І яшчэ: хто ведае, колькі ахвяр панеслі ў слонімскіх лясах партызаны-яўрэі, калі, паводле спецыяльнага ўказу, падпалі пад каварную расправу стрэлы ў спіну падчас сутычак партызан з паліцаямі ці пры блакадзе партызан акупацыйнымі войскамі?
Армія Краёва была даволі шматлюднай і зацятай, і яшчэ праз дзесяць гадоў пасля вайны ў Налібоцкай пушчы, напрыклад, у ваколіцы вёскі Мель-Бярозы, дзейнічаў адзін з яе атрадаў.
Не здзівіўся лічбе банд у Заходняй Беларусі ў пасляваенны час, якую мне ўпотай назваў на пачатку 70-х гадоў Кірыл Грак выкладчык марксізму-ленінізму. Аб дзевяцістах бандах ён мне гаварыў
Канешне, у пасляваенны час займаліся разбоем, рабункамі і проста марадзёры, якія прывыклі падчас акупацыі да таго, што яскрава паказвае В.Якавенка ў сваёй трылогіі.
Але, напэўна, былі сярод лясных зухвальнікаў і свядомыя супраціўнікі бальшавіцкай ідэі. Складаныя сітуацыі былі, няпростыя гісторыі і гісторыйкі чалавечых лёсаў, у цэлым жыцця народнага, абёмна раскрытай пісьменнікам у яго творы.
Трылогія Якавенкі наватарская яшчэ і тым, як паказвае мотальскае гета, пагромы і ратаванне іюдзеяў мотальцамі, праваслаўным святаром Георгіем. Беларуская пасляваенная літаратура мала, вельмі мала выказала пачуццяў жалю і скрухі з-за Халакосту ў Беларусі.
Паўтаруся, што трылогія «Пакутны век» твор наватарскі.Прычым па многіх параметрах. І праўдай паказу Заходняй Беларусі пасля верасня 1939 года, і паказам народнага жыцця ў акупацыі, у пасляваенны час. Асабліва адлюстраваннем перыпетый нацыянальнага руху ў Беларусі падчас акупацыі і ў савецкі час. Такой поўнай нікім яшчэ не паказвалася Беларусь, у тым ліку ў адлюстраванні дзеячаў беларускага Адраджэння да таго ж без ідэалізацыі і без ахайвання, апаскуджвання, якое спрэс панавала ў савецкі час. Чытачу прапануецца рабіць свае высновы аб ксяндзу Вінцэнту Гадлеўскім і Радаславу Астроўскім, баранавіцкім бургамістру Сабалеўскім і паэтэсе Наталлі Арсенневай, Раману Скірмунту і Янку Геніюшу, Барысу Кіту і Мікалаю Шчорсу.
Большасць галоўных раманных герояў, а іх шмат удача пісьменніка: гэта сямя селяніна Пятра Пісарчука, асабліва вобразы самога Пятра, яго сына Барыса, унучкі Мані, святара Раздзялоўскага айца Георгія, капітана Сяргея Калінічэнкі, а таксама Кубэ, сына Сталіна Якава Джугашвілі Дарэчы, у поле зроку пісьменніка трапляюць яшчэ і мотальскі рэфарматар калгаса, мільянер, расеец Апанас Стрыгуноў дый Хрушчоў і Мазураў
Заслуга Якавенкі у пераканаўчым паказе атмасферы перадваеннага часу, калі падпісваўся Молатавым і Рыбентропам звыродны акт размеркавання ўплываў ва Усходняй Еўропе, Прыбалтыцы. Гэта надзвычай актуальна і важна сёння, калі дзіву даешся рэтраграднаму паўтору прапагандысцкай дэмагогіі дзеля вуалявання тых трагічных для чалавецтва падзей у сучасным кінематографе. Але як жа цяпер, калі прыадчынілася сутнасць многіх падзей, пакідаць па-за ўвагай подласць тагачасных палітыкаў, подласць прапаганды як?! Гэтая подласць каштавала мільёнаў і мільёнаў людскіх жыццяў. Таму замоўчванню балючай праўды гісторыі даравання не можа быць!
Калі хочаце, яшчэ пра наватарства і сакрэт поспеху аўтара. Ён гуманіст і разглядае падзеі і характары, зыходзячы з агульначалавечых пазіцый, а не прынцыпаў сацрэалізму, што ўвайшло было ў традыцыю.
І апошняе, пра што хочацца сказаць. Дзякуючы сінтэзу ўласна мастацкага, гратэскавага, метафарычнага, філасофскага, публіцыстычнага, узвышана лірычнага, у творы добра адчуваецца толькі яму ўласцівая атмасфера, якой надзелены далёка не ўсе нават добрыя кнігі мастацкай літаратуры.
Не памылюся, калі скажу: эпапея па сваім мастацкім і сэнсавым напаўненні, па сваім шматгранным характары вартая таго, каб прэзентаваць у свеце беларускі народ і стаць яго візітнай карткай.
Алег ЛОЙКА,паэт, прафесар, доктар філалагічных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба КоласаПралог
Восень. Мяккі супакой у шызым сыраватым паветры, і даволі лёгкага подыху ў навакольнай прасторы, каб заварушыліся сцішаныя, дрымотныя галінкі дрэў і, сарваўшыся, паляцела на зямлю з клёнаў і ліп вільготнае лісце, яркае, бы выштукаванае з сапраўднага золата; ад мяккага, насычанага водсвету яго на душы ў прахожых рабілася ўрачыста, утульна. Разам з тым чамусьці нагортваўся сум.
Па сталічным бульвары, засыпаным жаўталісцем, ішлі трое, разам з аўтарам гэтых радкоў. Высокі, станісты, з вусамі, на якія зверху навісала хрыбціна носа, чытаў лірычныя вершы ўласнага вырабу:
Па сталічным бульвары, засыпаным жаўталісцем, ішлі трое, разам з аўтарам гэтых радкоў. Высокі, станісты, з вусамі, на якія зверху навісала хрыбціна носа, чытаў лірычныя вершы ўласнага вырабу:
Залатая завіруха
Замятае маю скруху
Ды сцяжынкі замятае,
І лісцё на дрэвах тае.
Другі ж, ніжэйшы і таксама зграбны, не быў ні філосафам, ні паэтам, а толькі, як і першы, меў цікавасць да ўсяго працаваў у навуковай установе геолагам. Абодва мае прыяцелі; навуковец, праўда, адказваў на сакавітую беларускую мову выключна па-руску. Паэту (яго звалі Лявонам) нічога не абыходзіла перайсці ад лірычных матываў на іншыя.
Калі прыкінуць, колькі разоў на вяку во гэтак ахвяравальна адгарае і ападае лістота вось з гэтых годных клёнаў і прыгажунь-ліп, то лік падасца не такім і значным. Бо што такое сто разоў лісце апала або нават пяцьсот! усклікнуў зварушліва ён. Пяцьсот ліставеяў ад жыцця нашых продкаў у сярэднявеччы! Якіх-небудзь дваццаць дваццаць пяць пакаленняў адсыпалася. А там жа ў дзяржаве быў росквіт і, як вядома, прававой мудрасці больш, чым на долю нам прыпала.
Але ж, але ж, пагаджаўся геолаг, які, што казаць, не так багата і ведаў з мінулага краіны, у якой нарадзіўся, як што ў гады ягонай асветы, узмужання не было прынята корпацца ў радаводзе, у гісторыі сваёй зямлі, сваіх продкаў.
Ды Лявон шырыў тэзу:
Здзіўляе, браце, не столькі розніца ў мысленні, хоць і гэта важна, колькі тое, што адбылося ў характары цывілізацыі наогул. Раней дзяржава дзяржаву гвалтавала дзялілі і ніяк не маглі падзяліць тэрыторыі. Ці ж не на Гітлеры эпоха падзелу скончылася?
Не, бадай Яшчэ не-не дый назіраюцца рэцыдывы. За прыкладамі далёка хадзіць не трэба, заўважыў геолаг Максім.
Магчыма Толькі ж цяпер час іншых намераў, памкненняў, якія абарочваюцца глабалізацыяй. Над усімі дзяржавамі пачынаюць браць верх ліхвяры, мультыміліардэры, транснацыянальныя карпарацыі, узброеныя найноўшымі інфармацыйнымі і вытворчымі тэхналогіямі. Цяпер менавіта яны здзіраюць скальп з народаў.
Удакладнім: з якіх народаў?
З усяго чалавецтва.
Дапусцім
Час чырванаскурых індзейцаў мінуў. Толькі для транснацыянальных кампаній усе людзі індзейцы з прэрый!
Так, згодзен, і мы не выключэнне! Мы нават свядома пэцкаем сябе ў чырвоны колер героі! адрэагаваў на высокай ноце спадар геолаг. Я, між іншым, колькі тыдняў нашу з сабой газету. У ёй інфармацыя з амерыканскіх крыніц. Дзейнічае сусветны, так бы мовіць, урад клуб Бельдэрбергераў, дзе за некаранаванага караля трыльянер Барух. Клуб валодае львінай доляй багаццяў на нашай планеце, здратаванай хцівасцю. У клубе 63 залатыя галавы і сярод іх адна рыжая з Расеі. На падыходзе калегі казнакрады, нуворышы Як вам гэта падабаецца?
Э-ей! Мяркую, аднак, што гэта толькі для нас навіна, а там, за акіянам, сакрэт палішынеля. Тары-бары!.. Бачыце, у які бок свет пайшоў. Цяпер кампаніям, якія трымаюць грашовую плынь у сваіх руках, наогул не трэба валодаць калоніямі. Ім даволі ў той ці іншай краіне выклікаць фінансавы крызіс, а потым ужо, «дапамагаючы», яны прыбяруць да сваіх рук прадпрыемствы, нетры, шляхі зносін, трубаправоды Сюды, на Беларусь, ужо цягнуцца шчупальцы спрутаў з усходу.
Шаноўныя! слухаючы заўзятую гаману, уткнуў і я свой грош. Ад шкодніцы-глабалізацыі ёсць, бадай, адзін паратунак зяднаны народ, яго несмяротная духоўная спадчына! Не выпадкова ж ЮНЕСКА прыняла Усеагульную Дэкларацыю аб культурнай разнастайнасці, якая спрыяе абароне кожнай краінай сваёй самастойнасці, самавітасці культуры, мовы, калі хочаце, свайго нацыянальнага характару.
Спрыяе Лявон уставіўся на мяне сваім асціста-выпрабавальным позіркам. Спрыяе Яно добра, калі ёсць каму спрыяць! А нам, пасля ўсяго, што прарабілі з нашым народам, патрэбна сурёзная рэканструкцыя храма духоўнай культуры або, як мовяць палякі, направа быту, чым мы з нашымі маргіналамі ад культуры ніяк не можам заняцца.
І, звяртаючыся да Максіма, паэт прадэкламаваў:
У хворым асляпленні
Мы йдзём да выраджэння.
І скажуць, як аб прусах,
Пра зніклых беларусаў.
Ці ж не так?.. спытаўся ён.
Так-так, пагадзіўся я. Да смяротнай шкадобы!
У мяне ёсць кніга Гумілёва. Максім прыпыніў крок, разглядаючы яркі, дзівосна сатканы з апалай лістоты дыван. Гумілёў піша пра старажытныя плямёны, ды не абмінае ўвагай і нас. У беларусах ён бачыць самавітае старажытнарускае, варта толькі падкрэсліць не расейскае, а наша племя, якое, мала змяніўшыся, сягнула аж сюды, у наша стагоддзе. Яго не закранулі, прынамсі, не згвалцілі і не разубожылі ні татарска-акерманскія орды з поўдня, ні нямецкія рыцары, якім далі запамінальны ўрок пры Грунвальдзе. Я думаю, дарэчы было б сказаць, што і палякі яго не растварылі