Цяпа падумаў.
За паперкі вашы цана спецыяльная. Нясі яшчэ сто не памылішся. А можа, мне яшчэ што заманецца. Я фантазёр. Ну, шуруйце за грашыма Дзяўчынка пакуль з намі пасядзіць, мы яе вінцом пачастуем.
Ды я з вамі пасяджу, Кастусь гаварыў нязмушана весела. У гэтых сёння свята, яны дакументы ў загс падалі. Марк, ты Янку Гарэламу патэлефануй. Ён усё зробіць. Пасля разлічымся.
У мяне з сабой трыццаць рублёў Вазьміце як залог, з палёгкай прагаварыў Марк, сунуў грошы смугляваму і пацягнуў за сабой Магдаліну. Сто семдзесят за намі Я хутка
Не паспелі адысці некалькі крокаў
Э, не Адкуль нам ведаць, будзеце вы гэтага, з хвосцікам, выкупляць ці не? Дзяўчынка застанецца.
Магда адчула, што Маркава рука ўздрыгвае.
Я з ёй застануся.
Ты, дзядзька, па грошы пойдзеш, нявесту сваю выкупіш, распарадзіўся Цяпа. А раз паненка нашай кампаніяй грэбуе з ёй гэты хіпі пасядзіць. А мы прыглядзім, каб ён табе рогі не наставіў.
Марк знікаў за дрэвамі, але страху не было. Чаго баяцца тут, у цэнтры горада, калі вунь за агароджай аддзяленне міліцыі, вунь ходзяць людзі, ездзяць машыны Да таго ж яшчэ дастаткова светла
Кыця-кыця-кыця! між магіл рухалася дзіўная постаць старая ў капялюшыку, у доўгай цёмнай сукенцы, на якую было накінутае нешта падобнае да рыбацкай сеткі.
Зноў гэтая вар'ятка зашыпеў Цяпа. Значыць, зараз бабулькі ад касцёла паваляць Давайце гасцей сюды Мы з лысым павартуем, а Сева па «траўку» збегае грашыма ад дзядзькі разжыліся.
Кастуся і Магду штурханулі ў склеп. За імі зайшлі яшчэ чацвёра, зачынілі дзверы Скрозь сляпое акенца святло прасявалася так ашчадна, як у краіне ценяў па той бераг Леты. Падлеткі ўселіся на кучы смецця. Засвяціўся агеньчык цыгарэты, варухнуўся, паплыў убок быццам далёка-далёка блукаў нехта з чырвоным ліхтарыкам.
Магда заціснулася ў кут і таму, што месца было мала, і са страху. Пад нагамі нешта пахруствала Цяпер, у цемры, усвядомілася, што яны не проста ў старым будынку, а ў склепе, за брамай на той свет, і страшна падумаць, што пад нагамі
Кастусь стаў побач:
Не бойся
Раптам цемра выбухнула рогатам. І Магда інстынктыўна прыхінулася да Кастуся Яны ўпершыню былі блізка адно да аднаго. Дзяўчына схавала твар у яго на грудзях. І страх знік.
Побач гучалі анекдоты пра «вучылак». Напэўна, беспрытульнікі, што збіраліся на гэтых могілках паўстагоддзя таму, былі больш шчаслівыя, чым гэтыя падлеткі ў скуранках, яны не мелі, на каго крыўдаваць. А ў гэтых былі жывыя бацькі
Агеньчык цыгарэты з дзіўным пахам пераплываў ад аднаго ценю да другога. Магда падумала, што і яны з Кастусём цяпер цені Плынь жыцця абцякала іх. Сэрца Кастуся білася моцна і хутка І Магда адчула, што яе ўласнае сэрца зноў абрываецца і ляціць Куды? Дзяўчына скаланулася
Рука Кастуся асцярожна кранула яе валасы Пагладзіла Затрымалася Ён туліў яе галаву да сябе. Але ягоная рука дрыжэла І Магда раптам зразумела, што ён адчувае тое самае, што і яна!
І зямля загайдалася пад яе нагамі сапраўды бы донне Харонавага чоўна. І, каб не знікнуць назаўсёды ў краіне ценяў, Магда ўхапілася за таго, хто стаяў з ёй побач і чыё сэрца білася ўсё хутчэй, хутчэй быццам ён даганяў сваё скрадзенае шчасце
Нешта госці нашы прыціхлі Прамень ліхтарыка, як клінок, разануў па цемры. Во, глянь, што робіцца! З кім жа тады дзяўчына заяву падавала? З гэтым хвастатым ці з тым дзядзькам?
Калі яны адышлі адно ад аднаго, за расчыненымі дзвярыма скляпення дрэвы велічна змыкалі цёмныя шаты, між лістоты міргала першая зорка, фізіяноміі падлеткаў у скуранках крывіліся ўсмешкамі, а Цяпа гаварыў:
Та-ак Недаглядзелі мы, хоць дзядзьку абяцалі. Трэба чырвонец саступіць.
Агонь і жалеза
Марк прынёс для Магды белую куртачку і клапатліва дапамагаў зашпіліцца. Чырвоная сукенка хавалася пад белым, быццам правіна. Бялявы хлапчыска пералічваў грошы. Сто семдзесят рублёў. Падлеткі задаволена загулі.
Ну што, у разліку?
Цяпа зрабіў рукой шырокі жэст:
Арыведэрчы, Рома! Тупайце на ўсе чатыры.
А паперы з гільзы? азваўся Кастусь.
А на паперы, я ж сказаў, цана спецыяльная. Вочы Цяпы таксама ненатуральна блішчэлі. Відаць, «траўкі» Сева прынёс
Вы ж атрымалі за тыя паперы сто рублёў
А я фантазёр. Магда адчула, што гэты чалавек на мяжы свядомасці.
Марк цягнуў яе ў бок брамы, шэптам выказваючы ацэнку ейным разумовым здольнасцям, але яна марудзіла, прыслухоўваючыся да перамоў.
Вы ж атрымалі за тыя паперы сто рублёў
А я фантазёр. Магда адчула, што гэты чалавек на мяжы свядомасці.
Марк цягнуў яе ў бок брамы, шэптам выказваючы ацэнку ейным разумовым здольнасцям, але яна марудзіла, прыслухоўваючыся да перамоў.
Што вы хочаце яшчэ атрымаць? Кастусь стараўся быць спакойным.
А што трэба чалавеку для шчасця? Хлеба і відовішч! голас смуглявага гучаў лена. На хлеб мы ад вас атрымалі
Цяпер нам патрэбныя відовішчы.
Падлеткі пачалі наперабой выказваць свае пажаданні, спрэс непрыстойныя.
Цяпа спыніў іх:
Каханне і смерць Што яшчэ можа разагнаць нуду жыцця? Выбірайце. Або дзяўчынка пакажа нам стрыптыз Зараз сцямнее, мы падсвецім ліхтарыкамі прыгажосць на фоне магіл! Узбуджае! Не, не, ніякага гвалту. Сеанс дзесяць хвілін і паперы вашыя.
Цяпа ў нас паэт! горда прагаварыў налыса стрыжаны хлапчук.
Гэта проста пераходзіць усе межы! зароў Марк. Ану, пайшлі адсюль! і тузануў Магду за руку.
Стрыптызу не будзе. А што за другім разам? гэтак жа спакойна спытаў Кастусь.
Або хто-небудзь з вас пайграе са мной у ножычкі.
Па якіх правілах?
Сам-насам, да першай крыві.
Нецікава. Давайце да трэцяй, працягнуў хтосьці з падлеткаў.
Да сёмай! Гэта крута!
Добра, давайце да сёмай.
Святло ліхтара ля касцёла дазваляла разглядзець, як блішчаць вочы чалавекаў у скуранках.
Ды ці маеш патрэбнае нам?
Адзін з хлапчукоў яго зусім разабрала «траўка», так што хістаўся чарацінай, дастаў з чорнага пакета пляскатую кардонную каробку і працягнуў смугляваму. Той няспешна зняў накрыўку.
Вось Падыдзі, зірні Кастусь коратка ўздыхнуў:
Яны
Вы сабе як хочаце, а я ў гэтым шоу не ўдзельнічаю, голас Марка грымеў на ўсе могілкі. У мяне яшчэ дваццаць рублёў ёсць, бярыце, і разышліся. Цяпа скрывіўся:
Схавай грошы, дзядзька. Давай, Сева, падпалі паперкі. Відаць, пакупнікам яны без патрэбы.
На рагу першага аркушыка расцвіла чырвоная кветка
Марк, Магда, ідзіце дамоў, цвёрда сказаў Кастусь. Гэта ўжо мая справа. I да смуглявага: Давай пагуляемся ў ножычкі.
Смуглявы задаволена ўсміхнуўся і пацягнуў маланку на скуранцы.
Распранайся да пояса
Не трэба! Лепш я Магда вырвалася ад Марка, адбеглася і дрыжачымі рукамі пачала расшпільваць куртку.
У-у-у! зацікаўлена загулі падлеткі. Але Кастусь раўнуў:
Калі ты зараз гэта зробіш, я буду» гуляць у ножычкі» з усімі імі! Марк, чаго чакаеш, забірай яе!
Магда адчула, як дужыя рукі Марка адрываюць яе ад зямлі і ён нясе яе да выхаду з могілак, нягледзячы на пратэсты. Ужо ля брамы іх нагнаў адзін з хлопчыкаў.
Вы гэта міліцыю не клічце. Цяпа майстар. Насмерць не зарэжа. Падрапае толькі А калі мянты падыдуць, гамон хвастатаму. Цяпа любіць, каб сумленна ўсё было. Магдаліна плакала ля белай брамы і рвалася на могілкі. Марк затуляў яе ў абдоймы, штосьці супакаяльнае нашэптваў, спрабаваў адвесці далей Дарэмна Ну не будзеш жа ў цэнтры горада цягаць на плячы дзявулю! На іх і так азіраліся рэдкія прахожыя. Дзейнічала толькі пагроза, што калі яна не перастане раўці, зацікавіцца міліцыя і Цяпа вырашыць, што гэта несумленна. А з могілак даносіўся вясёлы хор: «Тры! Чатыры! Пяць!», нібыта там гулялі ў жмуркі.
Вароны зашумелі ў чорных нетрах шатаў, быццам паўз іх праляцела нечая душа.
Се-ем!
Магда вырвалася з абдоймаў Марка і кінулася па цёмнай прысадзе, далёка ў канцы якой гарэў агеньчык над дзвярыма касцёла, як сумны анёл.
Цішыня палохала. Ад яе спынялася сэрца Між магіл павольна рухалася чыясьці постаць
Кастусь! Што з табой?
У святле ліхтара Магдзе падалося, што ён памірае спрэс заліты крывёю. Хлопец прыціскаў да грудзей свой заплечнік у цёмных плямах і ўсміхаўся.
Усё нармальна Толькі драпіны. Праўда, Цяпа перамог чатыры-тры на яго карысць. Але нават паабяцаў прыйсці на краязнаўчы гурток.
Прыдурак! прашыпеў скрозь зубы Марк. Паперы дзе?
Тут Кастусь паказаў на заплечнік.
Давай Яны ж належаць Магдзе, ты сам казаў? Кастусь паслухмяна адкрыў заплечнік. Марк выхапіў каробку, загорнутую ў чорны пакет, і паклаў у свой дыпламат.
Магдаліна, пайшлі
А ён?
О, Госпадзе, калі ж гэта скончыцца!
Марк дастаў з партманета грошы і раздражнёна працягнуў Кастусю:
На табе тры рублі на таксі. Той адмоўна пакруціў галавою.