14
Бечуаналэнд пратэктарат Вялікабрытаніі ў Паўднёвай Афрыцы, які існаваў з 30 сакавіка 1885 па 30 верасня 1966, са сталіцай у Мафекінгу. У 1895 годзе пратэктарат быў далучаны да Капскай калоніі. Першапачаткова на гэтых землях жылі народы бечуана, ці тсвана.
15
Kêrels хлопцы (афр.).
16
Кафры назва, якая давалася цемнаскурым жыхарам Паўднёвай Афрыкі, паганцам.
17
Алфрэд Мілнэр, першы віконт Мілнэр (18541925) брытанскі дзяржаўны дзеяч і каланіяльны адміністратар. З лютага 1901 кіраваў дзвюма бурскімі дзяржавамі, Трансваалем і Аранжавай свабоднай дзяржавай, анексаванымі Вялікабрытаніяй, на тэрыторыі які была пабудаваная вялікая колькасць канцэнтрацыйных лагераў.
18
Стэфанус Ёханэс Паўлус Кругер, больш вядомы як Пол Кругер ці дзядзька Пол (18251904) прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (Трансвааля). Здабыў сусветную вядомасць як твар бурскага супраціву падчас Другой англа-бурскай вайны.
19
Каўдрыёз (ці рыкетсіёзны гідраперыкардыт) інфекцыйная вадзянка сэрца, хвароба жвачных і ўсяедных жывёлаў, якая працякае вельмі востра. Суправаджаецца ліхаманкай і паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы.
20
Катаральная ліхаманка авечак (ці сіні язык) інфекцыйная хвароба, сімптомы якой ліхаманка, запальна-некратычныя паражэнні стрававода, языка і дэгенератыўныя змяненні шкілетных цягліцаў.
21
Бурыльны малаток (Papaipema nebris) матылёк сямейства начніцаў. Вусень паразітуе на збожжавых і іншых сельскагаспадарчых культурах, асабліва з тоўстым сцяблом.
22
Граф-Рэйнэт горад на ўсходзе Капскай правінцыі.
23
Гл. каментар 13.
24
Гідэён Схеперс (18781902) бур, герой Другой англа-бурскай вайны, які пайшоў у войска ва ўзросце 16 гадоў і служыў пад кіраўніцтвам генерала Крысціяна Дэ Вета. У 22 гады даслужыўся да звання камандзіра атрада (каманданта) і кіраваў каманда, дзе было 150 бураў Капскай калоніі. 10 кастрычніка 1901 году захварэў і трапіў у ангельскі палон. Суд прысудзіў яго да страты, і ў 1902 годзе Схеперс быў расстраляны ва ўзросце 23 гадоў. Брытанцы лічылі яго злачынцам, буры героем і пакутнікам.
25
Слагтэрснэкскае паўстанне лакальнае паўстанне бураў Капскай калоніі ў 1815 годзе. Справакаванае смерцю фермера Карнэліса Фрэдэрыка Бэзэйдэнхоўта ў выніку бойкі з салдатамі-гатэнтотамі. Задушанае 9 сакавіка 1816 году. Было арганізаванае настолькі кепска, што лічыцца не больш як выпадковым эпізодам у барацьбе бураў за незалежнасць.
26
Радэзія брытанскія калоніі ў Паўднёвай Афрыцы (цяпер Замбія і Зімбабвэ).
27
Малапалоле самы вялікі горад у Батсване.
28
Божы чалавек біблейскае вызначэнне святых альбо вельмі шанаваных рэлігійных дзеячаў.
29
Прычасце (тут: Nagmaal даслоўна начная ежа) у бураў з аддаленых раёнаў адбывалася наступным чынам. Раз на некалькі месяцаў яны вялікімі групамі выпраўляліся ў горад, ля якога ставілі свае павозкі, дзе і начавалі, калі не маглі знайсці таннага начлегу ў горадзе. Там жа семі збіраліся разам і елі.
30
Шэмбак цяжкая пуга са скуры насарога ці гіпапатама, якая ў Паўднёвай Афрыцы выкарыстоўваецца для скаціны і часам як прылада пакарання.
31
Вялікі Трэк перасяленне нашчадкаў галандскіх пасяленцаў у цэнтральныя раёны Паўднёвай Афрыкі, якое прывяло да стварэння Аранжавай свабоднай Рэспублікі і Трансвааля. Прычына перасялення захоп ангельцамі Капскага паўвострава і наступныя канфлікты. Пачалося перасяленне ў 1835 годзе, і да 1845 году ў ім узяло ўдзел больш за 15 тыс. чалавек. Па аналогіі з ім Вялікім у апавяданні называецца Дорстландскі трэк, калі ў 1880-х гадах пэўная колькасць бураў Трансвааля (названых пазней дорстландскімі ад dorst, смага трэкерамі) выправілася на поўнач Намібіі. Яны хацелі знайсці новую зямлю для жыцця і назваць яе Апінгтонія (ад Апінгтан горад на поўначы Капскага паўвострава). Падарожнікі купілі землі для жыцця ў мясцовых плямёнаў, аднак потым тубыльцы з розных прычынаў вырашылі забраць землі назад і забілі амаль усіх бураў, а тыя, хто ўратаваўся, збег у Анголу.
32
Збруя для валоў, запрэжаных у павозкі, выглядала наступным чынам. Да павозкі прымацоўваўся дышаль, да якога на пэўнай адлегласці адзін ад аднаго прывязваліся хамуты (па колькасці валоў, што мусілі цягнуць павозку). З абодвух бакоў ад галавы жывёлы (хамуты былі тоўстыя і прамыя і прымацоўваліся да дышля пасярэдзіне) былі драўляныя палачкі з зарубкамі, якія называліся скеямі яны прасоўваліся ў дзіркі ў хамуце на пэўнай адлегласці ад шыі вала. Такім чынам хамут клаўся ўпоперак шыі, а скеі мацаваліся перпендыкулярна хамуту. Вяроўка з сырамятнай скуры прывязвалася да аднаго са скеяў, абкручвалася пад шыяй і чаплялася за другі скей так, каб хамут не мог саслізнуць (паводле Тысяча дзвесце міляў у павозцы Эліс Бланш Бальфур).
Персікавы брэндзі Вілема Прынсла33
Вельдскуны (veldskoens) моцны скураны ці замшавы абутак (афр.).
34
Вельд (veld) паўднёваафрыканскі стэп (афр.).
35
Kêrels хлопцы (афр.).
36
Канцэрціна язычковы пнеўматычны музычны інструмент, гармоніка з храматычным гукавым шэрагам без гатовых акордаў.
Мафекінгская дарога37
Вельдскуны (veldskoens) моцны скураны ці замшавы абутак (афр.).
38
Obiit памёр (лац.).
39
Мафекінг (цяпер Мафікенг) горад у ПАР, цэнтр Паўночна-заходняй правінцыі. Знаходзіцца на мяжы з Батсванай.
40
Другая англа-бурская вайна 18991902 гг.
41
Капскі паўвостраў паўвостраў у паўднёва-заходняй частцы Афрыкі на тэрыторыі ПАР, на паўднёвым канцы якога месціцца Мыс Добрай Надзеі, а на поўначы сталіца ПАР Кейптаўн (Капстад). Паўвостраў быў каланізаваны галандскімі пасяленцамі ў сярэдзіне ХVІІ стагоддзя, аднак у 1806 годзе калонію захапіла Вялікабрытанія.
42
Вельдкарнэт (veldkornet) ваенны афіцэрскі чын у паўднёваафрыканскай арміі, адпавядае лейтэнанту (афр.).
43
Кафры назва, якая давалася цемнаскурым жыхарам Паўднёвай Афрыкі, паганцам.
44
Дага (афр. dagga) каноплі, марыхуана.
45
Маецца на ўвазе знакамітая аблога Мафекінга, якая цягнулася 217 дзён з кастрычніка 1899 па травень 1900. Зняцце гэтай аблогі сталася вырашальнай перамогай для ангельцаў і цяжкай паразай для бураў.
46
Вельд (veld) паўднёваафрыканскі стэп (афр.).
47
У Паўднёвай Афрыцы камандантамі ў ХІХ і пачатку ХХ ст. называлі камандзіраў атрадаў.
48
Vas stаan! Стаяць! (афр.).