Шал (зборнік) - Юры Станкевіч 14 стр.


валовіч больш падрабязна давёў яму пра сябе. пра сваё заданне. расказаў пра дзяўчыну тое, што ведаў. абмінуўшы, аднак, выпадак у лесе. увесь гэты час канстанцыя віж сядзела за дзвярыма. і хоць валовіч раней адвязаў лёску-шворку, ён быў упэўнены. што яна нікуды не ўцячэ. у прыёмнай, калі гэтак можна было назваць невялікі пакойчык пры храме, чакалі розныя людзі. усе да святара. айцец віталь, між тым, уважліва выслухаў яго. сказаў, што пагаворыць з ім пра ўсё астатняе пазней. калі яны разам паабедаюць. а пакуль тое, запрасіў да сябе дзяўчыну.

валовіч адчыніў дзверы і зрабіў ёй знак. каб увайшла.

дзяўчына на прозвішча канстанцыя віж неяк бокам праслізнула ў расчыненыя валовічам дзверы. спачатку прасунуўшы сваю прыгожую галаву,  як змяя,  падумаў валовіч. вочы яе, ён адзначыў, гарэлі нязвыклым дзіўнаватым агнём. яна спынілася перад айцом віталем. высокая, стройная. нейкі час яны вывучальна глядзелі адзін на аднаго. святар добразычліва. дзяўчына з выклікам. уся, быццам напружаная. да агрэсіі.

 ку-ку, святарушка,  урэшце па-блюзнерску перарвала паўзу дзяўчына.

 і табе таго ж,  непарушна азваўся айцец віталь.

 адцэлебаціўся, зайчык?  пакрывіла яна ў яхіднай усмешцы свой ярка напамажаны, прыгожы рот.

 а ты не журыся, любушка. але дзяўчына не сунімалася:

 дык смачна ясі, салодка спіш, а чарачку бярэш? а як у цябе накшталт дзеваў буйна

целых? сірэн салодкагалосых? дураплясачак там розных. у топіках? айцец віталь усміхнуўся. як і раней, добразычліва:

 а вось зараз пойдзем са мной у храм намолены. там і пагаворым аб усім.  а можа, тут паборамся?

спытала канстанцыя хрыпла. нізкім, нязвыклым голасам.

 навошта нам дужацца? тым больш тут? там-та лепей. там у мяне і спецыяльны малітоўнік асвечаны. у некалькіх храмах. з яго я табе і пачытаю.

Назад