За «Рыбай» месцілася Хаза чыйсьці гараж. Месца збору. Тут даведваліся пра жыццё, каштавалі «віно» альбо нават гарэлку. Тут жа было вакенца жаночай «лазні» (інтэрнацкіх душавых), дзе нібыта можна было ўбачыць штосьці выключнае. Калі збіралася не менш за тузін, ішлі гуляць у футбол альбо, зрэдзьчасу, на вайну (за радзіму, а пазней за музыку).
Аднойчы аднаго з іхніх, Касога, зачапіў Рыжы Віня. Віня быў старэйшы, але крыху ёлупчык. Прызначылі час бойкі, сабраліся загадзя. Зявілася пляшка гарэлкі, якой ніхто не пакаштаваў, але якая дужа хутка спусцела. Пайшлі вялізнай брагай. З Вінем таксама былі хлопцы, але значна менш па колькасці. Сышліся на разы. Трохі памахаліся. Касы хутка правёў удушальны, і Віня заенчыў пра літасць. Касы дзеля парадку даў два разы ў пысу ды адпусціў небараку. Але не ўсе былі настроены гэтак лагодна. На лесвічнай пляцоўцы яго дагнаў хлопец з «кастэтам», зробленым з батарэевага вентыля, і некалькімі ўдарамі паклаў Віню на лесвічнай пляцоўцы каля яго ж дзвярэй.
Узрушаным такім бліцкрыгам, усім хацелася працягу. Яны стаялі ў двары, шукаючы ахвяру (Віневы спачувальнікі даўно паразбегліся). З падезда, дзе ляжаў (ці, хутчэй, запаўзаў у кватэру) Віня, выйшаў хлапец. Ён быў высокі й прыгожы. Такіх звычайна не чапаюць. Хлапец мог бы йсці сабе, але ён сам падышоў. «Чё тут у вас происходит?», спытаў. «Чё? Те объяснить? Ща объясним». Хлапец быў не супраць разоў. Хтосьці паведаміў, што ў яго карычневы пояс па тэйквандо. Паступіла прапанова выставіць каратыста Алега, таксама з высокім поясам, з навуковадаследчай мэтай параўнання гэтых адзінаборстваў, хаця ўсе й так ведалі, што асноўная розніца толькі ў адрыве пяткі апорнай нагі. Ясна, што Алег бы яго хутка «зрабіў», але ў бой ірваўся варят з «кастэтам».
Старэйшы абявіў, што, калі тэйквандыст пераможа, яго ніхто чапаць не будзе. Зрабілі кола. Тэйквандыст пачаў адпрацоўваць нагамі, бы матылёк, прыгожа, трапна, але не дужа моцна. Хвілінаў пяць ён проста малаціў суперніка, рыхтык грушу, не даючы яму нават ачомацца. Біў, як падалося Вавану (а так, варта заўважыць, клікалі нашага героя), напалову сілы, толькі намячаючы ўдары. Разюшаны супернік, прычакаўшы мажлівасці, кінуўся ў бліжні бой: заціснуў галаву мёртвай хваткай, хутка засунуў руку ў кішэнь і нанёс некалькі шалёных удараў. Тэйквандыст застаўся ляжаць на траве. Нейкі час усе моўчкі стаялі, покуль не пачулі міліцэйскую сірэну. Ваван, якому тады было дванаццаць, забег у «Рыбу» і прастаяў там паўгадзіны.
Бацькі тэйквандыста падалі ў суд, але нічога давесці не змаглі. Тэйквандыст абышоўся страсеннем да лёгкім заіканнем. Наагул Ваван быў з інтэлігентнай сямі, таму падобныя прыгоды былі свайго роду «буйкамі», далей за якія ён не наважваўся заплываць. Большасць жа ягоных дваровых таварышаў з «нядобранадзейных семяў» у выніку сканчалі кепска: хтосьці стырчэўся, хтосьці стырчэўся й кінуўся, хтосьці сеў
3. Feelf*ck
У двары за «Рыбай», каля Хазы, быў Ліцэй. Седзячы на раздрапаным пацыфікамі, анархіямі ды сітуацыйнымі сентэнцыямі цагляным плоце, Ваван з сябрамі часам назіралі за фізрой ліцэістаў, што праходзіла проста на плітках перад ганкам Ліцэя (спартовай залы ў іх не было). Ліцэісты нават па-за сценамі іх alma mater перамаўляліся па-беларуску. Услых тое называлася «пантамі», але пра сябе Ваван іх паважаў. З шостага класа ён пачаў наведваць школьны гурток па гісторыі, удзельнічаць у тэатральных пастаноўках. Разам з гісторыкам яны хадзілі ў паходы, спявалі Шалкевіча, нават зарганізавалі летнік, дзе трэба было размаўляць выключна па-беларуску У 96-м Ваван не, ужо Уладзя, быў сярод тых, хто закідваў брукаванкай афігелы ад такое нечаканкі АМОН. Годам пазней ён паступіў на факультэт, што месціўся акурат насупраць «Рыбы». Шлях ад хаты да вучобы скараціўся роўна ўдвая, але Ваван усё адно спазняўся. Там ён сустрэўся з былымі ліцэістамі. Тут трапляліся людзі, якія маглі сказаць штосьці важнае. Большасць з іх была з паперы. (Тыя, хто быў з пластмасы й стужкі, сустракаліся Уладзю й раней; іх ён насіў каля сэрца у плэеры. Слухаючы плэер, ён лавіў сябе на думцы: добра, што няма вайны й не трэба прыслухоўвацца да паветранае трывогі).
З дзяцінства ва Уладзі была здольнасць: ён умеў чытаць словы наадварот. Адкуль тое пачалося, цяжка сказаць ці тое з вядомага паліндрома пра лапуазора, ці тое з усмешлівага дзеда Макара Яго здзіўляла тое, што гэтая здольнасць здзіўляе яго сямейнікаў. Спярша яму падавалася, што ў такім чытанні не можа быць нічога складанага і для іншых, а пасля зразумеў, што гэта ягоныя насланнё і праклён. Ён лавіў сябе на тым, што перакручвае навыварат кожнае пачутае/убачанае слова, а затым і фразу. Далей тое ж пачало адбывацца з лічбамі (на метрапалітэнавых гадзінніках, нумарах аўто ды трамваяў). Ён абсалютна не мог, як ні намагаўся, засяродзіцца на чымсьці іншым. Па сутнасці, амаль увесь ягоны мысленчы працэс зводзіўся да гульні ў словы-пярэваратні (прычым увечары ён мог бы, калі б захацеў, прыгадаць ці запісаць паслядоўнасць гэтых кашмарных практыкаванняў-травесціяў). Калі ў дзяцінстве тое было фармальнае перагортванне (то бок, паводле напісання, напр.: ёд нам неабходны ындохбаен ман д[з]ё), то далей сістэма самаўдасканалілася перагортванне адбывалася цалкам згодна з фанетыкай (то бок, калі запісаць перагорнутую фразу на стужку і пусціць наадварот, атрымалася б зыходная: ындохбаэнь ман дой). Значна пазней ён навучыўся ўлагоджваць акіян сваіх думак. Значна пазней
З дзяцінства ва Уладзі была здольнасць: ён умеў чытаць словы наадварот. Адкуль тое пачалося, цяжка сказаць ці тое з вядомага паліндрома пра лапуазора, ці тое з усмешлівага дзеда Макара Яго здзіўляла тое, што гэтая здольнасць здзіўляе яго сямейнікаў. Спярша яму падавалася, што ў такім чытанні не можа быць нічога складанага і для іншых, а пасля зразумеў, што гэта ягоныя насланнё і праклён. Ён лавіў сябе на тым, што перакручвае навыварат кожнае пачутае/убачанае слова, а затым і фразу. Далей тое ж пачало адбывацца з лічбамі (на метрапалітэнавых гадзінніках, нумарах аўто ды трамваяў). Ён абсалютна не мог, як ні намагаўся, засяродзіцца на чымсьці іншым. Па сутнасці, амаль увесь ягоны мысленчы працэс зводзіўся да гульні ў словы-пярэваратні (прычым увечары ён мог бы, калі б захацеў, прыгадаць ці запісаць паслядоўнасць гэтых кашмарных практыкаванняў-травесціяў). Калі ў дзяцінстве тое было фармальнае перагортванне (то бок, паводле напісання, напр.: ёд нам неабходны ындохбаен ман д[з]ё), то далей сістэма самаўдасканалілася перагортванне адбывалася цалкам згодна з фанетыкай (то бок, калі запісаць перагорнутую фразу на стужку і пусціць наадварот, атрымалася б зыходная: ындохбаэнь ман дой). Значна пазней ён навучыўся ўлагоджваць акіян сваіх думак. Значна пазней
Вучыцца на feelфаку было проста (і зусім не з прычыны таго, што яго прыналежнасці да нешматлікай варны ўладальнікаў портак). Палову часу Уладзя з сябрамі бавіў каля «Рыбы» альбо на дыхтоўных лесвіцах былое партшколы. Духоўны апгрэйд адбываўся з усімі, але з рознай інтэнсіўнасцю. Хтосьці пасля доўга лячыўся ад залежнасці (пра гэта больш ні слова). Тут ён пабачыў, што зусім не адзінокі ў сваіх загонах.
Напрыклад, вельмі моднай, як выявілася, была паліндромная паэзія. Гэты феномен, які з цягам часу ўвойдзе ў дапаможнікі па неўралогіі (а покуль апісаны толькі ў літаратуразнаўчых даведніках), быў Уладзю малацікавы: ён шукаў тых, хто падкажа паратунак ад яго хваробы, а не разаўе яе. Праўда, аднойчы і яму прыйшлося напісаць паліндромную паэму, каб не быць выключаным: творчым студэнтам (да ліку якіх адносіўся перадусім прафактыў) шмат што даравалася. А выключыць яго вельмі карцела загадчыцы адной загадкавай кафедры за тое, што ён ігнараваў яе лекцыі. Яна ж не ведала, што ігнараваў ён іх усяго толькі з тае прычыны, што ягоны школьны сябра сістэматычна зрываў яго на піварыбу-чарл-і-далей-на-ўсход.
На пачатку ён нават спрабаваў быў адпрошвацца. «А якую мазу прыдумаць?» пытаўся ён у сябра. «Скажы ёй, што я памёр». А перад гэтым яны ўжо былі кульнулі па куфлі наФеліксе. Ну, ён падыходзіць і кажа: «Адпусціце мяне, калі ласка. На пахаванне майго школьнага сябра». А яна, унюхаўшы выхлап: «Вы што, Уладзімір, пі-і-лі-і? Гарэ-э-лку?!» Хіба патлумачыш дурніцы, што півасны выхлап падобны да гарэлачнага На іспыце яму давялося адказваць каля гадзіны па ўсіх білетах, але пасля кожнага даволі-ткі ўцямнага адказу гучала скрушлівае: «Та-ак, і гэтага вы не ведаеце. Ну, вось вам апошняе пытанне, на якое вы ізноў не адкажаце: білінгвізм». Тут ужо Уладзя не стрываў і адказаў разгорнута: «эмярк у шыроваг уксляксамап амас а шырдуп увалаг ман ыт анэрх агокай А?» «Што вы маеце на ўвазе?» спалохалася загадчыца. «Што маю, тое й на ўвазе», адказаў Уладзя й грымнуў дзвярыма (Да гэтага ў яго ўжо быў адзін залёт, калі яны з сябрам перад лекцыяй аднаго прафесара падклалі яму на подыум-кафедру цацачны парабэлум. Трэба заўважыць, што надоечы ў адным з амерыканскіх універаў студэнт учыніў стральбу ў аўдыторыі. Прафесар адразу ж выклікаў міліцыю, а апошнім парабэлум трымаў у руках Уладзя У пастарунку ён патлумачыў, што тое быў не заклік да тэрору ці самагубства, як тое зразумеў прафесар, але заклік да пільнасці. У мянтоўцы працавалі шмат былых выпускнікоў яго факультэта, якія добра ведалі таго прафесара, і Уладзю хутка адпусцілі. Што ўсё адно не выратавала яго ад напісання панегірычна-пакаяльнай паэмы-паліндрома.)