Галасы (зборнік) - Макс Шчур 5 стр.

Суседзі ўспрымаюць мяне, як калісьці зусім іншыя суседзі ўспрымалі майго бацьку: падазроны тып. Чым меней яны мяне бачаць, тым больш, натуральна, пра мяне ведаюць. Тым не менш час ад часу я ўсё-ткі пакідаю сваю кватэру для таго, каб праверыць пошту, ну і яшчэ каб выканаць абавязак, звязаны для мяне з найвялікшым прыніжэннем: прыбраць, у адпаведнасці з графікам і патрабаваннямі добрасуседства, лесвіцу. Заўсёды пасля гэтай дзесяціхвіліннай грамадска-карыснай працы я адчуваю вострую неабходнасць напіцца, каб пазбавіцца нервовага стрэсу. Апрача алкаголю, на мяне супакаяльна ўздзейнічае сузіранне мапы Аргенціны прынамсі цягам першых дзвюх гадзінаў. Але рана ці позна я немінуча ўсведамляю, што адзіным уратаваннем у маім стане могуць быць толькі ўцёкі з вёскі ў горад. Канчаткова зразумець гэта мне звычайна дапамагае жудасная і неверагодна голасная музыка ў гукаўзмацняльніках, паразвешаных на кожным рагу, каб ніхто, крый божа, не мог схавацца ад жыццёва важных паведамленняў мясцовых уладаў. Гэтая папсня, паводле меркавання апошніх, павінна прынаджваць да гукаўзмацняльнікаў усіх, як жалейка заклінальніка пацукоў. Які неасвечаны дэспатызм! Мой інстынкт акупаванага селяніна, аднак, прымушае мяне прыслухоўвацца да гэтых абвестак: можа, урэшце прагучыць загад прымусова заступаць на будоўлю? Але якое там: самае смешнае, што абвесткі штогод тыя самыя часам здаецца, што яны гучаць у запісе. Напрыклад, пра рой пчолаў, які ад кагосьці ўцёк. Цалкам верагодна, што гэта той самы рой пчолаў, што й летась. І гэта я яшчэ маўчу пра перыядычныя выпрабаванні сірэнаў грамадзянскай абароны, без якіх у наш век сталай тэрарыстычнай пагрозы ніяк нельга абысціся!

Устаць? Вычысціць зубы? Апошнім часам мяне ад гэтага ванітуе, хаця сапраўднай прычынай можа быць мой выгляд у люстэрку, куды, як мне здаецца, хочуць уцячы ці то ад мяне самога, як у дзіцячым вершыку, ці то ад экзекуцыі нават нешматлікія прадметы асабістай гігіены на палічцы, што засталіся пасля жонкі. Насамрэч на вёсцы добра адно: адсутнасць сораму за свой выгляд. Думаю, за апошнія месяцы я пачаў нагадваць масавага забойцу Радавана Караджыча ў момант ягонага арышту. Парадаксальна, што з барадой я больш падобны да жанчыны, чым без яе. Можа быць, выраз майго твару выразна кантрастуе з такім мужчынскім атрыбутам, як барада, і ад гэтага робіцца больш відочнай якаясьці жаноцкая мяккасць уваччу? Халера ведае; у кожным разе я ўсё больш нагадваю сабе святую Вільгефорціс чулі пра яе? Гэта такая партугальская святая, якой бог дапамог за ноч адпусціць бараду, каб усцерагчы ад шлюбу з мусульманінам. Памятаю, яшчэ ўва ўніверсітэце мае суседкі па інтэрнаце заўважылі гэтае падабенства і павесілі на мае дзверы фотаздымак жанчыны з барадой. Тое, што ў іншага было б другаснай палавой прыкметай дарослага мужчыны, у мяне толькі падкрэслівае, што ў душы я яшчэ галамуз. Дык, можа, пагаліцца? Расчасаць патлы? Не смяшыце; хай падобных фармальнасцяў прытрымліваюцца тыя, каму гэтае грамадства не адмовіла ў шанцы на прыстойнае існаванне. Да таго ж жонка сышла, а бальшыню гэтых рытуалаў я выконваў дзеля яе.

* * *

Дванаццатая гадзіна. Пасля таго як дзяцел урэшце злітаваўся, мне ўдалося на нейкі час зноў заснуць: гэтым разам мяне абуджае суседскае кацяня, якое курняўкае з голаду пад іхнымі дзвярыма. Суседзі чамусьці ўвесь час забываюцца, што ў іх ёсць кацяня, і не чуюць ягонага сковыту, зашыўшыся ў глыбіню сваёй шматпакаёвай кватэры. Пару разоў я ўжо хадзіў быў пагрукаць ім у дзверы, каб яны яго пусцілі, але суседзі, як мне здаецца, не ацанілі маіх высілкаў. Таму цяпер я нізавошта не пайду кацяняці за лёкая. Буду ляжаць і чакаць, пакуль яно перастане курняўкаць,  іншай магчымасці няма, бо калі б ягоныя гаспадары адчынілі яму самі, гэта быў бы цуд. Праз нейкі час кацяняці даходзіць, што ў гэтым доме ў яго больш нікога няма і што ніхто яго болей не любіць нават я. Дапускаю, што я і сам бы мог яго пакарміць, калі б было чым. Такім чынам, кацяня сыходзіць галоднае дзякуй богу.

Прачнуўшыся, я адразу ўключаю радыё альбо тэлевізар звычайна, тое й другое адначасова. Так, у мяне ёсць тэлевізар! А вы што думалі? Без яго я ўжо даўно б зваряцеў, як і ўсе прыстойныя людзі ў маім становішчы. Тэлевізар дапамагае мне вытрымліваць штодзённую аблогу навакольнага свету. Часцей за ўсё я гляджу тэлевізар без гуку й адначасова слухаю радыё. Гэты кантраст здольны забаўляць мяне прынамсі нейкі час, пакуль радыё не зробіцца немагчыма слухаць, гэтаксама як тэлевізар глядзець. Але што я буду рабіць без іх, калі іх канфіскуюць,  не ўяўляю. Гэта ж не лядоўня і не пральная машына. Уласна, тэлевізар быў першым, што зявілася ў гэтай хаце. Кніг тады яшчэ амаль не было, посуду і мэблі таксама. Першыя месяцы я спаў на падлозе нават не на матрацы, а на вопратцы (гэта, відаць, чакае мяне неўзабаве), у спальніку. Я мог бы так жыць бясконца доўга, калі б не жончына патрэба захоўваць хоць якія повязі з вонкавым светам. Калі шчыра, мне самому нават думкі не прыходзіла, што я магу дазволіць сабе такую раскошу, як тэлевізар. Тое самае тычыцца іншых раскошаў, звязаных з марнаваннем часу на адпачынак: відэа, аўдыёцэнтру, тэнісных ракетак ці там ровара. Усе гэтыя прыстасаванні заўжды здаваліся мне нейкім табу, гэтаксама як карыстанне імі чымсьці па сутнасці амаральным. Цяпер, пасля таго як бальшыня непатрэбных мне рэчаў, за выняткам тэлевізара, знікла, я зразумеў, якую важную ролю ён граў у маім тутэйшым жыцці з самых першых дзён, дапамагаючы забыцца на ўсе сапраўдныя праблемы. Я ўсвядоміў, што вось ужо нейкі час мой тэлевізар жыве за мяне, калі я сплю, вартуе мой сон замест сабакі, а цяпер, у адсутнасць жонкі, яшчэ й прамаўляе да мяне, дапамагаючы мне заснуць; акрамя таго, калі-некалі па ім нават круцяць мае ўлюбёныя фільмы.

Пры ўсёй маёй нянавісці да сваёй кватэры (аднапакаёвай, у адрозненне ад суседскіх), яна належыць да непрацяглага спісу месцаў, дзе я адчуваю сябе адносна ўпэўнена. На жаль, астатнія такія месцы знаходзяцца ў горадзе але дзеля таго, каб дабрацца туды, трэба пакінуць вёску, што амаль гэтак жа цяжка, як у ёй заставацца. На вёску, як і на прыроду ўвогуле, асабліва ўлетку, у мяне алергія у літаральным, медычным сэнсе гэтага слова, тым часам як на яе насельнікаў у пераносным. Першая суправаджаецца хранічным катарам і астмай, другая прыступамі прыхаванай разюшанасці й нікому не чутнай лаянкі. Шкада, што ў мяне няма сіндрому Турэта, як у аднаго мясцовага варята,  тады вяскоўцам было б лягчэй мірыцца з маім невылечным дзівацтвам.

О, з якім задавальненнем я жыў бы ў месце! Як важна мець штодня перад вачыма менавіта тое, што хочаш бачыць! Аднак мне й за гэтую кватэру хутка не будзе чым плаціць, ды што там, не будзе нават за што купіць сабе квіток на цягнік. Пры гэтым я не пю, не ем, нават не палю. Я жыву дзякуючы двум рэчывам, якія цудоўна рыфмуюцца між сабою,  кафеіну й кадэіну, дакладней кадыналу. Кадынал вельмі дарагі лек. Усе патрэбныя мне лекі збольшага дарагія: ад алергіі, ад дэпрэсіі, ад бяссонніцы. Не ведаю, адкуль мая жонка брала грошы на ўсю гэтую хімію. Цяпер без яе я й кроку не ступлю.

Зрэшты, практычных падставаў ездзіць у горад пасля таго, як я страціў працу, у мяне няма. Калісьці ў горадзе ў мяне былі сяброўкі. Потым яны перасталі мне званіць. Мабыць, ведалі, што пазваніць першым у мяне забракуе мужнасці. Дый адкуль тая мужнасць у мужчыны, які нагадвае партугальскую святую? З жанчынамі наогул не так проста сябраваць, як здаецца. І цымус не ў тым, што мужчыну нічога не трэба ад іх, апроч сэксу. Цымус зусім у адваротным: цяжка ўтрымаць цікавасць жанчыны да сябе, не будучы для яе сэксуальна прывабным. Факт майго шлюбу гэтую прывабнасць, калі яна й была, заканамерна паменшыў. З жонкай у нас у горадзе, дый нідзе, не было супольных сяброў; яшчэ й праз гэта яна са мною яна ўсё больш і больш нудзілася. Як быццам я не нудзіўся з ёю! Я нуджуся практычна з усімі, каго ведаю. Спадзяюся, што яны таксама нудзяцца ў маім таварыстве,  не хапала яшчэ, каб я задарма некага забаўляў!

Праз усё гэта яшчэ да сыходу жонкі я пастанавіў нікуды болей не ездзіць. І не хадзіць, нават у мясцовы бар, дзе неасцярожнае знаёмства з любым з тутэйшых жыхароў пагражае немінучым, вульгарным панібрацтвам з іхнага боку ўжо пасля двух куфляў піва. Праз боязь такога знаёмства я ў вясковым бары звычайна хаваюся за (не, не за стойкай, выбачайце) кніжкай ці раблю выгляд, быццам гляджу тэлевізар, выключыўшы які лёгка спраўдзіць, што я прыкідваюся, бо я й пасля гэтага буду таропіцца ў ягоны экран да самага закрыцця піўной, заварожаны замагільна-попельным адлюстраваннем, нібы поглядам Медузы Гаргоны, што дае заўсёднікам бара дадатковую падставу пачаргова кпіць з мяне ці то як з «інтэлектуала», ці то як з «нарцыса». Не, лепей заставацца ў кватэры. Не разумею, чаму некаторыя мае знаёмцы лічаць, што мяне трымае дома нейкая псіхічная хвароба. Як яны памыляюцца! Не, гэта я сам трымаю тут сам сябе, па сваёй уласнай волі. Свет па-за межамі маёй кватэры мне ненавісны.

Назад Дальше