Коля трохі памаўчаў, а потым паглядзеў мне прама ў вочы і сказаў:
Ну так, я сапраўды загадчык камер, так што калі я сам з гэтымі запісамі паваражу, то і канцоў няма. Быў чалавек на відэа і сплыў.
Коля зарагатаў, гледзячы на мой здзіўлены выраз твару.
Але навошта табе гэта? спытаў я разгубленым тонам.
Ну дык гэта ж я і пісаў на сцяне, адказаў Коля.
Ты? шэптам прагаварыў я, гледзячы на яго шырока расплюшчанымі вачыма.
Я! Табе вось, прызнаюся. Таму што ты, можна сказаць, мой герой.
Але навошта ты гэта рабіў?
Ты нешта гаворыш на роднай мове, а я на ёй пішу, адказаў Коля і глыбока зацягнуўся цыгарэтай. Я дык наогул з дзяцінства люблю пахуліганіць. І Купалу таксама вельмі люблю. І Багдановіча люблю, больш за ўсiх, дарэчы. І цябе таксама люблю. Нас тут такіх уся ўправа, акрамя начальства. І мы ўсе цябе любім. А кпім, каб на нас не падумалі ну што цябе падтрымліваем не падумалі. Можа быць і не трэба было мне прызнавацца. Але ты ж мяне не выдасі, праўда?
Я стаяў моўчкі, асэнсоўваючы інфармацыю.
А навошта ты дапісаў «пралетарыяту»? праз хвіліну спытаў я.
Дык гэта не я, адказаў Коля. Гэта Аляксандр Браніслававіч. Сам пацiху накалякаў ноччу. Выкруціўся-такі, хітрун, дадаў Коля і засмяяўся.
Наталка
2006 г.
Я не вяла дзённічак з маіх пятнаццаці гадоў. А цяпер мне (страшна пісаць нават) ужо дваццаць пяць. Хаця Не варта тут хлусіць хаця б самой сабе. Мне нават крышачку больш, чым дваццаць пяць Добра хопіць пра ўзрост. Што ж мне яшчэ такое тут напісаць? Мабыць, пачну з пачатку. Я хачу трэніраваць гэтую іх мову. Ну беларускую. Размаўляць у мяне атрымліваецца зусім дрэнна, але пісаць магу крышачку лепей Таму гэты дзённік будзе строга на беларускай. Гэта я сабе абяцаю. Шчырае слова! О! Здаецца, прыйшоў Антошык. Працягну потым.
***
Зрабіла Антошыку абед. Кахаю яго бубачку. Ну дык вось! Я хачу трэніраваць гэтую іх мову, таму што баюся Гэтых. Іх усё больш вакол і неяк мне стала здавацца, што яны могуць узяць і ну як бы гэта напісаць та Кароч, баюся, што яны стануць кіраваць, а не мы. Мой Антошык працуе на пасадзе, ну і я пры ім дапамагаю. Быць жонкай чыноўніка нялёгка, хоць усе думаюць, што нават вельмі лёгка. Ну я яшчэ далей напішу пра свае цяжкасцi.
***
Я спрабавала ўгаварыць Антошыка таксама вучыць гэтую іх мову. Але ён пакуль упіраецца. Хоць кажа, што і так яе ведае. Я папрасіла яго паразмаўляць. Ён сказаў мне: «Я очань добра владзею мовай майго народа, але счытаю, што патрэбна уважаць правы людзей, якия хочуць гаварыць па рускай, тым больш, што гэт гасударственны язык». Мне здаецца ў яго атрымалася не вельмі добра. Так што буду спрабаваць яго прымусіць вучыцца.
***
Антошык купіў мне Victorias Secret!!!! А-а-а-а!!!! Я проста шчаслівая. Сказаў, каб я толькі адчапілася ад яго са сваёй мовай. Ну так і быць, дзеля такога можна і адчапіцца. Пабягу мераць.
***
Я расчараваная. Гэтыя майты так рэжуць мне азадак, што я проста не магу нармальна хадзіць. Ды і станік мне замалы. Але яны такія прыгожыя!!! Што ж рабіць? Як вось вырашыць такія праблемы? Як крыўдна