Мінакі - Аляксей С. Талстоў 3 стр.


Пра гэта Вася зараз ня думаў, яго цалкам захапляла восень, сьвежасьць мокрых вуліц, сонца.

Ды яшчэ нейкая лёгкасьць і неабавязанасьць, дурное, шалёнае адчуваньне свабоды, што мяжуе з пакінутасьцю. Вочы беглі па зямлі, ахайна схаванай пад роўнай пліткай. Усё дзеля камфорту чалавека, найвышэйшай каштоўнасьці гэтага дзіўнага сьвету.


Дыгітальнасьць.

Раззлаваны натоўп гнаў іх прэч ад цэнтральных пляцаў. Акрываўленая разьдзертая вопратка, зьбітыя ногі. Наўздагон несьліся праклёны, брудная лаянка ды атручаныя дроцікі.

Іх заганялі ў глухія завулкі ды білі нажамі. Мужчынаў гвалцілі ды білі нагамі ў твар, пакуль ад яго не заставалася адно крывавае месіва.

Жанчын прымушалі нараджаць

Тых, хто падаў, заколвалі віламі ці перабівалі ім сякерамі шыі

Аналагавыя недарэчнасьці, сэпэршоў, бі-бі. Іх гналі прэч з наседжаных месцаў, гналі, як шкодных ды небясьпечных плюшавых сябручкоў

Залаты век талерантнасьці

У імя.

Але цалкам верагодна, што такое апісаньне не адпавядала рэчаіснасьці. Канечне, хутчэй за ўсё гэта толькі сухая трактоўка першага ўражаньня, пазбаўленая якіх бы там ні было спробаў пакорпацца ў сапраўднай сутнасьці чалавека, зазірнуць у глыбіню сэрца, якое не заўжды бывае такім непаўнаводным. Але правілы ёсьць правілы. Ды і часу ж няма. Ні часу, ні жаданьня асаблівага. Зазвычай усё менавіта так, і абектыўнасьць у чарговы раз перамагае. А насамрэч пацан жа быў зусім не такі. Нават поўная супрацьлегласьць. Зусім іншыя характарыстыкі ў галаве некага яшчэ. Каму судзіць? Каму верыць? Канечне


Адчыненая фортка напаўняла пакой сьвежасьцю. Ахайна прыбраны ложак, чыстыя шпалеры і лёгкая пара над кубкам ранішняй гарбаты. А можа і вечаровай. Адно, чаго не ставала,  гэта разабрацца з часам і пачаць нарэшце фільтраваць думкі думкі думкі. А так пакою патрэбна толькі сьвежае паветра, ну, і яшчэ, можа, некалькі гукаў. Падумала і падышла, і націснула пімпачку на калёнцы, і закінула ў плэйліст тэчку. Менавіта тое, што сёньня мне найбольш адпавядае, так і ёсьць, галоўнае граматна адзначыць пункт старту. І, спакойна набіраючы хуткасьць, не панікаваць і слухаць дынамік. І яшчэ не забываць трымаць у полі зроку зямлю, бо рызыкаваць вяртаньнем ніколі не было праяваю добрага густу. Але ўсё гэта толькі развагі пра абстракцыі. Пра ўлюбёную вытанчанасьць ды ўзьнёсласьць. Яна выдатна разумела, што грунтуе сваё жыцьцё на дэталях, на маленькіх фрагмэнтах, на чымсьці канкрэтным, што само па сабе толькі частка агульнай карцінкі. Імгненьне фотакарткі, дзе дзяўчына, якая так імкнецца нарэшце адбыцца, стаць сабою, стаць чымсьці цэлым, створаным з самых лепшых, самых прыгожых аскепкаў разьбітага люстра сусьвету. Сьцьвярджэньне. Часам дастаткова любі-май мэлёдыі ці нават паху для таго, каб адчуць упэўненасьць, каб надаць розуму яснасьці. Зрабіць пачуцьці больш яркімі ды ператварыць усю гэтую бясформенасьць у каралеўства якіх-ніякіх, але хіба троху сыстэматызаваных вобразаў. Калаж? Толькі ня трэба падсоўваць ёй гэтую танную фігню. Трэба адрозьніваць мастацтва ад рэальнасьці, выявы ад абектаў. Словы Словы ад словаў.

Можа, ранак і быў трохі сумны, але няма ніякіх прычынаў для хваляваньня. Усё тлумачыцца вельмі проста. Не заўжды хочацца рабіць тое, што хочацца рабіць. Напрыклад, так. І абавязкова дадаць, што ўсё гэта часова і што плітка чакаляды з лёгкасьцю ўсё паправіць. Ці папросту ўтыкаць у кліпы, у прыгажосьць твараў і ўпэўненасьць позіркаў і самой зрабіцца прыгожай і ўпэўненай.

То бок, зрабіць выгляд што сумняваесься, а пасьля ўсё ж такі знайсьці доказы адваротнага і такім чынам перамагчы ды атрымаць усе бонусы. Але ў любым выпадку ўсё будзе нармалёва. Ледзьве заўважная ўнутраная ўсьмешка ўжо рыхтавалася паказацца на паверхні, нягледзячы на тое, што ў галаве шэрае сьвятло размазанай восені ўсё яшчэ працягвала сваё ціхае мармытаньне.


толькі трэба яшчэ крышачку размыць. Угу. Ня так упэўнена трошкі blur-у. Вось так.


Але на самой справе Хоць штосьці можа быць на самой справе, калі ўся гэтая халерына зьмяняецца кожнае імгненьне, калі пра ніякую ўпэўненасьць і гаворкі няма, і мы ўсе толькі робім выгляд, што спрабуем не губляць зямлю з поля зроку. Для большасьці гэта адзінае, што можна бачыць і асэнсоўваць хіба з нейкай выразнасьцю, а астатняе, верагодна, толькі тая поза, разлічаная нават не на кагосьці, а на самога сябе.

Тшш

Толькі заўжды мець гэта на ўвазе нязручна. Спрашчаць прасьцей.

толькі трэба яшчэ крышачку размыць. Угу. Ня так упэўнена трошкі blur-у. Вось так.


Але на самой справе Хоць штосьці можа быць на самой справе, калі ўся гэтая халерына зьмяняецца кожнае імгненьне, калі пра ніякую ўпэўненасьць і гаворкі няма, і мы ўсе толькі робім выгляд, што спрабуем не губляць зямлю з поля зроку. Для большасьці гэта адзінае, што можна бачыць і асэнсоўваць хіба з нейкай выразнасьцю, а астатняе, верагодна, толькі тая поза, разлічаная нават не на кагосьці, а на самога сябе.

Тшш

Толькі заўжды мець гэта на ўвазе нязручна. Спрашчаць прасьцей.

Канечне, усё гэта адна непрыкрытая наіўняціна ды ўнутраная ўсьмешка неўзабаве перамагае шэрае сьвятло і адразу робіцца лягчэй і прыемней. І гадзіньнік у ніжнім куточку экрана не выклікае насьцярожанасьці ды спакойна гоніць свае маленькія адрэзачкі далей у адвечнае усё будзе крута! Іншыя варыянты і не прымаюцца. Вусны варухнуліся і ура. Яна адпіла гарбаты. Зраніцы гарбата заўжды мусіць быць сьвежай і крыху мацнейшай, чым звычайна. Гэта была адна з умоваў таго, што дзень будзе добрым, канечне, разам з сотнямі іншых умоваў ды ўмовачак, якія таксама займаюць свае, няхай часам і зусім нязначныя месцы ў жыцьці сапраўднага чалавека.

САПРАЎДНАГА!!!

Яна падняла напалову пусты кубак, босыя ногі крануліся дывана і зрабілі некалькі крокаў. Хо пасунула фіранку і зрабіла яшчэ адзін глыток. Паглядзела ў акно. Так, сапраўды. Вось і восень, зь лёгкім, разбаўленым усьмешкаю сумам адзначыла сама сабе. Але восень яна таксама любіла. Любіла лісьце і адлюстраваньне дрэваў у лужынах. Котак, лёгкі шалік і мяккасьць жоўтых паркаў пад падэшвамі кедаў. Канечне, больш за ўсё гэта нагадвала гульню, але часам Хо выдатна гэта бачыла і добраахвотна згаджалася з расстаноўкай сілаў на шахматнай дошцы. Спрашчаць насамрэч было куды прасьцей. Ды аніякай адказнасьці, аніякіх прэтэнзіяў да сябе, акрамя тых, зь якімі зусім няцяжка змагацца, нават карысна для падтрыманьня жыцьцёвага тонусу ды лёгкага напружаньня. У рэшце рэшт, усе любяць, каб было цікавей. Як мага больш цікавей!! Слушныя думкі гэта галоўнае. Вельмі важна своечасова падкінуць іх у гэтую грубку. Падумала пра тое, што нявызначанасьць паступова зьнікае, зусім як тая гарбата. І розум зноўку ў форме, гатовы для нармальнай працы і новых подзьвігаў

НАРОДА!

Ну вось і добра. Так куды лепей. Было б з-за чаго напружвацца. Фіранка ізноўку вярнулася на сваё месца, ды пальцы пацягнуліся, каб у чарговы раз паставіць трэк спачатку. Вось так.

А можна яшчэ паднапружыцца трошку, каб ня так ужо безгустоўна было. Напружыцца ды зламіць нагу. Галоўнае, каб усё прыгожа атрымалася, каб пасьля фоткі ўдалыя і ўсё такое. Лепей у двух месцах. Ды па краёх перчыкам чорненькім пасыпаць. Але ня есьці! Ні ў якім разе! Гэта ўсё ж такі мастацтва. Жыцьцё як адзін вялізны мастацкі твор, шкада толькі, наскрозь сьмяротны.

Усё ж файна. Так? Як ты? Нармальна?.. Ну й добра. Для хваляваньняў няма ніводнай прычыны. Хо часам падабалася крыху падзагнацца, ды пазмагацца з загонамі. Нічога ж дрэннага ў гэтым няма. Натуральна, што яна не ўзіралася ў гэтыя свае звычкі, сама была толькі чалавекам, абектам, створаным уласнымі ж рукамі. Такое вось незаўважнае для сябе, ціхае ды крыху дзіцячае падваеньне асобы. Але гэтак у кожнага. Што тут такога незвычайнага? Што кепскага? Усе глядзяць на сябе ў люстэрка ды знаходзяць там некага яшчэ. Можна ж сабе дазволіць яшчэ нешта прыемнае, акрамя самой сябе? Натуральна, заўжды ёсьць штосьці звонку, тое, што неяк адрозьніваецца ад таго, што ўнутры. Але навошта Хо разважаць над усім гэтым? Канечне, у адказ можна было толькі хмыкнуць ды оойооойоооойо ці штосьці такога кшталту. А на скрайні выпадак паказаць язык і ўсьміхнуцца свайму адлюстраваньню. Усе прыстасаваньні дзейнічаюць безадказна. Усе мэтодыкі распрацаваныя і пастаўленыя на службу чалавеку.


Сонца. Зашмат сонца для восені. Але на самой справе так толькі падаецца. Жоўтыя дрэвы не падмануць, і можна намаляваць колькі заўгодна выяваў, але заўжды зразумела, чым усё гэта скончыцца. Паступовае паніжэньне тэмпэратуры, няроўная сьцежка, што вядзе наўпрост у абветраны сьнежань. Толькі зь цягам часу яна вытоптваецца і ператвараецца ў паўнавартасную шашу, на якой няма за што воку зачапіцца. Усё роўна і аднолькава. Ды ўсё менш падазрэньняў на гэты конт. Быццам бы ўсё так і мае быць. Час выраўняе ўсё ды ўсіх. І кожны, хто пра гэта думае, рана ці позна забываецца, перастае на гэта зважаць, і неўзабаве ўсё прыходзіць да нормы. Няма чаго казаць, быццам бы для верасьня ў горадзе зашмат сьвятла, няма чаго разводзіць рукамі ды штучна ствараць падзеі. Васілёк ведаў гэта і таму больш назіраў. Ён, як і ўсе, любіў запаўняць сэнсамі на першы погляд зусім бессэнсоўныя рэчы. Толькі ў яго атрымлівалася не настолькі тупа і безгустоўна, як у іншых. Ва ўсялякім разе вельмі хацелася ў гэта верыць. Можа, таму, што гэта і быў асноўны род яго заняткаў. Жыць паўнавартасным унутраным жыцьцём замест пакоцанага вонкавага, якое, зрэшты, і не магло быць нармальным у Васілёвай сытуацыі.

Назад Дальше