Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік) - Тарас Шаўчэнка 12 стр.


Праваслаўныя цары, вядома, былі тут заадно з царквой, паколькі насаджэнне і распаўсюджванне хрысціянства разглядалі як сродак умацавання імперыі. У прыватнасці, царскі ўрад лічыў сваім святым абавязкам адукаваць заваяваныя народы Каўказа, Азіі, Сібіры і інш., адсюль цэлая сістэма гвалтоўнай «хрысціянскай адукацыі» і адпаведная «высакародная» фразеалогія. Як і што рабілася вядома. Ведаем таксама, што Шаўчэнка адным з першых падняў голас у абарону народаў, якія сталі ахвярамі гэтай «асветы», і паказаў яе характар.

На час напісання «Кавказа» (1845) Шаўчэнка не толькі быў знаёмы з рэальным становішчам нацый, а ўжо і выпрацаваў цэласную і глыбокую сістэму поглядаў на Расійскую царскую імперыю як турму народаў, дзе «на мовах усіх усё маўчыць, бо працвітае ўсё»,  такое разуменне ён праявіў тады першым у Расіі, але яно наспявала ў перадавых колах грамадскасці, нездарма гэтыя словы Шаўчэнкі адразу сталі крылатымі.

У ссылцы Шаўчэнка мае зносіны з казахамі, кіргізамі, туркменамі, таджыкамі, каракалпакамі, узбекамі (усе народы пераважна называліся тады «кіргізамі», а таму і ў Шаўчэнкавых запісах і вершах знойдзем пераважна вызначэнне «кіргіз», часам «казах»), а таксама татарамі і башкірамі, якіх нямала было ў Казахстане. У паэзіі Шаўчэнкі нявольніцкіх гадоў знойдзем глыбокае спачуванне да бяспраўнага і гаротнага становішча каланіяльных народаў і адначасова любоў да іх, павагу да іх самабытнага свету і побыту: ні ценю нейкай перавагі, паблажлівасці або сентыментальнага захаплення, а стаўленне гуманнае і брацкае. Адной чалавечай мерай мерае ліха сваё, украінскае, і іхняе, і часам яму нават здаецца, што, пры ўсёй сваёй прыніжанасці і бяспраўі перад царскай бюракратыяй, яны ўсё-ткі, дзякуючы свайму натуральнаму вандроўнаму побыту і «нецывілізаванасці», менш аблытаныя ланцугамі рабства і хлусні: «Нашто ўжо ліха за Уралам кіргізам гэтым, але й там, Бог сведка, лепей жыць, Чым нам ва Украйне. Мо таму кіргізы Йшчэ не хрысціяне?..» І ёсць яшчэ нейкая асаблівая інтымнасць у Шаўчэнкавым звароце да гэтай тэмы, калі ён звязвае з ёй свой любімы матыў «дум»: «Думы мае, думы мае, Вы мой скарб адзіны Прылятайце, птушаняты, Ў гэты край пустэльны, З-за Дняпра майго сівога Пагуляць у стэпе З кіргізамі гаротнымі. У іх так убога, Нават гола Ды на волі Ўсё ж моляцца Богу».

Што Шаўчэнка не толькі назіраў жыццё «кіргізаў», але і глыбока заклапочаны побытам, фальклорам, лёсам, што яму зразумелай і роднай была душа гэтага народа, пацвярджаюць і такія вершы, як «У Бога за дверима лежала сокира», дзе казахская фальклорная легенда выкарыстана для метафарычнага адлюстравання гістарычнай трагедыі народа, што стаў ахвярай царскіх сатрапаў, і яго спадзяванняў на лепшы лёс,  і шматлікія жывапісныя творы, алоўкавыя малюнкі і інш. Цёплым і людскім стаўленнем да казахскай беднаты прасякнутыя карціны: «Казахскі хлопчык распальвае печку», «Казахскі хлопчык дрэмле ля печкі», «Казахі каля агню», «Казашка»; дзясяткі пейзажаў, жанравых сцэн, партрэтаў паказваюць вялікую зацікаўленасць гісторыяй, звычаямі, бытам, помнікамі матэрыяльнай культуры, этнаграфіяй насельніцтва Казахстана і Сярэдняй Азіі. Па сутнасці, Шаўчэнка першы з такой паўнатой і яркасцю адлюстраваў прыроду і жыццё гэтага краю моваю пэндзля, і ўдзячныя казахі называлі яго заснавальнікам свайго нацыянальнага жывапіснага мастацтва (якога ў іх раней не было).

Вяртаючыся з ссылкі, Шаўчэнка і ў Астрахані, і ў Чабаксарах, і ў Казані, і ў Ніжнім Ноўгарадзе сутыкаўся з жыццём народаў Паволжа. У яго «Дневнике» знойдзем адпаведныя назіранні і спачувальныя запісы, яркія характарыстыкі гаротнага становішча паволжскіх народаў і каланіяльнай палітыкі самадзяржаўя, у прыватнасці гвалтоўнага ўкаранення казённага праваслаўя. Уражанні і разважанні аб ссылцы ўмацавалі і паглыбілі Шаўчэнкавае ўяўленне аб царскай Расіі як турме народаў.

Примечания

1

Цыт. па: Луцький Ю. Між Гоголем і Шевченком.  К., 1998. С. 90.

2

Луцький Ю. Між Гоголем і Шевченком.  С. 89.

3

Данилевский Г. П. Сочинения.  СПб., 1901. Т. 14. С. 9899.

4

Спогади про Тараса Шевченка.  К., 1982. С. 72.

5

Шевченко Т. Повне зібрання творів: у 6 т.  К., 1964. Т. 6. С. 314.

6

Шевченко Т. Повне зібрання творів: у 6 т.  Т. 6. С. 315.

7

Луцький Ю. Між Гоголем і Шевченком.  С. 178.

8

Шевченко Т. Повне зібрання творів: у 6 т.  Т. 6. С. 9.

9

Гоголь Н.В. Полное собрание сочинений: в 14 т.  М., 1952. Т. 12. С. 419.

10

Письмо украинца из столицы // Украинский вестник.  1818. Ч. 9. Январь.  С. 223

11

Франко І. Зібрання творів: у 50 т.  К., 1981. Т. 29. С. 50.

12

Шевченко Т. Г. Повне зібрання творів: у 6 т.  Т. 6. С. 312.

13

Соловьев С. М. История России с древнейших времен / Изд. товарищества «Общественная польза».  СПб., 1895. Кн. 6. Т. 26. С. 30.

14

Кирило-Мефодіївське товариство: у 3 т.  К., 1990. Т. 1. С. 67.

15

Шевченко Т. Г. Повне зібрання творів: у 6 т.  К., 1963. Т. 4. С. 190.

16

Хомяков А. С. Полное собрание сочинений.  3-е изд., доп.  М., 1990. Т. 1. С. 356.

17

Спогади про Тараса Шевченка.  К., 1982. С. 78.

18

Драгоманов М. П. Літературно-публіцистичні праці: в 2 т.  К., 1970. Т. 2. С. 47.

19

Спогади про Тараса Шевченка.  С. 77.

20

Драгоманов М. П. Літературно-публіцистичні праці. Т. 2. С. 47.

Назад