Коннік без галавы - Майн Рыд 16 стр.


Вочы Луізы заблішчалі ад радасці, калі яна пачула думку старога паляўнічага пра Морыса-мустангера.

 Але ведаеце,  працягваў Зеб, у якога, здавалася, узнікла нейкае сумненне,  я вам скажу па-сяброўску: гэтага хлопца пакрыўдзіць гасціннасць з другіх рук. Ён жа, як у нас, бывала, казалі ў Місісіпі, «горды, як Пойндэкстэр». Даруйце, міс Луіза, што ў мяне так вырвалася. Я забыў, што размаўляю з міс Пойндэкстэр не з самым гордым, але з самым прыгожым членам гэтай сямі.

 О містэр Стумп, мне вы можаце гаварыць усё, што хочаце. Вы ведаеце, што на вас, на нашага мілага велікана, я не пакрыўджуся.

 У каго павернецца язык сказаць што-небудзь крыўднае вам, міс Луіза?

 Дзякую, дзякую! Я ведаю ваша высакароднае сэрца, вашу адданасць. Можа, калі-небудзь, містэр Стумп  яна гаварыла нерашуча,  мне спатрэбіцца ваша дружба.

 Яна не заставіць сябе чакаць гэта Зеб Стумп вам можа абяцаць, міс Пойндэкстэр.

 Дзякую! Тысячу разоў дзякую!.. Але што вы хацелі сказаць? Вы гаварылі пра гасціннасць з другіх рук?

 Так, гаварыў.

 Што вы мелі на ўвазе?

 Я хацеў сказаць: не будзе толку, калі я прапаную Морысу-мустангеру што-небудзь выпіць ці закусіць у вашым доме. Хіба толькі ваш бацька сам прапануе яму, інакш ён пойдзе, не даткнуўшыся ні да чаго. Вы разумееце, міс Луіза, ён не такі чалавек, якога можна адаслаць на кухню.

Маладая крэолка не адразу адказала яна як бы аб чымсьці задумалася.

 Ну добра, не турбуйцеся,  сказала яна нарэшце, і па яе тону можна было здагадацца, што ваганні яе закончыліся.  Добра, містэр Стумп, не частуйце яго. Толькі дайце мне знаць, калі ён прыедзе. Але, калі гэта будзе ў час абеду, ён, безумоўна, зразумее, што ніхто не зможа выйсці да яго,  тады, калі ласка, затрымайце яго крыху. Вы абяцаеце мне гэта?

 Ну канешне, раз вы мяне просіце.

 Дзякую. Толькі абавязкова дайце мне знаць, калі ён прыйдзе. Я сама прапаную яму закусіць.

 Баюся, міс, як бы вы не адбілі ў яго апетыт. Нават галодны воўк страціць ахвоту да яды, калі ўбачыць вас ці пачуе ваш звонкі галасок. Калі я сюды прыйшоў, я быў такі галодны, што гатовы быў праглынуць сырога індыка. А цяпер мне яда не патрэбна, хоць цэлы месяц магу цяпер не есці.

У адказ Луіза пачала звонка смяяцца і паказала паляўнічаму на супрацьлеглы канец двара, дзе з дзвярэй кухні зявілася Фларында з падносам у руках, а за ёю ішоў Плутон таксама з падносам, але толькі шырэйшым і больш грунтоўна нагружаным.

 Ах вы, мілы волат!  з прытворным папрокам сказала крэолка.  He верыцца мне, што вы так лёгка губляеце апетыт А вось і Плутон з Фларындай! Тое, што яны нясуць, саставіць вам больш вясёлую кампанію, чым я. I па гэтаму я вас пакідаю. Да пабачэння, Зеб! Да пабачэння!

Гэтыя словы былі вымаўлены вясёлым тонам; Луіза бесклапотна прайшла цераз веранду, але, апынуўшыся адна ў сваім пакоі, зноў паглыбілася ў роздум.

«Гэта мой лёс. Я адчуваю, я ведаю гэта. Мне страшна ісці яму насустрач, але я не маю сіл пазбегнуць яго. Я не магу і не хачу!» прашаптала яна.

12. Утаймаванне дзікага каня

Асатэя самая прыемная частка мексіканскага дома: яе падлога плоскі дах асьенды, а столь сіні купал неба. У добрую пагоду а ў гэтым блаславёным клімаце пагода заўсёды добрая асатэю любяць больш за гасцёўню. Там у пасляабедзенны час, калі сонца на захадзе залівае ружовым святлом снежныя вяршыні гор Арысаба, Папакатепетль, Талука і горы Блізнят, мексіканскі кабальера фарсіць перад чароўнай сеньярытай сваім упрыгожаным вышыўкай уборам, пускаючы дым цыгары ёй прама ў вочы. Чарнавокая прыгажуня паблажліва слухае любоўныя прызнанні, а можа, не слухае, а толькі прыкідваецца і сумна глядзіць на далёкую асьенду, дзе жыве той, каму аддадзена яе сэрца.

Праводзіць перадвячэрнія часы на даху дома гэта прыемны звычай, якога трымаюцца ўсе, хто пасяліўся ў мексіканскай асьендзе. Зусім натуральна, што і сямя луізіянскага плантатара трымалася яго.

I ў гэты вечар, пасля таго як сталовая апусцела, госці сабраліся не ў гасцёўні, а на даху. Сонца на захадзе асвяціла косымі промнямі такую ажыўленую і бліскучую кампанію, якая наўрад ці калі-небудзь збіралася на асатэі Каса-дэль-Корва. Госці прагульваліся па яе мазаічнай падлозе, стаялі групамі ці, спыніўшыся ля парапета, глядзелі ўдалечыню. Нават у старыя часы, калі былы ўладальнік прымаў у сябе мясцовых ідальга самай блакітнай крыві на ўсёй Каауіле і Тэхасе,  нават тады не збіралася тут столькі прыгожых жанчын і адважных мужчын.

Госці, якія сабраліся ў Каса-дэль-Корва, каб павіншаваць Вудлі Пойндэкстэра з пераездам у яго тэхаскі маёнтак, належалі да выбранага кола не толькі Ляоны, але і іншых, больш аддаленых мясцін. Тут былі госці з Гансалеса, з Кастравіла і нават з Сан-Антоніо старыя сябры плантатара, якія, таксама як і ён, перасяліліся ў паўднёва-заходні Тэхас; многія з іх праскакалі больш за сто міль вярхом, каб прысутнічаць на гэтай урачыстасці.

Плантатар не пашкадаваў ні грошай, ні працы, каб надаць святу пышнасць. Бліскучыя мундзіры і эпалеты запрошаных афіцэраў, ваенны аркестр, цудоўныя старыя віны са склепаў Каса-дэль-Корва усё гэта надавала балю бляск, якога яшчэ не бачылі на берагах Ляоны.

Але галоўнай украсай кампаніі была чароўная дачка плантатара. Слава аб яе прыгажосці дасягнула Тэхаса раней, чым яна сама прыехала з Луізіяны, дзе лічылася першай прыгажуняй. Маладая гаспадыня дома зяўлялася то тут, то там сярод гасцей, цудоўная, як багіня, з усмешкай каралевы на вуснах.

Сотні вачэй былі скіраваны на яе: адны сачылі за ёю з захапленнем, другія з зайздрасцю.

Але ці была яна шчаслівая?

Гэта пытанне можа здацца дзіўным, амаль недарэчным. У акружэнні сяброў, паклоннікаў, адзін з якіх быў даўно ўжо моцна закаханы, другія толькі пачыналі ўлюбляцца,  паклоннікаў, сярод якіх былі маладыя плантатары, адвакаты, якія толькі пачынаюць сваю кареру і ўжо вядомыя дзяржаўныя дзеячы, сыны Марса, што носяць зброю або нядаўна яе знялі, ці магла яна быць шчаслівай? Толькі старонні мог задаць гэта пытанне чалавек, не знаёмы з характарам крэолак, і асабліва з характарам Луізы Пойндэкстэр.

У бліскучым натоўпе гасцей быў чалавек, які прагна лавіў кожны яе жэст і стараўся разгадаць яго значэнне. Гэта быў Касій Калхаўн.

Ён хадзіў за ёю паўсюдна, і не на блізкай адлегласці, як цень, а крадком, непрыметна пераходзячы з месца на месца; наверсе, унізе ці прыпершыся ў кутку з выглядам прытворнай рассеянасці, ён ні на хвіліну не адводзіў вачэй ад чароўнай крэолкі, нібы сышчык.

Як ні дзіўна, ён не звяртаў увагі на тое, што яна гаварыла ў адказ на кампліменты, якімі засыпалі яе кавалеры, чакаючы яе ўсмешкі, нават сурёзнае заляцанне маладога драгуна Генкока як быццам не турбавала Калхаўна. Усё гэта ён слухаў без прыметнага хвалявання, як звычайна слухаюць размовы, якія не ўяўляюць ніякай цікавасці ні для сябе, ні для сяброў.

I толькі калі ўсе падняліся на асатэю, Касій Калхаўн выдаў сябе: прысутныя не маглі не заўважыць таго ўпартага, дапытлівага позірку, якім ён сачыў за Луізай, калі тая падыходзіла да парапета і ўглядалася ў далечыню. Госці, што стаялі паблізу, падлавілі не адзін такі позірк, таму што не раз паўтараўся рух, які вызываў яго.

Кожныя некалькі хвілін маладая гаспадыня Каса-дэль-Корва набліжалася да парапета і глядзела ўдалячынь, праз раўніну, нібы чагосьці шукала на гарызонце.

Чаму яна рабіла гэта, ніхто не ведаў, і нікога гэта не турбавала. Нікога, акрамя Касія Калхаўна. У яго былі падазрэнні, якія мучылі яго.

А калі па прэрыі ў залатых промнях заходзячага сонца замільгалі нейкія сілуэты і тыя, хто назіраў з асатэі, хутка распазналі табун коней, адстаўны капітан ужо не сумняваўся, што ведае, хто скача на чале гэтай кавалькады.

Але яшчэ задоўга да таго, як табун прыцягнуў увагу гасцей, Луіза заўважыла яго па воблаку пылу, якое паднялося на гарызонце. Праўда, яно было тады яшчэ такім маленькім і няясным, што ўбачыць яго мог толькі той, хто напружана чакаў, што вось-вось табун зявіцца. З гэтай хвіліны маладая крэолка, весела балбочучы з сяброўкамі, цішком сачыла за воблакам пылу, якое набліжалася; яна ўжо здагадвалася, чым яно было выклікана, але думала, што ведае гэта толькі яна адна.

 Дзікія коні!  абявіў маёр, камендант форта Індж, паглядзеўшы ў бінокль.  Хтосьці вядзе іх сюды,  сказаў ён, зноў паглядзеўшы ў бінокль.  А! Цяпер я бачу: гэта Морыс-мустангер ён часам пастаўляе нам коней. Ён як быццам бы едзе прама сюды, містэр Пойндэкстэр.

 Вельмі магчыма, калі гэта той малады чалавек, якога вы толькі што назвалі, адказаў уладальнік Каса-дэль-Корва.  Гэты мустангер узяўся даставіць дзясяткі два-тры коней і, напэўна, ужо вядзе іх Ага, так і ёсць,  сказаў ён, паглядзеўшы ў бінокль.

 Я ўпэўнены, што гэта ён!  усклікнуў сын плантатара.  Я пазнаю ў гэтым конніку Морыса Джэральда.

Дачка плантатара таксама магла гэта сказаць, але яна не паказала выгляду, што колькі-небудзь зацікаўлена тым, што адбываецца. Яна заўважыла, што за ёю няспынна сочаць злыя вочы дваюраднага брата.

Назад Дальше