне малако са шланга глытаць! Я сваю папаху з цэменту выцягну і буду вас катаваць! Буду!

 Мама, сказаў я, дай мне розуму. Інакш я ператваруся ў забойцу таўстуноў.

 Так-так, сказаў таўстун. Наогул я люблю душыць рукамі. Мне падабаецца глядзець, як ахвяра здыхае пад маімі пальцамі. Яе вочы выкатваюцца вонкі і застыгаюць шклянымі шарыкамі. Яе язык выпаўзае саспелым струком перца. А твар зазвычай набывае апельсінавы колер. Праўда, здараюцца выпадкі, калі колер шчок зусім незразумелы. Гэта свайго кшталту творчы працэс.

 Дык вы тэарэтык, здзівіўся я. Я б вас у заапарку трымаў, як знікаючы від дыназаўраў. А да вуха прычапіў бы лямпачку. Для арыгінальнасці.

 Здаецца, зацьменне надышло, раптоўна сказаў таўстун. Я вам тэлеграму перадаў?

 З Амерыкі? запытаўся я.

 З Грузіі.

 Не.

 Тады трымайце. Гэта з Курасоўшчыны.

 Дзякуй.

 Распішыцеся ў атрыманні.

На вялізным кавалку кардону было тры словы: «Цалую. Кахаю. Нат».

Усё зразумела. Гэта была тэлеграма ад Нат. Значыць, справа-якар. Хутка будзем піць гарбату з цытрынай і закусваць булачкамі з макам. Гэта ж звычайная шыфроўка. Нешта накшталт паролю

Нават зязюля ў гадзінніку страпянулася, дзюбкай шчоўкнула і сказала: «Крак». Карціна мастака Маркіна «Дастаеўскі ля крыніцы» неяк нахілілася. Быццам «Тытанік» перад катастрофай. Было.

35

Мая нага ляжала на тумбачцы. Як жоўтая скала з пёркамі кустоўя. Я паварушыў пальцамі. І хвалі забулькалі, зашоргалі па грэбені скалы. Забурчэлі віхры. Заспяваў вецер. Заслізгацелі ў небе марскія птушкі.

 Калі дзядзя з суседняга дома размахвае выбівалкай і скача ўздоўж мярэжыстага персідскага дывана, ягоны персідскі кот чапляецца за ягоную левую пятку кіпцюрамі і зубамі. Дзядзя крычыць нядобрымі расейскімі словамі і акрапляе іх добрымі беларускімі. У яго атрымліваецца цікавая мясцовая дрыгва, кажу я. Не гума і дрызіна, а менавіта дрыгва. У народзе больш вядомая пад словам «трасянка». Карацей, танчыце і біце ў барабан. Падавайце сігналы бедства.

 Па дрыгве, напэўна, някепска шпацыраваць у балотных ботах, сказала Нато.

 Ты, Нато, амаль маеш рацыю. Але кажуць, што для такога кшталту выпадкаў патрэбны самакат! Хаця мой стрыечны дзядзька Толік шпацыраваў па палескіх плюхах у ботах вермахта, і ўяўляеш амаль не засмоктвае. Толькі чмякае моцна.

 Ведаеш, Сафа, раптам сказала Нато, учора я спрабавала завязаць сябе ў вузел. Хацела забыць цябе. Рэзала, як кажуць, па жывым. Тапырылася. Калмацілася. Але вузел атрымаўся мяккім. Узорыстым. Жывым. Ён шаптаў вершы, блішчэў блакітнымі вачыма. Працягваў у паўднёвы бок горада, туды, дзе ты жывеш, свае маленькія ручкі. І вось я тут.

 Людзям, сказаў я, уласціва пакутаваць. З самага пачатку ў іх закладзена нешта трагічнае. Яны не могуць без гэтага. Ім сумна.

Нато ўжо не слухала. Яна бегала вакол мяне і размахвала рукамі. Яе зебравая сукенка ператварылася ў верталётныя прапелеры. Босыя ногі пачалі выстукваць нейкі шаманскі рытм-бубен. Вочы заззялі. Пальцы заварушыліся змеямі. Валасы распушыліся. Уся мэбля ў кватэры набыла попельнае адценне. І быццам бы працягнула нябачныя ніткі да цела Нато.

Назад Дальше