ВГ: І ў цябе ёсьць знаёмыя прастытуткі?
СК: Вядома, ёсьць. Ды нармальныя яны ў сваёй большасьці. Гэта проста дзяўчаты, якія зарабляюць грошы. А нармальныя прастытуткі дык увогуле добра зарабляюць. Вось ведаеш, чым прыцягваюць замежнікаў нашыя дзяўчаты і нават прастытуткі?
ВГ: Прыгажосьцю?
СК: Тым, што зь імі можна трапіць на каханьне і шчырыя пачуцьці. Замежнікі прыяжджаюць і дзівяцца, як лёгка нашыя дзяўчаты сапраўды пачынаюць кахаць. У нас беларусачкі больш шчырыя, прывабныя, у іх нават позірк жывы, прыемны, яны табою насамрэч цікавяцца.
ВГ: У сваёй кнізе ты пішаш, як вашыя кліенты спрабавалі зьняць супрацоўніка. Скажы шчыра, а табе сэкс калі-небудзь прапаноўвалі?
СК: Так! І гэта самы страшны момант працы. Было вельмі стромна. Прыйшлося нават выклікаць ахоўнікаў.
Бо прапаноўвалі сэкс два мужчыны, і выглядалі яны далёка не салодкімі геямі
ВГ: Мне заўсёды было цікава: ці ня байкі тое, што расейцы самыя нахабныя і некультурныя кліенты?
СК: Ты ж ведаеш, зараз па ўсім сьвеце набіраюць папулярнасьць гатэлі з праграмай no Russians. І гэта, з аднаго боку, выглядае неяк дзіка, а з другога варта толькі на тым жа Youtube набраць рускія ў гатэлі, як выпадаюць дзясяткі відэазапісаў пра іх нахабства, алькагольны трып і імпэрыялізм Тут трэба разумець, што большасьць тых, хто робіць антырэкляму расейцам, гэта часта неадукаваныя і простыя мужыкі і бабы, якія сапраўды прыехалі з нейкай глухмені і вось тут, на гішпанскім курорце, раптам адчулі сябе пупамі Зямлі Я б сказаў, што расейцы наогул нахабныя, але гэта рыса нацыянальнага характару. А з іншага боку я ведаю шмат рускіх, якія ад пачатку ўжо лічаць сваім братам і сябрам. Але невыноснымі я б назваў не славянскіх рускіх, а рускіх таджыкаў, скажам, тых, хто сам калісьці прыехаў у Расею і раптам адчуў сябе стоадсоткавым расейцам!
І я таксама не магу сказаць, што ўсе беды ад рускіх, бо сустракаў западлістых літоўцаў, неверагодна нахабных італьянцаў, якія глядзелі такім позіркам агіды, што ты ненаўмысна адчуваў сябе ў чымсьці вінаватым.
ВГ: Чаму цябе навучыла ўся гэтая праца ў гатэлях?
СК: Я навучыўся цаніць краіну, ганарыцца ёю, празь мяне прайшлі сотні замежнікаў, якім я параіў таго ці іншага сапраўднага беларускага, распавёў процьму гісторый пра Беларусь, пра традыцыі. Зь некаторымі гасьцямі нават сварыўся, даказваючы сваю рацыю. Першы час я быў зьдзіўлены, наколькі іншаземцы нічога пра нас ня ведаюць, але пакрысе ўсё пачало мяняцца, і гэта дзякуючы беларусам, іх культуры, традыцыям, нават дзякуючы БАТЭ. Калі раней замежнікі казалі: Краіна з апошнім дыктатарам Эўропы, то цяпер часьцей ад іх чуеш: О, у вас футбольны клюб БАТЭ, і бацькі Скарлет Ёхансан зь Менску.
Таксама мяне мая праца і гатэль дагэтуль вучаць камунікаваць зь людзьмі, якія часта адкрываюцца перада мною як новыя і невядомыя абекты, і іх варта дасьледаваць, слухаць, цікавіцца, быць адначасова сумленным і здольным даць параду.
ВГ: Ці карысна літаратару паспрабаваць сябе ў рознай працы?
СК: Я лічу, што гэта залежыць ад самога творцы. Ёсьць процьма прыкладаў, калі пісьменьнік не выяжджаў нікуды, працаваў на адным месцы ўсё жыцьцё, але пісаў неверагодныя раманы, напрыклад Кафка і яго Амэрыка. Альбо наадварот: пісаць аб тым, што бачыш на ўласныя вочы, мець непасрэдны кантакт з абектам альбо зьяваю, пра якую хочаш напісаць. Я пішу адразу і як Календа, і як Бацкель. У мяне ёсьць альтэр-эга, які жыве абсалютна іншым жыцьцём, піша раманы і занатоўкі са свайго маёнтка пад Нясьвіжам І так атрымліваецца, што я стараюся разьвіваць сябе як пісьменьніка, здольнага назіраць і рабіць з гэтага матарял, і як пісьменьніка, здольнага прыдумляць з нуля штосьці неверагоднае і захапляльнае. Тут варта цікавіцца ўсім на сьвеце, ня толькі працаваць у розных месцах. І галоўнае мець свой уласны сьвет і сьветапогляд.
ВГ: Які лёс ты б хацеў для сваёй кнігі?
СК: Нават ня ведаю, я б хацеў, каб гэтую кнігу проста чыталі і каб яна трапіла да людзей, хай некалькіх, якія маглі б пасьля зрабіць для сябе нейкія высновы, і, можа быць, некалькі беларускіх гатэляў пачалі б жыць зусім па-іншаму.
Кантынэнтальны сьняданак
Прысьвячаецца ўсім, хто: выдаткоўвае сваё жыцьцё на карысьць іншых людзей, гатуе для чужынцаў, мые й прасуе чужыя брудныя анучы, засьцілае чужыя ложкі, пыласосіць і мые пакоі для незнаёмцаў, стрыжэ ім валасы, робіць ім масаж, пільнуе людзей у басэйнах і фітнэс-залях, каб ніхто не захлынуўся й не надарваўся, усім, хто робіць жыцьцё ў незнаёмай краіне цікавым і ўтульным
Кантынэнтальны сьняданак
Прысьвячаецца ўсім, хто: выдаткоўвае сваё жыцьцё на карысьць іншых людзей, гатуе для чужынцаў, мые й прасуе чужыя брудныя анучы, засьцілае чужыя ложкі, пыласосіць і мые пакоі для незнаёмцаў, стрыжэ ім валасы, робіць ім масаж, пільнуе людзей у басэйнах і фітнэс-залях, каб ніхто не захлынуўся й не надарваўся, усім, хто робіць жыцьцё ў незнаёмай краіне цікавым і ўтульным
усе героі й падзеі кнігі выдуманыя, любыя супадзеньні выпадковыя
Чырвонае паліто
Чатыры гадзіны ночы. Жонка трасе мяне за плячо й напружана, зь вялікім трапятаньнем, шэпча, што ў нашыя вокны хтосьці грукаецца, я ледзь прачынаюся, скрозь сон думаю, што яна сасьніла нейкі жах. Расплюшчваю вочы й чую хтосьці насамрэч грукаецца ў нашыя вокны, настойліва, гучна, вусьцішна. Вакол цемра. Я ўсхопліваюся з ложка, скокаю, запальваю сьвятло і наступным рухам бегма да фіранак рэзка расхінаю.
На мяне глядзіць жанчына ў чырвоным паліто й грукае ў шыбу, вочы чорныя, вусны скрыўленыя. Я ледзь ня страціў прытомнасьць, мая каханая падскочыла, накінула на сябе плед і ўтаропілася круглымі вачыма на прыхадня Крык, лямант, я адчыняю дзьверы на гаўбец і з жахам і злосьцю крычу. І адначасова вакно, чырвонае паліто, ноч, усё гэтае невялікае інтэрернае хоку распадаецца на тысячы аскепкаў, як толькі жанчына скокае з гаўбца.
У нас першы паверх, і мясцовая старая алькагалічка, пагнаная ў шыю са сьвята, вырашыла вярнуцца на яго праз гаўбец, а дамы ў нашым раёне, як і амаль ва ўсіх раёнах горада, падобныя салатавага колеру Тут нават цьвярозьнік пераблытаць можа.
Раней да мяне так завітвалі толькі коткі, але розьніца адчувальная: мяккая хада коткі, вуркатаньне, а тут старая баба ў чырвоным паліто сярод ночы.
Наш двор Стамбул Котак. Іх тут каля дваццаці пад падездам, і кожная адрозная па колерах, па характары: тэмпэрамэнтныя й у яблыкі, лагодныя і белыя, яскравыя й пэгія, рахманыя і блакітна-шэрыя, ганарлівыя, свавольныя, брудныя, лахматыя, пухнатыя, вялікія тыгровыя, маленькія і пантэрныя, гнуткія й салодкія, фанабэрыстыя й пабітыя жыцьцём. Коткі жывуць пад машынамі і на машынах, пад каруселямі і на дахах дзіцячых домікаў, у падвалах і ў падездах, на сьметніцы й на клюмбах, яны гуляюцца й мяўкаюць, бюцца й забаўляюцца, заляцаюцца й грэюцца на сонцы, мерзнуць пад кватэрамі й хаваюцца на чужых гаўбцах ад дажджоў і сьнегу, нябачна трапляюць у чужыя кватэры й гайдаюцца на фортках як каскадзёры. Котак у нашым двары ўсе ведаюць, бачаць, любяць, кормяць і песьцяць, жывецца ім тут, як у цэнтры турэцкай сталіцы, прывольна.
Пасьля чатырох ночы я так і не заснуў, праляжаў пры сьвятле з кнігаю, бессэнсоўна перагортваючы старонкі Пакуль не надышоў час зьбірацца на працу ў гатэль.
Жонка заснула хутка раніцою на працу: хто б што ні казаў, хто б тут ноччу ні біўся ў шыбы, ёсьць раніца й ёсьць грэбаная праца.
Парэнчы
Дванаццаць ночы, апошні вячэрні самалёт прызямліўся каля адзінаццатай, амаль усе пасажыры, расейскія бізнэсоўцы, на таксоўках дабраліся да гатэлю, і амаль усе яны, пятнаццаць мужчын, былі разьмешчаныя на трэцім паверсе Цішыня ў калідорах, начны мэнэджар Хасан сноўдае, трымаючыся сьценак, яго сумныя вочы амаль нічога не перадаюць, ніякай інфармацыі з глыбіні, проста сумныя стомленыя вочы чалавека, які ўжо пяць год запар працуе кожную ноч у гатэлі. На трэцім паверсе заселены пажыцьцёва прэзыдэнт гатэлю й групы кампаній міжнароднай сеткі гатэляў Ніндзя. Цяпер ён часта наведвае Менск, разводзіцца з жонкай-беларускай, зь якой у яго два сыны й дваццаць год шчасьлівага жыцьця. Ён пасьпеў ужо намыліць начнога мэнэджара, і той нагадваў брынзу, белую й разламаную на кавалкі.
Менавіта на трэці паверх, пераблытаўшы ліфты, падняліся тры асобы, дзьверы адчыніліся, і яны апынуліся ў напаўцёмным калідоры, у якім не было нічога, акрамя паху парфумы начнога мэнэджара.
Тры асобы гэта Сьвета (трыццаць год), яе сяброўка Валя (трыццаць год) і Вальчын мужык Саша (трыццаць пяць год). Яны прыехалі ў начны клюб, які месьціцца на трэцім паверсе па-над казыно, што знаходзіцца ў гатэлі ў левым крыле. Начны клюб мае свой асобны ліфт. Каб патрапіць у клюб, ня трэба мець спэцыяльных ведаў, навыкаў альбо валодаць нейкім сакрэтам. Дастаткова проста націснуць на кнопку, каб прыехаў патрэбны ліфт, знутры ўвесь у чырвоным шоўку, сесьці ў яго й націснуць на трэці паверх Але госьці патрапілі ў суседні, сіні ліфт, які даставіў іх да гатэльных нумароў Трэба адзначыць, Сьвета й Валя былі пянымі й вясёлымі, Сьветцы хацелася мужыка, бо яна нядаўна разышлася са сваім старым, а Вальцы хацелася яшчэ выпіць, а Сашку хацелася сцаць і спаць.