Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру - Святлана Д. Дзянісава 7 стр.

Я таксама маю вопыт літаратурнай педагогікі. Працуючы ў лінгвістычным універсітэце, праводзячы заняткі з рознымі групамі на розных курсах, абавязкова прыкмячаю студэнтаў пішучых. Гэтыя пішучыя прыходзяць да мяне, прыносяць свае тэксты. Як правіла вершы (што адпавядае маёй схеме), радзей прозу. Яшчэ радзей драматургію. Схема працуе. Вельмі часта ў мяне пытаюцца: «Пятро Васільевіч, а я паэт ці не?» На гэта рытарычнае пытанне я адказваю: «Калі вы паэт, то вершы самі з вас палезуць, перш чым прыйдзе ў галаву думка, пісаць вам далей ці не».

 Як вы працуеце з аўтарамі, у якіх бачыце магчымасць самаўдасканальвацца?

 Я прапаную знайсці ў нізцы вершаў адзін лепшы. Або раблю гэта сам. І кажу: «Паспрабуй напісаць так яшчэ». Калі лепшага верша не знаходзіцца, а такое бывае, я вылучаю два ўдалыя радкі і кажу: «Паспрабуй пісаць на такім узроўні». З кожным наступным разам якасць паэзіі відавочна павышаецца і ў рэшце рэшт малады творца піша два-тры вершы, якія можна друкаваць у «Маладосці».

Прымаць усе густы гэта не значыць прымаць усе ступені якасці. У «Маладосці» існуе планка, цераз якую трэба пераступіць, каб надрукавацца.

Мае калегі таксама працуюць з літаратурнай моладдзю, і вось не так даўно пры падтрымцы рэктарата, які ўхваліў гэту ініцыятыву, у нас выйшаў зборнік студэнцкай творчасці «Zамовы». Ён змясціў творы паэзіі, прозы, драматургіі і вядома ж, чаго не можа не быць у лінгвістычным універсітэце,  пераклады. У кароткай прадмове да гэтага зборніка я адзначаю, што тут выступаюць не прафесіяналы для нас на першым месцы стаяла індывідуальнасць студэнта. Калі казаць пра ўзровень, дык планка ў зборніка не такая высокая, як у часопіса «Маладосць» і іншых нашых літаратурных выданняў: мы бралі практычна ўсё, дзе бачылася імкненне аўтара напісаць што-небудзь і падзяліцца гэтым напісаным з іншымі. Зборнік не толькі шматжанравы, але і шматмоўны, чаму сведчаннем нават яго назва. І хаця ў ім вылучаецца група аўтараў, якія пішуць прафесійна і друкуюцца не толькі ў студэнцкіх выданнях, гэта зборнік менавіта студэнцкай творчасці, бо студэнцтва гэта таксама сінонім маладосці.

Ну і яшчэ. Сінонім маладосці «Маладосць».

Я заўсёды любіў «Маладосць». Не толькі за тое, што яна адкрывае новых аўтараў, але і за тое, што яна адкрывае новыя творы сталых аўтараў. Маё пажаданне ніколі не пакідаць гэтай традыцыі.

Сінонім маладосці каханне. Многія любяць «Маладосць» за тое, што на яе старонках можна прачытаць творы пра каханне, напісаныя маладымі. Памятаю, калі вучыўся ў БДУ, бачыў «Маладосць» у руках студэнтак фізічнага факультэта. Яны куплялі літаратурныя часопісы, відаць, каб прачытаць пра каханне. І пра маладосць. Таму пажаданнем будзе друкаваць больш такіх твораў.

Беларусь мае адно літаратурнае няшчасце: у нас няма спецыялізаванага часопіса па замежнай літаратуры. Таму хацелася б больш перакладаў на вашых старонках: тады нашы студэнты змогуць супрацоўнічаць з «Маладосцю» больш актыўна.

Таццяна Сівец. Пад каву з горкім шакаладам

 Часопіс «Маладосць» асацыіруецца ў мяне з горкім шакаладам: няма ў ім залішняй саладжавасці, цукернасці, а ёсць першая горыч юначых пачуццяў і вострае ўспрыняцце жыцця. Напэўна, таму і добра яго чытаць пад каву з шакаладкай.

Наогул, у добрым літаратурным творы заўжды ёсць кропля горычы. Якая сведчыць пра тое, што гэта рэч праўдзівая, сапраўдная і вартая таго, каб прысвяціць вольны час чытанню.

* * *

 Канешне, шкада, што я была рэдактарам «Маладосці» такі непрацяглы час і не паспела ператварыць яго ў моднае літаратурнае моладзевае выданне. Але думаю, што гэта ў часопіса яшчэ наперадзе.

 А гэта ўвогуле магчыма?

 Спадзяюся, што гэта магчыма. Хаця тут ёсць і свае «мінусы»: модны не заўсёды азначае якасны, а «Маладосць» ва ўсе часы свайго існавання магла ганарыцца тым, што публікацыя на старонках часопіса адчыняла дзверы не толькі ў выдавецтвы, але і нават у Саюз пісьменнікаў некаторых прымалі менавіта па «маладосцеўскіх» публікацыях. З іншага боку, імкнуцца заўжды варта да большага, а «Маладосці» ёсць кім ганарыцца і ўчора, і сёння, і, упэўнена, заўтра!

 Пагаворым пра літаратуру? Як на вашу думку: яна павінна адлюстроўваць жыццё такім, якое яно ёсць на самай справе, ці такім, якім яно павінна быць?

 Літаратура не мусіць і не абавязана паўтараць жыццё на сто адсоткаў. Гэта ў пэўным сэнсе збег у іншую рэальнасць, дзе няма праблем нашай сучаснасці. Калі пісьменнік пачне дакладна апісваць тое, што з ім адбываецца, ніхто яму не паверыць. Хаця тое, што жыццё нашмат багацейшае за любы мастацкі твор, доказу не патрабуе. Літаратура ўсё ж павінна быць чароўным светам: часам казачным, часам страшным

 Вось якраз пра страшнае. Чытаючы некаторыя сучасныя творы, разумееш, што гэта ўсяго толькі рэфлексіі. З тым, што трэба несці да псіхолага, пісьменнікі ідуць чамусьці да рэдактараў.

 Думаю, гэта нармальная зява. Любы літаратурны твор гэта ў большай ці меншай ступені рэфлексія аўтара, яго перажыванне пэўнай сітуацыі і эмоцыі. І калі б ён кожны раз ішоў да доктара, у нас не зявілася б шмат якіх літаратурных шэдэўраў. Іншая справа, што ўзровень напісанага можа быць такім, што лепш менавіта ў рэдактара гэтыя рэфлексіі і «пахаваць». Апошняму, такім чынам, варта іншым разам выконваць функцыі псіхолага дапамагаць чалавеку зразумець, што напісанае ім гэта, канешне, твор, і, магчыма, «шэдэўральны», але напісаны для яго аднаго, для ўласнага, так бы мовіць, выкарыстання. Я б нават увяла тэрмін «твор для сябе» той, які не варта паказваць чытачам, бо мэта дасягаецца з яго зяўленнем на свет: тэкст можна пачытаць чалавеку, які пакрыўдзіў, або сябрам, сваякам.

Старонкі літаратурнага выдання павінны трымаць баланс паміж літаратурай, створанай на класічных падыходах, і літаратурай абсалютна новай, нечаканай, такой, якая здзіўляе і часам нават можа напалохаць. Паколькі, магчыма, у будучым яна таксама можа апынуцца класікай, то і яе не варта баяцца. Канешне, шмат што залежыць ад рэдактара. Але ж не ўсё! З таго, што ёсць у партфелі, бывае вельмі цяжка выбраць нешта, каб захаваць гэты баланс.

 Калі б рэдактары давалі ў кожны нумар толькі моцныя творы, яны рызыкавалі б страціць партфель праз некалькі месяцаў ці, узняўшы планку для часопіса, узнялі б яе і для пісьменнікаў?

 Я не думаю, што такі адчайны крок дапаможа ўзняць узровень літаратуры. Хутчэй наадварот: калі адзін слабы твор пададзены на фоне трох моцных, аўтар яго атрымае магчымасць пабачыць, чым ён адрозніваецца ад астатніх. Вось гэта, мажліва, і паўплывае, хоць усё тут залежыць ад самаўсведамлення аўтара, яго крытычнага ўспрыняцця сябе і, наогул, ад яго здольнасці рэфлексаваць над уласным творам і жадання чытаць творы іншых, бо, як мы ведаем, часам аўтар ва ўсім часопісе чытае толькі «сваё роднае». Але мушу зазначыць, што да «нясціпласці» пісьменнікаў я не стаўлюся адмоўна. Пісьменнік сёння вымушаны сам сябе прэзентаваць, сам сябе рэкламаваць і сам прадаваць свае кнігі Калі ў гэтых умовах ён яшчэ і сціплым будзе, то мы ніколі не даведаемся, як гэтага пісьменніка завуць. Хіба толькі калі раптам патрапіцца нейкі добры чараўнік у якасці галоўнага рэдактара часопіса, які будзе яго друкаваць і прасіць прынесці што-небудзь яшчэ. Пра сціплага прасцей забыцца, чым пра нахабнага. У працяг думкі пра моцныя і слабыя творы дадам, што якраз у параўнанні нараджаецца якасць. Бо не ведаючы, што пішуць твае калегі тут, у Беларусі, а таксама за мяжой, і як на пэўныя творы рэагуе крытыка, у тым ліку і сусветная, нельга рабіць высновы і даваць ацэнкі.

Назад Дальше