У рыцарскім парыве следам за дзяўчынай ускінуліся амаль усе паляўнічыя уперадзе Калхаўн, Генкок і Кросмен, а за імі каля дзясятка маладых людзей плантатараў, адвакатаў, чыноўнікаў. Кожны марыў пра тое, што яму пашанцуе і ён дагоніць уцякачку.
Аднак амаль ніхто з іх не быў сурёзна ўстрывожаны усе ведалі, што Луіза Пойндэкстэр цудоўная наезніца; перад ёю рассцілалася велізарная раўніна, гладкая, як дарожка іпадрома; мустанг будзе скакаць, пакуль не стоміцца; скінуць наезніцу ён не зможа; наўрад ці Луізе пагражае сурёзная небяспека
Толькі адзін чалавек не падзяляў гэтай думкі. Ён першы праявіў трывогу гэта быў сам мустангер.
Ён рушыў з месца апошнім, бо затрымаўся, скручваючы ласо. Калі ён ускочыў у сядло і памчаўся наўздагон, паміж ім і астатнімі паляўнічымі было ўжо каля двухсот ярдаў.
Уперадзе ўсіх на злом галавы імчаўся Калхаўн, не даючы літасці ні сабе, ні свайму каню; драгун і стралок крыху адсталі; ззаду скакалі астатнія ўдзельнікі спаборніцтва.
Морыс паступова абагнаў усіх і, прышпорыўшы свайго каня, паскакаў уперадзе капітана.
Калі гняды засланіў крапчастага мустанга, які працягваў аддаляцца, Калхаўн са злосным шыпеннем паслаў яму ўслед праклён.
Паўдзённае сонца асвяціла зусім незвычайную карціну. Табун дзікіх коней імчаўся з неверагоднай хуткасцю па неабсяжнай прэрыі. Конь з гэтага табуна з дзяўчынай на спіне нёсся за імі на адлегласці чатырохсот ярдаў. На такой жа адлегласці ад яго на гнядым кані скакаў малады чалавек у маляўнічым мексіканскім уборы, стараючыся дагнаць яго; ззаду яго цэлая чарада коннікаў, цывільных і ваенных. А апошнім імчаўся поўным галопам эскадрон драгунаў. Яны толькі што аддзяліліся ад групы мужчын і жанчын, якія, усхвалявана жэстыкулюючы, сядзелі на конях, але не рушылі з месца.
Праз дваццаць хвілін карціна змянілася. Дзеючыя асобы на цудоўным зялёным дыване прэрыі былі тыя ж, а іх размяшчэнне стала іншым, ва ўсякім выпадку, адлегласць паміж імі павялічылася: манада выйграла адлегласць у крапчастага мустанга, крапчасты мустанг у гнядога, а сапернікаў апошняга ўжо зусім не было відаць. I толькі арол, што лунаў у сапфіравым небе, мог распазнаць іх сваім зоркім вокам.
Дзікія коні, крапчасты мустанг са сваёй наезніцай, гняды конь і яго сядок засталіся адны сярод прастору саванны.
15. Уцякачка дагнана
На працягу яшчэ адной мілі пагоня працягвалася без асаблівых перамен.
Дзікія кабылы імчаліся па-ранейшаму хутка, але больш ужо не вішчалі і не праяўлялі страху. Ззаду чулася адрывістае ржанне крапчастага мустанга, але былыя сяброўкі як быццам не заўважалі яго. Наезніца сядзела спакойна, не праяўляючы трывогі.
Гняды быў устрывожаны, хаця і не так, як яго гаспадар, які, здавалася, быў блізкі да адчаю.
Хутчэй, Кастра! усклікнуў Морыс з некаторым раздражненнем. Што з табой сёння? He забывай, што ты дагнаў яе ў мінулы раз, хаця і з цяжкасцю. Але ж цяпер яна з седаком. Паглядзі туды, неразумная жывёліна! Гэта наезніца мне даражэй за ўсё на свеце, за яе я аддаў бы і тваё і сваё жыццё Ну, хутчэй жа! Хутчэй! Што, калі я згублю яе з вачэй? Гэта і сапраўды пачынае выглядаць непрыемна! Яна можа трапіць у вельмі цяжкае становішча. Горш таго: ёй пагражае небяспека. Сурёзная небяспека. Калі я згублю яе з вачэй, напэўна здарыцца бяда.
Разважаючы шэптам сам з сабой, Морыс імчаўся, не адрываючы вачэй ад наезніцы, якая ўсё аддалялася. Часам ён мераў занепакоеным позіркам прастору, што раздзяляла іх.
«Ці не закрычаць? раптам мільганула ў яго ў галаве. Гук голасу, можа, і даляціць да яе, але наўрад ці яна пачуе словы і зразумее перасцярогу». I Морыс не аклікнуў Луізу не толькі па гэтых меркаваннях ён яшчэ не губляў надзеі дагнаць яе, а акрамя таго, ён ведаў, што не словамі, а толькі дзеяннем можна спыніць мустанга.
Пакуль ён падбадзёрваў сябе думкай, што вось-вось наблізіцца настолькі, што зможа накінуць ласо на шыю мустанга і заставіць яго паслухацца Аднак цяпер надзея паступова згасала.
Яны несліся зараз сярод пералескаў, якія тут густа пакрылі прэрыю і месцамі зліваліся ў суцэльныя зараснікі. Гэта выклікала ў мустангера новую трывогу. Крапчастая кабыла магла збочыць у які-небудзь гушчар ці проста знікнуць з вачэй сярод зараснікаў.
Дзікіх кабыл ужо амаль не было відаць. Наўрад ці іх былая сяброўка зможа дагнаць табун.
Аднак небяспека ад гэтага не паменшылася. Ці заблудзіцца дзяўчына ў прэрыі або ў лясным гушчары, ці апынецца сярод табуна дзікіх коней усё гэта аднолькава страшна. I раптам ён падумаў аб яшчэ больш грознай небяспецы, такой страшнай, што, ахоплены надзвычайнай трывогай, усклікнуў:
Сілы нябесныя! Што, калі сюды забягуць жарабцы?! Гэта ж іх улюбёнае месца. Яны былі тут тыдзень назад. А зараз, іменна ў гэтым месяцы, яны шалеюць!
Зноў шпоры мустангера ўпіліся ў бакі гнядога. Кастра, які імчаў стрымгалоў, павярнуў галаву і з папрокам паглядзеў на гаспадара.
У гэту напружаную хвіліну гняды і яго гаспадар згубілі дзікіх кабыл з вачэй і крапчасты мустанг, напэўна, таксама. Нічога звышнатуральнага ў гэтым не было яны зніклі ў гушчары.
Знікненне табуна зрабіла магічнае ўздзеянне на крапчастага мустанга ён раптам замарудзіў крок і праз хвіліну зусім спыніўся.
Морыс, працягваючы шпорыць свайго каня, галопам вылецеў на паляну і ўбачыў, што крапчасты мустанг стаіць там нерухома, а Луіза спакойна сядзіць у сядле, нібы чакаючы мустангера.
Міс Пойндэкстэр! насілу вымавіў ён, падязджаючы. Як я рады, што конь зноў пакорны вам! Я быў вельмі занепакоены
Чым, сэр? спытала дзяўчына.
Той небяспекай, якая пагражала вам, адказаў мустангер, крыху азадачаны.
О, дзякую вам, містэр Джэральд! Але хіба мне пагражала небяспека?
«Пагражала небяспека»! паўтарыў ірландзец з узрастаючым здзіўленнем. Вярхом на дзікім кані, які панёс, сярод пустыннай прэрыі!
Дробязі! Вы думаеце, ён мог мяне скінуць? Але ж я добрая наезніца.
Я гэта ведаю, міс Пойндэкстэр, але ўявіце сабе, што вы заблудзілі ў зарасніках, дзе і карэнны тэхасец з цяжкасцю знаходзіць дарогу, наўрад ці вам дапамагло б ваша майстэрства наезніцы.
О, дык вы думалі, што я заблудзіла? Вось чаго мне трэба было апасацца!
He толькі гэтага. Дапусцім, вы маглі сутыкнуцца
з індзейцамі? хутка прамовіла Луіза, не даўшы мустангеру закончыць фразу. А калі б гэта і здарылася? У нас жа цяпер мір з каманчамі. Я думаю, што яны не прычынілі б мне ніякай шкоды. Так сказаў маёр, калі мы ехалі сюды. Даю вам слова, што я была б нават рада такой сустрэчы і, прынамсі, не стала б пазбягаць яе. Як бы мне хацелася бачыць гэтых высакародных дзікуноў, якія імчацца вярхом на конях па роднай прэрыі.
Я зачараваны вашай адвагай, міс Пойндэкстэр, але, каб я меў гонар быць адным з вашых сяброў, то параіў бы вам быць крыху асцярожнейшай. «Высакародныя дзікуны не заўсёды бываюць цвярозымі і ў прэрыі і не заўсёды такія высакародныя, як вы думаеце. I калі б вы сустрэліся з імі
і яны б надумалі напасці на мяне, я б стралой прамчалася міма і вярнулася б да сваіх сяброў. На такім быстраногім стварэнні, як мая мілая Луна, наўрад ці каму ўдасца дагнаць мяне. Дарэчы, і вам, містэр Джэральд, гэта далося нялёгка? Ці не праўда?
Мустангер глядзеў на крэолку шырока адкрытымі вачамі, са здзіўленнем і захапленнем.
Няўжо вы хочаце сказаць, нарэшце вымавіў ён, што маглі спыніць мустанга? Хіба ён не панёс вас? Ці азначае гэта, што
He, не, не! хутка адказала дзяўчына, крыху збянтэжыўшыся. Мустанг сапраўды панёс мяне, але толькі спачатку, а потым я я ўбачыла ужо пад канец, што магу спыніць яго, нацягнуўшы павады. Я так і зрабіла вы ж бачылі, так?
I вы маглі спыніць яго раней?
Гэта пытанне было выклікана нечаканай здагадкай, і мустангер з хваляваннем чакаў адказу.
Магчыма Варта было мне мацней нацягнуць павады Але прызнаюся, містэр Джэральд, што я вельмі люблю імчацца быстрым галопам, асабліва па прэрыі, дзе няма пагрозы раздавіць чыю-небудзь курачку ці парсючка. Па праўдзе кажучы, працягвала дзяўчына з чароўнай прастатой, я не шкадавала аб тым, што конь панёс. Пустая балбатня і бясконцыя кампліменты стомяць каго хочаш. Мне захацелася падыхаць свежым паветрам і пабыць адной. Так што, у рэшце рэшт, містэр Джэральд, усё атрымалася вельмі ўдала.
Вам хацелася пабыць адной? спытаў мустангер з расчараваным выглядам. Даруйце, што я парушыў вашу адзіноту. Паверце, міс Пойндэкстэр, я ехаў за вамі толькі таму, што, на маю думку, вам пагражала небяспека.
Гэта вельмі міла з вашага боку, сэр. I, паколькі я цяпер ведаю, што небяспека сапраўды была, я шчыра ўдзячна вам. Вы ж мелі на ўвазе індзейцаў?
He, я, уласна, думаў не пра індзейцаў.
Якая-небудзь іншая небяспека? Скажыце, калі ласка, якая, і надалей я буду больш асцярожнай.
Морыс адказаў не адразу. Нечаканы гук заставіў яго азірнуцца, ён нібы не пачуў пытання субяседніцы.
Крэолка зразумела, што ўвага мустангера нечым адцягнута, і таксама пачала прыслухоўвацца. Да яе слыху данёсся пранізлівы віск, за ім яшчэ і яшчэ, потым пачуўся тупат капытоў Гукі нарасталі, ускалыхваючы паветра.