Коннік без галавы - Майн Рыд 22 стр.


 Але ж, міс Пойндэкстэр,  прамармытаў Морыс, усё яшчэ не давяраючы сілам крапчастага мустанга,  а раптам яна не справіцца? Калі вы колькі-небудзь у ёй сумняваецеся, то ці не лепш пакінуць яе тут? Я ведаю, што мой конь лёгка перанясе нас абодвух на той бок. Ахвяраваўшы мустангам, мы, напэўна, пазбавімся ад далейшага праследавання. Дзікія жарабцы

 Пакінуць Луну! Аддаць яе на разарванне шалёным жарабцам! Не-не, містэр Джэральд! Мой мустанг мне занадта дарагі. Мы разам пераскочым прорву, калі толькі зможам. А калі не, то разам зламаем сабе шыю Ну, мая мілая! Ляцім! Вось той, хто паляваў на цябе, злавіў і пакарыў цябе. Пакажы яму, што ты яшчэ не зусім заняволена, што ты можаш, калі трэба, скінуць з сябе сяброўскае ці варожае ярмо. Пакажы яму адзін з тых скачкоў, якія мы так часта з табой рабілі за апошні тыдзень. Ну, мілая, ляцім!

I адважная крэолка, не чакаючы падбадзёрлівага прыкладу, смела падскакала да краю яра і ўзяла гэту перашкоду адным з тых скачкоў, якія «так часта рабілі за апошні тыдзень».

У мустангера былі тры думкі дакладней, тры пачуцці, калі ён сачыў за гэтым скачком. Першае з іх здзіўленне, другое пакланенне, трэцяе не так проста было вызначыць. Яно зарадзілася, калі прагучалі словы: «Мой мустанг мне занадта дарагі».

«Чаму?» падумаў ён, калі ляцеў на гнядым цераз прорву.

Але як ні бліскуча ўдалася пераправа, яна не гарантавала бяспекі ўцекачам. Дзікіх жарабцоў яр спыніць не мог. Морыс гэта добра ведаў і азіраўся назад з не меншай трывогай, чым раней.

Бадай што, ён быў устрывожаны яшчэ больш. Затрымка, хаця і не вельмі значная, дала перавагу іх праследвальнікам. За ўвесь час пагоні жарабцы яшчэ ні разу не былі так блізка. Яны пераляцяць цераз яр без усялякай затрымкі адным упэўненым скачком.

А што тады? Мустангер задаў сабе гэта пытанне і пабялеў, не знаходзячы адказу.

Узяўшы перашкоду, мустангер не спыніўся ні на секунду і працягваў скакаць галопам; ззаду яго зусім блізка, як і раней, скакала яго спадарожніца. Аднак у рухах ірландца не было ранейшай упэўненасці здавалася, ён вагаецца і ніяк не можа прыйсці да рашэння.

Ледзь адехаўшы ад яра, Морыс нацягнуў павады і павярнуў каня, як быццам вырашыў скакаць назад.

 Міс Пойндэкстэр,  сказаў ён сваёй спадарожніцы, якая ўжо паспела параўняцца з ім,  едзьце уперад адна.

 Але чаму, сэр?  спытала яна, тузануўшы аброць і рэзка спыніўшы каня.

 Калі мы не разыдземся, жарабцы нас дагоняць. Трэба нешта зрабіць, каб спыніць разюшаны табун. Зараз яшчэ ёсць адна магчымасць. Богам прашу, не задавайце пытанняў! Дзесяць згубленых секунд і будзе ўжо позна. Паглядзіце ўперад бачыце бліскучую паверхню вады? Гэта сажалка. Скачыце прама туды. Там вы апынецеся паміж дзвюма высокімі загарадзямі. Каля сажалкі яны сходзяцца. Вы ўбачыце вароты і каля іх жэрдкі. Калі я не падаспею, скачыце прама ў гэты загон, злезьце з каня і загарадзіце ўваход жэрдкамі.

 А вы, сэр? Вы ставіце сябе пад вялікую небяспеку

 He бойцеся за мяне. Адзін я нічым не рызыкую. Калі б не крапчасты мустанг Хутчэй жа, уперад! He губляйце з вачэй сажалкі. Няхай яна служыць вам маяком. He забудзьце загарадзіць уваход у загон. Хутчэй жа! Хутчэй!

Адну-дзве секунды дзяўчына вагалася, не адважваючыся расстацца з чалавекам, які дзеля яе выратавання гатовы быў аддаць сваё жыццё.

На шчасце, яна не належала да ліку баязлівых дзяўчат, якія ў цяжкую хвіліну губляюць галаву і цягнуць на дно свайго выратавальніка. Яна верыла свайму дарадчыку, верыла ў тое, што ён ведае, як дзейнічаць, і зноў пусціла каня галопам, накіроўваючыся да сажалкі. А Морыс павярнуў свайго каня і паскакаў назад, да яра, цераз які яны толькі што пераскочылі.

Расстаўшыся са сваёй спадарожніцай, мустангер выняў з седлавой сумкі самую дасканалую зброю, якая калі-небудзь падымалася супраць жыхароў прэрыі для атакі або абароны,  супраць індзейцаў, бізонаў або мядзведзяў. Гэта быў шасцізарадны рэвальвер сістэмы палкоўніка Кольта. He якая-небудзь дзяшовая падробка, пад выглядам удасканалення, фірмы Дзіна, Адамса і падобных да іх, а сапраўдны выраб «краіны мускатных арэхаў» з кляймом Хартфорд на казённай частцы.

 Яны будуць скакаць у тым жа вузкім месцы, дзе і мы,  прамармытаў ён, сочачы за табуном, які ўсё яшчэ знаходзіўся па той бок.  Калі мне ўдасца ўлажыць хоць аднаго з іх, гэта можа спыніць іншых ці затрымаць іх настолькі, што мой мустанг паспее паскакаць назад. Іх важак вось гэты гняды жарабец. Ён, канешне, скочыць першым. Мой рэвальвер бе на сто крокаў. Цяпер пара!

Ледзь паспелі прагучаць апошнія словы, як пачуўся трэск рэвальвера. Самы буйны з жарабцоў гняды пакаціўся па траве, перагарадзіўшы дарогу астатнім.

Некалькі мустангаў, што імчаліся за ім, адразу спыніліся, а потым і ўвесь табун.

Мустангер не стаў сачыць за далейшымі паводзінамі жарабцоў і больш не страляў. Выкарыстаўшы іх замяшанне і не губляючы часу, ён павярнуў на захад і паскакаў следам за крапчастым мустангам, які ўжо набліжаўся да бліскотнай сажалкі.

Дзікія жарабцы больш не праследавалі ўцекачоў магчыма, гібель важака напалохала іх або ім перашкаджаў яго труп, які загарадзіў дарогу ў адзіным месцы, дзе можна было пераскочыць цераз яр.

Морыс спакойна скакаў за сваёй спадарожніцай.

Ён дагнаў яе ля самай сажалкі. Яна дакладна выканала ўсе яго ўказанні, за выключэннем аднаго. Уваход быў адкрыты, жэрдкі валяліся на зямлі. Дзяўчына ўсё яшчэ сядзела ў сядле,  яна не знаходзіла слоў, каб выказаць Морысу сваю ўдзячнасць.

Небяспека мінула.

17. Пастка для мустангаў

Цяпер, калі ім больш нішто не пагражала, маладая крэолка з цікавасцю агледзелася навокал.

Яна ўбачыла невялікае возера, ці, кажучы па-тэхаску, сажалку; берагі яе былі пакрыты незлічонымі слядамі конскіх капытоў мабыць, гэта было ўлюбёнае месца вадапою мустангаў. Высокая загарадзь з жэрдак акружала вадаём і двума разыходнымі крыламі цягнулася далёка ў прэрыю, утвараючы як бы лейку, у самай гарлавіне якой былі вароты; калі іх загароджвалі жэрдкамі, яны замыкалі загарадзь, і коні не маглі ні ўвайсці, ні выйсці.

 Што гэта?  спытала дзяўчына, паказваючы на загарадзь.

 Гэта пастка для мустангаў, сказаў Морыс.

 Пастка для мустангаў?

 Караль для лоўлі дзікіх коней. Яны ходзяць паміж крыламі загарадзі, якія, як вы бачыце, цягнуцца далёка ў прэрыю. Іх прыцягвае вада, або мустангеры проста заганяюць іх сюды. Тады ўваход у караль загароджваецца, і тут іх ужо няцяжка злавіць.

 Бедныя жывёлы! Гэты караль належыць вам? Вы ж мустангер? Вы нам так сказалі?

 Так, я мустангер, але не палюю гэтым спосабам. Я люблю адзіноту і рэдка працую разам з іншымі мустангерамі, па гэтаму я не магу карыстацца каралем, для якога патрабуецца па крайняй меры дваццаць загоншчыкаў. Мая зброя, калі толькі можна яе так назваць,  вось гэта ласо.

 Вы так адмыслова ім валодаеце! Я чула пра гэта, ды і сама бачыла.

 Вы вельмі велікадушны. Аднак я не заслугоўваю гэтай пахвалы. У прэрыях ёсць мексіканцы, якія нібы нарадзіліся з ласо ў руках. I тое, што вы лічыце адмысловым, здалося б ім проста непаваротлівасцю.

 Я думаю, містэр Джэральд, што вы па сціпласці пераацэньваеце сваіх сапернікаў. Я чула зусім іншае.

 Ад каго?

 Ад вашага сябра містэра Зебулона Стумпа.

 Ха-ха! Стары Зеб дрэнны аўтарытэт, калі справа тычыцца ласо.

 Я б хацела таксама навучыцца кідаць ласо,  сказала маладая крэолка,  але кажуць, што гэты занятак для дзяўчыны непрыстойны. He разумею, што ў ім дрэннага, а гэта так цікава!

 Непрыстойны? Гэта такі ж нявінны спорт, як катанне на каньках ці стральба з лука. Я знаёмы з адной дзяўчынай, якая цудоўна валодае гэтым майстэрствам.

 Яна амерыканка?

 He, мексіканка і жыве ў Рыо-Грандэ. Часам яна прыязджае да нас на Ляону: тут жывуць яе родзічы.

 Яна маладая?

 Так, прыкладна ваша равесніца, міс Пойндэкстэр.

 Высокая?

 Крыху ніжэйшая за вас.

 Але, канешне, намнога прыгажэйшая? Я чула, што мексіканкі сваёй прыгажосцю намнога пераўзыходзяць нас, амерыканак.

 Мне думаецца, што крэолкі не ўваходзяць у гэту катэгорыю,  з вытанчанай ветлівасцю адказаў ірландзец.

 Цікава, ці змагла б я навучыцца кідаць ласо?  працягвала маладая крэолка, як быццам не заўважыўшы камплімента.  Ці не позна мне за гэта брацца? Я чула, што мексіканцы пачынаюць з дзяцінства, па гэтаму яны і дасягаюць такой спрытнасці.

 Канешне не позна,  паспяшаўся адказаць Морыс.  Пройдзе год-два, і вы навучыцеся добра кідаць ласо. Я, напрыклад, усяго тры гады займаюся гэтай справай, і

Ён замаўчаў, бо яму не хацелася паказацца хвальком.

 А цяпер вы валодаеце ласо лепш за ўсіх у Тэхасе?  закончыла субяседніца, адгадаўшы нявыказаную думку.

 Не-не!  смеючыся, запратэставаў ён.  Гэта стары Зеб так лічыць, а ён мяркуе аб маім майстэрстве, мабыць прымаючы сваё за ўзор.

«Што гэта сціпласць?  не магла зразумець крэолка.  Ці гэты чалавек смяецца з мяне? Калі б гэта было так, я зваряцела б».

Назад Дальше