Вуліца Добрай Надзеі (зборнік) - Міхась Андрасюк 2 стр.


І тады Іванюк з сакрэтных сваіх боепрыпасаў вычараваў апошні аргумент. Памаленьку, саноўна, бы магутны Т34, дайшла да стала пузатая бочка мёду. Прыпынілася, прыцэлілася і залатым, салодкім языком ляснула па абаронцах польска-савецкай граніцы.

Першы капітуляваў капітан, затым старшыня, а следам за камандзірамі пасыпаліся і шараговыя жаўнеры, якім было, па праўдзе, усё роўна так ці іначай вырашыць начальства, абы не канчаўся нечаканы пачастунак.

Часцей за ўсё прычынай капітуляцыі бывае страх. Звычайная настальгія па сонцы, што заўтра ўзыдзе без нас, шкадаванне жанчын, што ўсміхнуцца каму другому, балючая думка пра ўнукаў, што не прыбягуць нядзельнай раніцай па цукерку ці пяшчоту. Але ў чалавечым жыцці здараюцца хвіліны незвычайныя, і тады капітуляцыя нараджаецца з адвагі. Розныя бываюць крыніцы чалавечай адвагі. Адны высмоктваюць яе з матчынага малака, другія высысаюць з жытняй самагонкі. Набраўшыся смеласці, чалавек можа змяніць свет і перасячы любую мяжу.

 А чорт з табою, старык. За стадолай Саўчука, кажаш? Што ж, пасадзім там граніцу. Саюз вялікі, а бацька далёка адкуль яму ведаць.

Потым, змяшаўшы сала з мёдам, дружына салідарным салютам ванітавала за Саўчуковай стадолай. У месца, асвечанае крывёй страўніка, жаўнеры забівалі гранічны слуп.

Ноччу сніліся капітану кашмарныя сны. Высыпаліся з мораку белачырвоныя і чырвона-зялёныя слупы. Пераўтвараліся ў салдацікаў, фарміраваліся ў баявы ўзвод, у карны атрад. Плі! голас нябачнага камандзіра выдаўжаўся рэхам выстралаў.

На досвітку ён абудзіўся, абвёў вачыма сцены. Побач на падлозе спачывалі жаўнеры стомленыя ўчарашнім днём і вячэрай. Ага, значыць, у Іванюка і начуем, мільганула ў галаве. З іконы глядзеў на капітана Хрыстос. У паўсвятле поранка вочы Хрыста наліваліся сурёзным, задуменным позіркам Іосіфа Вісарыёнавіча.

 Усё мы ведаем, усё мы бачым,  казалі гэтыя вочы. І з чатырох куткоў пакоя выпаўзаў страх, акірэчваў капітана, прысаджваўся на грудзі, напіраючы каленямі на страўнік, выціскаў душу высока, да самага горла. Капітан апускаў вейкі, затым адрываў іх, глядзеў у ікону і ўжо бачыў там не сурёзны позірк Вісарыёнавіча, а добрую, сінявокую ўсмешку старога Іванюка.

 Малайчына, хлапец. Абяцанне стрымаў, сінявокім шэптам калыхаўся паўзмрочны пакой. У гэтых сініх вачах капітан знаходзіў нешта знаёмае. Пакуль не ведаў што, але думкі міжвольна крылілі ў родныя мясціны. Бацька Такія вочы ў майго бацькі. Дакладна.

 Усё мы ведаем, усё мы бачым,  з першым голасам пераклікаўся другі, і капітану прыпомніліся баі пад Варшавай, і ўсе тыя бомбы і гранаты, што чорнымі ніткамі ў адзін вузел звязваюць жыццё і смерць. Падумаў яшчэ і пра кулі, што прасвісталі побач і, ці не першы раз, пашкадаваў: чаму ж абмінулі ўсе..

За сняданкам капітан азваўся: Ведаеце, хлопцы, трэба ўсё-ткі вярнуць граніцу назад

 Як, назад?  сінія вочы Іванюка зліліся з блакітам паўтарачкі, прыведзенай для канчатковага замацавання ўчарашняй перамогі ў маленькай вайне за маленькую тэрыторыю.

 Ну, пакуль што назад. Праз тыдзень трэба мне ў Маскву, пагавару, папрашу. Сталін не воўк, а чалавек, не пакрыўдзіць,  ці сапраўды так, капітан не ведаў і пры думцы пра сустрэчу з найважнейшым у свеце чалавекам сэрца выдаўжала крок, выбіваючы ў грудзях рытм шалёнага марша. Але ўцячы ад блакітных, па-бацькоўску знаёмых вачэй Іванюка таксама не было як. Адтэрміноўваючы праблему, хаваючыся ад яе ў самую вядомую і самую бяспечную стадыю свядомасці, сказаў: А цяпер налі. Добрая твая самагонка, старык

Так было тыдзень таму. І цяпер, выструніўшыся перад генералісімусам, капітан паўтарае: Вельмі харошая самагонка ў Апацы. Сільная. Пячэ. А больш нічога там няма. Можа быць Саюзу гэтая дзярэўня, а можа і не быць.

 Гм. Харошая, кажаш, самагонка. Лучшэ, чэм віно Цынандалі? Іосіф Вісарыёнавіч усміхаецца, а на памяць прыходзіць маленькая вінярня ў мястэчку Цынандалі. Залажыў яе Аляксандр Чаўчавадзэ, сын першага грузінскага пасла ў царскім СанктПецярбургу.

З віном Цынандалі свет пазнаёміўся ў 1894 годзе. Раскрыў рот, пасмакаваў і захапіўся. А дзяцюк Сасо якраз пачынаў адукацыю ў духоўнай семінарыі, што сваім шляхам раскрывала дзверы ў паўзмрочныя піўнічкі мясцовых айцоў. Таіліся там кадзі, запоўненыя далікатным белым Напарэулі, сухім чырвоным, бы кроў горца, Мукузані, а самыя сакрэтныя завулкі прыхоўвалі ад нахабнага вока вылузанае грузінскім сонцам з сакавітых шарыкаў Ркацытэлі залатое віно Цынандалі. А вочы Сасо ў той час былі ўжо хуткія і пранізлівыя.

З віном Цынандалі свет пазнаёміўся ў 1894 годзе. Раскрыў рот, пасмакаваў і захапіўся. А дзяцюк Сасо якраз пачынаў адукацыю ў духоўнай семінарыі, што сваім шляхам раскрывала дзверы ў паўзмрочныя піўнічкі мясцовых айцоў. Таіліся там кадзі, запоўненыя далікатным белым Напарэулі, сухім чырвоным, бы кроў горца, Мукузані, а самыя сакрэтныя завулкі прыхоўвалі ад нахабнага вока вылузанае грузінскім сонцам з сакавітых шарыкаў Ркацытэлі залатое віно Цынандалі. А вочы Сасо ў той час былі ўжо хуткія і пранізлівыя.

Зза гэтага Цынандалі ён не закончыў духоўнай семінарыі. Але не шкадаваў. Замест беспрадуктыўнага махання крапілам, сціскаючы ў руках аловак і лінейку, мог дзяліць свет на свой і чужы. Прыкладаў лінейку да вялікай мапы Еўропы, алоўкам вызначаў доўгія граніцы: Гэта нам, а гэта вам! Вянчаў народы, даваў ім новыя імёны, а калі хто запіраўся, не гуляючы ў залішнія паніхіды, выпраўляў оптам на іншы свет. І была яму гэтая праца даспадобы і куды больш адпаведнай за традыцыйныя шлюбы, хрысціны і паховіны. Пэўна, таму віно Цынандалі лічыў самым лепшым прадуктам у свеце.

А самагонку Іосіф Вісарыёнавіч не любіў.

Вось і зараз прыкладвае люльку да мапы, можа, пацэліў якраз цыбуком у саломай крытую стадолу Уладзіміра Іванюка, а можа, у маленькую хатку Сямёна Ляшука, што згорбілася па супрацьлеглы бок вуліцы? У правую руку бярэ аловак. Яшчэ раз зыркае на капітана Жлуктова, яшчэ раз усміхаецца. Ну, жартаўнік. Кажа самагонка добрая там. А няхай і застаецца таварышам палякам гэтае дабро. У нас і сваіх майстроў даволі, і абязджае алоўкам наўкол запоўненага тытунём пуза. Аловак адштурхоўваецца ад цыбука, абмінае, пакідаючы з польскага боку Войнаўку, зігзагам коўзаецца на ўсход, перабягае прыдворны дзядзінец пана Драгабыцкага, выштурхоўваючы ў Савецкі Саюз дворскі сад і гаспадарчыя будынкі. Рассякае яшчэ напалову Бобінку, адразу за Клякавам вяртаецца ў Белавежскую пушчу. Быццам у кавалак сала паглыбіўшыся, наразае доўгую, дубова-зялёную шкварку і махае яе на захад. Як закуску для апацкай самагонкі.

Калі б летам 1945 людзі маглі кантактавацца паміж сабой шляхам тэлепатыі, першай з вялізнага крамлёўскага кабінета пайшла б інфармацыя ад капітана Жлуктова старому Іванюку. Бачыш, дзядзька,  перадаў бы капітан.  Маеш, што хацеў. За Саўчуковай стадолай стане граніца. І Іванюк у гэты момант адкінуў бы прэч малаток і сякерку, і з саламянай страхі нырнуў бы ў высокую траву радасным шчупаком.

Але ў 1945 годзе ўсе, нават першага значэння інфармацыі перамяшчаліся тэлефоннымі дратамі, або эфірнымі сцежкамі радыяграмаў, або стомленымі адютантаміпасланцамі. І стары Іванюк застаўся там, дзе быў.

Ён сядзеў на страсе і абдзіраў яе з саламяных кулёў. І калі апошні снапок апусціўся на зямлю, прыхапіў сякеру, пачаў разбураць латы, енткі, кроквы. Глядзеў пры тым на панадворак, на гранічны слуп, што сумна тырчаў у палове сцежкі між хатай і стадолай.

А потым Іванюк глянуў на захад. Побач з вёскай Пагулянкай разлёгся шырокі луг. Зараз пасвіліся там каровы, але заўтра або паслязаўтра стане там ягоная хата. Трэба толькі добра намагчыся, разбурыць усё, да фундаментаў, а потым адехаць трыста метраў ад польска-савецкай граніцы і нанова ўзвесці сцены, кроквы, дах.

Па другі бок вуліцы ў водгук Іванюку ляпаў малаток Сямёна Ляшука. Ляшук разбураў стадолу і таксама зірыў на захад, у лугі пад Пагулянкай.

Праз месяц, калі ўжо прыйдзе з Масквы добрая навіна, і Ляшук, і Іванюк складуць свае хаткі назад, на старое месца, а граніца расцягнецца пясчанай стужкай, абвядзецца калючым дротам, застыне сакрэтнай электрычнай сістэмай, запануе тут назаўсёды цішыня, і толькі час ад часу ноччу, калі дзік або алень кране яе хвастом безразумнай цікавасці, адгукнецца светлымі ракетамі.

Уладзімір

Дзеда Уладзіміра, што старгаваў у савецкага капітана невялікі драбок краіны сваіх беларускіх дзядоў, каб перадаць яго ў краіну сваіх польскіх унукаў, я ніколі не бачыў. Ён выбраўся з нашага свету ў той час, калі точкі на сценах прадвяшчалі ўжо непраўдападобную экспансію чалавечага розуму, але пушчанскія рачулкі яшчэ кіпелі срэбнай рыбай, людзі нічога не ведалі пра трансплантацыю сэрца і палёты ў космас. Праўда, хвілінай раней выйшлі яны з вялікай вайны, ды што ў тым новага? Вайна заўсёды жыла побач, як блохі і хваробы, кармілася людзьмі, вызначаючы адных у жывыя ахвяры, іншых у мёртвыя героі. Пры тым, якая б ні была, сусветная ці суседская, завяршалася нязменнай цырымоніяй: падзелам вялікіх краін або малых загонаў.

Назад Дальше