У святой краіне выгнання - Ала Сямёнава 10 стр.


Тады Тады ў іх была нагода прыходзіць да Галі. Не абы-што збор цімураўцаў. Іх было некалькі чалавек. Таямніца захоўвалася шчыра і старанна. Яны адчувалі на сабе гэты водсвет патаемных добрых спраў не мела значэння, што больш прывідных,  і, як матылькі на агонь, ляцелі на гукі радыёлы. Тым часам у Галі зявіліся новыя пласцінкі.

І ці то анёльскі голас Леакадзіі Масленнікавай паўплываў, ці то Шульжэнка так чароўна маханула знакамітай сіняй хустачкай, але 5 «В» вырашыў перайсці на тактыку асобных учынкаў. Бачыш трэба дапамагчы, дапамагай. «А потым справаздачы на зборы атрада»,  вякнула было Алка Паравая, але яе зашыкалі і засмяялі. Губляецца ж увесь сэнс. Яны павінны рабіць дабро пакрыёма. Так, як рабіў Цімур. Ці Робін Гуд. 5 «В» быў пад уражаннем трафейнага фільма пра героя Шэрвудскага лесу.

Потым і гэтая задума, як большасць высакародных задум не тое каб зусім не спраўдзілася, але неяк зачаўрэла. Ці то ў Галі не зявілася больш новых пласцінак, ці то бацькі даведаліся пра зборы і яны ім не прыйшліся даспадобы. Ці то з прычыны адезду галоўных завадатараў Собалева і Чыкалы. Ці, можа, з натуральнай прычыны дабро неабавязкова рабіць гуртам. Можна і паасобку.

Маскарад

Да таго надарыліся дзве падзеі. Першая Новы год. Другая выбары. І не проста Новы год, а бальмаскарад. Для старэйшых восьмыхдзясятых класаў. Ажно для ўладальнікаў маскарадных строяў будзе зроблена выключэнне. Калі зробяць касцюмы, пусцяць і недалеткаў. Колька Шаптун з 6 «А» надзеў кірзавыя боты і шаўковую чорную сукенку і пачапіў медаль маці-гераіні. Тады адносіны да ўзнагарод былі самыя пашанотныя. Але гэтыя дзёрзкасць і відавочная гарэзія ўсім спадабаліся. Рогату было на ўсю школу. Колька адчуваў сябе сапраўдным героем. Прэміі яму, праўда, не далі. Першую прэмію атрымаў Сурвіла з дзясятага класа. У яго касцюм быў звышідэйны «Мір». На галаве папяровы Крэмль, а на ім самім нейкі цёмны балахон. Тэма была модная і яшчэ вельмі актуальная у школе было поўна пераросткаў. З-за вайны. У школе былі дзеці з дзіцячага дома з-за вайны. У школе былі бязбацькавічы з-за вайны. Галоўны тост у застоллях дарослых быў «за мір ва ўсім свеце». Пакаленне Даны, крыху падросшы, падсмейвалася з рытуальнага тостазаклінання, ажно калі іх жыццё перайшло на сваю другую палавіну, яны зразумелі сакральны наіў сваіх бацькоў: зноў больш ці менш лакальныя канфлікты адбіралі жыццё ў маладых і старых, ператваралі ў нішто дабрабыт, адбіралі веру ў справядлівасць.

А на тым, першым сваім маскарадзе Дана таксама мела касцюм «у духу часу», як любіў паўтараць пазней адзін чалавек, што лічыў сябе літаратарам. Касцюм меўся паказваць «голуба міру». Тады ўсюды быў растыражыраваны «Голуб міру» Пікаса, і большасць цывілізаванага грамадства адной шостай часткі зямной кулі сурёзна лічыла малюнак галоўнай працай вялікага іспанца. «Адкрыцці» Пікаса, імпрэсіяністаў, імажыністаў, экспрэсіяністаў, кубістаў сталі адбывацца гадоў на пяць сем пазней. І прыпала на студэнцкія Данчыны гады.

Напярэдадні маскараду маці Даны сядзела не адну ноч, нашываючы белае пере ці то курэй, ці то качак на белую марлю. Галоўны акцэнт быў на какетцы, рукавах і шапцы. Рукаво было аблямавана перем, і калі Дана ўздымала рукі, дык выгляд атрымліваўся досыць дыстынктоўны. Ну, а каб яе строі не прыняў хто за намёк на пазасацыяльнае адзенне якой інфанты, на блакітнай стужцы праз плячо было назначана: «Голуб міру».

А прывезла ў школу Дану сама Капітанша Кацярына, на адзінай у горадзе «Пабедзе». Праўда, высветлілася, што Дана прыняла гэту каралеўскую міласць зусім не як дарунак лёсу. Яна буркнула: «Дзякуй»,  і збегла. Аднак Кацярына аказалася міласцівай да канца. І прыехала па Дану а дванаццатай гадзіне. Смяялася забіраю, як Папялушку. Праўда, у Даны крышталёвых чаравічкаў не было. Былі тыя самыя класічныя «балеткі», начышчаныя зубным парашком да нечуванай белаты.

Гэта быў першы баль. Першае свята, амаль як у дарослых, старшакласнікаў. І Дана чакала яго. Павінна здарыцца нешта незвычайнае. «Вайну і мір» Дана ўжо «праглынула». І была ўражаная Балконскім і Дорахавым. Наташа Растова ёй не вельмі спадабалася, але першы баль Наташы Дана запомніла. Ну, школа не велікасвецкая зала, аднак фантазія магла прымроіць што заўгодна

На ганку школы Дана вызвалілася ад футра Капітаншы Кацярыны і ад яе самой. Перайшла пад апекаванне маці. Насунула на вочы маску: «Маска, хто вы?» Але яе адразу ўсе пазналі. І чароўныя прынцы недзе, мабыць, збіліся з дарогі, трапіўшы на баль. І добрыя феі, падкінуўшы «карэту» Капітаншы Кацярыны, вырашылі далей пралога казкі не пасоўвацца. Дана таксама яшчэ не мела на мэце, што казачны прынц, капітан Грэй, князь Балконскі павінны зявіцца да яе. Дана была згодная на чужы баль. Але ж не было нікога, падобнага на Руі Блаза, Асоль ці хаця б на Наташу Растову!

Гэта быў першы баль. Першае свята, амаль як у дарослых, старшакласнікаў. І Дана чакала яго. Павінна здарыцца нешта незвычайнае. «Вайну і мір» Дана ўжо «праглынула». І была ўражаная Балконскім і Дорахавым. Наташа Растова ёй не вельмі спадабалася, але першы баль Наташы Дана запомніла. Ну, школа не велікасвецкая зала, аднак фантазія магла прымроіць што заўгодна

На ганку школы Дана вызвалілася ад футра Капітаншы Кацярыны і ад яе самой. Перайшла пад апекаванне маці. Насунула на вочы маску: «Маска, хто вы?» Але яе адразу ўсе пазналі. І чароўныя прынцы недзе, мабыць, збіліся з дарогі, трапіўшы на баль. І добрыя феі, падкінуўшы «карэту» Капітаншы Кацярыны, вырашылі далей пралога казкі не пасоўвацца. Дана таксама яшчэ не мела на мэце, што казачны прынц, капітан Грэй, князь Балконскі павінны зявіцца да яе. Дана была згодная на чужы баль. Але ж не было нікога, падобнага на Руі Блаза, Асоль ці хаця б на Наташу Растову!

Няўжо прыгоды больш не адбываюцца на іх зямлі? У іх горадзе рыцараў і герояў? Ніякага мройна-ўзнёслага свята, толькі строгія воклічы маці: «Выпрастай спіну, што ты як ваду нясеш?», «Не хіхікай», «Ты не змерзла?» А можа, некаму здавалася ўсё зусім інакшым? І для некага гэта быў баль? І свята? Вось для іх, незнаёмых, недасягальна дарослых старшакласнікаў? Яны збіраліся купкамі, гаварылі пра нешта сваё І здаваліся Дане звычна-празаічнымі, як і настаўнікі, што сядзелі на лаўках ўздоўж сцяны. Толькі пазней Дана ўсвядоміла і ацаніла 31 снежня, а дванаццатай гадзіне настаўнікі былі ў школе! Са сваімі вучнямі!

Першы баль не адбыўся. Дзіцячыя святы адыходзілі ў мінулае. Дана была расчараваная.

І доўга яшчэ расчароўвалася ў святах, немаведама чаму чакаючы цуда, пакуль не зразумела да свята трэба быць падрыхтаванай. Трэба набыць унутраны вопыт, каб спрычыніцца той радасці. У школе. Дома. У касцёле. У жыцці.

Дыялог

Затое вось гэтае свята было заўсёды з ёю. Будзённым днём. І ўрачыстым. У дзяцінстве і ў сталым веку. Вежы замка, касцёл пад чырвонай дахоўкай, зачынены і напаўразбураны, але ўсё роўна прыгожы касцёл дамініканаў, звівы вуліц, з якіх вясной лятуць маладыя і рамантычныя ручаіны адвеку і заўсёды маладыя і рамантычныя. За Ягайлам, за Міцкевічам, за Пілсудскім, за Брэжневым маладыя і рамантычныя.

Ім няма справы, які ў каго настрой. Які час, якая эпоха: ці то паскілзаюцца на схілах горада вершнікі магутнага князя, ці то фанабэрыста ляціць вазок асадніка, ці то фукае маторам эмтээсаўскі «газік». Зімой гэтыя вуліцы-горкі пакаранне для ног, што ўжо досыць папахадзілі па зямлі, і вясёлая рызыка для ступакоў гарэзліва-ненатомленых. Канькі, прыстасаваныя да валёнак пастромкамі і драўлянымі друзачкамі (шык пасляваеннага часу), імчаць адсюль самі. І кожны хлопецзух пачувае сябе ўвасабленнем руху, вечна маладым, назаўсёды спрытным, на ўсё жыццё бесклапотна-вясёлым. Імгненні лятуць, бы святочнае канфеці, свет поўны зіхоткіх чараў.

Дана не мела ні такога спрыту, ні такое рызыкі яна зязджала з замка на лыжах. Ці седзячы на ўласным футры. Разам са шчанюком Вітусам. А ягоная маці аўчарка Рэгіна пяшчотна-паблажліва пазірала на малечу: свайго нашчадка і маладую гаспадыню. Хай сабе гарэзуюць на тое і маладосць. Колькі год было Рэгіне ніхто не ведаў. Як вывез з Нямеччыны вайсковец, што займаў да іх кватэру, той самы, у якога была набыта дубовая шафа. Азарэвічы ці не месяц-другі жылі ў адным пакоі, пакуль маёрава сямя не зехала ў Пухавічы. Ці то нечым упадабала Азарэвічаў Рэгіна, ці то былі яшчэ якія абставіны ў яе сабачым жыцці, аднак праз нейкі час аўчарка зявілася ў іх доме. І стала паўнапраўным сямейнікам. Прыгажуня. З вачыма, што разумелі ўсё. Калі былая гаспадыня Рэгіны, маёрава цешча, гулькаючы пульхнага вочак не відаць дзіцёнка-ўнука, прыгаворваючы: «Ой-ёй-ёй, шейка, как у чаечки»,  Рэгіна паглядала на яе відавочна іранічным позіркам. Можа, таму і трапіла ў няміласць?

На Дану, Рэгіну, Вітуса, на ўсіх гараджан пазіралі звысоку вежы замка. Што ім да згрызот гэтых часовых насельнікаў? Яны, вежы, стаяць тут стагоддзі. Што ім змена часоў? Рэжымаў? Нораваў? Строяў? Што ім да парафіян, што ідуць да касцёла? Да забудоў гэтых парафіян? Тэатральныя дэкарацыі чарговага спектакля часу. Хаця Яны таксама частка дэкарацый. Ды і толькі вежы. Толькі рэшты. Вось і храм дамініканцаў, замыслены на даўгалецце, на працягу аднаго жыцця Даны зачынялі, рабілі сховішчам, спалілі і ўрэшце сабраліся рэстаўрыраваць. Той рэжым, на які прыпала значная, не, мабыць, большая частка яе жыцця, відавочна не быў у згодзе з вечнасцю. І са старадаўнінай. Тое, што прыйшло на замену, таксама было мала падобна на патрэбны людству лад. І тых, і другіх гаспадароў жыцця хто вёў шляхам Розуму? Шляхам Памяці? Шляхам Любові? Якім было іх sensibilite адчуванне? Чаму адны выракліся Таямніцы, а другія, падобна, абвясціўшы свабоду, выракліся ўсяго, што цэніць чалавек? Палітыкі ставяць спектаклі часу «до полной гибели всерьез», надаюць маштабы мізэрнаму. Гуляюць гульні эпохі.

Назад Дальше