Пэтэвушніку яна нават імя свайго не сказала. Але цяпер не трымцела па-дзявочы ў прысутнасці чарговага самца, і ўжо ніяк не жадалася паўтарэння тае агіды. Мужчыны крыўдзіліся, здзіўляліся, раздражняліся. Называлі гаспадыню дзікункай і ганарліўкай і сыходзілі. Але, самае дзіўнае, усе ўрэшце прапаноўвалі замуж. Хто з першага ж спаткання, хто паразважаўшы. Двое нават вельмі настойліва. Ася лена вызначала, каго спартыўны азарт «заеў» заваліць фанабэрыстую дзеўку нават цаной штампа ў пашпарце, каму заімпанавала мець жонку з «высокімі маральнымі прынцыпамі», каму проста жонку з кватэрай.
Якія прынцыпы могуць быць у супрацоўніка «Сокалапрынта»!
Колькі разоў Ася ўяўляла сваю будучую працу! Яна «літаратурны рэдактар». Спрычыняецца да зяўлення ў свет новых «Каласоў пад сярпом тваім» і «Людзей на балоце». О, як яна будзе шанаваць пісьменнікаў, як беражліва адносіцца да вытанчаных метафараў і смелых думак! І, вядома, сярод кніг, што становяцца на паліцы кнігарняў і бібліятэк, будуць і кнігі Арсеніі Вяжэвіч Гістарычныя раманы. Не горшыя, чым у Вячкі Скрыніча, куміра рамантычна настроеных дзяўчатак Нават у сумачцы Асінай сястры Маргарыты апошнім часам можна было знайсці томікі ягоных раманаў з аўтографамі аўтара.
Але каб Вячка патрапіў у Шэрую Будыніну, і яго наўрад хапіла б нават на адзін раман. У «Сокале-прынце» лайдакоў не трымалі. Каб паспець прачытаць усё, што належыць па нарматывах, ды яшчэ зарабіць прэміяльныя, заседжваліся да ночы, хапаліся за дадатковыя рукапісы, бралі працу дахаты.
Сяброўка Аксана з маленькай, беднай, але гордай, рэдакцыі даўно на Асіна выццё-ныццё адказвала раздражнёна: «Ніхто цябе там не трымае. Цяжка, нецікава сыходзь, свет клінам на тваім «Сокале-сцярвятніку» не сышоўся».
Ася згодна ківала, заядала слёзы куды больш салёным сушаным кальмарам, якога яны з Аксанай абедзве любілі, ды яшчэ пад піва «Тубарг-Грын» А нараніцу, падвіўшы попельныя, а калі дакладней шэрыя, валасы плойкай, каб атрымалася прычоска «а-ля паж», піліла на прыпынак тралейбус метро прахадная другі паверх кабінет і ў рукапіс «Сборника уточнений и дополнений к указу блабла-бла». Здаць у карэктуру да абеду.
Людзі лічаць, што шэры гэта пераходны паміж белым і чорным, іхняя сумесь. Колер ніякі, аморфны, дэпрэсіўны. Але насамрэч ён складаецца з роўнай долі трох яркіх фарбаў чырвонай, зялёнай і сіняй.
Праўда, чалавек, які выбірае шэры, па меркаванні псіхолагаў, ніколі не будзе першым. Затое гэты колер дае моц слабым і датклівым.
Шэры колер пакарання.
Можа, таму за савецкім часам наш горад быў цалкам шэры?
Колер пакарання не адпускаў Асю. І ўсё часцей здавалася, што ў ёй жывуць два чалавекі. Славутыя «дзве душы» беларуса, пра якія пісалі Ігнат Абдзіраловіч і Максім Гарэцкі. Вядома, трэба нешта мяняць, так далей нельга кажа адна твая палова. Але ці не стане горш? Усё-ткі ўжо прыцярпеліся адразу палохаецца другая.
Арсенія ўсё больш упэўнівалася, што не адна жадае смерці Шэрай Будыніны. А што, калі ўсе-ўсе, хто разам з ёю соўгаецца праз гэтую прахадную і спрыяе выпуску ў свет джамалунгмаў правільных брашурак, у душы ненавідзяць Будыніну не менш чым яна, Ася, і гэтаксама кожную раніцу спадзяюцца ўбачыць замест яе кучу друзу?.. І чаго тады варты Асін унутраны пратэст, гэты ганарлівы метраном «я-не-такая-як-вы», які толькі і дае моцы выжываць?
Але сёння давялося ў чарговы раз сунуць у металёвую шчыліну прахадной пластыкавую картку колеру замерзлай жабы і дазволіць паралелепіпеднаму цмоку паглынуць сябе на дзевяць гадзінаў.
Праз дзевяць гадзінаў яго табою званітуе. І ты пацягнешся дадому. І нібыта наяве пабачыш за сабою след шэрай слізі
Раздзел 2. Партрэт і шкілет
Калі маленькая птушачка бачыць побач з сабой вялікую, драпежную, якая задумліва пазірае жоўтымі круглымі вачыма і невядома, ці нападзе, ці ўжо наелася іншымі маленькімі птушачкамі, але ўцякаць па-любому позна, у маленькай пачынаецца эфект замяшчэння.
Ну, тыпу, яна не заўважае пачварыны, смерці сваёй патэнцыйнай.
Птушачка адварочваецца, пачынае старанна дзяўбці каменьчыкі, шчыкаць дзюбай зусім непатрэбныя сухія травінкі. Удаваць пільны клопат
Гэтак і Ася, каля сядала ўранку на працоўнае месца, пачынала, пагрукваючы бранзалетамі, перастаўляць на стале «фенечкі» так яна для зручнасці называла ўсе гэтыя аловачніцы-каляндарыкі-візітоўніцы, канцылярскае начынне. Бралася рапараваць якую-небудзь старую паламаную дыскету, якая незразумела адкуль узялася, ці ішла перамываць кубкі для гарбаты. Пасля падыходзіла чарга Інтэрнэту. Праверыць паштовыя скрынкі адну, другую, трэцюю (хіба гэта можна параўнаць з адчуваннем у руках сапраўдных канвертаў?). Прагледзець сайты навінаў («Пасмяротнае адкрыццё Вангі: іншапланецяне рыхтуюць вялікую падзею!», «У шасі расійскага самалёта знайшлі труп!»). Хуценька, каб не заўважылі супрацоўнікі, зазірнуць на ўлюбёны сайт фэнтэзі так, дзеля разгрузкі мазгоў, як Ася сама сабе апраўдвала такі правал густу. (Ага, новы фанфік пра Гары Потэра: «хлопчыка, які выжыў» нізавошта садзяць у магічную турму Азкабан, ён уцякае, пачынае помсціцца былым сябрам, што яго туды і запраторылі, але сустракае былое каханне, а ён жа так і застаўся цнатліўцам з-за «адсідкі»).
Праз дзевяць гадзінаў яго табою званітуе. І ты пацягнешся дадому. І нібыта наяве пабачыш за сабою след шэрай слізі
Раздзел 2. Партрэт і шкілет
Калі маленькая птушачка бачыць побач з сабой вялікую, драпежную, якая задумліва пазірае жоўтымі круглымі вачыма і невядома, ці нападзе, ці ўжо наелася іншымі маленькімі птушачкамі, але ўцякаць па-любому позна, у маленькай пачынаецца эфект замяшчэння.
Ну, тыпу, яна не заўважае пачварыны, смерці сваёй патэнцыйнай.
Птушачка адварочваецца, пачынае старанна дзяўбці каменьчыкі, шчыкаць дзюбай зусім непатрэбныя сухія травінкі. Удаваць пільны клопат
Гэтак і Ася, каля сядала ўранку на працоўнае месца, пачынала, пагрукваючы бранзалетамі, перастаўляць на стале «фенечкі» так яна для зручнасці называла ўсе гэтыя аловачніцы-каляндарыкі-візітоўніцы, канцылярскае начынне. Бралася рапараваць якую-небудзь старую паламаную дыскету, якая незразумела адкуль узялася, ці ішла перамываць кубкі для гарбаты. Пасля падыходзіла чарга Інтэрнэту. Праверыць паштовыя скрынкі адну, другую, трэцюю (хіба гэта можна параўнаць з адчуваннем у руках сапраўдных канвертаў?). Прагледзець сайты навінаў («Пасмяротнае адкрыццё Вангі: іншапланецяне рыхтуюць вялікую падзею!», «У шасі расійскага самалёта знайшлі труп!»). Хуценька, каб не заўважылі супрацоўнікі, зазірнуць на ўлюбёны сайт фэнтэзі так, дзеля разгрузкі мазгоў, як Ася сама сабе апраўдвала такі правал густу. (Ага, новы фанфік пра Гары Потэра: «хлопчыка, які выжыў» нізавошта садзяць у магічную турму Азкабан, ён уцякае, пачынае помсціцца былым сябрам, што яго туды і запраторылі, але сустракае былое каханне, а ён жа так і застаўся цнатліўцам з-за «адсідкі»).
А побач чакае стос рукапісаў. Здавалася, ён нават пазірае няўмольнымі немігучымі вачыма, жоўтымі і круглымі Яшчэ трохі і дзюбу можна ўявіць Пачвара з гравюры Гоі.
А верхнюю тэчку трэ здаць у карэктуру сёння. Да канца працоўнага дня. І Ася ведала, што здасць нікуды не дзенецца. Ні разу шчэ не пратэрмінавала, нават з тэмпературай. За тое і трымаюць. А за што яшчэ? Літаратурныя здольнасці для рэдагавання якога-небудзь «жыллёвага кодэксу» ці падручніка па ідэалогіі не патрэбныя.
Вось, яшчэ хвілінак дзесяць «пазамяшчаецца», гарбаткі папе, і «Работай, работай, работай, ты будешь с уродским горбом за долгой и честной работой, за долгим и честным трудом» пісаў самы рамантычны на свеце паэт Аляксандр Блок, астэнічнага целаскладу прыгажун, што так зацята намагаўся давесці маладой жонцы Любові Мендзялеевай, як гэта здорава платанічнае каханне, а яна, небарака, так і не ўцяміла. Ледзь не зваряцела, а тады палюбоўнікаў завяла.
Толькі драматычных любошчаў Асі і не хапала Хопіць дурной школьнай закаханасці ў маладзенькага віхрастага настаўніка гісторыі ды яшчэ няўдалага рамана з самім Вячкам Скрынічам, растаптанага апошнім на стадыі бутона. Гэта было «мордай аб асфальт» дубль два
Апошнія дні жніўня, водпускі адгуляныя, наперадзе час, калі вяртанне з працы будзе адбывацца ў халоднай цемры, як, зрэшты, і прыход на яе Бр-р-р
Там твой партрэт вісіць! Уй! Як жывая! у пакой уварвалася Асіна аднакабінетніца, фарбавана-брунэтная дама-вамп Валянціна. За ёй, трохі адстаўшы, у кабінет запоўз шлейф густога паху парфумы «Жадарэ», лена скруціўся кольцамі, як пітон, і ўлёгся на шэры палас. Усё, цяпер праветрывай не праветрывай
Які партрэт? няўважна перапытала Ася, якая ледзь паспела выйсці з сайта фанфікаў і цяпер удавала сваю зацікаўленасць стужкай навінаў.
Ну ты зусім між папераў засохла, хоць зараз у гербарый, абурылася Валянціна. У галерэі выставу павесілі! Ужо ўвесь наш паверх збегаў паглядзець! Ідзі неадкладна, палюбуйся! Можа, таемна закаханы ў цябе мастак маляваў?
Нават у пячоры Цыклопа, напэўна ж, меліся куточкі, дзе хавалася прыгажосць, ну там, раслі ў расколінах між камянёў бляклыя вытанчаныя кветачкі ці складаліся ў выпадковы незвычайны малюнак каменьчыкі На дзясятым, апошнім, паверсе Шэрай Будыніны была Галерэя.
Напачатку гэты паверх лічыўся нешчаслівым. Яго здавалі ў арэнду, але колькі ні засялялася ўстановаў усе неяк хутка і непрыкметна прагаралі. Шыльды не паспявалі мяняць. Даўжэй за ўсіх пратрымалася турыстычная фірма «Солнечный рай». Але і рай ляснуўся, і дырэкцыя будыніны, змахнуўшы апошнія анёльскія пёркі з канцылярскіх сталоў, вырашыла адкрыць на нешчаслівым паверсе выставачную залу. Прычым грошай убухалі туды, як нявопытная гаспадыня солі ў боршч: сігналізацыя, кандыцыянеры, увільгатняльнікі А навошта? Ася пару разоў схадзіла на прэзентацыі супрацоўнікам «Сокала-прынта» ўваход быў бясплатны, але абодва разы няўдала. Адзін раз гэта аказалася выстава сына вядомага памерлага мастака. Нябожчык калісьці згубіў капялюш і частку інтэлекту ў эзатэрычных завіхрэннях. Сын, маладзён з пячаткай алкагалізму на капрызлівым прыгожым твары, старанна пераймаў бацьку, спрабуючы пераўзысці яго яркасцю колераў, экспрэсіўнасцю сюжэтаў і касмічнымі азарэннямі, і выглядала гэта да агіды непамысна, як гульня школьнікаў у морг. Другі раз Ася патрапіла на выставу твораў людзей з «асаблівасцямі псіхікі». Арт-тэрапія справа добрая, але маладую рэдактарку канкрэтна пачало ванітаваць асабліва перад карцінай алеем пад назвай «Перст»: на палатне быў намаляваны жоўты палец, велічынёй з батон, які ляжаў зусім асобна на шорсткай зялёнай траве, а з яго раслі чырвоныя кветачкі, страшэнна падобныя да крывавых пырскаў. Што праўда, была магчымасць зняць стрэс: арганізатары выставы рыхтавалі фуршэт. Пасярод залы цягнуліся вузкія сталы, а раскладзеныя на іх прадукты былі накрытыя блякла-юлёвымі абрусамі Вядома, пад тканінай знаходзіліся рэчы зусім звычайныя бутэлькі з напоямі, талеркі з горамі бутэрбродаў і садавіны, кубкі Але на фоне пранізліва-яркіх, да галаўнога болю, карцін пад абрусам, які распяльваўся на нябачных формах, угадвалася немаведама што, ледзь не кавалкі трупаў ці прылады для катавання. А пабачыўшы, як прывялі самадзейных мастакоў, у прынцыпе, звычайных людзей, зусім не страшных, толькі задужа спакойных, Ася ганебна збегла І болей на дзясяты паверх не хадзіла.