Восень у Вільнюсе (зборнік) - Маргарыта П. Прохар 16 стр.


 Вы паглядзелі пачатак карціны. Акцёр трагічна загінуў. Але я хачу скончыць працу і прысвяціць гэта яго памяці. Мы былі добрымі сябрамі.

 А пры чым тут я? Шмат таленавітых акцёраў.

 Паглядзіце на сябе. Вось вам люстэрка паглядзіце на сябе! Вы ягоны двайнік. І не толькі знешне у вас аднолькавы погляд, рухі.

 Паслухайце, а калі я не жадаю? Не жадаю быць чыімсьці двайніком?!

Я чакаў, што ён будзе ўгаворваць мяне, але ён маўчаў. Сядзеў і маўчаў. Дзе лёталі яго думкі я не ведаў. Нарэшце яго погляд зноў скіраваўся на мяне.

 Мне здавалася, што вы маглі б напісаць тэкст. Вы чалавек, які некага кахае ці ненавідзіць. Але ўсё вельмі моцна. Таму вы несвабодны. Таму вы можаце распавесці сваю гісторыю, нібыта гэта яго гісторыя,  пры гэтых словах ён раптам наблізіўся да майго твару і ўжо не сказаў прашаптаў: Вы ж хочаце пазбавіцца ад сваёй гісторыі? А гэта можна зрабіць, расказаўшы яе. Вы самі гэта разумееце, вы не дурань. Можа, гэта дасць вам шлях.

Тут ён падняўся зза століка і, паклаўшы побач са мной сваю візітоўку, хутка пайшоў, не азірнуўшыся.

А я паглядзеў яму ўслед. Таму што я усё ж назіральнік. І гэты чалавек зацікавіў мяне. У ім было нешта моцнае, трагічнае, што выцясняла ў ім старасць. Такое адчуванне ўзнікла ў мяне ўпершыню. Адчуванне, што ў нас адбыўся нябачны паядынак, бойка, у якой мы павінны былі перамагчы абодва, нягледзячы на тое, што змагаліся напачатку адзін супраць другога

Я глянуў на Веру з дакорам.

 Навошта ты гэта зрабіла?

Аднак яна, падобна, зусім не адчувала уколаў сумлення.

 Я глядзела гэтыя кадры,  спакойна адказала яна.  Я глядзела ўсё гэта і зразумела, што будзе фільм, якога яшчэ ніколі не было. Гэта складаная і прыгожая рэч. І я ўбачыла ў ёй цябе.

Назад