Можа, яна яшчэ яе зайшла так далёка, каб закахацца. Сама яна гэтага не думала.
Яна ўсведамляла толькі, што ў ёй успыхнуў вейкі дзіўны інтарэс да гэтага незвычайнага чалавека, з якім яна пазнаёмілася пры такіх рамантычных абставінах і які так моцна адрозніваўся ад звычайных людзей, што складалі так званае выбранае кола.
I яна ўсведамляла, што гэты інтарэс, выкліканы словам, позіркам, жэстам, пачутымі ці заўважанымі сярод выпаленай прэрыі, замест таго каб згаснуць, з кожным днём станавіўся ўсё большым. I сэрца Луізы забілася мацней, калі Морыс-мустангер зноў зявіўся на кані, але цяпер ужо не на дзікім, а ўтаймаваным: ён не спрабаваў скінуць яго, а прыціх і пакорліва прызваў у ім свайго гаспадара.
Маладая крэолка зведала тое ж пачуццё, хаця гэтага ніхто не заўважыў і яна сама гэтага не ўсведамляла.
Міс Пойндэкстэр, сказаў мустангер, саскокваючы з каня і не звяртаючы ўвагі на гром воплескаў, які яго сустрэў, ці магу я папрасіць вас падысці да каня, накінуць яму на шыю ласо і адвесці ў канюшню? Калі вы гэта зробіце, ён будзе лічыць вас сваёй утаймавальніцай і заўсёды пасля гэтага будзе пакорны вашай волі, варта вам толькі напомніць яму аб тым, што ўпершыню пазбавіла яго свабоды.
Чапурыстую прыгажуню абурыла б такая прапанова, какетка адхіліла б яе, а баязлівая Дзяўчына спалохалася б.
Але Луіза Пойндэкстэр, праўнучка французскай эмігранткі, ні хвіліны не вагаючыся, без ценю манернасці ці страху, устала і пакінула сваіх арыстакратычных сяброў. Як і сказаў мустангер, яна ўзяла вяроўку, сплеценую з конскага воласу, накінула яе на шыю ўтаймаванага мустанга і адняла яго ў канюшню Каса-дэль-Корва.
Словы мустангера гучалі ў яе вушах, рэхам аддаючыся ў сэрцы: «Ён будзе лічыць вас сваёй утаймавальніцай і заўсёды пасля гэтага будзе пакорны вашай волі, варта вам толькі напомніць яму аб тым, што пазбавіла яго свабоды».
13. Пікнік у прэрыі
Першыя ружовыя промні ўзыходзячага сонца азарылі флаг форта Індж; больш слабы водбліск упаў на пляц-парад перад афіцэрскімі кватэрамі.
Ён асвяціў невялікі фургон, запрэжаны парай мексіканскіх мулаў. Мяркуючы па таму, з якой нецярплівасцю мулы білі капытамі, круцілі хвастамі і паводзілі вушамі, можна было заключыць, што яны даўно ўжо стаяць на месцы і чакаюць не дачакаюцца, калі наступіць час рушыць у дарогу. Паводзіны мулаў папярэджвалі зявакаў, каб яны не падыходзілі блізка і не трапляліся ім пад капыты.
Уласна кажучы, зявакаў і не было, калі не лічыць чалавека вялізнага росту ў лямцавым капелюшы. Нягледзячы на слабае асвятленне, у чалавеку няцяжка было пазнаць старога паляўнічага Зеба Стумпа.
Ён не стаяў, а сядзеў на сваёй старой кабыле, якая выяўляла куды менш жадання рушыць у дарогу, чым мексіканскія мулы ці яе гаспадар.
Але навокал кіпела ліхаманкавая мітусня. Людзі хутка сноўдалі ўзад і ўперад ад фургона да дзвярэй дома і затым назад да фургона.
Іх было чалавек дзесяць; яны адрозніваліся адзін ад аднаго адзеннем і колерам скуры. У большасці гэта былі салдаты нестраявой службы. Двое з іх, напэўна, былі кухарамі, а яшчэ двух-трох можна было прыняць за афіцэрскіх дзеншчыкоў.
Сярод іх важна хадзіў франтаваты негр; яго самаўпэўнены выгляд можна было вытлумачыць толькі тым, што ён з'яўляўся лакеем маёра каменданта форта. Камандаваў гэтай стракатай кучкай людзей сяржант, у якога адпаведна яго чыну былі тры нашыўкі на рукаве; яму было даручана нагрузіць фургон усялякага роду напіткамі і правізіяй карацей кажучы, усім неабходным для пікніка.
Пікнік ладзіўся раскошны, аб чым можна было меркаваць па колькасці і разнастайнасці прыпасаў, загружаных у фургон: там стаялі кашы і кошыкі ўсіх відаў і памераў і прадаўгаватая скрыня з дванаццаццю бутэлькамі шампанскага; а бляшанкі, пафарбаваныя ў ярка-карычневы колер, і непазбежныя скрынкі сардзін гаварылі аб ласунках, прывезеных у Тэхас здалёк.
Нягледзячы на мноства він і ўсялякіх далікатэсаў, адзін з тых, хто завіхаўся тут, застаўся незадаволеным. Гэтым расчараваным гурманам быў Зеб Стумп.
Паслухай, звярнуўся ён да сяржанта, у гэтым фургоне чагосьці не хапае. Мне здаецца, што ў прэрыі знойдзецца нехта, каму не да смаку ўсялякія замежныя штучкі, накшталт гэтага шампэня, і хто аддае перавагу больш простаму пойлу.
Пойла замест шампанскага? Вы пра коней гаворыце, містэр Стумп?
К чорту тваіх коней! Я кажу не пра конскае пойла, а пра манангахільскае віскі.
Нягледзячы на мноства він і ўсялякіх далікатэсаў, адзін з тых, хто завіхаўся тут, застаўся незадаволеным. Гэтым расчараваным гурманам быў Зеб Стумп.
Паслухай, звярнуўся ён да сяржанта, у гэтым фургоне чагосьці не хапае. Мне здаецца, што ў прэрыі знойдзецца нехта, каму не да смаку ўсялякія замежныя штучкі, накшталт гэтага шампэня, і хто аддае перавагу больш простаму пойлу.
Пойла замест шампанскага? Вы пра коней гаворыце, містэр Стумп?
К чорту тваіх коней! Я кажу не пра конскае пойла, а пра манангахільскае віскі.
А, цяпер усё зразумела! Ваша праўда, містэр Стумп Пра віскі не варта забываць, Пампей. Здаецца, там прызапашана бутля для пікніка.
Так точна, сяржант! пачуўся голас чарнаскурага слугі, які набліжаўся з вялікай бутляй. Вось гэта самая віскі.
Палічыўшы, што цяпер зборы закончаны, стары паляўнічы стаў праяўляць нецярплівасць.
Ну, сяржант, усё гатова? спытаў ён, нецярпліва пераступаючы ў страмёнах.
He зусім, містэр Стумп. Кухар кажа, што трэба яшчэ куранят дасмажыць.
Праваліцца б гэтым куранятам разам з кухарам! Чаго яны вартыя ў параўнанні з дзікім індыком нашых прэрый! А як падстрэліш птушку, калі сонца правандравала па небе з дзясятак міль? Маёр заказаў мне дастаць добрага індыка ў што б там ні стала. Чорт пабяры! Гэта не так проста пасля ўсходу сонца, ды яшчэ калі гэта калымага цягнецца па пятах. He думайце, сяржант, птушкі не такія дурні, як салдаты форта. З усіх жыхароў прэрыі дзікі індык самы разумны, і, каб яго ашукаць, трэба ўстаць па крайняй меры разам з сонцам, a то і раней.
Правільна, містэр Стумп. Я ведаю, маёр разлічвае на ваша майстэрства і спадзяецца паспрабаваць індыка.
Дзіва што! А можа, ён яшчэ хоча, каб я дастаў язык і кумпяк бізона, хаця гэта скаціна ў паўднёвым Тэхасе ўжо гадоў дваццаць як знішчана? Праўда, я чуў, што еўрапейскія пісьменнікі, асабліва французы, пішуць у сваіх кніжках зусім іншае ну, гэта ўжо на іх сумленні. У гэтых краях цяпер няма бізонаў Тут вядуцца мядзведзі, алені, дзікія казлы, шмат дзікіх індыкоў, але, каб падстрэліць дзічыну к абеду, трэба паснедаць да світання. Мне неабходна мець запас часу, інакш я не абяцаю весці вашу кампанію ды яшчэ па дарозе паляваць на індыкоў. Дык вось, сяржант, калі хочаш, каб знатныя госці жавалі індыка за сённяшнім абедам, давай каманду рухацца.
Пераканаўчая прамова старога паляўнічага падзейнічала на сяржанта, і ён зрабіў усё, што ад яго залежала, каб хутчэй рушыць у дарогу разам з усімі сваімі белымі і чорнымі памочнікамі. I хутка пасля гэтага абоз з правізіяй пад кіраўніцтвам Зеба Стумпа ўжо рухаўся праз шырокую раўніну, што рассцілалася паміж Ляонай і Рыо-дэ-Нуэсес.
* * *He прайшло і дваццаці хвілін пасля адезду фургона з правізіяй, як на пляц-парадзе пачала збірацца кампанія, якая выглядала некалькі інакш.
Зявіліся дамы вярхом на конях, але іх суправаджалі не грумы, як гэта бывае ў час палявання ў Англіі, а сябры або знаёмыя, бацькі, браты, жаніхі, мужы. Амаль усе, хто быў на наваселлі ў Пойндэкстэра, сабраліся тут.
Прыехаў і сам плантатар, яго сын Генры, пляменнік Касій Калхаўн і дачка Луіза. Маладая дзяўчына была вярхом на крапчастым мустангу, які прыцягнуў да сябе агульную ўвагу на свяце ў Каса-дэль-Корва.
Пікнік наладжваўся, каб аддзякаваць Пойндэкстэру за яго гасціннасць; маёр і афіцэры былі гаспадарамі, плантатар і яго сябры запрошанымі. Для забавы гасцей вырашылі наладзіць паляванне на дзікіх коней цудоўнае, рэдкае відовішча.
Месцам для такога палявання магла быць толькі прэрыя, дзе вяліся мустангі, міль за дваццаць на поўдзень ад форта Індж. Па гэтаму і трэба было адправіцца ў дарогу як мага раней і ўзяць дастатковую колькасць правізіі.
Як толькі сонечныя промні зайгралі на люстраной гладзі Ляоны, удзельнікі пікніка ўжо гатовы былі адправіцца ў дарогу ў суправаджэнні дваццаці драгунаў, якім было аддадзена распараджэнне трымацца ззаду. Як і ў слуг, у іх быў свой праваднік, але не стары следапыт у выцвілай куртцы, у паношаным лямцавым капелюшы, вярхом на клячы, а малады коннік у маляўнічым касцюме, на цудоўным кані, несумненна дастойны быць правадніком такой вытанчанай кампаніі.
Пара, Морыс! крыкнуў маёр, убачыўшы, што ўсе ўжо ў зборы. Мы гатовы ісці за вамі Лэдзі і джэнтльмены! Гэты малады чалавек вельмі добра ведае звычкі дзікіх коней. Ніхто ў Тэхасе не зможа лепш паказаць вам паляванне на іх, чым Морыс-мустангер.