Што, Тара, неацэнная мая, усклікнуў чалавек у плісавых штанах, хочаш назад у Балібалах? Напэўна, рада была б пабегаць у двары замка па чыстых плітах! I падкармілі б цябе там як трэба, a то, глянь, скура ды косці усе рэбры пералічыць можна. Дружочак ты мой, мне і самому туды хочацца! Але хто ведае, калі малады гаспадар надумае вярнуцца ў родныя мясціны! Ну нічога, Тара! Ён хутка паедзе ў пасёлак, стары ты мой дружа, абяцаў і нас прыхапіць і то добра. Чорт вазьмі! Вось ужо тры месяцы, як я не быў у форце. Можа, там я і сустрэну якога-небудзь дружка сярод ірландскіх салдат, якіх сюды днямі прыслалі. Ну ўжо і выпем тады! Праўда, Тара?
Пачуўшы сваё імя, сабака падняў галаву і фыркнуў у адказ.
Ды і зараз добра было б прамачыць горла, працягваў ірландзец, кідаючы прагны позірк у бок бутлі. Толькі вось бутля ўжо амаль пустая, і малады гаспадар можа спахапіцца. Ды і нячэсна піць без дазволу. Праўда, Тара?
Сабака зноў падняў морду над попелам і зноў фыркнуў.
Ты ж у мінулы раз сказала «ага»? I цяпер кажаш тое ж самае? А, Тара?
Сабака зноў выдаў той жа гук, які мог быць выкліканы невялікай прастудай або попелам, што трапіў яму ў ноздры.
Зноў «ага»? Так і ёсць! Вось што гэтае нямое стварэнне хоча сказаць! He спакушай мяне, стары злодзей! Не-не, ні кроплі віскі. Я толькі дастану корак з бутлі і панюхаю. Напэўна гаспадар нічога не заўважыць; а калі б нават і заўважыў ён не раззлуецца. Толькі панюхаць гэта ж не бяда.
З гэтымі словамі ірландзец устаў і накіраваўся ў куток, дзе стаяла бутля.
Нягледзячы на ўсе запэўненні, у яго руках было штосьці зладзейскае не то ён не быў упэўнены ў сваёй чэснасці, не то сумняваўся, ці хопіць у яго сілы волі процістаяць спакусе.
Ён пастаяў крыху, прыслухаўся, абярнуўшыся да дзвярэй; потым падняў спакуслівую пасудзіну, выцягнуў корак і паднёс рыльца бутлі да носа.
Некалькі секунд ён заставаўся ў гэтай позе; у цішыні толькі час ад часу чулася фырканне, падобнае да таго, якое выдаваў сабака і якое ірландзец вытлумачыў як сцвярджальны адказ на свае сумненні. Гэты гук выражаў задавальненне ад духмянага моцнага напою.
Аднак гэта заспакоіла яго толькі на кароткі час; паступова дно бутлі падымалася ўсё вышэй, а рыльца яе з той жа хуткасцю апускалася прама да выцягнутых губ.
Чорт вазьмі! усклікнуў ірландзец яшчэ раз, глянуўшы крадком на дзверы. Плоць і кроў не могуць процістаяць паху гэтага цудоўнага віскі як не паспрабаваць яго! Было не было! Я толькі адну кроплю, толькі б змачыць кончык языка. Можа, апяку язык ну ды ладна.
I горла бутлі прыйшло ў сутыкненне з губамі; але, відаць, справа ішла не аб «кроплі, каб змачыць кончык языка», пачулася бульканне вадкасці, якое сведчыла, што ірландзец, відаць, вырашыў прамачыць як след усю гартань і нават больш.
Цмокнуўшы з задавальненнем некалькі разоў, ён заткнуў бутлю коркам, паставіў яе на месца і зноў усеўся на сваю табурэтку.
Ах ты, старая шэльма Тара! Гэта ты ўвяла мяне ў спакусу. Ну нічога, гаспадар не даведаецца. Усё роўна ён хутка паедзе ў форт і зможа зрабіць новы запас.
Некалькі хвілін ірландзец сядзеў моўчкі. Ці думаў ён пра сваю правіннасць, ці проста цешыўся ўздзеяннем алкаголю хто ведае?
Неўзабаве ён зноў загаварыў:
I што гэта майстра Морыса так цягне ў пасёлак? Ён сказаў, што адправіцца туды, як толькі зловіць крапчастага мустанга. I на што яму раптам так спатрэбіўся гэты канёк? Гэта не так сабе. Гаспадар ужо тры разы паляваў на яго і не змог накінуць вяроўку на шыю гэтаму дзікаму стварэнню а сам жа ён быў на гнядым, во як! Ён кажа, што разабецца ў блін, а ўсё ж такі зловіць яго, яй-богу! Хутчэй бы ўжо, a то як бы не давялося нам з табой тарчаць тут да той самай раніцы, калі пачнецца Страшны суд Ш-ш! Хто там?
Гэты вокліч вырваўся ў ірландца таму, што Тара саскочыла са сваёй падсцілкі і з брэхам кінулася да дзвярэй.
Фялім! пачуўся голас знадворку. Фялім!
Вось і гаспадар, прамармытаў Фялім, ускочыўшы з табурэткі і накіраваўшыся ўслед за сабакам да выхаду.
6. Крапчасты мустанг
Фялім не памыліўся: гэта быў голас яго гаспадара, Морыса Джэральда.
Выйшаўшы за дзверы, слуга ўбачыў яго. Як і трэба было чакаць, той вяртаўся дамоў на сваім кані, але цяпер гняды, увесь мокры ад поту, здаваўся амаль чорным, бакі і шыя ў яго былі ўзмыленыя.
Гняды быў не адзін. На туга нацягнутым ласо, прывязаным да сядзельнай лукі, ён вёў за сабой таварыша дакладней, палоннага. Скураны рэмень, які туга абхапіў сківіцы злоўленага мустанга, прытрымліваўся другім, прымацаваным да яго рэменем, што быў перакінуты праз галаву на шыю, непасрэдна за вушамі жывёлы.
Выйшаўшы за дзверы, слуга ўбачыў яго. Як і трэба было чакаць, той вяртаўся дамоў на сваім кані, але цяпер гняды, увесь мокры ад поту, здаваўся амаль чорным, бакі і шыя ў яго былі ўзмыленыя.
Гняды быў не адзін. На туга нацягнутым ласо, прывязаным да сядзельнай лукі, ён вёў за сабой таварыша дакладней, палоннага. Скураны рэмень, які туга абхапіў сківіцы злоўленага мустанга, прытрымліваўся другім, прымацаваным да яго рэменем, што быў перакінуты праз галаву на шыю, непасрэдна за вушамі жывёлы.
Гэта быў мустанг зусім незвычайнай афарбоўкі. Нават сярод вялізных табуноў, што пасвяцца ў. прэрыях, дзе сустракаюцца коні самых нечаканых масцей, такая масць была рэдкай. Конь быў цёмна-шакаладнага колеру з белымі плямамі, раскіданымі гэтак жа раўнамерна, як цёмныя плямы на шкуры ягуара. Арыгінальная афарбоўка каня спалучалася з бездакорным складам. Ён быў шыракагруды, з крутымі бакамі, стройнымі тонкімі нагамі і з галавой, якая магла служыць узорам конскай прыгажосці; буйны для мустанга, ён быў значна меншы за звычайнага англійскага каня, нават меншы за гнядога таксама мустанга, які дапамог захапіць яго ў палон.
Прыгажун конь быў кабылай; яна належала да табуна, які любіў пасвіцца ля вытокаў Аламо, дзе мустангер тры разы беспаспяхова гнаўся за ёю. Толькі на чацвёрты раз Морысу пашанцавала. Чым было выклікана нястрымнае жаданне злавіць іменна гэтага каня, заставалася тайнай мустангера.
Фялім яшчэ ні разу не бачыў свайго гаспадара такім задаволеным нават калі Морыс вяртаўся з палявання, як гэта часта бывала, з пяццю ці шасцю злоўленымі мустангамі.
I ніколі яшчэ Фялім не бачыў такой прыгожай палонніцы, як крапчастая кабыла. Ёю залюбаваўся б і не такі знаўца конскай прыгажосці, як былы грум замка Балах.
Гіп-гіп, ура! закрычаў Фялім, як толькі ўбачыў палонніцу, і падкінуў уверх свой капялюш. Слава святому Патрыку', майстар Морыс злавіў нарэшце крапчастую! Гэта кабыла, чорт вазьмі! Ну і канёк!.. He дзіва, што вы так ганяліся за ёю. Яй-богу! У нас на кірмашы ў Баліносла мы маглі б заламіць за яе любую цану, і яе б у нас усё роўна з рукамі адарвалі. Ну і канёк!.. Куды ж мы яе паставім? У караль з усімі?
He, там яе могуць забрыкаць. Прывяжам лепш пад навесам. Кастра, як гасцінны гаспадар, уступіць ёй сваё месца, а сам пераначуе пад адкрытым небам.
Ці бачыў ты, Фялім, калі-небудзь такую красуню я хацеў сказаць такога прыгожага каня?
Ніколі, майстар Морыс, ніколі ў жыцці! А я бачыў шмат пародзістых канькоў у Балібалаху. У, прыгажуня, так бы і зеў яе! Толькі ў яе такі выгляд, што яна сама, так і глядзі, каго-небудзь зесць. Вы яе яшчэ зусім не абязджалі?
He, Фялім, я займуся ёю, калі ў мяне будзе паболей часу. Гэта трэба зрабіць як след. Бо боязна сапсаваць такую прыгажосць. Я пачну абязджаць яе, калі адвяду ў пасёлак.
А калі вы туды збіраецеся?
Заўтра. Мы павінны выехаць на досвітку, каб к вечару дабрацца да форта.
Вось гэта добра! Я рады не за сябе, а за вас, майстар Морыс. Ці вядома вам, што ў нас віскі ўжо на зыходзе? Аб гэтым можна меркаваць па тым, як яно ў бутлі боўтаецца. Гэтыя шэльмы ў форце здорава ашукваюць: яны і разбаўляюць, і недаліваюць. Галон' англійскага віскі мы пілі б разы ў тры даўжэй, чым гэту амерыканскую «дрэнь», як самі янкі яе ахрысцілі.
Наконт віскі не турбуйся, Фялім. Там жа хопіць і на сёння, і каб напоўніць нашы біклагі для заўтрашняга падарожжа. He сумуй, стары Балібалах! Пойдзем спярша ўладкуем крапчастую кабылку, а потым у нас будзе час пагаварыць пра новы запас гаючага напітку, які, я ведаю, ты любіш больш за ўсё на свеце.
I вас, майстар Морыс! дадаў Фялім пасмейваючыся.
Мустангер усміхнуўся і саскочыў з сядла.
* * *Крапчастую кабылу паставілі пад павець, а Кастра прывязалі да дрэва. Фялім пачаў чысціць яго па ўсіх правілах, якія заведзены ў прэрыі.
Стомлены да знямогі, мустангер кінуўся на сваю пасцель з конскай шкуры. Hі за адным мустангам яму не даводзілася ганяцца так доўга, як за крапчастай кабылай. Чым была абумоўлена такая настойлівасць, аб гэтым не ведаў ніхто на свеце ні Фялім, ні Кастра, яго верны конь, ніхто, акрамя яго самога.
Нягледзячы на тое, што яму давялося правесці некалькі дзён у сядле, з іх тры апошнія у няспыннай пагоні за крапчастай кабылай, нягледзячы на страшэнную стомленасць, мустангер не мог заснуць.
Час ад часу ён уставаў і пачынаў хадзіць узад і ўперад па хаціне, нібы чымсьці моцна ўсхваляваны.